• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АСНЁЖЫЦЫ, вёска ў Пінскім рне. За 8 км на Пн ад горада і чыг. ст. Пінск на лініі Брэст—Гомель, 173 км ад Брэста, на аўтатрасе Брэст—Гомель. Цэнтр Аснежыцкага с/с. 2124 гаспадаркі, 6266 ж. (2009).
    Фрагмент забудовы ў аграгарадку Аснежыцы.
    Вядомы з 1й пал. 16 ст. як сяло ў Пінскім старостве ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1860я гг. вёска, цэнтр сельскай грамады ў Ставоцкай воласці Пінскага павета Мінскай губ., 167 ж. У 1897 аднайм. вёска (77 двароў, 585 ж.), аколіца (55 двароў, 398 ж.) і сядзіба (2 двары, 16 ж.). На пач. 20 ст. 97 двароў 1067 ж., нар. вучылішча. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска ў Ставоцкай, з 1928 у Пінкавіцкай гмінах Пінскага павета Палескага ваяв. У 1921 — 85 двароў, 409ж. Зліст. 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Пінскай вобл., з 15.1.1940 у Пінс
    кім рне, з 12.10.1940 у Пасяніцкім с/с, 146 двароў, 787 ж. (1940). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1954  381 двор, 1076 ж. 3 3.6.1957 цэнтр сельсавета. У 1960 — 722 ж., у 1970  215 двароў, 708 ж. У 2000 381гаспадарка, 1235 ж.
    Асноўная архіт.планіровачная вось сучаснай вёскі ўтворана шырокім бульварам, які звязвае асн. ўезд у А. з боку Пінска з грамадскім і культ. цэнтрам (фарміруецца па праекце дэталёвай планіроўкі 1980) — плошчай, дзе знаходзяцца адм.грамадскія будынкі, Дом культуры, гандлёвы і спарт. комплексы, дзіцячы сад, школа. Цэнтр. вуліцы забудаваны 2—3павярховымі 8—12кватэрнымі жылымі дамамі на 2 узроўнях. Іх
    292
    АСТАНКАВА
    фасады апрацаваны светлай керамічнай пліткай з устаўкамі з залацістай глазураванай пліткі ў выглядзе стылізаваных каласоў. Унутрыквартальная прастора азяленена і добраўпарадкавана, мае малыя архіт. формы — пляцоўкі для адпачынку (пергалы) і інш. У паўн. частцы вёскі сканцэнтравана забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Прам. зона развіваецца ў паўн.зах. кірунку. На У ад плошчы створаны парк з зонамі адпачынку і спорту. У 2006 вёска абсталявана як аграгарадок.
    У 2009 дзіцячы садяслі, муз. і сярэднія школы, раённы Цэнтр культуры, Дом рамёстваў, Музей прац. славы, гандлёвы цэнтр, комплексны прыёмны пункт, ФАП з аптэкай, аддз. сувязі, 2 магазіны; помнік двойчы Герою Сац. Працы У.А.Ралько. Каля вёскі капліцакалона св. Іаана Хрысціцеля (19 ст.). Радзіма Герояў Сац. Працы Л.М.Журбілы, Л.Ц.Мазоль, К.П.Ляснічай.
    АСНбВА, падоўжаныя ніткі тканіны. У хатнім ткацтве была найб. пашырана А. з ільняной пражы, для дэкар. ручнікоў, настольнікаў, посцілак, жаночых кашуль, галаўных убораў і інш. выкарыстоўвалі тонкую кужэльную пражу. Для вырабу верхняга, мужчынскага паяснога адзення і тканін утылітарнага прызначэння за А. бралі больш грубую зрэбную пражу, андаракоў і сукна — суконныя ніткі. У сучасным ткацтве ў якасці А. выкарыстоўваюць ніткі фабрычнай вытворчасці.
    АСНбВІЧ Сямён (Самуіл) Пятровіч (5.11.1920, г. Бабруйск — 21.12.2005), беларускі скрыпач. Засл. артыст Беларусі (1961). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947). У 1937—41 саліст, у 1945—85 канцэртмайстар Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Беларусі. Адначасова ў 1948—69 педагог сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Бел. філармоніі (1945—55) выконваў і прапагандаваў творы бел. кампазітараў. Выступаў і як саліст.
    АСбБА ў г р а м а т ы ц ы, граматычная словазмяняльная катэгорыя дзеяслова, якая абазначае адносіны дзеяння або стану да суб’екта з пункта погляду прамоўцы. Вылучаюць 3 формы А.: 1я А. ўказвае, што дзеянне ўтварае той, хто гаворыць, або група людзей, у якую ён уваходзіць («я развітваюся», «мы развітваемся»), 2я А. ўказвае, што дзеянне выконваецца адным або некалькімі суразмоўцамі («ты адпачываеш», «вы адпачываеце»), 3я А. сведчыць, што дзеянне выконваецца асобай або групай асоб, якія не ўдзельнічаюць у размове («ён дапамагае», «яна дапамагае», «яно дапамагае», «яны дапамагаюць»). Катэгорыя А. не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу. Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць без канкрэтнага стваральніка, з’яўляюцца безасабовымі. Яны не маюць катэгорый роду і ліку, выражаюцца формай 3й А. адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх 3 форм часу і абазначаюць, як правіла, прыродныя з’явы, псіхічны ці біял. стан чалавека («вечарэе», «пахне», «нездаровіцца»). Катэгорыя А. разам з катэгорыяй часу фарміруюць найважнейшую ўласцівасць сказа — прэдыкатыўнасць.
    Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Марфалогія. Мінск, 1962; Кароткая граматыка беларускай мовы. Ч. 1. Фаналогія. Марфалогія. Марфаналогія. Мінск, 2007.
    Дз.В.Дзятко.
    АСбЎСКІ (Ossowski) Л ешак (1.4.1905, Варшава — 10.2.1996), польскі мова знавец, славіст. Др усх.слав. філалогіі (1945), праф. (1964). Ву
    чыўся ў Слуцкай гімназіі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Пазнанскім і Ягелонскім унтах. У 1935— 39 у Львоўскім унце. 3 1946 заг. кафедры ў Вроцлаўскам, у 1964— 75 — у Пазнанскім унтах. Даследаваў пытанні параўнальнай граматыкі слав. моў, бел.польск. моўныя сувязі, гісторыю бел. мовы, слав. дыялекталогію, анамастыку, палескую лексіку. Аўтар навук. прац: «Пераход «ы» ў «у» пасля губных у некаторых паўднёвабеларускіхгаворках»(1934), «Моўныя праблемы Палесся» (1936), «3 беларускай фанетыкі...» (1938) і інш.
    АСТАНКАВА Марыя Якаўлеўна (23.5.1906, станіца Новапакроўская Краснадарскага краю, Расія — ?), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1956). Скончыла студыю пры Стаўрапольскім драм. тэатры (1924). Працавала ў тэатрах Расіі. У 1952—65 у Гродзенскім абл. драм. тэатры. Выконвала ролі лірычных гераінь: Сцепаніда («Год здзяйсненняў» П.Васілеўскага), Паліна, Кручыніна («Даходнае месца», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Наташа («На дне» М.Горкага), Соня («Дзядзька Ваня»
    М.Астанкава ў ролі Сцепаніды.
    293
    АСТАПЕНКА
    А.Астаповіч. Драпежнік. 1920я гг.
    Г.Асташонак. Нож кельцкі. 2008.
    А.Чэхава),Луіза(«Каварстваікаханне» Ф.Шылера), Мірандаліна («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні) і інш.
    АСТАПЕНКА Змітрок (Дзмітрый Емяльянавіч; 10.11.1910, в. Калеснікі Смаленскай вобл., Расія — 7.10.1944), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Мсціслаўскі пед. тэхнікум (1929). Працаваў у рэдакцыях рэсп. газет і часопісаў. У 1936 арыштаваны і асуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі. У Вял. Айч. вайну на фронце. Загінуў у Карпатах. AyTap збкаў паэзіі «На ўсход сонца», «Краіне» (абодва 1931), «Абураныя» (1932), паэмы «Эдэм» (1944). Пісаў для дзяцей: кніжкамалюнак «Трактар» (1933). Аўтар навук.фантаст. рамана «Вызваленне сіл» (1932). Перакладаў з рус. мовы.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1957; Вершы і паэмы. Мінск, 1968.
    Літ.: Шушкевіч С. Лёс паэта // Шушкевіч С. Выбр. тв. Мінск, 1978. Т. 2;Скрыган Я. Рэквіем // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мінск, 1990; Маракоў Л. Шасцёра на фотаздымку // Роднае слова. 1999. №6; Ка м е й ш a К. Змітрок Астапенка // Полымя. 2005. № 2. /.М.Гоўдзіч. АСТАПбВІЧ Аркадзь Антонавіч (30.9.1896, Мінск — 21.9.1941), беларускі графік. Вучыўся ў Рысавальнай школе Тва заахвочвання мастацтваў у Петраградзе (1914—16). У 1921—22
    наведваў рысавальныя класы ў Харкаве. 3 1929 у Мінску. Працаваў у жанры лірычнага пейзажа ў тэхніках акварэлі ітушы: «Зімовы надвячорак» і «Дворык» (абодва 1921), «Сакавік» (1923), «Вёска. Калодзеж» (1925), «У заапарку» (1926), «Да вясны (насустрач вясне)» (1940). Аўтар цыкла лінарытаў: «Зіма», «Вясковая вуліца», «Млын», «Царква», «Драпежнік», «Вясковыя могілкі» (усе 1920я гг.). Афармляў кнігі і часопісы. На радзіме бацькоў у в. Навасёлкі Пухавіцкага рна на будынку школы, у якой ён выкладаў, устаноўлена памятная дошка.
    Літ.: Аркадзь Антонавіч Астаповіч, 1896—1941. Зінаіда Антонаўна АстаповічБачарова, 1898—1993: кат. выстаўкі. Мінск, 1996. Н.М.Усава.
    АСТАТАК, тып вуглавога злучэння сцен зрубнай канструкцыі, пры якім круглыя ці брусковыя бярвёны сумежных сцен з рытмічным чаргаваннем насцілаюцца адзін на адзін такім чынам, што іх канцы выходзяць паза межы аб’ёму пабудовы. Шырока выкарыстоўваўся ў бел. нар. дойлідстве 19—пач. 20ст. пры будаўніцтвежылля, клецяў, свірнаў, корчмаў, культавых пабудоў. Вылучаюцца рэгіянальныя адрозненні злучэння сцен з А. У Паазер’і і цэнтр. Беларусі быў пашыраны вугал з 6 або 8граннай апрацоўкай А. — «у ахрапку». На Палессі прымянялі і вуглавое злучэнне
    сцен з фігурнай апрацоўкай А. — «на каню».
    Літ.: Лакотка А.1. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Мінск, 1999. Ю.Ю.Захарына.
    АСТАФ’ЕУ Рыгор, беларускі збройнік 17 ст. Родам з Оршы. Быў вучнем у быхаўскага збройнікапішчальніка Васіля (у 1658). Разамзімучас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 вывезены ў Маскву. Жыў у Броннай слабадзе сярод бел. пасяленцаўрамеснікаў. У 1677 А. з Амелькам Сяргеевым зрабіў 4, у 1678 — 10 пішчалей.
    АСТАФ’ЕЎ Сценька, беларускі ювелір 17 ст., «майстар сярэбранай справы». Жыўу Полацку. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разам з вучнем Антошкам Шчасным, пляменнікам Івашкам і інш. полацкімі рамеснікамі вывезены ў Маскву. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля.
    АСТАШКАВІЧЫ, вёска ў Светлагорскім рне. За 22 км на ПдЗ ад г. Светлагорск, 6 км ад чыг. ст. Астанкавічы на лініі Жлобін—Калінкавічы, 132 км ад Гомеля. Цэнтр Асташкавіцкага с/с. 237 гаспадарак, 421 ж. (2009).
    Вядомы з 19 ст. як сяленне ў Карпавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1858 — 62 двары, 507 ж. У 1885  621, у 1897  951 ж.,
    294
    АСТРАВЕЦ
    школа граматы, магазін, карчма. У 1908 — 204 двары, 1256 ж. У 1919 адкрыта школа, у 1923 для яе ўзведзены асобны будынак. У 1925 — 301 двор. 3 5.10.1926 цэнтр Асташкавіцкага с/с Азарыцкага, з 8.7.1931 Мазырскага, з 12.2.1935 Даманавіцкага, з 29.7.1961 Светлагорскага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930, 21.6.193520.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1930 — 1298 ж. Пачатковая школа ў 1930я гг. пераўтворана ў 7гадовую (372 вучні ў 1935). У 1940  350 двароў, 1713 ж. У Вял. Айч. вайну ўжн. 1941 ням.фаш. акупанты спалілі 297 двароў і загубілі 129 ж. У 1959  1161 ж. У 1995  798 гаспадарак, 1629 ж., у 2004 — 246 гаспадарак, 563 ж.
    У 2009 вучэбнапед. комплекс яслісад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, кафэ, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.