• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АСТР^ЙКА Анатоль (Акім Пятровіч; 24.7.1911, в. Пясочнае Капыльскага рна — 23.8.1978), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў настаўніцкія курсы пры Мінскім бел. пед. тэхнікуме (1930), вучыўся ў Мінскім пед. інце (1932—34). Працаваў у абл. і рэсп. перыяд. друку. У Вял. Айч. вайну адказны сакратар сатыр. газ.плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1943 у друкарні слуцкай падп. газ. «Народны мсцівец» выйшаў зб. А. «Слуцкі пояс» (перавыд. 1964). У 1948—53
    309
    АСЭКА
    адказны сакратар час. «Вожык». Аўтар паэт. кніг «Добры дзень» (1948), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Бацька мой Нёман» (1961), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Зямная Случчына» (1977), «Ураджай цяпла» (1978). Паэзіі А. ўласцівы задушэўнасць і спавядальная адкрытасць, цесная сувязь з фальклорам, напеўнасць. Многія яго вершы пакладзены на музыку («Ой, бацька мой, Нёман», «Шаўковыя травы» і інш.). Пісаў для дзяцей:
    А.Астрэйка.
    вершаваная казка «Елка» (1949) і паэма «Прыгоды дзеда Міхеда» (1956, 2е выд. 1959). Перакладаў на бел. мову вершы рус., укр., літоўскіх, малдаўскіх, узбекскіх паэтаў.
    7в.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1970; Творы. Т. 1—2. Мінск, 1981; Бацька наш Нёман: Вершы. Апавяданні. Нарысы. Эсэ. Мінск, 2001.
    Літ.: Б е л ь с к і А. Паэзія пачуццяў: асоба і творчасць Анатоля Астрэйкі // Роднае слова. 2001. № 8; К а м е й ш a К. Анатоль Астрэйка (1911 — 1978) — паэт // Полымя. 2006. № 2. В.Б.Несцяровіч. A СЗКА (ад італьян. a secco па сухім), разнавіднасць тэхнікі насценнай размалёўкі; жывапіс па высахлым вапнавым тынку фарбамі, расцёртымі на раслінным клеі, яйках або (радзей) змешанымі з вапнай. На тэр. Беларусі вядома з 11 ст.: манумент. размалёўкі полацкіх Сафійскага сабора (11—12 ст.), храмапахавальні і СпасаПраабражэнскай царквы (12 ст.). Часцей выкарыстоўвалася на завяршальных этапах расфарбоўкі, калі верхні слой наносіўся на ўжо
    падсохлы грунт, у выніку чаго дасягалася колерная насычанасць. А с. была пашырана ў еўрап. манумент. жывапісе перыяду барока, у сярэдзіне 18 ст. выкарыстоўвалася пры дэкарыраванні інтэр’ераў рада бел. касцёлаў, пры гэтым паліхромія вызначалася пашыранымі спалучэннямі колераў: магілёўскія касцёл св. Станіслава (роспіс «Узнясенне Маці Божай») і купальная частка Мікалаеўскай царквы, мінскі касцёл Ісуса, Марыі і Барбары, царква Раства Багародзіцы ў Слаўгарадзе (канец 18 — пач. 19 ст.) і інш.
    Літ.: Цейтлнна М.М., Левкова Т.М. Технологаческне особенностн роспнсей памятннков архнтектуры XI—XII вв. в Полоцке // Проблемы реставрацнн памятннков монументальной жнвопнсн: сб. науч. тр. М., 1987; Трыфанава Н.Я., Цэйтліна М.М. Роспіс касцёла св. Станіслава (Узнясення Маці Божай) у Магілёве // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 2 выд. Мінск, 2001;СарабьяновВ.Д. СпасоПреображенская церковь Евфроснньева монастыря н ее фрескн. М., 2007.
    Н.Я. Трыфанава.
    АСЯДОЎСКІ Леанід Мікалаевіч (н. 9.4.1934, в. Лошыца, цяпер у межах Мінска — 12.2.1990), беларускі
    Л.Асядоўскі. Пачынальнікі беларускай музыкі. 1983.
    жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт(1961). Выкладаўу Мінскім маст. вучылішчы, з 1983 у Бел. тэатр,маст. інце. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, пейзажа. У творчасці пераважалі гісторыкарэв. тэматыка і тэма сучаснасці. Сярод твораў: «Хай заўжды будзе сонца» (1964), «Нафта беларуская ёсць!» (1972), «Дажынкі» (1980), «Балада пра маці» (1986), трыпціхі «М.В.Фрунзе ў Мінску» (1967), «25га. Першы дзень» (1969), партрэты «Партрэт маладога вучонага» (1968), «Пачынальнікі беларускай музыкі» (1983), пейзажы «Сакавік» (1961), «Зімовы матыў» (1965), «Пасля дажджу» (1967) і інш. Аўтар дыярам «Мінскі «кацёл» для Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны (1969—71; у сааўт.), «Бой пад Мілаславічамі» для Клімавіцкага краязнаўчага музея (1981).
    АСЯЛОК, дробназярністы тачыльны камень; тое, што і брусок.
    АСЯНІНЫ, 3мітраўскія Дзяды, памінальны дзень. Праводзіўся звычайна ў пятніцу і суботу праз 3 тыдні пасля Пакроваў, перад Змітравым днём (26 ліст. па ст.ст.). Напярэда
    310
    АТАЛЕЗЬ
    дні ў хаце прыбіралі, мыліся ў лазні і там жа пакідалі вядзерца чыстай вады і новы венікдля «дзядоў». Гатавалі таксама абрадавую вячэру: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса. Продкаў трэба было добра пачаставаць, інакш «яны маглі наслаць неўраджай і розныя няшчасці». У некаторых месцах запрашалі гасцей (звычайна сваякоў, суседзяў). Перад вячэрай гаспадар тройчы абыходзіў са свечкай стол, адчыняў усе вокны і дзверы і заклікаў «дзядоў» за стол: «Святыя дзяды, завём вас, // Хадзіце да нас! // Ёсць тут усё, што Бог даў, // Што я для вас ахвяраваў, // Чым толькі хата багата...». На працягу вячэры ўспаміналі жыццё «дзядоў», іх учынкі, парады і добрыя справы. Выпраўляючы душы памерлых продкаў, гаспадар казаў: «Святыя дзяды, // Зляталісь сюды, // Есці — пад’елі, // Піць — напіліся, // Чэсць і слава вам! // Цяпер скажыце нам, // Чаго вам трэба? // А лепей: // Ляціце ў неба!». У Смаленскай губ. ў гэтыя дні хадзілі на могілкі. Заўважалі: калі на А. выпадзе снег, то будзе ён і на Вялікдзень. А. адзначаюцца таксама праваслаўнымі сербамі, чарнагорцамі, македонцамі, румынамікатолікамі.
    Літ.: Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мінск, 1986; Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Кн. 1. Каляндарнаабрадавая паэзія. Мінск, 2001; Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    К.Л.Баброўская, А.Ю.Лозка.
    АСЯРбДДЗЕ АРХІТЭКТУРНАЕ, матэрыяльна арганізаваная, упарадкаваная прастора жыццядзейнасці чалавека ў непадзельным адзінстве функцыянальных, тэхн. і эмацыянальнаэстэтычных характарыстык, выражаных гал. чынам сродкамі кампазіцыі, прапорцый, маштабу, рытму, тэктонікі аб’ёмаў, канструкцыі і дэкору. А.а. мае градацыю па ўзроўні пераўтварэнняў (горадабуд. і архіт.ландшафтнае), характары забудовы (сельскае і гар.), часавых (гіст. і сучаснае) і прасторавых (адкрытае і замкнёнае) характарыстыках, функцыянальных якасцях (прам., жыллёвае).
    Прадугледжвае ўзгодненасць элементаў, якая вызначае структурнае і маст. адзінства, што выражаецца ў гармоніі. Для маст.вобразнага ўзбагачэння выкарыстоўваецца дызайн асяроддзя, які ўключае архітэктуру малых форм, элементы добраўпарадкавання, азеляненне, творы манумент.дэкар. мастацтва.
    Гістарычнае А.а. Беларусі прадстаўлена помнікамі архітэктуры і будаўніцтва з перыяду позняга палеаліту (Юравічы, Бердыж)да 1960хгг. (жылыя і грамадскія будынкі, культавыя, прам. пабудовы, архіт. комплексы і ансамблі). Сучаснае А.а. фарміруюць будынкі і збудаванні гарадоў, пасёлкаў, вёсак, аграгарадкоў, а таксама аб’екты камунікацый (дарогі, масты, шляхаправоды, станцыі метрапалітэна і інш.), элементы ландшафтнай архітэктуры і архітэктуры малых форм 1960—2000х гг. Сельскае А.а. аб’ядноўвае прам. і сялібную зоны; гар. мае размежаванне прасторы на жылую (раёны індывід. забудовы, жылыя раёны,мікрараёны,пасёлкі),прам.(прам. зоны і тэрыторыі), дзелавую (агульнагар., дзелавыя і офісныя цэнтры), рэкрэацыйную (адкрытыя ландшафтныя тэр., паркі, бульвары) зоны. У Беларусі А.а. сінтэзуе стылявыя рысы неарацыяналізму,постмадэрнізму,дэканструктывізму, хайтэку. Улік кантэксту А.а. з’яўляецца неабходнай умовай сучаснага праектавання і будаўніцтва. Ю.Ю.Захарына.
    «АТАКА», літаратурны альманах. Выдаваўся ў Мінску ў 1934—35 Дзярж. выдвам Беларусі. Выйшлі 4 нумары: 1ы ў 1934, 1ы (2і), 3і і 4ы ў 1935, з іх 1ы і 4ы на рускай, астатнія на бел. мове. У альманаху друкаваліся паэты і празаікі, якія пісалі пераважна пра жыццё Чырвонай Арміі, распрацоўвалі абаронную тэматыку (У.Глазырын, С.Гусеў, М.Дудзін, М.Кручкін, К.Цітоў, І.Шапавалаў, А.Шарапаў і інш.). На старонках «А.» змяшчаліся таксама творы бел. пісьменнікаў, што ўслаўлялі подзвігі воінаў і партызан у гады грамадз. вайны (паэма П.Броўкі «Праз горы і стэп»,
    урыўкі з аповесці Я.Коласа «Дрыгва» і рамана П.Галавача «Праз гады», вершы П.Глебкі, С.Дарожнага, А.Дудара, апавяданні С.Баранавых «Варашылаўскі значок» і К.Чорнага «Семнаццаць год», нарыс Броўкі і Глебкі «Дзень ваенлётаў» і інш.). У канцы 1935 замест «А.» пачаў выходзіць альманах «Бойцы». Пасля 1га нумара, у якім апублікаваны творы членаў літ. аб’яднання БВА, выданне яго спыНІЛЭСЯ. І.Д.Казека.
    АТАЛЕЗЬ, вёска ў Стаўбцоўскім рне. За 16 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы налініі Мінск—Баранавічы, 82 км ад Мінска, на аўтадарозе Стоўбцы—Зуберава. Цэнтр Аталезскага с/с. 194 гаспадаркі, 447 ж. (2009).
    Вядома з пач. 16 ст. як уладанне Я.Л.Храптовіча. 3 1513 уладальнік Ю.Осцік, з 1536 Аталезская воласць перайшла да М.Уралеўскага. У 1570 сяло, цэнтр воласці маёнтка Свержань Навагрудскага ваяв. ВКЛ. 3 канца 16 ст. ў Мірскім графстве. У 1688 вёска ў Занёманскай воласці Навагрудскага ваяв. ў складзе Мірскага графства, 53 двары. Пасля 2гападзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 58 двароў, 313 ж. У 19 — пач. 20 ст. вёска Засульскай воласці Мінскага павета Мінскай губ. 3 1830 належала Вітгенштэйнам, з канца 19 ст. Гогенлоэ. У 1897 — 134 двары, 766 ж. 3 1921ускладзе Польшчы, у Залужскай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 — 157 двароў, 872 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Стаўбцоўскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1969 — 278 двароў, 909 ж. У 1994 — 258 гаспадарак, 665 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, Дом культуры, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны. Помнік сакратару падп. райкома камсамола А.У.Мамантаву і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    311
    «АТАМЕКЕН»
    Да арт. «АтаМекен». Дзіцячы творчы калектыў «Карлыгаш» («Ластаўка»).
    «АТАМЁКЕН», казахскае грамадскае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. У 1999 у Беларусі пражывала 1239 казахаў. У 1999 створана Міжнар. грамадскае аб’яднанне «Елімай»
    Да арт. «АтаМекен». Мемарыяльная дошка ў гонар казахскага пісьменніка і вучонага Мухтара Аўэзава на сцяне СШ № 143 у Мінску.
    («Бацькаўшчына»), у 2004 — «А.м.» («Бацькоўскі край»), якое аб’ядноўвае выхадцаў з Казахстана і займаецца культ.асветнай работай. Пры аб’яднанні створаны дзіцячы творчы калектыў «Карлыгаш» («Ластаўка»), які штогод прымае ўдзел у rap. фестывалі нац. культур «Яднанне» і дзіцячым — «Сонечны птах». Штогод сумесна з Домам Дружбы ў Мінску «А.м.» арганізуе літ. вечарыну, прысвечаную творчасці паэта і філосафа Абая Кунанбаева. У Днях культуры Рэспублікі Казахстан, якія праводзяцца на тэр. Беларусі, удзельнічалі і сябры «А.м.». 3 2004 «А.м.» ўдзельнічае ў Рэсп. фестывалі нац. культур у г. Гродна. У 2007 у Мінску пры ўдзеле прадстаўнікоў пасольства Рэспублікі Казахстан, бел. афіц. асоб, членаў аб’яднання «А.м.» адкрыта стэла ў памяць аб казахстанцах, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну пры абароне і вызваленні Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў. Г.К.Есенбаева.