• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    267
    АСАВЕЦ
    Упрыгажэнні складаюцца з пацеракпадвесак з зубоў жывёл і з бурштыну.
    Кераміка паўн.бел. культуры прадстаўленавастраі пласкадоннымі пасудзінамі, арнаментаванымі частымі гарызантальнымі паясамі насечак, наколаў, ямачных паглыбленняў, адбіткаў грэбеня, тарца пласцінкі, шнура; паясы дапаўняліся ромбамі, дугамі, прамавугольнікамі, ялінкамі. На адным з гаршкоў ёсць стылізаваныя гравіраваныя выявы чалавека. Упрыгажэнні складаюцца са шматлікіх пацеракпадвесак з прасвідраваных зубоў жывёл і касцяных пласцінак, трубчастых пацерак і ключападобных падвесак ускладненых форм. НІмат бурштынавых упрыгажэнняў: разнастайных па форме пацеракпадвесак, нашыўных круглых і прамавугольных гузікаў, кольцаў з вушкам,трубачак.Сяродзнаходаквылучаюцца выразаныя з дрэва, рога і іклоўдзіка антрапа і зааморфныя выявы невял. памераў (у сярэднім 5—10 cm): статуэткі лася, змяі, птушыных галовак і вадаплаўных птушак, драўляная галоўка мужчыны з выразна мадэліраваным тварам і старанна выразаная з рога галоўка велікавокага барадатага мужчыны еўрапеоіднага аблічча. Знойдзены таксама невял. абломкі ад розных статуэтак.
    Асавецкія знаходкі — найб. яркі прыклад першабытнага мастацтва каменнага і бронзавага вякоў Беларусі. Бліжэйшыя аналагі трапляюцца на помніках(паўд.ўсх.Прыбалтыкі.Яны з’яўляюцца адлюстраваннем маст. памкненняў і светапогляду стараж. жыхароў Паазер’я. Матэрыялы зберагаюцца ў Інце гісторыі НАН Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі, Музеі стараж.бел. культуры Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
    Літ.: Полнкарповйч К.М. Торфяннковые стоянкй Крявйна й Осовец в БССР // Бюл. Комйссйй по йзученяю четвертйчного перйода. М.; Ленннград, 1940. № 6—7; Чернявскяй М.М. РІсследованйе неолйтнческнх поселенйй Крнвйнского торфянчка // Древностм
    Белоруссйй. Мннск, 1969; Яго ж. Нарвенская культура // Археалогія Беларусі. Мінск, 1997. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1. Мінск. 1987; Т. 1: Яго ж. Паўночнабеларуская культура // Там жа; Я г о ж. Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі. Мінск, 1997; Чарняўскі Макс.М. Першыя вынікі даследавання тарфянікавай стаянкі Асавец7 // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2003. № 6; Я г о ж. Керамічны комплекс стаянкі Асавец7 // Гіст.археал. зб. Мінск, 2006. № 21; Я го ж. Асавец 7 — новое поселенне Крйвйнского торфяняка // Человек. Адаптацйя. Культура. М., 2008.
    М. М. Чарняўскі, Макс. М. Чарняўскі.
    АСАВЁЦ, вёска ў Любанскім рне. За 17 км на ПнУ ад г. Любань, 42 км ад чыг. ст. Урэчча на лініі Асіповічы— Баранавічы, 169 км ад Мінска, аўтадарогай звязаны з Любанню. Цэнтр Асавецкага с/с. 355 гаспадарак, 935 ж. (2009).
    Вядомы з 1566 як сяло ў Слуцкім княстве ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1909 — 58 двароў, 342 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета
    Асавецкая Міхайлаўская царква.
    Любанскага рна Слуцкай, з 9.6.1926 Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг, з 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1994 — 369 гаспадарак, 1197 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, 3 магазіны, аддз. сувязі і «Беларусбанка»; царква Раства Багародзіцы (2005). Мемар. дошка ў гонар партызан, помнікі ў гонар 100й партыз. брыгады імя Кірава і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АСАВЁЦ, вёскаў Мазырскім рне, на р. Крапіўная. За 45 км на 3 ад г. Мазыр, 24 км ад чыг. ст. Муляраўка на лініі Гомель—Лунінец, 179 км ад Гомеля. Цэнтр Асавецкага с/с. 211 гаспадарак, 517 ж. (2009).
    Вядомы з 17 ст., ва ўладанні езуітаў, потым казны, у 1770 прададзены віленскаму біскупу І.Масальскаму. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 18, у 1834 — 23 двары, у 1897 — 66
    268
    АСАЦЫЯЦЫЯ
    Да арт. Асалібляж: 1 — У.Вал ьн оў. Блеф. 1992; 2 — У.Канцадайлаў. Сола длялютага. 2008.
    двароў, 420 ж., магазін, заезны дом. У 1908 — 445 ж., у СлабодаСкрыгалаўскай воласці Мазырскага павета. У 1917 — 584 ж., у 1925 — 133 двары. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Мазырскага, з 5.10.1926 Слабадскога, з 4.8.1927 Петрыкаўскага, з 25.12.1962 Мазырскага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 із 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У Вял. Айч. вайну партызаны разграмілі валасную ўправу, створаную акупантамі ў вёсцы. У чэрв. 1943 ням.фаш. захопнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 73 ж. У 1959  624 ж„ у 1994  248 гаспадарак, 712ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аптэка, бальніца, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт. Брацкія магілы сав. воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АСАВЁЦКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Асаўцы Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1780. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць апсіда з прамавугольным прытворам. Храм накрыты агульным дахам з хвалямі і трохвугольнымі застрэшкамі ў месцы іх злучэння. Над гал. фасадам вільчык даху завершаны 8гранным светлавым барабанам з
    купалком. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Каля храма пастаўлена 2ярусная чацверыковая шатровая званіцабрама. Царква дзейнічае.
    АСАМБЛЯЖ (ад франц. asemblage злучэнне, зборка, мантаж), разнавіднасць мастацтва аб'екта, тэхніка выканання кампазіцыі, артэфакт, які ўяўляе 3мерную кампазіцыю, складзеную з рэчаў утылітарнага прызначэння або іх фрагментаў ці спецыяльна створаныхаб’ектаў. Тэрмін «А.» уведзены ў 1953 Ж.Дзюбюфэ. У 1961 набыў шырокую папулярнасць пасля выстаўкі «Мастацтва асамбляжа» ў НьюЙорку. У аснове мастацтва А. — пошук новых кропак гледжання на рэальнасць. Гратэскнаабсурдны характар А. накіраваны на радыкальную змену звыклых сэнсаў рэчаў. Вядомы прыклады, калі мастакі ўводзілі рэальныя аб’екты ўжывапісныя кампазіцыі, стваралі кампазіцыі выключна з гатовых форм (напр., вырабаў), уключалі фотамантажы, элементы з матэрыялаў (металу, дрэва, тканіны) і інш. Можа быць выкананы на плоскасці (узбуйнены калаж) ці ў прасторы. Да А. адносяць і т.зв. «падаючыя карціны», калі прадметы зманціраваны на вертыкальнай плоскасці. У сучасным бел. мастацтве да А. звярталіся У.Вальноў А.Дасужаў, УКанцадайлаў, А.Малей,
    А.Пракорына, А.Фалей, Ю.Хілько і інш.	М.Д.Цыбульскі.
    АСАНАНС (ад франц. assonance сугучнасць), 1) паўтарэнне аднолькавых альбо падобных галосных гукаў якое, як і алітэрацыя, надае паэт. твору мілагучнасць і сэнсаваэмацыянальную выразнасць.
    Беларусы, сеяць будзем, Дбайна зерне варушыць. Мы павінны жыць як людзі, А не жыць як набяжыць.
    (В.Жуковіч. «На сяўбу!»)
    2	) Від недакладнай рыфмы, у якой супадаюць толькі галосныя гукі. Mae таксама назву асанансная рыфма. Сустракаецца ў фальклоры, сучаснай паэзіі.
    Як зза лесу, лесу сіняга Чарада ляціць гусіная, А другая лебядзіная. Бура чорная ўсхадзілася. Лебедзь ад радні адбілася, Да гусей чужых прыбілася.
    (З.Дудзюк. «Кола Сварога»)
    «АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРЎСКІХ КАР^ЙЦАЎ», грамадскае аб’яднанне Рэспублікі Беларусь. Створана ў 1991 на 1й устаноўчай канферэнцыі, тады ж пачалі дзейнічаць карэйская маст. самадзейнасць і нядзельная школа па вывучэнні карэйскай мовы. У 1993 прайшла 1я Рэсп. канферэнцыя бел. карэйцаў, у 1994
    269
    «АСВА»
    зарэгістравана сучаснае аб’яднанне. У 2009 у складзе асацыяцыі 287 чал. Асн. мэта — стварэнне ўмоў для нац. самавыяўлення, захавання мовы, звычаяў і традыцый карэйскага народа, стварэнне гурткоў маст. самадзейнасці, арганізацыя іх выступленняў. 3 1996 асацыяцыя прымае ўдзел у фестывалях нац. культур у г. Гродна. У 2003 створаны ансамбль «Кымгансан» («Алмазныя горы»), у 2007 — дзінячаюнацкі танц. ансамбль «Арыран», якія з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі рэсп. і гар. фестываляў, а таксама дыпламантамі ЮНЕСКА. Штогод сумесна з Домам Дружбы ў Мінску і твам «Беларусь— Карэя» праводзіць літ. вечарыны з нагоды ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Карэя і Рэспублікай Беларусь з удзелам прадстаўнікоў пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь і бел. Мінва замежных спраў. К.Дз.Ры. «АСВА», часопіс гумару і сатыры. Выдаваўся легальна на бел. мове ў Вільні 25.3,—25.8. 1934. Выдаўцомрэд. быў студэнт Віленскага унта, чл. КПЗБ П.Радзюк. Ідэйны накірунак выдання вызначаў бел. журналіст В.Самуцін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы ў Зах. Беларусі. Падпісных грошай навыданне не хапала, таму ЦК КПЗБ матэрыяльна падтрымліваў часопіс. «А.» працягвала ідэйную і тэматычную накіраванасць сваіх папярэднікаў — час. «Авадзень» і «Маланка», а таксама закрытых польск. ўладамі «Беларускай газеты» і «Літаратурнай старонкі». Часопіс выходзіў пад агульным дэвізам: «Гумар і сатыра — зброя ў руках працоўных». Супрацоўнікамі і пастаяннымі аўтарамі выдання былі Я.Чабор, П.Граніт, А.Рэдзька, М.Васілёк, Звястун (П.Пестрак), А.Іверс, М.Засім, В.Струмень, М.Ліст, Ю.Горыд і інш. 3за цэнзуры многія аўтары, як правіла, падпісваліся псеўданімамі (Тэбэшовец, Квялюк, Бадзёры, Змітрук Быліна і інш.) і крыптанімамі (Г.П., В.С., М.Л. і інш.). У сатыр. і гумарыст. форме «А.» выкрывала фашызм у Германіі, які па
    гражаў Еўропе новай вайной (напр., вершдэкларацыя «Супраць Гітлера, супраць ката», № 6), крытыкавала шавінізацыю польск. грамадства, агр. палітыку польск. улад, у прыватнасці, хутарызацыю і тагачаснуіо агракультуру (вершаваная паэма «Гутарка мужыка з аграномам», № 6), змагалася з т.зв. бел. буржуазным нацыяналізмам і яго прэсай («Беларуская крыніца», «Родны край» і г.д.). Змяшчаліся грамадзянскапубліцыст. вершы, у т.л. А.Іверса і М.Засіма, вершаваныя і празаічныя творыдэкларацыі, калект. пісьмыпратэсты аб неправамерных дзеяннях польск. улад супраць бел. народа, жарты, звязаныя з розным гучаннем бел. і польскамоўных лексем, якія вялі да непаразуменняў (беларусы, якія не разумелі польск. мову, успрымалі іх пабеларуску). «А.» выдавалася тыражом 1500 экз. Выйшла 6 нумароў, нумары 2, 4, 6 былі канфіскаваны. Часопіс забаронены ўладамі, некаторыя супрацоўнікі рэдакцыі і актыўныя аўтары былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення.
    Літ.: Танк М. Лісткі календара. Мінск, 1970; Говін С.В. Друк Заходняй Беларусі. Мінск, 1974; Яго ж. Ад «Авадня» да «Асвы», альбо Смех скрозь слёзы // Настаўніцкая газ. 2000. 16 вер.