• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Баброўская Крыжаўзвіжанская царква.
    захопнікамі. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 уваходзілі ў Маладзечанскі рн. 3 16.8.1973 цэнтр сельсавета. У 1994 у вёсцы 138 гаспадарак, 337 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БАБРбЎСКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Бабры Лідскага рна. Пабудавана ў 1810. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольная апсіда з 3 рызніцамі, бабінец і прытвор. У 1880 над бабінцам надбудавана шатровая чацверыковая званіца з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Асн. аб’ём і алтарная частка накрыты вальмавым дахам. Сцены вертыкальна ашаляваны і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. На цокальнай частцы будынка імітаваны руст. У апсідзе захавалася прыгожая размалёўка з выявай краявіду. Царква дзейнічае.
    М.К.Баброўскі. Гравюра 1889.
    БАБРбЎСКІ Міхаіл Кірылавіч (19.11. 1784, в. Вулька Бельскага павета, цяперПадляскаеваяв., Польшча—3.10. 1848), беларускі славіст, даследчык усходніх моў, багаслоў, палеограф, гісторык, бібліяфіл, дзеяч уніяцкай, з 1839 праваслаўнай цэркваў. Др тэалогіі (1823). Чл. Рымскай археал. акадэміі (1822), азіяцкіх навук. тваў у Парыжы (1822) і Лондане (1827), Маскоўскага тва гісторыі і старажытнасцей расійскіх (1828) і інш. 3 сям’і уніяцкага святара. Скончыў Драгічынскае вучылішча піяраў (1803), Беластоцкую гімназію (1806), Гал. духоўную семінарыю пры Віленскім унце (1812). 3 1814 выкладаў у Віленскім унце, з 1816 дацэнт Гал. духоўнай семінарыі. 3 1817 брэсцкі кафедральны канонік (протаіерэй). У 1817—22 у замежнай навук. камандзіроўцы ад Віленскага унта: вывучаўслав. мовы ілры, методыку выкладання ўсх. моў і тэалагічных дысцыплін, у бібліятэках і музеях Еўропы даследаваў унікальныя калекцыі слав. рукапісаў і старадрукаў. У 1822—24, 1826—33 у Віленскім унце (з 1823 праф.), кіраўнік бел. філал. гуртка ў ім. У 1824—26 у Жыровіцкім манастыры базыльян. 3 1828 настаяцель Віленскай царквы св. Мікалая і віленскі благачынны, з 1829 — жыровіцкі кафедральны протаіерэй. Пасля закрыцця Віленскага унта ў 1832 праф. багаслоўя ў Гал. Віленскай духоўнай
    353
    БАБРОЎСКІ
    семінарыі. 3 1833 жыў у мястэчку Шарашова Пружанскага павета (цяпер гар. пасёлак у Пружанскім рне), дзе выконваў абавязкі прыходскага святара, пазней узведзены ў сан старшага саборнага протаіерэя і пружанскага благачыннага. Памёр ад халеры, пахаваны каля мясц. могілкавай царквы.
    Увёў у навук. ўжытак многія помнікі стараж. пісьменства, склаў каталогі асобных прыватных і царк. бібліятэк. У 1820 падрабязна апісаў кірылічныя і глагалічныя кнігі ў Ватыканскай бцы, выявіў і апісаў самую раннюю друкаваную глагалічную кн. «Місал» (Венецыя, 1483), a таксама «Абагар» 1651 (балгарскае друкаванае выданне малітваў на асобных лістах, якія вывешваліся на сцяне). Адстойваў неабходнасць захавання славянамі кірылічнай пісьменнасці замест пераходу на выкарыстанне лац. шрыфту, а таксама важнасць царк.слав. мовы і ўсх. абраду. Займаўся перакладамі. Збіраў помнікі бел. пісьменства, займаўся вывучэннем гіст. ролі царк.слав. мовы і адстойваў яе ўжыванне ў царк. службе, чым супрацьстаяў паланізацыі. Даследаваў дзейнасць І.Фёдарава і П.Мсціслаўца. У час вучобы Б. вывучаў мясц. бку Супрасльскага манастыра базыльян, выявіў у Супрасльскім кнігазборы рэдкія экзэмпляры выданняў Заблудаўскай друкарні. У 1823 у гэтым манастыры выявіў шэраг каштоўных кніжных помнікаў, у т.л. Супрасльскі рукапіс, што дало пачатак навук. вывучэнню бел.літоўскага летапісання. Выступаў за адраджэнне бел. культуры. У 1826 афіцыйна выступіў у абарону бел. мовы, прыводзячы прыклад «Бібліі» Ф.Скарыны, з якой пазнаёміўся ў Супрасльскім манастыры. Менавіта Б. вярнуў імя бел. першадрукара ў еўрап. навуку і стаў адным з пачынальнікаў скарыназнаўства. Сабраныя ім звесткі пра Ф.Скарыну ўвайшлі ў ненадрукаваную «Гісторыю славянскіх друкарняў у Літве». Ёсць згадкі пра
    напісанне Б. курса «Славянскай бібліяграфіі», працы «Пра характэрныя моўныя звароты беларускага народа». Да нашага часу захавалася невял. частка навук. спадчыны Б. Пры жыцці былі апублікаваны тэксты некаторых казанняў і прамоў Б., асобныя артыкулы ў час. «Вестннк Европы», «Dziennik Wilenski» («Віленскі дзённік»), «Dzieje dobroczynnosci» («Гісторыя дабрачыннасці»). Сабраная Б. бка была адным з першых збораў бел. кніжных помнікаў і рэдкіх еўрап. выданняў (налічвала больш за 1000 тамоў). У 1824 каля 2 тыс. кніг набыла Гал. духоўная семінарыя. У тым жа годзе, калі Б. жыў у Жыровічах, у выніку пажару загінулі рукапісы апрацаванага дзённіка яго падарожжа па Еўропе і шэрага навук. прац. Асн. частка збораў у 1847 была куплена бібліяфілам У.Трамбіцкім, пазней перайшла ў зборы Замойскіх і, у пераважнай большасці, загінула ў пажарах 1939 і 1944 у Варшаве (у т.л. рукапіс «Граматыкі мовы славянскай»), Каштоўная частка рукапісаў знікла адразу пасля смерці Б. Асобныя кнігі з бкі Б. і яго прыватныя дакументы зберагаюцца ў Вільнюсе, Маскве, СанктПецярбургу, Варшаве, Кракаве і інш. Імя Б. нададзена Лабараторыі вывучэння духоўнай культуры Падляшша (Масква).
    Літ.: Янковскйй П. Протойерей Мнханл Бобровскйй // Лйтовскйе епархнальные ведомоста. 1864. № 1—2; Бобровскнй П.О. Мйхэйл Кйрвлловнч Бобровскйй (1785—1848): ученый славйсторйенталнст. СанктПетербург, 1889; Яго ж. К бйографйй М.К.Бобровского (славянского фйлологаорйенталнста). СанктПетербург, 1890; Улаіцйк Н.Н. Введенйе в йзученяе белоруссколнтовского летопйсанйя. М., 1985; Лабынцев Ю.А. Первая кнчга, напечатанная глаголйцей, й ее йсследователь Мйхэйл Бобровскйй // Сов. славяноведенне. 1983. № 4; М а р ц і н о в і ч А. Як дрэва з Белавежскай пушчы // Наша вера. 2000. № 1. А.А.Суша. БАБРОЎСКІ Павел Восіпавіч (2.4. 1832, б. маёнтак Вака каля Вільні —
    16.2.1905), гісторык і этнограф. Вучыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы, Полацкім кадэцкім корпусе (1844—49), скончыў Канстанцінаўскае ваен. вучылішча (Дваранскі полк, 1851) і Мікалаеўскуюакадэмію Генеральнага штаба (1857). У 1875— 97 начальнік Ваен.юрыд. акадэміі; генерал ад інфантэрыі. У 1859 кіраваў групай афіцэраў, якая падрыхтавала і выдала «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» (ч. 1—2 і дадаткі ў 2 тамах, 1863). Выданне змяшчае звесткі пра эканоміку, этнаграфію, асвету, пра гарады і найб. значныя мястэчкі губерні. Вывучаў гісторыю летапісаў, уніяцкай царквы, права, жыццё і навук. дзейнасць М.К.Баброўскага. Аўтар артыкулаў па этнаграфіі Беларусі.
    БАБРОЎСКІ Уладзімір Сяргеевіч (н. 1.4.1936, Мінск), беларускі філосаф, палітолаг. Др філас. навук (1987), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. інт (1959). Працаваў у Інце філасофіі і права НАН Беларусі. 3 1989у Мінскімрадыётэхн. інце, у 1993—2003 у Мінскім лінгв. унце. Даследуе праблемы сучаснай зах. філасофіі, паліталогіі, тэорыі міжнар. адносін, сац. прагназіравання і фарміравання асобы.
    Тв.: Проблемы «массовой культуры» й массовых коммунйкацйй. Мйнск, 1972 (разам з Г.П.Давідзюком); Лйчность й соцйальное прогнозйрованйе. Мйнск, 1977; Проблемы внешнеполйтаческой доктрйны Республчкй Беларусь как самостоятельного незавясймого государства // Восточная Европа: полвтйческйй н соцйокультурный выбор. Мйнск, 1994; Соцйологйя международных отношенйй. Мйнск, 2000.
    БАБРЎЙСК, горад і чыгуначны Bysea (лініі на Асіповічы, Жлобін і Рабкор) у Магілёўскай вобл., цэнтр Бабруйскага рна. За 110 км на ПдЗ ад Магілёва. Порт на р. Бярэзіна. 218,4 тыс. ж. (2008).
    У пісьмовых крыніцах (летапісны Бобровск, Бобруеск, Бобрусек)у nep
    354
    БАБРУЙСК
    шыню згадваецца ў прывілеі вял. князя ВКЛ Ягайлы ад 1387. 3 14 ст. існавалі замак і гар. ўмацаванні. Б. з’яўляўся рэзідэнцыяй велікакняжацкага намесніка (старосты), які падпарадкоўваўся віленскаму ваяводу. 3 1565 у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. У 2й пал. 16 ст. пры царкве св. Мікалая існавала праваслаўнае брацтва. У 1626 тут было 15 вуліц, 2 завулкі, 409 двароў, 75 крам, 2 царквы і касцёл. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1795 цэнтр павета Мінскай губ. У 1796 горад атрымаў герб: у сярэбраным полі карабельная з 2 перакрыжаванымі бярвёнамі. У 1807—36 на месцы гіст. цэнтра пабудавана Бабруйская крэпасць. Развіццю Б. спрыяла пракладка шашы Масква—Варшава (1848) і ЛібаваРоменскай чыг. (1873). У 1897
    у горадзе 34,3 тыс. ж. У 1904 — 52 вуліцы і завулкі, 3050 будынкаў, 19 фабрык і заводаў, 2 банкі, 13 пачатковых школ, гімназія, 2 бальніцы, 3 друкарні, бка, 19 корчмаў і інш.
    3 1924 Б. — цэнтр раёна і акругі (да 1930). 3 1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 29.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі Бабруйскі
    Філіял Нацыянальнага банка ў г. Бабруйск.
    Панарама г. Бабруйск.
    лагер смерці, знішчылі ў Б. і раёне каля 100 тыс. чал. У 1944—54 цэнтр Бабруйскай вобл. У 1959 тут 97,5 тыс. ж. У 1999 — 220,7 тыс. ж.
    У канцы 19 — пач. 20 ст. на архітэктуру Б. аказаў уплыў стыль мадэрн. У цэнтры горада ўзводзіліся мураваныя будынкі: жаночая гімназія, банкі, асабнякі, жылыя дамы. У 1920—30я гг. забудова гора
    да ажыццяўлялася па радыяльнапаўкальцавой схеме ўздоўж крэпасці і асн. вул і ц. Архітэктуразведалаўпл ыў канструктывізму і неакласіцызму (домкамуна, «Дом калектыву»). У пасляваен. перыяд Б. пашырыў межы шляхам далучэння некалькіх населеных пунктаў. У 2й пал. 20 ст. на перакрыжаванні вуліц Савецкая 1 Горкага арганізавана пл. Леніна з Домам Саветаў. Пераўтварэнне Б. ў 1960—90х гг. адбывалася паводле генпланаў 1966, 1978. Кампазіцыйным цэнтрам засталася крэпасць, горад развіваўся па веернай схеме. Забудоўвалася адна з гал. магістралей горада — вул. Мінская. Выразнай архітэктурай адзначаюцца будынкі гаркома КПБ і гарвыканкома (1976, архіт. Ю.Шпіт, К. Аляксееў), тэатра драмы і камедыі (1978, архіт. В.Крамарэнка, М.Пірагоў, В.Папоў, У.Шчарбіна),аўтавакзала(1984,архіт. А.Панамароў,В.Мацяш,А.Нічкасаў). Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2006. Прадугледжана засваенне тэрыторый раёнаў Бабруйская крэпасць, Кісялевічы (б. ваен. гарадок), распрацоўваецца праект рэканструкцыі агульнагар. цэнтра. Вядзецца (2009) забудова