• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    304
    АСТРОМІЧЫ
    твораў выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва. Згарэў у 1860, да 1876 пабудаваны новы палац. Існаваў вял. парк, у якім быў звярынец. У 1886 мястэчка, цэнтр АстрашыцкаГарадоцкай воласці Мінскага павета, 2 царквы, капліца, школа, рудня, майстэрня па вырабе меднага посуду для бровараў, 11 крам, заезны дом, 4 млыны; у 1897 — 155 двароў, 1115 ж., нар. вучылішча (адкрыта ў 1863), царк.прыходская школа, 24 крамы, 3 карчмы, прыходская царква (пабудавана ў 1773), 3 яўр. малітоўныя школы. У 1917 — 324 двары, 1564 ж. У 1924—31 цэнтр АстрашыцкаГарадоцкагарна. У 1931 падпарадкаваны Мінскаму гар. Савету, з 1935 у Мінскім рне. У пач. 1930х гг. 7гадовая школа, клуб. У 1941 — 304 двары, 976 ж. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1941 — пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 26—28.6.1941 каля вёскі гераічна змагаліся з ворагам воіны 100й стралковай дывізіі. У 1987 — 1789двароў, Зтыс. ж. У 1995 — 938 гаспадарак,2390 ж.
    У 2009 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, вучэбнавытворчы камбінат, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны. Дзве брацкія магілы сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі нар. дойлідства СпасаПраабражэнская царква (1843) і капліца (канец 19 ст.).
    АСТРбВА, астрога, астроўкі, яліна з не да канца абсечанымі галінамі; прыстасаванне ў пчалярстве. На месцы абламаных сукоў высякалі прыступкі, па якіх лазілі на дрэва для догляду пчол. Звычайна ссякалі бліжэйшую яліну так, каб яна падпірала дрэва з борцю або датыкалася да краю подкура (памост вакол бортнага дрэва) з калодамі. У наш час сустракаецца рэдка.
    АСТРОГ, старажытная абарончая канструкцыя ў выглядзе суцэльнай сцяны з вертыкальна (прамы) або нахілена (касы) укапаных у зямлю
    завостраных зверху бярвенняў вакол замка. На тэр. Беларусі вядомы з жалезнага веку, пашыраны ў абарончым будаўніцтве 9—14 ст. У драўляных замках 16—18 ст. часткова выцеснены гароднямі і тарасамі, выкарыстоўваліся на менш важных участках абароны і пры неабходнасці хутка збудаваць абарончую сцяну. Вядомы ў замках Віцебска, Мазыра, Полацка, Рагачова і інш., а таксама як агараджальныя канструкцыі феадальных сядзіб. А. называліся і абнесеныя такой сцяной умацаваныя часткі горада (Крычаў, Мазыр), асобныя невял. ваен. паселішчы ці месцы ўтрымання вязняў (вязніцы, турмы).
    АСТРбЖСКАЯ ДРУКАРНЯ Засн. каля 1578 І.Фёдаравым у г. Астрог (Украіна) на сродкі кн. К.К.Астрожскага. Звязана з дзейнасцю культ.асветн. гуртка, мецэнатам якога быў князь. Пры Фёдараве тут выдадзены «Азбука» (1578; у параўнанні з «Азбукай», надрукаванай Фёдаравым у Львове ў 1574, мела дадатак — грэч. алфавіт і грэкаслав. тэкст, таксама «Сказанне» чарнарызца Храбра), «Псалтыр і Новы Запавет» і алфавітнапрадметны паказальнік да іх «Кнігазбор рэчаў самых патрэбных» (1580), а таксама першая поўная слав. Біблія кірылічнага шрыфту, т.зв. Астрожская Біблія, лістоўка «Храналогія» А.Рымшы (1581). Выдаўцы перанялі вопыт работы Ф.Скарыны, што прасочваецца ў змесце і ў аздабленні кніг. Значную ролю ў дзейнасці А.д. адыграў Грынь Іванавіч, які ўдзельнічаў у аздабленні ўсіх выданняў. 3 ад’ездам Фёдарава (1581) у працы А.д. настаў перапынак да 1594, пасля чаго яна дзейнічала да 1612, выпусціла 12 кніг, сярод якіх навуч. дапаможнікі, богаслужэбныя і палемічныя творы, у т.л. «Кніга пра пост» з павучаннямі Васіля Вялікага (1594), «Маргарыт» — збор казанняў Іаана Златавуста (1595).
    Літ.: Немйровскйй Е.Л. Начало кнйгопечатанйя на Украяне: Нван Федоров. М., 1974; Н с а е в й ч Я.Д. Острожская тйпографйя й ее роль в
    межславянскйх культурных связях (послефедоровскнй пернод) // Федоровскйе чтенйя, 1978. М., 1981. М.Б.Батвіннік.
    АСТРОМІЧЫ (да 1970 Астромічы Каралеўскія), вёска ў Кобрынскім рне. За 10 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Кобрын, 57 км ад Брэста, на шашы Брэст—Мінск. Цэнтр Астроміцкага с/с. 322 гаспадаркі, 925 ж. (2009).
    Вядомы з 16 ст. як сяло і маёнткі Астрамечаны ў Кобрынскім павеце ВКЛ. У 1563 с. Астрамеч у Кобрынскай эканоміі. У 1597 с. Астравец у Кобрынскім старостве. У 1612 маёнтак Двор Астрамеч і с. Астрамеч у Брэсцкім павеце. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 у Гродзенскай губ. У 1874 адкрыта нар. вучылішча. У 1890 Астромічы Каралеўскія, вёска ў Падалескай воласці. У 1897 в. Астромічы Каралеўскія (Зарубічы) — 17 двароў, 133 ж.; в. Астромічы Каралеўскія (Гадкі) — 30 двароў, 71 ж.; в. Астромічы Каралеўскія (Канец) — 18 двароў, 109 ж., аднайм. выселак — 9 ж.; 3 пас. Астроміч Каралеўскі (пры МаскоўскаВаршаўскай шашы) — 36 ж., крама, аднайм. маёнтак — 35 ж.; в. Астромічы Шляхецкія — 13 двароў, 76 ж.; аднайм.: аколіца — 10 двароў, 56 ж., маёнтак — 35 ж. У 1905 у раёне сучаснай вёскі існавалі: в. Астромічы (336 ж.) і в. Астромеч Шляхецкі (129 ж.); маёнткі Астромеч Каралеўскі (16 ж.) і Астромеч Шляхецкі (17 ж.). Працавала нар. вучылішча (78 навучэнцаў). 3 1921 у складзе Польшчы, у Падалескай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. У в. Астромеч Каралеўскі 52 двары, 299 ж., у аднайм. фальварку 2 двары, 30 ж. У в. Астромеч Шляхецкі 20 двароў, 108 ж., у фальварку 4 двары, 30 ж. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Кобрынскім рне Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 у Жухавецкім с/с, з 16.7.1954 Астромічы — цэнтр сельсавета тых жа раёна і вобласці. У 1940 у Астромечы Каралеўскім 61 двор, 361 ж., магазін, у Астромечы Шляхецкім 30 двароў, 190 ж., пачатковая школа. У Вял. Айч. вайну з
    305
    АСТРОЎКАЎСКАЯ
    чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1969 — 78 двароў, 222 ж., у 1999 — 285 гаспадарак,908 ж.
    У 2009 сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Цэнтр культуры і адпачынку, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, кафэ, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Малітоўны дом евангельскіх хрысціянбаптыстаў.
    АСТРОЎКАЎСКАЯ ГЕбРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Астроўкі Нясвіжскага рна. Пабудавана ў 1834 ці 1841. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму, накрытага высокім вальмавым дахам з галоўкай на 2ярусным васьмерыковым барабане ў завяршэнні, прымыкае 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Больш нізкае, шматсхільнае пакрыццё апсіды таксама з галоўкай на васьмерыку ў завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены раскрапаваны лапаткамі, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах і вертыкальнымі сцяжкамі ў прасценках. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт.
    Астроўкаўская Георгіеўская царква.
    каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АСТРОЎКІ. вёска ў Нясвіжскім рне. За 24 км на ПнЗ ад г. Нясвіж, 10 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, 114 км ад Мінска, аўтадарогай звязаны з Нясвіжам. Цэнтр Астроўскага с/с. 190 гаспадарак, 480 ж. (2009).
    Вядомы з 1530 у ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1861 сяло ў Навагрудскім павеце Мінскай губ., 30 двароў, 269 ж., царква. 3 1921 ускладзе Польшчы, у Гарадзейскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Нясвіжскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1994 — 192 гаспадаркі, 493 ж.
    У 2009 Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, сталовая, магазін. Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік драўлянага дойлідства — Георгіеўская царква (1834 ці 1841).
    АСТРбЎКІ, астраўе, тып азярода, у якім вертыкальна ці нахілена
    пастаўлены адна да адной жэрдкі з абрубкамі сукоў. Служыць для дасушвання на сонцы і ветры збажыны, сена, бульбоўніку і інш. Пашыраны ў цэнтр. раёнах Беларусі.
    АСТРОЎНА. вёска ў Бешанковіцкім рне. За 33 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 25 км ад Віцебска, 28 км ад чыг.ст. Віцебск. ЦэнтрАстровенскага с/с. 284 гаспадаркі, 617 ж. (2009).
    У 1520я гг. ў А. засн. замак, у 1622 — манастыр дамініканцаў. Уласнасць Сапегаў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губ. У канцы 18 ст. 19 двароў, 97 ж., значны гандлёвы цэнтр. У вайну 1812 у ваколіцах А. адбыўся бой паміж франц. авангардам І.Мюрата і часткай сіл Зах. арміі М.Б.БарклаядэТолі, у выніку якога мястэчка было разбурана. У 1888 — 70 дамоў, 569 ж.; у пач. 20 ст. 126 дамоў, ЗООж. Зсак. 1924 у БССР, з 17.7.1924 у Бешанковіцкім рне Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 29.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял.Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням. фаш. захопнікамі. У 1969 — 264 двары, 851 ж. У1994 — 554 гаспадаркі, 1173ж.
    У 2009 сярэдняя школа, бка, Дом культуры, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі і «Беларусбанка», бар, 3 магазіны, турыстычная база. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, мемар. дошка сав. воінам, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік на месцы бою 1812.
    АСТРОЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч (12.4.1823, Масква — 14.6.1886), рускі драматург і тэатральны дзеяч. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1863). Вучыўся ў Маскоўскім унце (1840—43). Служыў у маскоўскіх судах (1843—50). На светапогляд А. паўплывалі рус. рэв. дэмакраты, А.Герцэн, славянафілы. Першыя камедыі «Свае людзі — паладзім» (1850), «Не ў свае сані не садзіся» (1853), «Беднасць не загана»
    306
    АСТРОЎШЧЫНА
    (1854), «Не так жыві, як хочацца» (1855) — сямейнабыт., у іх А. ідэалізаваў жыццё і побыт купецтва. У п’есах «3 чужога шалу галава кружыцца» (1856), «Даходнае месца» (1857), «Выхаванка» (1859), «Навальніца» (1860) раскрыў самадурства і нялюдскасць жыцця прадстаўнікоў «цёмнага царства». Сацыяльнакрыт. кірунак выявіўся ў цыкле камедый «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1868), «Гарачае сэрца» (1869), «Лес» (1870), «Ваўкі і авечкі» (1875), у іх створаны партрэты прадстаўнікоў пануючых класаў. Пошукі шчасця і сэнсу жыцця ў п’есах «Зароблены хлеб» (1874), «Таленты і паклоннікі» (1882), «Без віны вінаватыя» (1884), казцыутопіі «Снягурка» (1873). Драматургіі А. характэрны глыбіня і шырыня праблематыкі, народнасць, смелае выкрыццё сац.зла,дынамізмдзеяння,разнастайнасць характараў, выразнасць мовы. А. творча ўспрыняў і развіў лепшыя традыцыі рус. і сусв. драматургіі, стварыў рус. нац. рэпертуар.