Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
дасягнуў у 1920—30я гг., калі адбывалася станаўленне бел. рамана. Выразны аўтабіягр. характар маюць трылогія «На ростанях» Я.Коласа (аповесці «У палескай глушы», 1923, «У глыбі Палесся», 1927, «На ростанях», 1949—54), запіскі «На імперыялістычнай вайне» М.Гарэцкага (нап. 1914—19, выд. 1926) і інш. У 1930— 40я гг. пашыралася аўтабіягр. аповесць («У дрымучых лясах» З.Бядулі, 1939; «Шлях з цемры» Я.Маўра, 1948). Новае развіццё А.ж. атрымаў у 1950—80я гг.: [пенталогія «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна (аповесці «Непаўторная вясна», 1957, «Начныя зарніцы», 1958, «Агонь і снег» і «Пошукі сустрэчы», 1959, «Мост», 1965), раманы «Птушкі і гнёзды» Я.Брыля, 1963; «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча» Я.Міклашэўскага (1991); аповесці «Як агонь, як вада...» А.Лойкі (1984); «Крыжавыя дарогі» С.Александровіча (1985); апавяданні са зб. «Разам з камісарам» П.Броўкі (1974) і інш.]. У сучаснай лры да А.ж. звяртаюцца У.Навумовіч, Я.Сіпакоў, В.Ткачоў і інш.
АЎТАБІЯГРАФІЯ (ад аўта... + біяграфія), 1) апісанне свайго жыцця; літаратурны жанр, блізкі да мемуараў. У А. ўвага засяроджана на асобе і ўнутраным свеце аўтара. Творы гэтага жанру заўсёды ствараюцца самім аўтарам у адрозненне ад біяграфіі, якая пішацца паводле архіўных, друкаваных і вусных крыніц інш. асобай — біёграфам. А. як жанр бярэ пачатак у стараж. антычнасці. Апісанні свайго жыцця пакінулі Ксенафонт [кн. «Анабасіс» («Паход»)], Юлій Цэзар («Запіскі аб Гальскай вайне») і інш. Адной з першых кніг, якая сапраўды можа лічыцца А., з’яўляецца «Споведзь» Аўрэлія Аўгусціна (397—398), у якой аўтар падрабязна расказаў пра свае дзіцячыя і юнацкія гады. У часы сярэдневякоўя А. саступіла месца багаслоўскім сачыненням, але ўжо ў 10—13 ст. зноў атрымала папулярнасць. Да жанру А. адносяцца кнігі «Гісторыя маіх бедстваў» П.Абеляра
320
АЎТАЛІТАГРАФІЯ
(1132—36), «Жыццё Бенвенута Чэліні, напісанае ім самім» Б.Чэліні (1558—66), «Споведзь» Ж.Ж.Русо (1766—69), «Паэзія і праўда з майго жыцця» І.В.Гётэ (выд. 1811—33). У 19—20 ст. побач з А. вядомых дзеячаў мастацтва і палітыкі з’яўляюцца А. простыхлюдзей. Паступова А. пачала прымаць форму мемуараў — апавяданняў не столькі аб сабе, колькі аб сваім жыцці на фоне эпохі. У бел. лры ў жанры А. напісаны аповесці «Свая аповесць» Я.Скрыгана (1964), «Сцежкі» А. Пальчэўскага (1977), «Доўг памяці» У.Калесніка (2005) і інш. Цікавасць мае збор А. бел. пісьменнікаў — кнігі «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963), «Пра час і пра сябе» (1966), «Вытокі песні» (1989), «3 росных сцяжын» (2009). 2) Афіцыйны дакумент, кароткі хранікальнадаведачны выклад пэўнай асобай асн. падзей уласнага жыцця.
АЎТАВАКЗАЛ (ад аўта... + вакзал), комплекс збудаванняў для абслугоўвання пасажыраў міжнар. і прыгар. аўтобусных ліній. Размяшчаюць А. ў гарадах з развітой сеткай міжгар.
аўтобусных маршрутаў. Тыповыя А. ў залежнасці ад прапускной здольнасці і ўмяшчальнасці будуюць на 100, 200, 300 і 500 пасажыраў (большыя — па індывід. праектах). У склад А., акрамя асн. будынка з памяшканнямі службовымі і для абслугі, уваходзяць транспартная тэр. з перонам пасадкі і высадкі пасажыраў, пляцоўкі для стаянкі аўтобусаў і інш. Буйныя А. аснашчаюць апаратурай для кіравання рухам аўтобусаў і інфармацыі пасажыраў. Часта А. аб'ядноўваюць з вакзаламі інш. відаў транспарту (чыг., паветраным, рачным), пры іх узводзяцца атэлі, канцэнтруюцца гандлёвыя і інш. ўстановы. У Беларусі буйнейшыя А. ў Мінску — Мінскі аўтавакзал «Маскоўскі», Мінскі аўтавакзал «Усходні».
АЎТАЛІТАГРАФІЯ, відлітаграфіі, пры якой выяву на камень, цынкавую ці алюмініевую пласціну наносіць мастакграфік у адрозненне ад рэпрадукцыйнай літаграфіі, дзе арыгінал перамалёўвае на друкарскую форму мастаклітограф. У бел. мастацтве А. пачалі выкарыстоўваць у 1820я гг. ў
Да арт. Аўталітаграфія. Я.Жы л і н. Пакарыцелі неба. 1979.
літаграфскай майстэрні пры Віленскім унце (В.Славецкі, Х.Главацкі, М.Пшыбыльскі і інш.). У сярэдзіне—2й пал. 19 ст. ў А. працавалі Ю.Азямблоўскі, К.Бахматовіч і інш. Значны ўклад у развіццё А. ў 20 ст. ўнеслі С.Герус, Я.Горыд, Я.Жылін, А.Кашкурэвіч, А.Малярэвіч, І.Немагай, Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч,
Да арт. Аўталітаграфія: 1 — В.Ш a ранговіч. Дапаэмы «Курган» Я.Купалы. 1978; 2 — Г.Па пл аўс к і. 3 цыкла «Льны Браслаўшчыны». 1982.
321
АЎТАЛОГІЯ
У.Савіч, Н.Сасноўская, М.Селяшчук, Ф.Фогт, В.Шаранговіч і інш. Сярод мастакоў, якія працуюць у тэхніцы А.: А.Басалыга, В.Крупянкова, А.Нядзелька, Т.Радзівілка, К.Селіханаў А.Шапо і інш.
Діт.: Рынкевіч У. Ад віленскай майстэрні пачатак: да 200годдзя бел. прафес. графікі // Мастацтва. 2005. №2.
А.М.Пікулік.
АЎТАЛбГІЯ (ад аўта... + ..логія), 1) выкарыстанне слоў і выразаў у іх прамым значэнні. Аўталагічны стыль супрацьпастаўляецца вобразнаму, т.зв. метафарычнаму, стылю (гл. Метафара). Найчасцей А. выкарыстоўваецца ў вершаваных творах для рэаліст. апісанняў. Яркім прыкладам А. з’яўляецца карціна нядзельнай раніцы ў паэме Я.Коласа «Новая зямля»: «Дзень быў святы. Яшчэ ад рання // Блінцы пякліся на сняданне, //1 ўжо пры печы з чапялою // Стаяла маці... Пад рукою // Таўкліся дзеці, заміналі, // Або смяяліся, спявалі» і г.д. 2) Прамова па сутнасці, без прыкрасы і алегорый, у адрозненне ад багатай рытарычнымі фігурамі.
АЎТАПАРТРЭТ, разнавіднасць партрэта; выява (вобраз) мастака, зробленая ім самім. У выяўл. мастацтве звычайна выконваецца з дапамогай люстэрка, фотаздымка, па ўяўленні; у фотамастацтве — акрамя люстэрка выкарыстоўваюцца здымкі «з рукі», з прымяненнем аўтафокуса ці з дапамогай штатыва і аўтаспуску. Пры стварэнні А. ў цэнтры ўвагі не толькі адлюстраванне знешняга падабенства, але і раскрыццё ўласнага ўнутранага свету мастака, эмацыянальнага стану, прыхільнасці, поглядаў на чалавека, прыроду, грамадства і інш. А. не прэтэндуе на поўную ідэнтычнасць са сваім стваральнікам і з’яўляецца адной з форм персанальнага самасцвярджэння мастака. Часам А. носіць спавядальны характар. У сусв. мастацтве традыц. формай А. мастака з’яўляецца адлюстраванне яго з прыладамі творчай працы ў інтэр’еры майстэрні (палітрай, за мальбертам
і інш.). А. мае розную па ўзроўні складанасці і распрацаванасці драматургію, уключае элементы сюжэта, сімволікі і інш. Значную ролю ў А. адыгрывае асяроддзе: персанаж можа быць прадстаўлены ў інтэр’еры, пейзажы, умоўнай прасторы (класічнай ці вобразнай). У А. могут быць адлюстраваны некалькі выяў мастака, выкананых з розных ракурсаў якія паказваюць яго ў розных узросце, псіхал. становішчы, часавапрасторавым вымярэнні і інш. У А. мастак можа прадставіць сябе ў магчымых і немагчымых становішчах (напр., у труне), розных ролях і абліччах. А. вядомы з часоў антычнасці і сярэдневякоўя, пазней пашырыўся ў творчасці мастакоў Адраджэння. Як самаст. жанр сфарміраваўся ў пач. 16 ст. ў ням. жывапісе. У 17—18 ст. шырокай папулярнасцю карысталіся т.зв. касцюміраваныя А., парныя і карціны, у якіх мастак паўставаў у асяроддзі сям’і. У 20 ст. значна ўскладніўся вобразнакампазіцыйны лад і пластычны характар А., узмацнілася яго роля ў творчасці мастака, пашырыўся іранічны погляд на сябе, т.зв. парадыйны А. (у касцюме клоуна,
Да арт. Аўтапартрэт. Я.Кругер. Аўтапартрэт у нырвоным берэце. 1889.
Даарт. Аўтапартрэт. Ю.П і с к у н. Госці (аўтапартрэт). 1996.
блазна і інш.). У бел. выяўл. мастацтве першыя спробы А. звязаны з імем Ф.Скарыны і яго магчымым удзелам у выкананні малюнкаў для гравюр у шэрагу яго выданняў. Жывапісныя А. паявіліся ў 2й пал. 18 ст. ў перыяд класіцызму. Жывапісныя і графічныя А. ў 19 ст. стварылі К.Альхімовіч, В.Ваньковіч, А.Гараўскі, Я.Дамель, Я.Кругер,Э.Паўловіч, І.Пешка, Л.Пігулеўскі, А.Ромер, К. і Б. Русецкія, Н.Сілівановіч, Р.Слізень, Н.Смуглевіч, Я.Сухадольскі. У пач. 20 ст. А. былі напісаны Я.Кругерам, Ю.Пэнам, А.Руцай, Ф.Рушчыцам, М.Шагалам. У 1920—30я гг. нешматлікія А. адметны імкненнем спасцігнуць самога сябе (П.Гаўрыленка, Я.Драздовіч, Р.Семашкевіч, П.Сергіевіч, М.Станюта, М.Тарасікаў). У 1940—50я гг. і ў пач. 1960х гг. ствараліся даволі традыц. па сваім характары А. (І.Ахрэмчык, Л.Баразна, Н.Воранаў В.Грамыка, Р.Кудрэвіч, У.Кухараў Ф.Мадораў М.Манасзон, П.Раманоўскі, У.Смерадзінскі, М.Тарасікаў), у якіх асн. ўвага надавалася знешнасці. Большую цікавасць да А. праявілі мастакі ў канцы 1960х — 1970я гг. (Г.Вашчанка, В.Варламаў Н.Варвановіч, Л.Дударэнка, Л.Лейтман, Г.Лойка, М.Сеўрук, Н.Шчасная, П.Явіч і інш.). У 1980я гг. змянілася псіхал. аснова А. — з’явіліся творы са складана распрацаваным прадметнапрасторавым асяроддзем, ін
322
АЎТАРСКАЕ
тэлектуальныя, «маскарадныя» А., у якіх мастак выступаў у розных амплуа (Ф.Янушкевіч, Г.Ціхановіч). Нярэдка тэматычнай асновай А. былі ўспаміны мастака, роздум над праблемамі жыцця, адлюстраванне ўласных думак і ідэй («Вязень № 32815» М.Савіцкага, «Роздум» Г.Вашчанкі, «Мой свет» В.Сумарава, «Дотык» М.Селешчука і інш.). Часта А. ўводзіліся ў сюжэтныя кампазіцыі, тэматычныя, групавыя партрэты («Нядзеля. Аўтапартрэтзжонкай»Л.Шчамялёва,«Сямейны партрэт» Э.Белагурава, «Бацька і сын» І.Бархаткова). У А. 1990х гг. нярэдкімісталі цытаты, інтэрпрэтацыі і парафразы з вядомыхтвораўсусв. мастацтва («Прысвячэнне Веласкесу» У.Качана, 1990; «Аўтапартрэт з Флорай» У.Кожуха, 1994). У жанры А. праявілі сябе А.Дасужаў, Л.Дударэнка,Р.Заслонаў А.Мемус, Ю.Піскун, А.Смаляк, У.Тоўсцік, І.Уласаў А.Чміль, М.Чураба, М.Чэпік і інш. У цяперашнічасз’яўляюцца цэлыянізкі А.—эцюдаў якія найб. ёмка і вобразна ўспрымаюцца ў адзінстве. Сучасны перыяд развіцця А. адметны імкненнем да шматмернасці вобраза, узмацнення псіхал. асновы, філас. падтэксту, адлюстравання свайго ўласнага «я» ў шматмернай прасторы і
Да арт. Аўтапартрэт: 1 — А.Д а с у ж а ў. Аўтапартрэт на жалезньш фоне. 1990;
2 — А.Мемус. Аўтапартрэт жабрака. 1997.
1 2
часе, у дынаміцы развіцця. Значна пашырыўся тэматычны і сюжэтны дыяпазон А., узмацнілася апавядальная аснова, больш тонкай ўяўляецца ў А. духоўная сувязь чалавека з асяродцзем. М.Л.Цыбульскі. АЎТАР [лац. au(c)tor], стваральнік літаратурнага, публіцыстычнага, мастацкага твора, навук. даследавання, адкрыцця, праекта, ідэі і інш. У шырокім значэнні паняцце «А.» ахоплівае не толькі стваральнікаў арыгінальных твораў але і перакладчыкаў ілюстратараў рэдактараў. У вузкім сэнсе А. — асоба (ці некалькі асоб), прозвішчы якіх зафіксаваны на тытулах кніг, на карцінах, скульптурах, гравюрах і інш. У літ.знаўстве А. — адзін з асн. складаючых паняцця пра маст. твор і літ. працэс. Гісторыя культуры і мастацтва называе 2 тыпы аўтарства: калект. і індывідуальнае. Калект. аўтарства характэрна для ранніх этапаў развіцця чалавечай цывілізацыі, калі асоба чалавека яшчэ не вылучылася з родавай супольнасці. Найб. яркі прыклад калект. аўтарства — творы фальклору. У эпоху Рэнесансу ў сувязі са светапогляднай і філас. пераарыентацыяй грамадства пашырылася індывід. аўтарства. У літ.знаўстве 2й пал. 20 ст.