Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АСТАШбНАК Генадзь Адамавіч (н. 25.7.1955, в. Дабраводка Смалявіцкага рна), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). Майстар маст. апрацоўкі металу. Аўтар калекцыі параднай зброі (рэканструкцыя) для Мірскага замкавага комплексу (г.п. Мір Карэліцкага рна, 1996), пано «Вянок Айчыне» для Нац. бкі Беларусі (2006), зброі «Нож кельцкі» (2008), серыі медалёў, прысвечаных дзеячам культуры: «М.Гусоўскі», «Я.Колас», «Я.Купала», «М.Багдановіч» (усе 1980—90я гг.) і інш. У складзетворчай групы «Коўня» выканаў дэкар. рашотку і люстры для Літ. музея М.Багдановіча, люстрыдля Палаца моладзі ў Мінску (усе 1990я гг.), манумент. пано «Мінск — горадгерой» і «Троіцкае прадмесце», кампазіцыі «Гісторыя Мінска 12—19 ст.» для Мінскай гар. ратушы (серыя з 6 трыпціхаў, 2001) і «Беларусь» для залы прыёмаў у Палацы Рэспублікі (2002). Пастаянны ўдзельнік выстаўкі «Клінкі Расіі» ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. І.Л. Чэбан.
АСТАШЫНСКІ КАЛЬВІ'НСКІ ЗБОР. Існаваў у 16 — 1й пал. 20 ст. ў в. Асташын Карэліцкага рна. Мураваны 1нефавы храм быў накрыты высокім 2схільным дахам з вальмамі над 3граннай алтарнай часткай. Да асн. аб’ёму прымыкала прамавугольная ў плане шмат’ярусная вежа з 4схільным шатром у завяршэнні, падзеленая на 3 ярусы прафіляванымі карнізамі. Ніжні ярус меў аднолькавую вышыню з асн. нефам. Фасады былі расчлянёны аконнымі праёмамі з паўцыркульнымі арачнымі завяршэннямі. Унутраную прастору перакрывала паўцыліндрычнае скляпенне з распалубкамі. Знішчаны ў 1940я гг.
АСТОРЫНА Аляксандра Паўлаўна (28.11.1900, г. Чэлябінск, Расія — 15.7.1982), беларуская актрыса, рэжысёр. Засл. артыстка Беларусі (1957). Скончыла муз. вучылішча Рус. муз. тва (1917). Працавала ў тэатрах Расіі. У 1949—73 у Брэсцкім абл. драм. тэатры. Характарная актрыса, майстар гратэску, сцэнічнай дэталі і эпізоду. Сярод роляў: Маці («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Акуліна, Кабаніха («Жаніцьба Бальзамінава», «Навальніца» А.Астроўскага), Малання, Фядосся («Ягор Булычоў і іншыя», «Апошнія» М.Горкага), Альжбета («Кветка папараці» І.Козела) і інш. Рэжысёр спектакляў «Тры
Фрагмент забудовы ўг.п. Астравец.
жарты» А.Чэхава (1956), «Позняе каханне» А.Астроўскага (1963). Адна з арганізатараў Брэсцкага абл. тэатра лялек, у якім у 1963—64 узначальвала лялечную трупу і паставіла спектаклі «Іван — сялянскі сын» Б.Сударушкіна, «Балабушка» («Калабок») і «Рэпка» Г.Ландау, «Сакрэтны пакет» В.Паўлава і інш.
АСТРАВЁЦ, гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобл., цэнтр Астравецкага рна, на р. Лоша, за 4 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс (Літва). 250 км на ПнУ ад Гродна. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі. 8,3 тыс. ж. (2008).
Упершыню згадваецца ў 1468 як мястэчкаў Віленскім ваяв. ВКЛ, калі кіеўскі ваявода М.Гаштольд узвёў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Належаў Гаштольдам, Карыцкім, Корсакам і інш. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай( 1795)у Рас. імперыі, у Віленскім, затым у Ашмянскім паветах Віленскай (у 1797—1801 Літоўскай) губ. У 1886 мястэчка, 22 двары, 176ж., млын, піларама, цагельня, бровар, тартак, майстэрня дрэнажных труб. 3 1921ускладзе Польшчы,уАшмянскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 жн. 1940 цэнтр раёна Вілейскай, з 20.9.1944 Маладзечанскай, з 20.1.1960 Гродзенскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 А. акупіраваны ням.фаш.
295
АСТРАВЕЦКАЯ
Вуліца К.Марксаў г.п. Астравец.
захопнікамі. 3 25.4.1958 гар. пасёлак. 3 26.12.1962 да 6.1.1965 у Ашмянскім рне. У 1991 — 9,8 тыс. ж.
Цэнтр rap. пасёлка сфарміраваны ў левабярэжнай частцы р. Лоша. Гал. вось — вул. Ленінская, якая перасякае А. з 3 на У. На перасячэнні вуліц Ленінская, Валадарскага, Кастрычніцкая, К.Маркса ўтворана прамавугольная ў плане цэнтр. плошча. Сетка вуліц прамавугольная, квартальная, у цэнтры дамы 2—3павярховыя, на ўскраінах 1павярховая забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Сучасны гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 1992. Зона адпачынку — лясны масіў, добраўпарадкаваная пляжная зона Яноўскай ГЭС. Пабудаваны будынкі «Беларусбанка», раённага аддзела ўнутраных спраў, гандлёвы комплекс, Петрапаўлаўская царква, 5павярховыя жылыя дамы ва ўсх. частцы А.
У 2009 у А. гімназія, 2 сярэднія і муз. школы, ДзЮСШ. 4 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, нар. тэатр, 2 бкі, бальніца, паліклініка, гасцініца, рэстаран, кафэ, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнікі: дыпламату, вучонамумовазнаўцу, натуралісту І.А.Гашкевічу (1814—72); воінам і партызанам, якія
загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Козьмадзям’янаўскі (1785—87) і Крыжаўзвіжанскі (1910— 11) касцёлы.
АСТРАВЁЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЛКА Засн. ў 1944 у г.п. Астравец як хатачытальня з кніжным фондам 3 тыс. экз. На пач. 1975 фонд бкі складаў 32,4 тыс. экз. У 1978 бкі раёна аб’ядналіся ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму
Астравецкі Козьмадзям 'янаўскі касцёл.
(ЦБС) з агульным кніжным фондам на базе Астравецкай раённай бкі, якая стала цэнтр. раённай бкай. У 2009 у бцы 35,8 тыс. экз. кніг, абслугоўвае штогод больш за 2,7 тыс. чал. Пры ёй дзейнічаюць публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2002), мультымедыйны цэнтр (з 2008), гасцёўня «Званы госць». 3 2008 абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Бка садзейнічае рэалізацыі праграм развіцця культуры і мастацтва, краязнаўства, укараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій. Mae змястоўны краязнаўчы фонд, дзе прадстаўлены матэрыялы пра вядомых землякоў. В.П.Пінчук.
АСТРАВЁЦКІ КОЗЬМАДЗЯМ’ЯНАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Астравец. Па
будаваны ў 1785—87 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Касцёл прамавугольны ў плане, 3нефавы, накрыты 2схільным дахам. Цэнтр. неф завершаны апсідай. Плоскасць гал. фасада расчлянёна пілястрамі з валютамі. Бакавыя фасады аздоблены шырокімі лапаткамі, прамавугольнымі нішамі. Магутны прафіляваны карніз праходзіць па ўсім перыметры будынка. Аконныя праёмы паўцыркульныя з сандрыкамі. Гал. ўваход
296
АСТРАВЕЦКІ
Астравецкі Крыжаўзвіжанскі касцёл.
аформлены высокім 4калонным порцікам іанічнага ордэра з трохвугольным франтонам. У інтэр’еры алтар, упрыгожаны абразамі 18—19 ст. з арнаментаванымі абкладамі (латуннымі, пасярэбранымі і пазалочанымі). Касцёл дзейнічае.
АСТРАВЁЦКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры
неараманскага стылю ў г.п. Астравец. Пабудаваны ў 1910—11 з жоўтай цэглы. Касцёл — 3нефавая 2вежавая базіліка з трансептам і 5граннай апсідай з сакрысціямі. Гал. фасад фланкіраваны 2яруснымі 4граннымі вежамі (шатровыя завяршэнні не захаваліся); аб’ём нартэкса на ўсю шырыню запоўнены магутным арачным перспектыўным парталам і акномружай над ім. У прасценках высокіх арачных вокнаўтрыфорыумаў 2ступеньчатыя контрфорсы. Спічасты сілуэт ствараюць 2схільныя шчыты крылаў трансепта. У аснову ўсіх праёмаў пакладзена форма паўцыркульнай аркі ў руставанай ліштве. Сцены крапаваны аркатурнымі паясамі, нішаміэкседрамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі. Касцёл дзейнічае. А.М.Кулагін.
АСТРАВЁЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «СКАРБНІЦА» Створаны ў 1983 у г.п. Астравец пры дзіцячай муз. школе. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.П.Шарэйка. У рэпертуары апрацоўкі нар. рус., бел., укр., польскіхпесень і танцаў, у т.л. Н.Шарэйкі
(«Полькавесялуха», «Мае вочы чорныя»), М.Сіраты, творы бел., рус. кампазітараў, мясц. аўтараў («Элегія», «П’есаэцюд», «Усход», «Святочная уверцюра» А.Якіменкі і інш.). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2009), удзельніктэлефестывалю мастацтваўу Мірскім замку (г.п. Мір Карэліцкага рна, 2006). Г.Ф.Волчэк.
АСТРАВЁЦКІ НАРбДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1967 у г.п. Астравец пры раённым Доме культуры як тэатр. гурток. У 1983 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: Т.В.Шутко (1967—69), Г.І.Аксютчык (1974—87), Т.Б.Нябеская (198992), С.С.Юркойць (з 1993), В.Р.Турубарава (з 1998), з 2009 С.Ф.Алёхна. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя п’ес бел. драматургаў і арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары п’есы бел., рус. і замежных драматургаў, тэатралізаваныя прадстаўленні, нар. святы і абрады. Сярод пастановак: «Багаты кватарант» паводле А.Федарэнкі (2000), «Эцюд на дваіх» паводле В.Азернікава (2001), тэатралізаваныя прад
297
АСТРАВЕЦКІ
Удзельнікі Астравецкага народнага тэатра.
стаўленні «Кірмаш паастравецку», «Прыгоды ў навагоднім лесе» (абодва 2002), «Без мяне мяне ажанілі» паводле Ф.К.Кроца (2003), «Васіль Цёркін» паводле А.Твардоўскага (да 60годдзя Перамогі, 2005), літ.муз. кампазіцыя «Слова паэта» паводле твораў Я.Коласа і Я.Купалы (2006), «Чорт і баба» паводле Ф.Аляхновіча (2007), «Чорная панна Нясвіжа» паводле А.Дударава (2008) і інш. Калектыў — удзельнік раённых і рэгіянальных мерапрыемстваў, у т.л. раённага аглядуконкурсу тэатр. калектываў (г.п. Астравец, 2004—08).
С.Ф.Алёхна.
АСТРАВЁЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ. Створаны ў 2001 у г.п. Астравец пры раённым Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А.Стаціна (з 2001), Д.А.Папеня (з 2006). Акампаніятар А.А.Якіменка. У складзе хору 25 чал. Асн. мэта дзейнасці — павышэнне выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры калектыву. У рэпертуары творы бел. і рус. кампазітараў («Ля крыніцы» А.Новікава, «Не будзіце, журавы, удоў» Р.Панамарэнкі, «Дарога ля жыта» Л.Захлеўнага, «Не прыходзьце, хлопцы, рана» Л.Ячнева і інш.), самадзейных аўтараў («Наш Астравец»А.РыбікіА.Якіменкі,«Дзякуй героямсалдатам» З.Растовай і інш.), бел. і польск. нар. песні («Ча
пурушачка», «Пойдзем, жонка», «Гэй, саколы» і інш.), песні ваен. гадоў («Набат цішыні» Э.Зарыцкага, «Перамога» А.Аруцюнава і інш.). Калектыў — дыпламант абл. фестывалю ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Іўе, 2003—08).
Т.М.Бабіч.
АСТРАВЁЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Астравец. У раёне 397 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Астравецкі, Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Кемелішкаўскі, Міхалішкаўскі, Падольскі, Спондаўскі, Трокеніцкі. Пл. тэр. 1568 км2, лясы займаюць 46,6% (у асн. на 3 і Пн), балоты — 7%. Нас. (2009) 26,4 тыс. чал., гарадскога — 42,8%. Жывуць