Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АШЧЭП, в о ш ч а п, самалоўная нерухомая пастка на невялікіх пушных
У зах. частцы А. узведзены новы жылы раён. Праведзена рэканструкцыя будынкаў суда, пошты, аўтавакзала.
У сістэме адукацыі дзейнічаюць агр.эканам. каледж, прафес.ліцэйс.г. вытворчасці, 3 сярэднія, пачатковая, дзіцячаюнацкія спарт. і муз. школы, школа мастацтваў, 8 дашкольных устаноў школаінтэрнат, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. У горадзе цэнтр. раённая, гар. і дзіцячая бкі, Дом культуры, Цэнтр пазашкольнай работы, Дом юныхтурыстаў, метадычны цэнтр нар. творчасці, камп’ютэрны клуб, бальніна, 2 паліклінікі, цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, аптэкі, гасцініца, кафэ, камбінат быт. абслугоўвання, пункт калект. карыстання, аддз. сувязі, стадыёны. Помнікі архітэктуры: Васкрасенская царква (1875), Міхайлаўскі касцёл (1900—10), карчма (2я пал. 19 ст.), жылыя будынкі (19 — пач.
20 ст.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
АШПЁРГЕРЫ, беларускія акцёры 19 ст.
Войцех Альберт А. (1790, Вільня — 1847), драматычны акцёр, спявак, антрэпрэнёр. Выступаў у трупе А.Руткоўскага ў Мінску. 3 1812 вядучы акцёр Віленскага тэатра. 3 1812 у варшаўскім «Тэатры Нарадовым», з 1837 трымаў антрэпрызу ў Мінску. У 1839—42 працаваў у Вільні і Львове. Выконваў ролі фатаў, шчогаляў, ветрагонаў і інш. ў п’есах В.Багуслаўскага, А.Фрэдры, Ю.Кажанеўскага і інш.
Катажына А. (дзявочае прозвішча Руткоўская; 1795—1835), драматычная актрыса, спявачка. Жонка Войцеха Альберта, дачка антрэпрэнёра А.Руткоўскага, у трупе якога дэбютавала. Пазней адна з
Ашчэп. Агульны выгляд (1) і план (2).
звяроў (куніц, тхароў, гарнастаяў і інш.). Вырабляўся з бярвён, плашак, жэрдак і інш. падручных матэрыялаў. 3за грувасткасці і вял. вагі А. часцей выкарыстоўвалі там, дзе выраблялі (на звярыных пераходах ці ў месцах іх жыхарства, каля вадапояў). Асн. частку А. складалі сімка, падпорны калок і шнурок. Пры дакрананні да сімкі ці прывязанай да яе прынады верхняе бервяно падала на ніжняе і забівала звера.
345
Б, другая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірылічнай Б («букі»), утворанай графічным відазмяненнем літары В («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўной В («віта»). He мела лічбавага значэння. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф.Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вял. літары ва ўласных імёнах, геагр. назвах і ў пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай бел. мове літара «б» абазначае шумныя звонкія выбухныя губныя зычныя гукі [6], [б’] (бабуля, бізун — «б’ізун»), a перад глухімі зычнымі і на канцы слоў — парны да «б» па звонкасці і глухасці гук [п] (грыб — «грып», бабка — «бапка»).
БАБА, б а б ы (тэрмін парны да «дзеда»), 1) назва памінальнага дня (наступнага за Дзядамі). 2) Персанаж рытуальнагульнявых дзеяў. 3) Антрапаморфная выява дажынкавага снапа. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Б. — гэта ў дыяхраніі не маці бацькоў, а пажылая, спрактыкаваная жанчына, якая валодае неабходнай сакральнай інфармацыяй (бабкапавітуха, бабкашаптуха). Вобраз Б. сустракаецца ў паданнях пра ўзгоркі, курганы, масты, балоты, культавыя камяні. Б. часта называюць каменныя стоды і каменныя крыжы.
БАБА, традыцыйнае прыстасаванне для падцягвання невада зпад лёду пры зімовай лоўлі рыбы. Mae вы
Баба для падцягвання невада з г.п. Асвея Верхнядзвінскага рна.
гляд кубла без дна з 2 крыжавінамі ўнутры. Насаджваецца на вось, вертыкальна ўстаноўленую на санях. Прыводзіццаўрухпрыдапамозе жэрдкі, устаўленай у выемкі ў верхняй частцы Б. Сані ўтрымліваюцца на месцы вяроўкамі з крукамі. Найб. характэрна для рыбалоўства ў Паазер’і.
БАБАЙКІ, рулявыя вёслы на пярэднім і заднім звёнах плыта на Дняпры.
БАБАРЭКА Адам Антонавіч (14.10. 1899, в. СлабадаКучынка Капыльскага рна — 10.10.1938), беларускі пісьменнік і крытык. Скончыў Мін
А.А.Бабарэка.
скую духоўную семінарыю (1918), БДУ (1927). Настаўнічаў на Случчыне. У 1921—22 палітработнік у Чырвонай Арміі. У 1926—29 выкладчык бел. мовы і лры ў Камуніст. унце Беларусі, з 1928 асістэнт кафедры бел. лры БДУ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Вершы і апавяданні падпісваў псеўд. Янка Кужаль, Адам Чырвоны, Якім Каліна і інш. Больш глыбока выявіў сябе як крытык — распрацоўваў метадалагічныя пытанні літ.знаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сац. і эстэт. каштоўнасці лры, даследаваў гісторыю бел. лры, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, К.Чорнага і інш. Акцэнтаваў увагу на эстэтычнай вартасці сацыяльна актыўнай і жыццесцвярджальнай лры. Аналіз літ. творчасці спалучаў з гістарызмам і філасафічнасцю. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
7в.: Апавяданні. Мінск, 1925; Жыц
БАБАЯГА
Будынак спіртзавода (вытворчы корпус) у Бабаўнянскай сядзібе. Фрагмент парку ў Бабаўнянскай сядзібе.
цяпіс і працы: [аўтабіяграфія] // Пра час і пра сябе. Мінск, 1966.
Літ.: Конан У. Адам Бабарэка. Мінск, 1976.
БАБАЎНЯНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в.Бабоўня Капыльскага рна. Належала Радзівілам, Бярновічам, НаркевічамЁдкам. Першапачаткова мела рысы барока, пасля 1880 была перапланавана ў эклектычных формах. Уключала сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, спіртзавод, вінакурню, сыраварню, зернесушыльню, парк і інш. Сядзібны дом размяшчаўся на ўзвышаным месцы і з’яўляўся кампазіцыйным цэнтрам (не захаваўся). 3 Пн да яго прымыкаў сад у выглядзе вял. квадратнага баскета з пасадкамі ліпы па перыметры, з Пд — партэр, абмежаваны з
процілеглага боку сажалкай і садамі па баках. Парк, закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст., займаў пл. каля 9 га (захаваліся фрагменты) і меў амаль квадратную форму. 3 трох бакоў ён быўабмежаваны ровам і суцэльнымі пасадкамі, з 3 — сістэмай вадаёмаў. Ад партэра да сажалак вяла алея явара (захавалася некалькі векавыхдрэў, якія з’яўляюцца помнікамі прыроды). На адным з вадаёмаў быў востраў з альтанкай. У парку растуць ліпа, клён, граб, вольха чорная і інш. 3 пабудоў захаваліся будынкі спіртзавода — вытворчы корпус і склад (абодва перабудаваны ў 1901). СядзібаўключанаўДзярж.спісгісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
БАБАЧКІН Барыс Андрэевіч (18.1. 1904, г. Саратаў, Расія — 17.7.1975), расійскі акцёр, рэжысёр. Нар. артыст СССР(1963). Праф. (1966). Вучыўсяў маскоўскай студыі «Маладыя майстры» (1920—21). Працаваў акцёрам у Расіі (да 1936 і з 1941). У 1937—40 у Бел. дзярж. тэатры. 3 1927 здымаўся ў кіно. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Вяршыня творчасці Б. — вобраз Чапаева ў аднайм. фільме (1934, рэж. С.Васільеў, Дзярж. прэмія СССР 1941). Сярод фільмаў на к/студыі «Беларусьфільм»: «Першы ўзвод»
(роля Макара Бобрыка), «Вяртанне Нейтана Бекера» (роля Мікуліча; абодва 1932), «Двойчы народжаны»
(роля Дубовіка, 1933) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1977.
БАБАЧНІК, пасачнік, стаўч ы к, ф о р м а, гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса з вертыкальнымі глыбокімі ўцісканнямі па бакахдля выпякання велікоднага пірага. На ПдЗ Беларусі выраблялі з вушкамі.
БАБАЯГА, персанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак. Уяўляецца ў своеасаблівым старадаўнім строі, з касцяной нагой, велізарным носам і несуразмернымі часткамі цела. У большасці казак яна адмоўны персанаж: шкодзіць герою, спрабуе яго знішчыць. Але бывае,
347
БАБІЙ
што можа і дапамагчы, даўшы карысную параду ці чарадзейныя прадметы для перамогі над ворагам. Неад’емныя атрыбуты Б.я. — хатка на курынай ножцы, ступа, мятла, прыслуга з драпежных звяроў ці птушак, са зняволеных лясных жыхароў. Вобраз гэтага персанажа складваўся стагоддзямі. У часы матрыярхату Б.я., магчыма, лічылася ўсемагутным бажаством, заступніцай жаночага роду. Але пасля пераходу да патрыярхату ў яе характары сталі пераважацьадмоўныя рысы. Паступова вылучылася некалькі яе тыпаў: дарыльшчыца, ваяўніца, мсцівіца, уладальніца чарадзейных прадметаў, выкрадальніца дзяцей. У бел. казках Б.я. можа звязвацца з вогненнай стыхіяй: «Із ноздзер яе дым шыбаець, із рота полымя, а з вушэй іскры сыплюцца». Вобраз Б.я. ва ўсх.слав. казках падобны да персанажаў казак іншых народаў: польскую Ендзібабу, чэшскую Ежыбабу, славацкую Гіндзібабу.
У.А.Васілевіч.
БАБІЙ Зіновій Іосіфавіч (27.1.1935, в. Падсадкі Львоўскай вобл., Украіна — 28.7.1984), беларускі спявак (лірыкадрам. тэнар). Нар. артыст
З.І.Бабій.
Беларусі (1964). Вучыўся ў Кіеўскай (1957—59), скончыў Бел. кансерваторыю (1981). Працаваў у тэатрах Украіны. У 1963—77 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Выконваў партыі героікадрам. і трагедыйнага плана. 3 поспехам выступіў у ролі Атэла (аднайм. опера Дж.Вердзі). Сярод інш. партый: Сяргей («Алеся»
Я.Цікоцкага), Манрыка, Радамес, Герцаг («Трубадур», «Аіда», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Арэст («Арэстэя» С.Танеева). Выступаў як канцэртны спявак. У яго рэпертуары было 18 сольных праграм з твораў розных эпох і стыляў, у т.л. творы бел. кампазітараў, старадаўняя італьян. музыка, рамансы рус. і замежных класікаў, арыі з класічных аперэт, неапалітанскія песні і інш. Гастраліраваўу Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Канадзе, Польшчы, Францыі, Фінляндыі.
БАБІНА ДАЧКА I ДЗЁДАВА ДАЧКА, персанажы чарадзейных казак. У стварэнні вобразаў вял. ролю адыгрывае антытэза. У большасці казак бабіна дачка паказана злой, непрывабнай, зайздроснай гультайкай, а дзедава заўсёды прыгожая, працавітая, добрая, справядлівая, сціплая. Вытокі прынцыпу кантрасту вобразаў некаторыя вучоныя
Бабаяга. Малюнак В.Слаука. 2005.
звязваюць з абрадам ініцыяцыі, іншыя са зменамі ў структуры грамадства (узнікненне малой сям’і, незалежнай ад роду), пры гэтым не адмаўляючы ролі рэальных жыццёвых сітуацый. У казках, дзе прысутнічаюць Б.д. і Д.д., выразна праявіліся сімпатыі і антыпатыі народа, асуджэнне несправядлівасці і шчырае спачуванне бязвінна пакрыўджаным.
БАБІНА КАША, абрадавая страва на Радзінах з прасяных, ячных або грэцкіх круп, звараная бабкайпавітухай на малацэ, з яйкамі, цукрам, мёдам, маслам. Зверху Б.к. аздаблялі цукеркамі і кветкамі. Звычайна кашу падавалі пад канец святочнага абеду, калі пачынаўся «торг» за яе. Частку грошай, сабраных з гасцей, забірала бабка, астатнія аддаваліся парадзісе «на мыла». У наш час пры святкаванні Радзін у якасці Б.к. выступаюць цукеркі, пячэнне, торт, які па традыцыі падаюць на гаршку. Т.І.Кухаронак.