• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БАБРЎЙСКІ АБЛАСНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР. Існаваў у 194447 у г. Бабруйск. Створаны з рэарганізаванага Бабруйскага калгаснасаўгаснага тэатра. Маст. кіраўнікі: К.Стэцкі, М.Кавязін (з 1945). Сярод акцёраў: Н.Анісімаў, Н.Вінтоўкіна,
    Р.Грузд, В.Гуняжэнка, С.Зубакоў, Я.Зубоўскі, Я.Кімберг, М.Паіграёнак, Г.Панкрат, В.Пятрова, М.Раманаў, Ю.Трахтэнберг, А.Халіна, А.Чарнушчанка і інш. Сярод мастакоў: М.Вінаградаў, У.Дамарад, А.Марыкс, Р.Распопаў і інш. Былі пастаўлены п’есы: «Надзвычайны закон» братоў Тур і Л.Шэйніна, «Жыццё вучыць» («Урок жыцця») В.Галаўчынера, «Лодачніца» М.Пагодзіна (усе 1945), «Праўда добра, a шчасце лепш» А.Астроўскага, «Даманевідзімка» П.Кальдэрона, «Л ісічкі» Л.Хелман (усе 1946), «Рускае пытанне» К.Сіманава (1947) і інш. Тэатр пераведзены ў Гродна (гл. Гродзенскі абласны драматычны тэатр).
    БАБРЎЙСКІ ВАНДРбЎНЫ БЕЛАРЎСКІ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1956—62 у г. Бабруйск. Створаны як Бабруйскі бел. вандроўны калгаснасаўгасны тэатр. Са спектаклямі і канцэртамі выступаў пераважна ў сельскай мясцовасці. Асн. базу меў у Бабруйску. Трупа складалася з акцёраў Тэатра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, выпускнікоў Бел. тэатр.маст. інта і аматараў. Гал. рэж. А.С.Аркадзьеў. Тэатр ставіў творы бел. драматургіі,
    У Бабруйскім парку культуры і адпачынку.
    камедыйныя п’есы з жыцця тагачаснай бел. калгаснай вёскі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Цені знікаюць» С.Свірыдава (абедзве 1957), «Уласнасць» паводле К.Чорнага (1958), «Чалавек вярнуўся» (1959) і «Дзіўны дом» (1962) П.Васілеўскага, «Апошні крок» В.Зуба (1962) і інш. Папулярнасцю карысталіся пастаноўкі «Шальменкадзяншчык» Р.КвіткіАснаўяненка(1959),«Небяспечныўзрост» С.Нарыньяні (1960), «Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка (1961), «Веру ў цябе» У.Карастылёва (1962) і інш. У тэатры працавалі засл. артысты Беларусі А.Аркадзьеў, Н.Калаптур, Г.Лаўроў, П.Масцераў, Л.Федчанка; акцёры Т.Бандарчык, Г.Вавула, Я.Гоўша, Я.Громаў, Л.Мацкевіч, І.Падляхоўскі, Ф.Пуховіч, П.Раманаў, І.Сухарукаў, М.Ярмоленка і інш. Рэарганізаваны ў Бабруйскі музычнадраматычны тэатр.
    БАБРЎЙСКІ ПАРК КУЛЬТЎРЫ I АДПАЧЫ'НКУ. Засн. ў 1968 у г. Бабруйск. Пл. парку 20 га. Расце каля 2,5 тыс. дрэў каля 30 парод: каштан, ліпа, таполя, грэцкі арэх, клён, бяроза, акацыя і інш. Ва ўсх. яго частцы — помнік падпольшчыкам Вял. Айч. вайны. На тэр. парку
    363
    БАБРУЙСКІ
    У Бабруйскілі гарадскім парку культуры і адпачынку.
    размешчаны кінатэатр «Мір», канцэртная пляцоўка, 2 кафэ, стралковы цір, картадром, працуюць 20 атракцыёнаў. Дзейнічае аматарскі муз. калектыў «Жураўлік». У парку праводзяцца традыц. нар. святы Масленіца, Купалле, конкурсныя, спарт.забаўляльныя, канцэртныя праграмы («Гітара збірае сяброў», «Кірмаш талентаў» і інш.).
    БАБРЎЙСКІ ЗАМАК. Існаваў у 1418 ст. у г. Бабруйск, на правым беразе р. Бярэзіна. Меў у плане выгляд няправільнага авала, пл. каля 0,7 га. 3 боку ракі ахоўваўся высокім стромкім схілам і 2 рэдутамі (драўляназемлянымі збудаваннямі бастыённага тыпу), з іншых бакоў — абарончым ровам шыр. да 15 м, земляным валам, на якім стаялі драўляныя вежы і сцены (дубовы штыкетнік). Да
    Удзельнікі Бабруйскага заслужанага аматарскага ансамбля танца «Зязюлечка».
    ўмацаванай 2яруснай уязной брамы (падвойныя вароты, сістэмажалезных запораў) быў перакінуты драўляны мост. Верхні ярус брамы ў выглядзе вежы на дзесяцерыку меў байніцы для стральбы з гакаўніц. На замкавым дзяцінцы размяшчаўся цэйхгауз для зброі. На тэр. стаялі 2павярховы драўляны палац (7 пакояў і прыхожая на ніжнім, 4 пакоі і галерэя з боку ракі на верхнім паверсе), накрыты гонтавым дахам, флігелькухня і гасп. пабудовы (свірны, пякарня, скляпы). За час існавання замак перажыў шмат аблог і разбурэнняў: у 1502 і 1503 яго спусташалі крымскія татары, у 1506 неаднаразова асаджаў кн. М.Глінскі, у студз. 1649 згарэў у час аблогі войскамі гетмана Я.Радзівіла, у сак. 1655 замак спалілі казакі гетмана І.Залатарэнкі, у 1665 згарэў у час ка
    зацкай аблогі. Насельніцтва горада аднаўляла замак. Інвентар 1692 сведчыць пра паступовы заняпад і разбурэнне замка, але на плане Бабруйска 1794 сляды яго ўмацаванняў яшчэ выразна прасочваліся.
    БАБРЎЙСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЗЯЗЮЛЕЧКА». Створаны ў 1996 у г. Бабруйск пры Цэнтры пазашкольнай работы «Росквіт» Першамайскага рна. У 2002 прысвоена званне «ўзорны», у 2006 «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.А.Піліпенка. У складзе калектыву больш за 150 чал., асн. састаў — 51 чал. Асн. мэты дзейнасці — патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі, прапаганда нац. культуры і дзіцячай танц. творчасці Беларусі, краін СНД і сусв. харэагр. культуры. У рэпертуары кампазіцыі бел. нац. («Сузор’е Беларусі», «Беларусь сінявокая»,«Святочная»,«Слуцкіяпаясы», «Ураджайная», «Лянок» і інш.), ваен.патрыятычныя («Польшя», «Памяць», «Чатыры гадзіны» і інш.), рус. («Зязюлечка», «Сібірскі лірычны», «Калінка» і інш.), эстр. танцы («Рака лёсу», «Яблычка», «Дзяцінства» і інш.), танцы народаў свету. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2000), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2002), нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2004—09), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), абл. харэагр. мастацтва «Танцавальная карусель» (г. Магілёў, 2000, 2009), рэсп. тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыяключы»(г.Салігорск,1999), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2003— 04); удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2002), нар. творчасці «Hora Маге» (г. Рэзіна, Малдова, 2004), дзіцячагахарэагр. мастацтва (г. Фетхіе,Турцыя,2005),рэсп.фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006). Н.У.Жыжылева.
    364
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйскі заслужаны аматарскі народны хор народнай песні.
    БАБРЎЙСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЮНАЦТВА». Створаны ў 1967 у г. Бабруйск пры Доме культуры «Шыннік» (з 2003 Палац мастацтваў). У 1972 прысвоена званне «народны», у 2005 «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.В.Лукашэвіч (з 1982). У складзе ансамбля 35 чал. У рэпертуары мініяцюры, жартоўныя нумары, харэагр. спектаклі. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 1996), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999), слав. культуры (г. Ярослаў, Польшча, 2002), «Мэрцішор» (Малдова, 2004—05), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2005), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2006, 2008), удзельнік міжнар. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2003), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Шклоў, 2000, г. Бабруйск, 2006), святочных мерапрыемстваў Дня бел. пісьменства (г. Мсціслаў, 2001).
    С.В.Лукашэвіч.
    БАБРЎЙСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ НАРбДНЫ ХОР НАРбДНАЙ ПЁСНІ. Створаны ў 1975 у
    г. Бабруйск пры Доме культуры «Шыннік» (з 2003 Палац мастацтваў). У 1981 прысвоена званне «народны», у 2006 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Я.Балаханаў. У складзе 25 чал. У структуры хору вак. група, ансамбль нар. інструментаў, група муз. суправаджэння (2 баяны, цымбалы, кантрабас, флейта). У рэпертуары песні бел., рус., укр. кампазітараў,
    Выступзенне Бабруйскага заслужанага аматарскага ансамбля танца «Юнацтва».
    у апрацоўцы М.П.Дрынеўскага, М.В.Сіраты, духоўны кант, бел. абрадавыя песні. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: Усесаюзнага нар. творчасці (Масква, 1991), міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Магілёў, 2000, г. Бабруйск, 2003,2005,2007—08), фалькл. «Калінавае лета на Дняпры» (г. Камсамольск, Украіна, 2003), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў,
    365
    БАБРУЙСКІ
    2007), бел. культуры «Сяброўская бяседа» (мястэчка Гарадок Падляскага ваяв., Польшча, 2007), нар. творчасці краін СНД і Балтыі (г. РастоўнаДоне, Расія, 2007), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997—98, 2003—05), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (курортны пас. Нарач Мядзельскага рна, 1996) і інш. Пры хоры дзейнічае ансамбль нар. музыкі і песні «Бліскавіца». Р.У.Папруга.
    БАБРЎЙСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ТЭАТР ПЁСНІ «ШЫНАНАЙ». Створаны ў 1992 у г. Бабруйск пры Доме культуры «Шыннік» (з 2003 Палац мастацтваў) як вак. калектыў. У 1997 прысвоена званне «ўзорны» і сучасная назва, у 2008 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Я.Яфіменка (з 1992). Уключае некалькі груп салістаўвакалістаў і харэаграфічныя. Працуе аўтарская група аматарскіх паэтаўпесеннікаў (песні «Клопат», «Надзейка», «Бабуля», «Мышка Аленка», «Вечнае пытанне»). У рэпертуары спектаклі муз. і тэатралізаваныя паводле вак. твораў бел. і рус. кампа
    зітараў, канцэртныя праграмы, эстр. нумары, патрыятычныя песні і песні ваен. гадоў і інш. Сярод пастановак: «Музыка паўсюль жыве», «Што ты скажаш», «Асенняя прыкмета», «У каторы раз» і інш. Гранпры міжнар. адкрытага конкурсуфестывалю маладых талентаў «Крымская хваля» (г. Феадосія, Украіна, 2006), фестывалю «Моладзь — за саюзную дзяржаву» (г. РастоўнаДоне, Расія, 2007), рэсп. фестывалю маладых эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2006). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 1996), эстр. песнідля дзяцей і юнацтва «Співаграй» (гарады Крывы Рог, Феадосія, Украіна, 2001, 2003—05, 2007, 2009), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005, 2008), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2005—06), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2007), конкурсаў: нац. маладых выканаўцаў бел. эстр. песні, прысвечанага 125годдзю Я.Купалы і Я.Коласа (г. Маладзечна, 2007), рэсп. тэле
    візійных юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1997), маладых выканаўцаў «Фэст маладых», нац. юных талентаў «Сузор’е надзей» (абодва 2006, усе Мінск), праектаў «Маладыя галасы Беларусі», «Дзеці Масквы і Беларусі пяюць разам» (абодва 2009) і інш. Р.У.Папруга.
    БАБРЎЙСКІ КАЛГАСНАСАЎГАСНЫ ТЭАТР. Існаваў у 1938—41 у г. Бабруйск. Створаны на базе мясц. тэатра рабочай моладзі. Маст. кіраўнік М.Лягоцін. Меў на мэце сродкамі тэатр. мастацтва весці агітацыю і прапаганду сярод сялян. Рэпертуар складаўся з папулярных класічных і тагачасных п’ес. Сярод пастановак: «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Ірынка» К.Чорнага, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага, «Пагранічнікі» У.БільБелацаркоўскага і інш. Сярод акцёраў: М.Аўштэйн, Я.Кімберг, Г.Панкрат, Л.Садоўская і інш. Рэарганізаваны ў Бабруйскі абласны драматычны тэатр.