• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    з’явілася тэндэнцыя да адмаўлення ролі А. і яго асабістай стваральніцкай дзейнасці. Тэарэтык постмадэрнізму Р.Барт заявіў пра «смерць аўтара», замяніўшы апошняга Скрыптарам (тым, хто піша), які нясе не пачуцці, уражанні, настроі, а толькі «неабдымны слоўнік, з якога чэрпае сваё бясконцае пісьмо». Паводле яго канцэпцыі, сэнс твора нараджаецца ў акце чытання і, такім чынам, гал. у трыядзе аўтар—твор—чытач становіцца не аўтар, а чытач. У гісторыі бел. лры прадстаўлены ўсе формы аўтарства. Калектыўнае найперш выявілася ў фальклоры, вял. колькасці ананімных твораў (апокрыфы, жыціі, летапісы, хронікі і інш.). Пачынаючы з эпохі Адраджэння асоба А. стала актыўным удзельнікам літ. працэсу (Я.Вісліцкі, Мікола Гусоўскі, Сімяон Полацкі, Ф.Скарына, М.Сматрыцкі, М.Стрыйкоўскі і інш.). Аднак зза неспрыяльных умоў развіцця нац. культуры ў 18 і 19 ст. колькасць твораў ананімных і падпісаных псеўданімамі павялічылася. Замена індывід. творчасці калект. стала утапічнай ідэяй першых паслярэв. дзесяцігоддзяў У сучасным грамадстве кожны твор — вынік калект. ці індывід. аўтарскай працы. Т.К.Грамадчанка. АЎТАРСКАЕ КІНО, фільмы з ярка выражаным індывідуальным аўтарскім стылем, непаўторнай маст. сістэмай экранных вобразаў. Гэтым тэрмінам часцей вызначаюць творчасць кінарэжысёраў якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусв. і нац. кінамастацтва. Да А.к. ў Беларусі адносяцца гісторыкарэв. фільмы Ю.Тарыча («Лясная быль», 1926), лірыкапаэт. карціны пра дзяцінства ваен. пакалення В.Турава («Праз могілкі», 1964; «Я родам з дзяцінства», 1966), І.Дабралюбава («Іван Макаравіч», 1968; «Белыя росы», 1983), В.Рубінчыка («Вянок санетаў», 1976), Б.Сцяпанава («Альпійская балада», 1965), кінадрамы М.Пташука («Вазьму твой боль», 1980; «Знакбяды», 1986), В.Турава («Людзі на балоце», 1984), кінатрагедыі В.Рыбарава(«Сведка», 1985),
    323
    АЎТАР ЫЗАВАНЫ
    Да арт. Аўтарскае кіно. Кадр з анімацыйнага фільма «Жылобыло дрэва» У.Пяткевіча.
    Э.Клімава («Ідзі і глядзі», 1985), экранізацыя рус. класікі В.Нікіфарава («Бацькі ідзеці», 1984), прыгодніцкія фільмы для дзяцей Л.Голуба («Дзяўчынка шукае бацьку», 1959), М.Калініна («Корцік», 1973), кінамюзіклы Л.Нячаева («Прыгоды Бураціна»,
    1975; «Пра Чырвоную Шапачку. Працяг старой казкі», 1977). У дакументалістыцы А.к. прадстаўлена ў кінафрэсках В.Дашука пра гераізм і трагедыю народа («Жанчына з забітай вёскі», 1975; «У вайны не жаночы твар», 1981—84), у кінапартрэтах ваен. пакалення І.Вейняровіча («Пра маці можна расказваць бясконца», 1975), А.Алая («Салдаты Італіі», 2002; «Чырвоны д’ябал», 2004), дзеячаў мастацтва М.Жданоўскага («3 душой» [«Con anima»], 1992), у фільмах візуальнай антрапалогіі рэжысёраў С.Гайдука («Забродзенскія навасёлы», 1981), Ю.Лысятава («Палескія вяселлі», 1986), Н.Сава («Палескія калядкі», 1972), А.Шклярэўскага («Эй, гуляю я!», 1996; «Вочы вады», 1999; «Бясконцая радасць вады», 2009), у экалагічныхфільмахС.Пятроўскага(«Прырода — сфінкс, ітым янадакладней...», 1998), І.Бышнёва («Жывая вада»,
    2000; «Царства бакланаў і цапляў», 2003; «Рака жыцця», 2009), карцінах гісторыкакульт. тэматыкі В.Шавялевіча(«Давас,сучаснікімае», 1989— 90, 1992), Ю.Ялхова («Анастасія Слуцкая», 2003), у фільмахпартрэтах пра дзеячаў бел. мастацтва Н.Гар
    Да арт. Аўтарскае кіно. Кадр з фільма «Мы жывё'м на краі...» А.Аслюка.
    куновай («Несыграная роля», 1999; «Мама», 2009), А.Карпава («Доўгія вёрстывайны», 1975),М.Якжэна(«Нататкі маладога доктара», 1991), у лірыкапаэт. эсэ Г.Адамовіч («Мама прыйдзе», 2008—09), В.Аслюка («Мы жывём на краі...», 2001; «Кола», 2002). У анімацыі А.к. развіваецца ў паэтыкаметафарычным кірунку: А.Белавусаў («Казка пра вясёлага клоуна», 1980), І.Воўчак («Пастараль», 1998), І.Кадзюкова («Калядныя апавяданні», 1994), У.Пяткевіч («Жылобыло дрэва», 1996) і інш. В.Ф.Нячай.
    АЎТАРЫЗАВАНЫ ПЕРАКЛАД, пераклад мастацкага, навуковага ці публіцыстычнага твора на інш. мову, адрэдагаваны і прыняты аўтарам. А.п. садзейнічае больш дакладнай і поўнай перадачы зместу, нац. асаблівасцей твора, выяўленню непаўторных рыс стылю пісьменніка. Многія бел. майстры слова (П.Броўка, Я.Брыль, В.Быкаў, Н.Гілевіч, А.Куляшоў, І.Мележ і інш.), творы якіх побач з іншымі перакладаліся і на блізкія слав. мовы, займаліся іх аўтарызацыяй. Аўтарызацыя магчыма пры ўмове добрага ведання пісьменнікам мовы, на якую перакладаецца твор. Таму ў агульнай
    324
    «АЎЦЮКІ»
    колькасці перакладаў аўтарызаваных няшмат. Т.К.Грамадчанка.
    АЎТАТЫПІЯ (ад аўта... + грэч. typos адбітак), спосаб паліграфічнага ўзнаўлення паўтонавых і шматколерных відарысаў (фотаздымкаў твораў жывапісу) сродкамі высокага друку; адзін з найб. пашыраных відаў рэпрадукцыі, тонавая цынкаграфія. Арыгінал, што трэба ўзнавіць, фатаграфуюць праз растр, лініі якога ствараюць на фатаграфічнай пласціне цені і паўцені. За празрыстай адтулінай растра праектуецца адлюстраванне дыяфрагмы ў выглядзе светлай кропкі. Колькасць святла, адбітага ад арыгінала, уплывае на памеры кропак: найб. светлым месцам адпавядае найменшы дыяметр кропак. Пасля капіравання растравага негатыва на цынкавую пласціну з нанесеным святлоадчувальным слоем атрымліваюць аўтатыпнае (растравае) клішэ — рэльефнае пазітыўнае адлюстраванне. Шматколернае адлюстраванне аднаўляецца на аснове фатаграфічнага колерападзелу: прамяні святла, адбітыя ад арыгінала, паслядоўна прапускаюць праз рознакаляровыя святлафільтры. Пасля 3 ці 4разовага фатаграфавання атрымліваюць колерападзельныярастравыя негатывы, зякіх вырабляюць аўтатыпныя клішэ. 3 іх паслядоўна асн. фарбамі друкуюць шматкаляровую рэпрадукцыю.
    АЎТбГРАФ (ад аўта... + грэч. grapho пішу), 1) тэкст мастацкага твора, навуковай працы, запісак, пісем і інш., напісаны або набраны самім аўтарам. А. вывучаюцца і зберагаюцца ў архівах, музеях, рукапісных аддзелах бібліятэк, у прыватных асоб. З’яўляюцца крыніцай кананічнага (прызнанага правільным) тэксту, даюць магчымасць прасачыць творчы працэс стварэння твора. 2) Уласнаручны надпіс, подпіс.
    АЎТУХбВІЧ Таццяна Яўгенаўна (н. 19.1.1951, г. Гродна), беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук (1998), праф. (2005). Скончыла БДУ (1974). Настаўнічала. 3 1982 у Гро
    У час правядзення ўсебеяарускага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі».
    дзенскім унце (з 1998 заг. кафедры). Даследуе тэарэт. і гіст. паэтыку, рыторыку і лру, гісторыю рус. лры 18—20 ст. Аўтар навук. прац «Літаратурная творчасць Феафана Пракаповіча» (1981), «Рускі раман 18 стагоддзя і рыторыка: узаемадзеянне ў перыяд фарміравання жанру (1760—1770я гг.)» (1998), дапаможнікаў для ВНУ.
    Тв.: Антнчная рнторнка: учеб. пособне. Гродно, 2003; Поэзня рнторнкн: очеркн теоретнческой н ясторнческой поэтнкн. Мянск, 2005. В.В.Давідовіч.
    АЎТЭНТЫЧНЫ ФАЛЬКЛбР, неапрацаваны фальклор, які існуе толькі ў жывым бытаванні. Носьбітамі А.ф. звычайна з’яўляюцца людзі старэйшага і сярэдняга ўзросту: спевакі, майстры ігры на нар. муз. інструментах, казачнікі, якія, як правіла, жывуць у сельскай мясцовасці і добра ведаюць вуснапаэт. творы, нар. танцы, абрады і звычаі сваёй вёскі, раёна ці рэгіёна. У час выканання твораў А.ф., якія заўсёды рэгламентаваны канкрэтнай падзеяй, рытуалам, звычаем, абрадам, адсутнічае падзел паміж выканаўцамі і слухачамі (гледачамі). 1 першыя, і другія ўвесь час мяняюцца ролямі. Адметнасцю выканання твора А.ф. з’яўляецца
    таксама імправізацыя, якая праяўляецца ў тым, што кожны ўдзельнік калект. творчасці, а таксама сам выканаўца заўсёды ўзнаўляе фалькл. твор пановаму, улічваючы канкрэтныя абставіны, аўдыторыю. Менавіта таму, напр., немагчыма дакладна запісаць на нотным стане нар. песню не толькі ў калект., але і ў сольным выкананні. Сённяшнія сац., культ. і інш. перадумовы жыцця не садзейнічаюць існаванню ў жывым бытаванні А.ф. Працэс урбанізацыі, развіцця тэхн. прагрэсу, знікненне ўмоўдля існавання А.ф. нарадзілі новую форму выкарыстанняфалькл.традыцыі,якая ў навуцы атрымала назву фалькларызм.
    Літ.: К о н а н У.М. Ля вытокаў самапазнання: станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мінск, 1989; Аляхновіч А.М. Народная песня ў школе. Мінск, 2004.
    А.М.Аляхновіч, З.Р.Шышла.
    «АЎЦЮКІ», усебеларускі фестываль народнага гумару. Праводзіцца з 1995 у вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкагарна 1 разу2—Згады. Заснавальнікі — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканком, Калінкавіцкі райвыканком,
    325
    АЎЧЫННІКАВА
    грамадскае аб’яднанне «Беларускі дзіцячы фонд», рэдакцыя час. «Вясёлка». Аўтары ідэі У.С.Ліпскі, П.А.Гуд, Т.І.Стружэцкі. Мэты правядзення — захаванне і сістэматызацыя твораў нар. творчасці, развіццё жанраў гумарыстыкі, падтрымка маст. калектываў, гуртоў і выканаўцаў сатыр.гумарыст. фальклору. У фестывалі прымаюць удзел калектывы маст. творчасці гумарыст. накіраванасці, асобныя выканаўцы, якія выступаюць у жанрах розыгрышу, небыліцы, анекдота, прыпеўкі, нар. гульні, жартоўнага танца і песні, тэатра мініяцюр, гульнявых жартоўных праграм. Адбор удзельнікаў праводзіцца паэтапна на ўзроўні раёнаў, ведамстваў, абласцей. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбываецца на раздарожжы ў в. Малыя Аўцюкі. У час фестывалю праводзяцца конкурсы выканаўцаў гумару «Хто ёсць хто», «Аўцюкоўскую юшачку — за мілую душачку», выстаўка гумарыст. палос раённых газет Беларусі, аглядконкурс на лепшую хату і лепшых гаспадароў вёсак Вялікія і Малыя Аўцюкі, жартоўны футбольны матч паміж аўцюкоўскімі жанчынамі і калінкавіцкімі мужчынамі, парасячыя забегі, бойкі пеўняў, кірмаш жартоўных падарункаў, бел. жартоўныя кірмашовыя атракцыёны і інш., выступаюць госці з Расіі і Украіны. Працуюць аўцюкоўская мыт
    ня, палатка «Мір мёду і здароўя», салон нар. гумару, мастакі«маменталісты» і інш. П.А.Гуд. АЎЧЫННІКАВАЭвеліна Мікалаеўна (2.3.1935, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 23.9.1975), беларуская актрыса. 3 1956 працавала ў Бел. рэсп. тэатры юнага гледача, з 1959 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Майстар вобразаў травесці. Сярод роляў: Чыпаліна («Прыгоды Чыпаліна» паводле Дж.Радары), Джым («Востраў скарбаў» паводле Р.Стывенсана), Сашка («Барабаншчыца»А.Салынскага),Сярожка («Дванаццатая гадзіна» А.Арбузава), Анютка («Улада цемры» Л.Талстога). У 1974 разам з акцёрамі рус. драм. тэатра паставіла п’есу «Шкляны звярынец» Т.Уільямса, дзе адначасова сыграла ролю Аманды Уінгфілд.