Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Р.У.Папруга.
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР «РАВЁСНІК». Створаны ў 1978 у г. Бабруйск пры ПТВ №73 (з 2002 Бабруйскі тэхнал. прафес.тэхн. каледж). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.А.Кутузава (з 1978), А.І.Брычанок (з 1990). Канцэртмайстар А.М.Машогла. У складзе тэатра вучні каледжа ад 15 да 21 года. У рэпертуары шоупраграмы з паказам вырабаў, распрацаваных і створаных самімі навучэнцамі, харэагр. мініяцюры, нар. і эстр. песні, тэматычныя тэатр. пастаноўкі, прысвечаныя значным падзеям у жыцці краіны. Калектыў — лаўрэат рэсп. конкурсу «Мельніцамоды» (Мінск, 2001,2003),
Бабруйскі народны тэатр «Равеснік». Тэатральная пастаноўка «Забыць не маем права».
rap. фестывалю аўтарскай і аматарскай творчасці моладзі «Вясенні калейдаскоп» (г. Бабруйск, 2007), дыпламант рэсп. фестываляў«Студэнцкая вясна» (г. Віцебск, 1991, 1998, 2000), дэкар.прыкладной творчасці «Беларускі вянок» (Мінск, 2002, 2006, 2008), абл. аглядуконкурсу «АРТвакацыі» (г. Магілёў, 2009), удзельнік міжнар. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і інш. На базе тэатра 3 студыі: вак. (кіраўнік В.У.Фядотава), «Свабодная харэаграфія» (кіраўнік А.В. Семянішчава), «Манекеншчыца» (кіраўнікА.І.Брычанок). А.П./вахава.
Бабруйскі народны фальклорны ансамбль «Пярэзвы».
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ «ПЯРЭЗВЫ».
Створаны ў 1985 у г. Бабруйск пры Доме культуры (з 1990 раённы Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.І.Доні, Р.Х.Падокшык (з 1985), А.І.Брычанок(з 1994), В.А.Грыгор’ева (з 1996). Першапачаткова калектыў працаваў а капэла, пазней у склад увайшлі акампаніруючая (баян, балалайкапрыма, скрыпка, цымбалы, басгітара) і харэагр. групы. У рэпертуары бел., рус., яўр. нар. песні, у т.л. «Пралягала пуцьдарожка», «Чорны воран», «Усе гульні каля
375
БАБРУЙСКІ
Бабруйскі народны фальклорны калектыў «Бярэзінскі карагод»
броду», «Барыня», «Раз, два, гора не бяда» і інш., а таксама вак.харэагр. кампазіцыі «Пляцень», «Бабруйскія карцінкі». Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. песні і танца зямлі Куяўскай (г. Улацлавек, Польшча, 1988), нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2003— 05), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1993), Усесаюзнага самадзейнай нар. творчасці (Масква, 1987), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня»
(г. Магілёў, 1997—98), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Шклоў, 2000) і інш. В.А.Грыгор’ева.
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЫ'Ў «БЯРЭЗІНСКІ КАРАГОД». Створаны ў 1976 у г. Бабруйск пры клубе цагельнага завода. 3 2005 дзейнічае пры Цэнтры культуры і вольнага часу Ленінскага рна. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.Б.Вальфсон (з 1976), У.Я.Лапухіна (з 2003), Г.В.Кандрацьева (з 2007). У складзе калектыву 16 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда фалькл. традыцый рэгіёна. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, творы сучасных аўтараў, нар. танцы: «Дунюшка», «Ой, там, каля рэчкі», «Пасылала мяне маць» іінш. Калектыў—удзель
нік фестываляў: міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (2003—08), гар. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2006, усе г. Бабруйск), нац. тэлевізійнага конкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (2009) і ІНШ. І.В.Белазёрава.
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЫЎ «КВЁЦЕНЬ».
Створаны ў 1990 у г. Бабруйск пры
Бабруйскі народны фалыслорны калектыў «Квецень».
клубе вытворчага УП «КантактБабруйск». У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.І.Ерашова. У складзе калектыву 15 чал., у т.л. 11 чал. — інваліды па зроку. У рэпертуары бел. нар. песні («I туды гара», «Зялёны дубочак», «Ой, у полі», «Вярбічанька» і інш.) і песні сучасных аўтараў («Мужычокпамочнік» і «Песня бабыля» М.Алешкі і інш.). Калектыў —yдзeльнiкiдыплaмaнтфecтывaляў: саюзнай дзяржавы творчасці інвалідаў «Мы разам!» (г. Смаленск, Расія, 2007), рэсп. літ.муз. кампазіцый «Радзімамаядарагая» (г. Маладзечна, 2006), «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» (г. Віцебск, 2008) і інш. Н.І.Ерашова.
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ФОЛЬКШбУБАЛЁТ «АЛЬЯНС». Створаны ў 1997 у г. Бабруйск пры сярэдняй школекаледжы мастацтваў. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.С.Лукашэвіч. У складзе балета 60 чал. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне цікавасці да бел. нар. творчасці, стварэнне ўмоў для самавызначэння і рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, набыц
376
БАБРУЙСКІ
Бабруйскі народны фолькшоубалет «Апьянс».
цё творчых, сцэнічных акцёрскіх навыкаў праз канцэртную дзейнасць. У рэпертуары сюжэтныя нумары («Добры вечар», «Явар», «Кросны», «Сябры», «Крупіцкая полька»), танцы нар. («Гапак», «Цыганскі», «Арагонская хота»), эстр. («Іспанскі», «Адкрыццё», «Раманс», «Рок»). Калектыў — дыпламант фестываляў:
Фотаздымак студыйца Бабруйскага народнага фотаклуба «Бярэзіна» Ф.Пракопава.
міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2004—09), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2009), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2005), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2005), абл. маст. творчасці навучэнцаў школ і пазашкольных устаноў (г. Бабруйск,
2004), рэсп. тэлевізійнага конкурсу «Зорная ростань» (2007—08).
Н.В.Сазановіч.
БАБРЎЙСКІ НАРОДНЫ ФОТАКЛЎБ «БЯРЭЗІНА». Створаны ў 1976 у г. Бабруйск. 3 2003 дзейнічае пры Палацы мастацтваў. У1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Э.П.Лапыш (з 2005). Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. фестывалю аматараў фатаграфіі (г. Крычаў, 2001), фотавыстаў «Свет вакол нас» (1997), «Мая родная Беларусь» (2004), пленэру «Вясёлка надзеі» (1998, усе г. Магілёў). Э.П.Лапыш.
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ I ПРАЦЫ. Створаны ў 1962 у г. Бабруйск пры Доме настаўніка як хор ветэранаў пед. працы. 3 1974 сучасная назва. 3 2004 дзейнічае пры Палацы мастацтваў. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.І.Бакурава (з 2002). У складзе хору 24 чал. У рэпертуары духоўныя песні («Малітва» А.Фляркоўскага, «Чысціня», «Крынічка»
377
БАБРУЙСКІ
Бабруйскі народны хор работнікаў культуры.
іераманаха Рамана), песні пра радзіму, лірычныя, бел. сучасныя («Мой край» Ю.Семянякі, «Беларусь» Л.Захлеўнага), мясц. аўтараў («Поле» М.Ціхановіча). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2005), рэсп. і абл. нар. творчасці ветэранскіх калектываў
«Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2008; гарады Магілёў, Шклоў, 1998, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2007).
С. У. Варфаламеева.
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ХОР РАБбТНІКАЎ КУЛЬТЎРЫ. Створаны ў 1987 у г. Бабруйск пры Доме куль
туры (з 1990 раённы Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Плоткін (з 1989), С.Ц.Бяржаніна(з 1991), В.Я.Балаханаў (з 1994). У складзе хору бібліятэчныя і клубныя работнікі, настаўнікі муз. школ Бабруйскага рна. У рэпертуары бел., рус. нар. песні, творы сучасных бел. і рус. кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 1998), тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 2002), удзельнік абл. тэлефестывалю «Таленты Прыдняпроўя» (г. Магілёў, 2002) і інш. Пры калектыве дзейнічае вак. гурток. А.І.Аліева.
БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ ЭСТРАДНЫ ансАмбль «ДЫКСІЛЁНД». Створаны ў 1997 у г. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе №2. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Я.Б.Гіршын. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 35 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда папулярнай эстр. музыкі. У рэпертуа
Бабруйскі народны эстрадны ансамбль «Дыксіленд».
378
БАБРУЙСКІ
ры джазавая класіка, апрацоўкі нар. мелодый і сучасных папулярныхтвораў. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. эстр. і духавых аркестраў (г. Паневяжыс, Літва, 2008), гар. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), рэсп. аглядуконкурсу творчых работ настаўнікаў муз. школ і школ мастацтваў (1997, 2003—04, усе г. Бабруйск). Я.Б.Гіршын.
БАБРЎЙСКІ ПАЛАЦ МАСТАЦТВАЎ. Адкрыты ў 1989 у г. Бабруйск як Дом культуры «Шыннік» (камбіната «Белшына»). 3 2003 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 7595 м2, асн. з іх — канцэртны, дыска, выставачныя залы, 3 харэагр. класы, кафэ «Муза». Дзейнічаюць 34 клубныя фарміраванні, з іх 3 маюць званне «заслужаны аматарскі калектыў» (нар. хор, ансамбль танца «Юнацтва», тэатр песні «Шынанай»), а таксама 16 калектываў са званнем «народны» і «ўзорны». Калектывы Палаца мастацтваў прымаюць удзел у культ. мерапрыемствах: міжнар. («Тэлебом», Мінск, 1996; «Крымская хваля», 2005; «Залатая пчолка», г. Клімавічы, 2005—06; «Зямля пад белымі крыламі», г. Мазыр, 2007; «Магутны Божа», г. Магілёў, 1998, 2005), рэсп. («Халіхало», г. Наваполацк, 1997—98; «Беларусь — мая песня», г. Магілёў, 1998, 2005; «БелАЗаўскі акорд», г. Жодзіна, 2002; «Сузор’е надзей», Мінск, 2006; нар. творчасці «Не старэюць душой ветэраны», Мінск, 2008) фестывалях і конкурсах («Песні маёй краіны», «Маладыя галасы Беларусі», абодва 2009) святах і інш. М.А.Галоўкін.
БАБРЎЙСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Бабруйск. У раёне р.п. Глуша, 215 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў: Бортнікаўскі, Брожскі, Варатынскі, Вішнеўскі, Восаўскі, Гарбацэвіцкі, Гарохаўскі, Кавалёўскі, Слабодкаўскі, Сычкаўскі, Хімоўскі, Цялушскі; Глушанскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1,6 тыс. км2,
Бабруйскі палац мастацтваў.
лясы займаюць 60%, балоты — 2%. Нас. (2009) 22 тыс. чал. (без г. Бабруйск). Жывуць беларусы (83,6%), рускія (12,4%), украінцы (2,8%), палякі (0,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,9%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарога і чыг. Мінск— Гомель, чыг. лінія Бабруйск—Рабкор.
Раён утвораны 4.8.1927 шляхам аб’яднання 1га Бабруйскага і 2га Бабруйскага рнаў (створаных 17.7. 1924), да 26.7.1930 у складзе Бабруйскай акругі, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Бабруйску і раёне больш за 100 тыс. чал., у кастр. 1943 спалілі разам з жыхарамі вёскі Прудзішча і Сулева. У раёне дзейнічалі Бабруйскае антыфаш. падполле, падп. міжрайкомы і райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, гарком ЛКСМБ, партыз. брыгады 1я Бабруйская, 12я кавалерыйская імя А.К.Флегантава, 37я імя А.Я.Пархоменкі, 537ы партыз. полк, інш. партыз. фарміраванні. Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе Бабруйскай аперацыі войскамі 1га Бел. фронту. 3 20.9.1944 Б.р. у складзе Бабруйскай, з 8.1.1954 зноўу Магілёўскай абласцях.