Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Л. I. Саламянкова.
АСІПОВІЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ЖУРАВІНКА». Створаны ў 1996 у г. Асіповічы пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.І.Салімон. У складзе ансамбля 24 чал. У рэпертуары аўтэнтычны песенны фальклор Асіповіцкага рна, песні нар. бел., рус., апрацаваныя, сучасных кампазітараў: «Чаломчалом», «Там за садам», «Месяц дагарае», «Завешся ты ласкава Белай Руссю», «Валёнкі», «Я на горку шла», «Прыязджайне ў госці» В.Шышкаўца і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячага «У галіцкім полі» (г. Львоў, Украіна, 1998), абл. маст. творчасці «Лейся, песня» (1999), маст. аматарскай творчасці, «Магілёўскія музыкі» (2008); аглядаўконкурсаў: абл. дзіцячай маст. творчасці (1998, усе г. Магілёў), раённага «Творчыя ўзлёты» (г. Асіповічы, 2005, 2007).
Т.І.Салімон.
АСІПбВІЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «АСАРЦІ'». Створаны ў 2000 у г. Асіповічы пры раённым Цэнтры культуры. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі
калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Дз.У.Шатанава. У ансамблі займаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 13 гадоў (каля 40 чал.). Пры ансамблі дзейнічае падрыхтоўчая група «БэбіДанс». Асн. мэта — прапаганда сучаснага эстр. і нар. танцаў. У рэпертуары пераважна аўтарскія танцы ў пастаноўцы Дз.Шатанавай: «Вальс», «Полька беларуская», «Белая Русь», «Танец з парасонамі», «Танец сяброўства», «Танец лісы Алісы і ката Базіліо», «Цыганскі танец» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2000, 2002), рэсп. тэлеконкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999, 2000), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Асіповічы, 2004), абл. аглядаўконкурсаў аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (Мінск, 2004), маладзёжнага эстр. песні і танца (г. Асіповічы, 1998, 2005), раённага фестывалю нар. творчасці «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы; штогод з 2000) і інш. Удзельнік тэлефестываляў: рэсп. мастацтваў у Мірскім замку (г.п. Мір Карэліцкага рна), абл. «Таленты Прыдняпроўя» (г. Асіповічы, абодва 2009), канцэртаў, культ.масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Асіповіцкім рне.
Н.В.Сазановіч.
АСІПбВІЦКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1974 у г. Асіповічы пры гар. дзіцячай школе мастацтваў № 1. У 1990 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік А.А.Пятроў, з 1992 Г.В.Арашкова. У складзе аркестра 24 чал. Яго выкананне вылучаецца выразнасцю інтанацыі, пачуццём стылю і характару. У рэпертуары п’есы бел. (В.Іванова, Г.Ермачэнкава, А.Туранкова, К.Паплаўскага) і рус. кампазітараў, апрацоўкі нар. мелодый, пералажэнні класічных твораў. Аркестр суправаджае выступленне салістаўвакалістаў і салістаўінструменталістаў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. аглядаўконкурсаў хара
286
АСІПОВІЦКІ
Удзельнікі Асіповіцкага ўзорнага лялечнага тэатра «Ялінка».
кніжку», «У нас у гасцях «Вясёлка» (усе 2007), мюзікл «Цакатухашоу» (паводле К.Чукоўскага, 2009) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. конкурсу «Здаровы лад жыцця праз культуру і мастацтва» ў рамках міжнар. фестывалю «Свет мёду і здароўя» (г. Магілёў, 2007), тэатр. фестывалю мінітэатраў «Лялька» ў рамках рэсп. выстаўкі лялек «Балаганчык» (Мінск, 2006), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007), раённага фестывалю нар. творчасці «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы, 2004—09) і інш. Л.К.Мядзведская.
АСІПбВІЦКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТРАЛЬНАЛЯЛЕЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЛЯЛЬКА». Створаны ў 1993 у г. Асіповічы пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі як тэатр. гурток. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Л.М.Багук. Асн. мэты дзейнасці:
вых і аркестравых калектываў дзіцячых муз. школ (1976), харавых і аркестравых калектываў дзіцячых муз. школ і школ мастацтваў (1983), конкурсаў аркестравых калектываў (1992), абл. дзіцячага конкурсу аркестравых калектываў (2005), а таксама раённага і абл. тураў абл. конкурсу аркестравых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (2009; усе ў г. Магілёў).
Т.М.Бабіч.
АСШОВІЦКІ ЎЗбРНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «ЯЛІ'НКА». Створаны ў 1989 у г. Асіповічы пры rap. дзіцячай бцы яклялечны гурток. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: М.Скітовіч (з 1989),Л.Мядзведская (з 2003). Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя твораў бел. і рус. пісьменнікаў, нар. фальклору. Сярод пастановак: «Разумная ўнучка» (2003), «Лясныя сваты» (2004), «Унучкаіягады» (2005), «Баба на арэлях» (2006), «Сумленны круцель» (2007), «Бабіна навука» М.Захаранкі (2008), «Казка пра каханне і дабрату» (2005), «Цар Гарох» (па матывах рус. нар. казкі, 2006), «Дзень нараджэння Машы» Г.Бела
грудавай (2006), «Як мядзведзь трубку знайшоў» С.Міхалкова, «Яблык» В.Суцеева (абедзве 2008), інсцэніроўкі «Пра кніжку і пра мову мы павядзем размову», «Крышку пра
Удзельнікі Асіповіцкага ўзорнага тэатральналялечнага калектыву «Лялька».
стварэнне ўмоў для гарманізацыі фіз. і духоўнага свету асобы дзіцяці, выяўленне і развіццё яго акцёрскіх здольнасцей. Акрамя гульні ў жывым плане, пераўвасаблення ў вобраз
287
АСІПОВІЦКІ
Асіповіцкі ўзорны тэатральналялечны калектыў «Лялька». Сцэна са спектакля «Алянёк» Л.Навагрудскага.
лялькі, сцэнічнай мовы і руху, выхаванцы тэатра вывучаюць таксама лепку, маляванне, мадэліраванне і шыццё. У рэпертуары тэатра нар. казкі і творы рус. і бел. аўтараў: «Церамок» С.Маршака (1994), «Дзед Мароз» М.Шурынава (1995), «Мядзвезайцы» Л.Вінаградава і М.Яроміна (1996), «Пра казла» С.Маршака (1997), «Машачка і мядзведзь» Г.Ландау (1998), «Пеўневы вятрак» М.Карыма (1999),
«Якураня—тыкураня»Я.Чапавецкага (1999), «Тры парсючкі» С.Міхалкова (2004), «Алянёк» Л.Навагрудскага (2005), «Гульні нашага двара» паводле казак К.Чукоўскага (2007) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: рэсп. дзіцячых тэатраў «Калядная зорка» (гарады Магілёў, Мінск, 1996), дзіцячай творчасці «Які цудоўны гэты свет» (Мінск, 2005), абл. тэатр. творчасці «Шматаблічны тэатр» (г. Магілёў, 2007, 2009), рэсп. конкурсу «ТЮГЗ» («Тэатр юнага гледача «Зубраня», Нац. дзіцячы аздараўленчы лагер у Мядзельскім рне, 2004), аглядуконкурсу тэатр. творчасці «Жывая планета» (Мядзельскі рн, 2009), выстаўкі лялек «Балаганчык» (Мінск, 2006) і інш. Л.М.Багук. АСШОВІЦКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «КРЫНІЧКА». Створаны ў 1993 у г. Асіповічы пры дзіцячай школе мастацтваў
№ 1. У 2002 прысвоеназванне «ўзорны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік М.Я.Шабуневіч. У складзе ансамбля дзеці ва ўзросце 8—16 гадоў (42 чал.). Асн. мэты і задачы — выхаванне любві да бел. культуры і мастацтва, навучанне і авалоданне танц. культурай інш. народаў. У рэпертуары танцы «Руская плясавая», «Беларускія прытупы», «Варажбіты», «Валёнкі», «Барыня», «Жаб
Асіповіцкі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Крынічка».
кі», «Лявоніха», «Капялюш», «Паланез», харэагр. пастаноўка «Малітва», замалёўкі «Мой родны кут», «Алеся» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2001), фалькл. «Анна Дзіл Гагауз Культура» ў Рэспубліцы Малдова (2006—07), рэсп. «Танцавальны фальклор і дзеці» (Мінск, 2003), абл. дзіцячай творчасці «Праменьчык» (г. Магілёў, 2000), раённых маладзёжнага эстр. песні і танца (1999), дзіцячай творчасці «Веснавы праменьчык» (2004—05), нар. творчасці «Веснавыя колеры» (2007—08, усе г. Асіповічы); абл. конкурсу харэагр. мастацтва дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2002,2008). Н.В.Сазановіч.
АСІПбВІЦКІ ЎЗбРНЫ ХОР СТАРЭЙШЫХ КЛАСАЎ. Створаны ў 1988 у г. Асіповічы пры дзіцячай школе мастацтваў № 1. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і маст. кіраўнік В.Я.Кавалёва. У складзе хору вучні дзіцячай школы мастацтваў. У аснове рэпертуару творы бел. аўтараў, апрацоўкі бел. нар. песень, рус. і замежнай
288
АСІПОВІЧЫ
класікі (больш за 50 твораў). Значнае месца ў праграме займаюць творы а капэла. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2004), рэсп. акадэмічных харавых калектываў імя Р.Шырмы (Мінск, 1992), раённых дзіцячай творасці «Веснавы праменьчык», нар. творчасці «Веснавыя колеры» (абодва г. Асіповічы, 2005), абл. конкурсу харавай творчасці «Выдатныя даты выдатных людзей» (г. Магілёў, 2006) і інш. Т.М.Бабіч.
АСІПбВІЧЫ, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Асіповіцкага рна, на р. Сіняя. За 3 км ад аўтамабільнай дарогі Мінск—Гомель, 136 км на ПдЗ ад Магілёва; чыг. вузел (лініі на Мінск, Гомель, Магілёў, Баранавічы). 33,6 тыс. ж. (2009).
Вядомы з 18 ст. як вёска. У 1797 у Бабруйскім павеце Мінскай губ., 83 ж. мужчынскага полу. У 1834 — 26 двароў. У 1872 за 2 км ад А. засн. аднайм. станцыя ЛібаваРоменскай чыг., 5 дамоў, 40 ж. У 1897 на месцы сучаснага горада існавалі 3 самаст. паселішчы з назвай А.: вёска (78 двароў, 526 ж.), чыг. станцыя (11 двароў, 100 ж.), пасёлак (38 двароў, 200 ж.), якія пазней зліліся. Усе нас. пункты ўваходзілі ў Замошскую воласць Бабруйскага павета. На пач. 20 ст. больш за 300 двароў, 1500 ж., 2 пачатковыя школы. У 1917 каля4,2тыс. ж. 3 1922 цэнтр воласці, з 17.7.1924 мястэчка, цэнтр раёна Бабруйскай акругі (да 1930), з 15.7.1935 горад, у 1938—44 у Магілёўскай вобл. У 1939 — 13,7 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 30.6.1941 да 28.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 вер. 1944 у Бабруйскай, са студз. 1954 у Магілёўскай абласцях (у 1962—65 у Бабруйскім рне). У 1959 — 15,8 тыс. ж., у 1970 — 19,7, у 1995 — 35,2, у 2006 — 34,3 тыс. ж.
Горад мае прамавугольную квадратную планіроўку, падзелены чыгункай на 2 часткі. Асн. частка — паўночная. Гал. яе вось — вул. Сумчанкі, якая звязана з аўтадарогай Мінск— Бабруйск, забудавана 4—5павярхо
Асіповіцкі ўзорны хор старэйшых класаў.
вымі жылымі дамамі. На перакрыжаванні вуліц Сумчанкі і Каралёва сфарміравалася плошча — грамадскаадм. цэнтр. Вуліцы Інтэрнацыянальная і Юбілейная забудаваны 2—5павярховымі жылымі дамамі. У паўн. частцы А. — мікрараён, прам. раён з будынкамі СП «ААТ «Кроўля», завода «Аўтаагрэгат» і інш. Асн. планіровачныя восі паўд. часткі — вуліцы Сацыялістычная, К.Маркса, Рабочасялянская і інш., на якіх сканцэнтраваны культ.быт. аб’екты, пабудаваны 2—5павярховыя жылыя дамы. Дамінуе 1павярховая забудова сядзібнага тыпу. Зона адпачынку