• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    і набліжаецца да жывой гутарковай мовы, чаму спрыяла звужэнне выкарыстання кніжнай старабел. мовы, а таксама паланізацыя пісьменнай часткі насельніцтва. Бел. маст. слова ў гэты час амаль не мела магчымасці быць надрукаваным, таму пераважная большасць бел.моўных помнікаў захавалася ў рукапісах або не захавалася наогул, вельмі складана вызначыць дату і месца іх стварэння. У канцы 18 ст. з’яўляюцца творы асветнікаў на рус. мове (І.Сакольскі, Г.Дабрынін, Л.Энгельгарт і інш.). Упершыню ў маст. літры гал. героем становіцца прадстаўнік ніжэйшага класа (селянін, рамеснік), які часам дазваляе сабе крытыкаваць элітарныя колы грамадства; асобныя творы набываюць антыпрыгонніцкі характар.
    Цесную сувязь з развіццём бел. літры ў канцы 17 — 18 ст. мела тэатр. жыццё Беларусі, прадстаўленае школьным тэатрам (пры праваслаўных, уніяцкіх і каталіцкіх царк. школах) і батлейкай (нар. лялечным тэатрам), да якіх крыху пазней далучыўся прафес. магнацкі тэатр з аркестрамі, опернымі, балетнымі і драм. трупамі (тэатры ў Нясвіжы, Слоніме, Слуцку, Шклове, Гродне, Ружанах, Свіслачы, Чачэрску і інш.). У іх рэпертуары ўваходзяць не толькі зах,
    еўрап. творы, але і трагедыі, камедыі і оперы мясц. аўтараў (ФУ.Радзівіл, М.Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі). У прыдворных тэатрах ставіліся пастаноўкі на польск., лац., рус., французскай і італьян. мовах. У сваю чаргу, развіццё тэатр. дзейнасці стымулявала да новых пошукаў і дасягненняў у галіне муз., выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва. У эпоху А. ў Беларусі была створана першая опера «Агатка» (лібрэта М.Радзівіла, музыка Я.Д.Голанда).
    Літ:. Дорошевяч Э.К. Фйлософйя эпохйПросвешенйявБелоруссйй.Мйнск, 1971; Я го ж. Анйол Довгард — мыслйтель эпохй Просвеіценйя. Мйнск, 1967; Каменскйй З.А. Фйлософскяе нден русского Просвевденйя. М., 1971; Дубровскнй В.В. Казнмнр Нарбут. Мйнск, 1979; Русская мысль в век Просвешенйя. М., 1991; Культура эпохн Просвеіценйя: сб. М., 1993; Адорно Т, Хоркхаймер М. Дйалектака Просвешення. М. СанктПетербург, 1997; Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя. Мінск, 1998 (Кн.1—3). 2 выд. Мінск, 2000—01; КульСяльверстава С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: фармаванне культуры Новага часу на бел. землях (другая пал. XVIII ст. — 1820я гг.). Мінск, 2000; Кассярер Э. Фйлософйя Просвеіценйя. М., 2004. А.А.Суша.
    АСВЁЯ (да пач. 19 ст. Асвей), гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім рне, на паўд. беразе воз. Асвейскае. За 40 км ад г. Верхнядзвінск, 37 км ад чыг. ст. Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 190 км ад Віцебска. Цэнтр Асвейскага пасялковага Савета. 569 гаспадарак, 1618 ж. (2009).
    Вядома з 15 ст., цэнтр воласці ў складзе Полацкай зямлі. 3 1505 уласнасць Глябовічаў, з 1600 Л.Сапегі, з 1749 мінскага ваяводы Я.Гільзена, які пабудаваў тут палац, касцёл, заснаваў кляштар месіянераў, з 1786 да канца 19 ст. ўласнасць шляхціцаў Шадурскіх. 3 16 ст. цэнтр воласці Полацкага ваяв. 3 1695 горад Полацкага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1897  2830 ж., у 1905  3700 ж., нар. вучылішча. У 1924—59 цэнтр раёна, да 1930 і ў 1935—38 у Полацкай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 1.7.1941 да 17.7.1944 (з перапынкам у вер. 1942 — лютым 1943) А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі пасёлак. У 1941—42 у А. і раёнедзейнічалаантыфаш. падполле. У вер. 1942 партызаны вызвалілі А. ад акупантаў (зноў акупіравана ў лютым 1943). У 1944—54 у Полацкай,
    275
    АСВЯТЛЕННЕ
    Да арт. Асвятленне. Мінскі галоўны паштамт.
    у 1938—44 і з 1954 у Віцебскай абласцях. 3 8.8.1959 у Верхнядзвінскім рне. У 1969 — 3,8 тыс. ж.
    У 2009 дзіцячы сад, муз. і сярэдняя школы, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, сац. прытулак для непаўналетніх, філіял Верхнядзвінскага тэр. цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, філіял «Беларусбанка», аўтаматычная тэлефонная станцыя, лазня, коннаспарт. секцыя, кафэ, 10 магазінаў; цэрквы Георгіеўская, хрысціяневангелістаў «Боская ласка» (абедзве 2002), касцёл св. Марыі Магдалены (1990я гг.). Брацкія магілы сав. воінаў, сав. воінаў і партызан, помнікі землякам, падпольшчыкам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, мемар. дошка ў гонар вызвалення гар. пасёлка. Помнікі: архітэктуры — кляштарны шпіталь (1759), палацавапаркавай архітэктуры — сядзіба з паркам (2я пал. 18 ст.).
    АСВЯТЛЁННЕ ў архітэктуры, натуральнае і штучнае асвятленне гарадоў, будынкаў і збудаванняў. А. адначасова выконвае экалагічную, эстэтычную і эканам. функцыі. Падзяляецца на утылітарнае і архіт.дэкаратыўнае. Асн. задача А. утылітарнага — павышэнне бяспекі руху транспарту і пешаходаў. Колькасныя і
    якасныя паказчыкі яго ўстановак рэгламентуюцца адпаведнымі нормамі і правіламі. Архіт.дэкар. А. выкарыстоўваецца для маст. ўзбагачэння архіт. вобраза будынкаў, збудаванняў, інтэр’ера, стварэння светлавых ансамбляў у гарадах. Прымяняецца як састаўная частка утылітарнага для адзінага светлавога і маст. афармлення аб’ектаў архітэктуры. Паняцце камфортнасці А. звязана з забеспячэннем спрыяльнай бачнасці і ўспрыманнем архіт. форм, прасторы і аб’ектаў чалавекам. Пры вырашэнні задач, звязаных з экалогіяй і эстэтыкай А., важную ролю адыгрывае экалагічная мэтазгоднасць рэалізацыі праектаў з улікам эксплуатацыйных расходаў на ўтрыманне асвятляльных сістэм у будучым. Прыкладамі гармоніі архітэктуры і святла з’яўляюцца стараж.грэч. і стараж.рымскія збудаванні. У сучаснай архітэктуры выразныя рашэннідасягаюцца штучным спалучэннем натуральнага і ненатуральнага А., з прымяненнем новых святлотэхн. і буд. матэрыялаў, распрацоўкай арыгінальных аптычных сістэм, новых архіт. форм. Выяўленне тэктонікі будынкаў з дапамогай А. асобных частак (парталаў, шпіляў, скульптур) дасягаецца з дапамогай свяцільнікаў з галагенавымі лямпамі,
    пражэктараў (шэраг будынкаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску: Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў, Мінскі гарадскі універмаг, Мінскі галоўны паштамт і інш.). Каляровыя святлафільтры выкарыстоўваюцца для стварэння светлавых рэкламы і газет.
    Літ.: Архітэктурная фізіка. Кліматалогія, светатэхніка, акустыка. Наваполацк, 2008. Н.М.Шулякоўская.
    АСВЯЦІНСКІ Геральд Баляслававіч (23.1.1932, р.п. Ялізава Асіповіцкага рна — 12.5.2006), беларускі тэатральны дзеяч. Засл. дзеяч культу
    Г. Б.Асвяцінскі.
    ры Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1955), Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1965). У 1960—65 працаваў у камсамольскіх і дзярж. органах. У 1965—94, 2001—06 дырэктар Нац. акадэмічнага драм. тэатра імя Я.Коласа, у 1994—2001 — Бел. тэатра «Лялька».
    АСЁТНІК, гл. Ёўнік.
    АСЁЦКІ Людвіг Пятровіч (9.5.1929, в. Продзвіна Бабруйскага рна — 9.11.2005), беларускі графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1981). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1960), у 1962—67 выкладаў у ім. У 1968—71 старшыня Маст. фонду Беларусі. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі, манумент. жывапісу. Дпя работ А. характэрны арыгінальныя кампазіцыйныя вырашэнні, абвостраная, амаль гратэскавая выразнасць малюнка, святлоценявыя кантрасты. Творы мастака прысвечаны гісторыі і сучаснасці
    276
    АСІГНАЦЫІ
    Беларусі. Выканаў графічныя серыі ў тэхніках — лінагравюры «Горад будуецца» (1963), «Звязда» (1967), «Падполле Мінска» (1968),
    Л.П.Асецкі.
    афорта «Будні Ваеннамарскога флоту» (1969), літаграфіі «Па матывах
    трылогіі Я.Коласа «На ростанях» (1973), «Вызваленне» (1975—78), сухая іголка, меццатынта — серыі «Мір планеце» (1986—87), «Замкнёнасць круга» (1993—94), «Квадрат Чарнобыля» (1996) і інш. Працаваў таксама ў тэхніцы тэмперы: «Ад родных ніў» (1981), «БелАЗ» (1982), «Нашчадкі Крывіцкай пагоні» (1995). Аўтар манумент. размалёвак «Абарона Сталінграда» (1971), «Перамога» (1974), «Асветнікі Беларусі» (1989—90), пейзажа «Мелодыі Радзімы» (2002), партрэтаў «Салдаты Мінскага падполля» (2005).
    Л.Асецкі. «Звязда». 1967.
    Чарцё'ж (папярочны і падоўжны разрэзы) асеці.
    Праілюстраваў кнігі «Мы раскажам пра Мінск» (1964), «Людзі на балоце» (1968) і «Подых навальніцы» (1970) І.Мележа, «Атланты і карыятыды» І.Шамякіна (1974) і інш.
    Літ.: Шматаў В. Людвіг Асецкі. Мінск, 1983. А.М.Пікулік. АСЁЦЬ, восець, асетка, старадаўняя гаспадарчая пабудова для прасушкі збажыны, ільну, канапель. Больш складаная па канструкцыі,
    чым ёўня. А. найчасцей ставілі ў гумне ля тарцовай сцяны, што насупраць варотаў, зрэдку — за гумном. Звычайна ўяўляла сабой квадратнае ў плане 2яруснае збудаванне з імшанымі сценамі. Упоравень з падлогай рабілі квадратную адтуліну, праз якую выграбалі зерне. Замест дзвярэй на ўзроўні 7—8га вянкоў рабілася вял. адтуліна, праз якую падавалі снапы і залазілі ў А. На цапнікі, што размяшчаліся на 2м ярусе, ставілі снапы для сушкі. У глінабітнай падлозе А. выкопвалася яма глыб. да 2 м,
    у якой знаходзілася печ, абкладзеная каменнем. Печ мела некалькі люхтаў і чарэннем выходзіла на 1ы ярус. Нагрэтае паветра трапляла ў верхняе аддз., дзе знаходзілася збажына. У час сушкі абедзве адтуліны шчыльна зачыняліся. А. была больш надзейная ў супрацьпажарных адносінах, таму што чалеснікі (уваходная выемка ў печы) былі ізаляваны ад унутранай часткі пабудовы. Нягледзячы на відавочную перавагу, А. не атрымала паўсюднага пашырэння ў Беларусі, часцей сустракалася ў Магілёўскай, Віцебскай, на Пн Гомельскай і часткова Мінскай абласцях. У.С.Гуркоў.
    АСІГНАЦЫІ (польск. asygnacja ад лац. assignatio прызначэнне), першыя
    277
    АСІКЕВІЧ
    папяровыя грошы Расійскай імперыі з забеспячэннем меднай манетай. Эмітаваліся А. згодна з маніфестам 1768 аб заснаванні ў СанктПецярбургу і Маскве кантор Асігнацыйнага банка з капіталам у 1 млн. руб. меднай манетай для поўнага забеспячэння эмітаваных на гэтую суму А. Указ 1770 афіцыйна замацаваў гарантаваны размен па наміналу меднай манеты і А., што паслужыла радставай утварэння асобнага ліку на сярэбраны рубель і асігнацыйны рубель. А. выпушчаны ў 1769 у наміналах 25, 50, 75 і 100 руб. (намінал у 75 руб. выпускаўся толькі да 1771 зза небяспекі частковай падробкі — у яго перарабляліся 25рублёвыя А.). 3 1786 дабавіліся наміналы ў 5 і 10 руб. (у апошнім у 1786—1818 дыяганальная кампаноўка надпісаў), у 1819 — 200 руб. Выпускі 1769—85 рабіліся на паперы белага, 1786—1818 — 5 руб. цёмнасіняга, 10 — чырвонага, 25 — крэмавага, 50 і