• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    азёрнай нізіне, дзе былі пракладзены алеі, меліся штучныя вадаёмы з выспамі, каналы, равы. На верхняй Tapace парк меў рэгулярную планіроўку, схіл тэрасы ўпрыгожвалі каскады лесвіц, паўкруглыя пляцоўківыступы (не захаваліся). Сёння на тэр. парку размешчаны дэндралагічны парк, дзе можна сустрэць экзатычныя пароды дрэў. У Бяльмонтах прайшлі дзіцячыя гады мастака і пісьменніка Я.Траяноўскага.
    АХРЭМАЎЦЫ, вёска ў Браслаўскім рне. За 9 км на ПдУ ад Браслава, 39
    км ад чыг. ст. Друя на лініі Варапаева—Друя, 229 км ад Віцебска, на шашы Браслаў—Глыбокае. Цэнтр Ахрэмавецкага с/с. 516 гаспадарак, 1374ж. (2009).
    Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясц. землямі ў 17 ст. 3 сярэдзіны 18 ст. вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У 19 — пач. 20 ст. вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 ж. (1903). 3 1922 у складзе Польшчы, у Браслаўскай гміне, 74 дамы, 360 ж. (1931). 3 ліст. 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Вілейскай вобл., з 15.1.1940 у Браслаўскім рне. У Вял. Айч. вайну вёска была амаль цалкам знішчана
    (уцалелі 9 дамоў з 93). 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. У 1976 да вёскі далучана в. Бяльмонты. У 1995 у А. 495 гаспадарак, 1549 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Цэнтр нац. культуры, бка, прадпрыемства быт. абслугоўвання, урачэбная амбулаторыя, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 9 магазінаў. Захаваліся помнікі: курганны могільнік Бяльмонты 8—10 ст. і аднайм.
    парк, мураваная капліца Збавіцеля (1858) на каталіцкіх могілках, мемар. дошка падпольшчыкам, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АХРЙМЧЫК Іван Восіпавіч (16.12. 1903, Мінск — 9.3.1971), беларускі жывапісец. Нар. мастак Беларусі (1949). Праф.( 1964). СкончыўВышэйшы маст.тэхн. інт у Маскве (1930). 3 1931 на пед. рабоце, з 1963 у Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў у станковым жывапісе ў галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажу, а таксама ў галіне манумент.дэкар. мастацтва. Сярод твораў: «Падпісанне маніфеста пра ўтварэнне БССР» (1929), эцюд да карціны «Асінбуд» (1930), «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск» (1935), «Гідраторф Асінбуд» (1937), «Твар ворага» (1942), «Пасяджэнне ЦК КП(б) Беларусі 3 ліпеня 1941 г.» (1944), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958), партрэты сучаснікаў У.І.Уладамірскага (1948), Е.А.Міровіча (1952), С.Б.Баткоўскага (1971), пейзажы «Сонечны дзень» (1952), «К.вітнеючая вясна» (1963), «3 акна майстэрні» (1971) і інш. Аўтар твораў манумент. жывапісу: 2 панодля Усебел. выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамсці (1930), дэкар. фрыза «Свята беларускага народа» для бел. павільё
    І.Ахрэмчык. Эцюд да карціны «Асінбуд». 1930.
    335
    АЦМІНАВА
    на Усесаюзнай с.г. выстаўкі ў Маскве (1939), плафона «Дружба народаў» у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача ў Мінску (1955), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнцзале Бел. тва дружбы з замежнымі краінамі (1956, у сааўт.). У Мінску яго імя прысвоена Бел. гімназіікаледжу мастацтваў, на доме, дзе жыў А., устаноўлена мемар. дошка.
    АЦМІНАВА, вёска ў Навагрудскім рне. За 27 км на Пн ад Навагрудка, 39 км ад чыг. ст. Гаўя на лініі Ліда— Маладзечна, 200 км ад Гродна. Цэнтр Ацмінаўскага с/с. 143 гаспадаркі, 372 ж. (2009).
    3	8.1.1954 у Любчанскім рне, з 17.12.1956 у Навагрудскім рне Гродзенскай вобл. У 1995 — 191 гаспадарка, 530 ж.
    У 2009 комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны, школьны музей. Помнікабеліск грамадзянам Ацмінаўскага с/с, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; магіла, у якой пахавана сям’я партызана К.С.Лапцева (5 чал.).
    АЧУЖ^ННЕ.эфект ачужэння, мастацкі прыём тэорыі эпічнага тэатра Б.Брэхта. Адзін са сродкаў актывізацыі гледача: 1) ломка сцэнічнай дзеі (каментарамі альбо песнямі), традыцый маст. ўвасаблення, паказ з’яў рэчаіснасці з незнаёмага боку (ра
    Ашмянская Васкрасенская царква.
    біць штодзённае незвычайным); 2) разбурэнне стэрэатыпаў успрымання гледачом пэўных з’яў рэчаіснасці з мэтай усталяваць дыстанцыю да адлюстраванай з’явы, выклікаць крыт. стаўленне да яе; 3) асаблівасці акцёрскай ігры, засн. на адмаўленні ад абсалютна адэкватнага пераўвасаблення, ад патрабавання, каб асоба акцёра паядноўвалася з увасобленым вобразам. У бел. тэатры эфект А. актыўна выкарыстоўвалі рэжысёры В.Раеўскі («Што той салдат, што гэты» Б.Брэхта, «Князь Вітаўт» А.Дударава і інш.), М.Пінігін («Тутэйшыя» і «Сымонмузыка» Я.Купалы), Б.Луцэнка («Трохграшовая опера» Б.Брэхта) і інш. А.В.Стрэльнікаў.
    АШМЯНСКАЯ ВАСКРАСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Ашмяны. Пабудавана ў 1875 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае апсіда з нізкімі бакавымі прыдзеламі, якія накрыты 2схільным дахам. Над сяродкрыжжам — 8гранны светлавы барабан пад пакатым шатровым дахам з цыбулепадобным купалам на глухім 8гранным барабане ў завяршэнні. Над прытворам узведзены 8гранны ярус шатровай званіцы з макаўкай. Сцены ўмацаваны лапаткамі, апяразаны буйнымі аркатурнымі фрызамі і расчлянё
    ны лучковымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы аформлены манумент. парталамі з кілепадобнымі аркамі. У інтэр’еры над уваходам — хоры. Царква дзейнічае.
    АШМЯНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Засн. ў маёнтку Ашмяна Мураваная Ашмянскага павета (цяпер каля в. Мураваная Ашмянка Ашмянскага рна). Па адных дадзеных, яе заснаваў Мікалай Дарагастайскі ў 1590, па іншых — Крыштоф Дарагастайскі ў 1615. Існаванне яе пацвярджаецца толькі адной дагэтуль вядомай кнігай кальвінскага прапаведніка ў Ашмянах і рэліг. пісьменніка Войцеха Салінарыуса «Цэнзура...» (1615). Яе змест — гэта палеміка з вьшадзеным у 1605 у Ракаве арыянскім Катэхізісам (т.зв. Catechesis Racoviensis major). У выданні выкарыстана папера з папяровых млыноў Паўла Сапегі, а таксама матэрыялы з друкарні Пятра Кміты з Любчы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што «Цэнзура...» была вьшадзена ў Любчы, але паколькі сродкі на вьшанне даў Дарагастайскі, было дамоўлена ўказаць месца выдання Ашмяны. Магчыма ітое, што П.Кміта па просьбе Дарагастайскага даслаў у Ашмяны друкара з неабходнымі матэрыяламі. Захаваліся рэшткі будынка з падвалам і цокальным паверхам, дзе, як мяркуецца, размяшчалася друкарня.
    Літ.: Рошчына Т.І.Дарагастайскія ў гісторыі кніжнай культуры Беларусі // Памяць: Ашмянскі рн. Мінск, 2003.
    Т.І.Рошчына.
    АШМЯНСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЙКА. Засн. ў 1940 у г. Ашмяны. У канцы 1940 налічвала 6650 кніг. У Вял. Айч. вайну у час ням.фаш. акупацыі ўвесь фонд бкі знішчаны. У ліп. 1944 пачала аднаўляцца. У 1976 усе 42 бкі Ашмянскага рна аб’ядналіся ў раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму (РЦБС). Раённая бка пераўтворана ў раённую цэнтр. бку (РЦБ), a rap. і сельскія сталі яе філіяламі. А.р.ц.б. з’яўляецца сац.культ., адукац., інфармацыйным цэнтрам, які захоўвае эстэтычныя, маральнадухоўныя
    336
    АШМЯНСКАЯ
    Да арт. Ашмянская раённая цэнтральная бібліятэка. 1 — абслугоўванне чытачоўу аўтаматызаваным рэжыме; 2 — пасяджэнне клуба. Сустрэча з А.Дударавым.
    каштоўнасці бел. грамадства. Гал. накірункі дзейнасці — прапаганда лепшых твораў бел. і сусв. лры, далучэнне чытачоў да здабыткаў нац. культуры, фарміраванне ў іх патрыятычных поглядаў. Бка мае кніжны фонд у 92,5 тыс. экз. (2009), абслугоўвае штогод больш за 4,3 тыс. наведвальнікаў. 3 2002 дзейнічае публічны цэнтр прававой інфармацыі, які забяспечвае даступнасць матэрыялаў заканадаўчаправавога характару для насельніцтва. 3 2008 абслугоўванне чытачоў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Працуе клуб «Сустрэча» (з 1996), які аб’ядноўвае аматараў лры і
    мастацтва, арганізуе сустрэчы са знакамітымі людзьмі. В. Т.Падгайская. АШМЯНСКАЯ ЎЗбРНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «ЧАРбЎНЫ П$НДЗАЛЬ». Створана ў 2001 у г. Ашмяны пры СШ №3. У 2009 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.С.Казімірава. У складзе студыі 24 чал. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне духоўнай культуры вучняў, азнаямленне з нар. нац. і сусв. маст. спадчынай. Удзельнікі студыі працуюць у тэхніках акварэлі, жывапісу гуашавымі або акрылавымі краскамі, графікі, вітражу, мазаікі,
    папяровай пластыкі, канструявання з паперы, фларыстыкі, саломапляцення, лепкі (пластылін, салёнае цеста, гліна). Студыйцы — дыпламанты і лаўрэаты конкурсаў: міжнар. «На сваёй зямлі» (2008), рэсп. «Выратавальнікі — вачыма дзяцей» (2003), «Дзень Зямлі. Беларусь» (2003—06), праекта «Намалюй сваю Беларусь» (2006, усе Мінск), абл. «Сям’я. Погляд дзяцей і юнацтва» (2005), «Мая шчаслівая маці» (2006, абодва г. Гродна). Г.М.Яскель.
    АШМЯНСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАГА СПЁВУ «ПАЛЁТ». Створана ў 1996 у г. Ашмяны пры СШ
    Да арт. Ашмянская ўзорная дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва « Чароўны пэндзаль». 1 — работы студыйцаў; 2 — на занятках.
    1
    337
    АШМЯНСКІ
    № 1. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.П.Федарэнка. У складзе студыі вак. ансамблі: «Планета дзяцінства» (6—8я класы), «Палёт» і хлопчыкаў (абодва 10—11я класы). У рэпертуары песні эстр., апрацаваныя бел. нар., патрыятычныя. Калектыў—лаўрэат абл. фестывалю дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты, 2008), фестывалюконкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (г. Гродна, 2008), дыпламант міжнар. фестывалю песні «Падляская нотка» (г. БельскПадляскі, Польшча, 2006), рэгіянальнага фестывалюконкурсу эстр. песні «Адна зямля» (гарады Валожын, Мядзел, 2007, 2008) і інш.
    Н.В.Сазановіч.
    АШМЯНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ. Кляштар існаваў у 16—19 ст. у г. Ашмяны. Засн. ў 1505 вял. князем ВКЛ і каралём польск. Аляксандрам. Будынкі амаль на працягу ўсяго часу існавання былі драўляныя. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца вельмі рэдкі антыфанарый (літургічная кніга для спеваў антыфонам) на пергаменце. У 1659 збудаванні кляштара разбураны. У 1822 пабудаваны мураваны зальны
    Удзельнікі Ашмянскай узорнай студыі эстраднага спеву «Палёт».
    касцёл — помнікархітэктуры позняга класіцызму. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкала 3гранная апсіда. Гал. фасад быў вырашаны высока ўзнятым накладным дарычным 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам. Сцены крапаваны пілястрамі па вуглах і прасценках і расчлянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Кляштар зачынены ў 1832 (па інш. звестках 1845), будынкі, акрамя руін касцёла, не захаваліся.