• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БАГАТЫРОЎ Анатоль Васілевіч (13.8.1913, г. Віцебск  19.9.2003), беларускі кампазітар, педагог. Нар. артыст Беларусі (1968). Праф. (1960). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937). У 1944—2003 выкладаў у Бел. акадэ
    міі музыкі (у 1948—62 рэктар). Б. — адзін з заснавальнікаў нац. оперы. Значна ўзбагаціў многія жанры бел. музыкі. Гуманіст. ідэі перадаваў яснай, пераканаўчай муз. мовай, засн.
    А.В.Багатыроў.
    пераважна на інтанацыях бел. нар. песні. Сярод твораў: оперы «У пушчах Палесся» (паст. 1939; Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. тэлефільм 1982), «Надзея Дурава» (паст. 1956); кантаты «Сказ пра Мядзведзіху» (1937), «Ленінградцы» (1942), «Беларускім партызанам» (1943), «Беларусь» (1949), «Беларускія песні» (1967; Дзярж. прэмія Беларусі 1969), «Юбілейная» (1973); араторыя «Бітва за Беларусь» (1985); 2 сімфоніі (1946, 1947); «Святочная ўверцюра» (1961); канцэрты для віяланчэлі (1962), кантрабаса (1964) з аркестрам; трыо для фп., скрыпкі, віяланчэлі; санаты для скрыпкі і фп., віяланчэлі і фп., трамбона і фп., кантрабаса і фп.; хоры, у т.л. «Шумелі бярозы», «Калісьці бура на Карпатах»; вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, Я.Купалы, П.Броўкі, А.Куляшова, А.Пушкіна, М.Лермантава, У.Шэкспіра, Г.Ахматавай; апрацоўкі нар. песень; музыкададрам. спектакляў, у т.л. да драмы «Маскарад» М.Лермантава. У 1938—49 старшыня праўлення Саюза кампазітараў. Сярод яго вучняў: Г.М.Вагнер, БА.Войцік, ЯА.Глебаў, СА.Картэс, І.МЛучанок, ЮУ.Семяняка, Дз.Б.Смомскі, УЯ.Солтан і інш.
    БАГАЧ, старадаўняе земляробчае свята, прымеркаванае да збору ўраджаю. Адзначалася 21 вер. па н.ст.
    і супадала з днём асенняга раўнадзенства. У гэты дзень ацэньвалі сабраны ўраджай, дзякавалі багам і духам за дапамогу. Амаль паўсюдна на Б. спраўлялі абрад, у час якога кожную хату паасобку і ўсю вёску ў цэлым абносілі спец. свечкай, замацаванай у лубцы, напоўненай зернем жыта новага ўраджаю. Аб’яднаныя свечка і зерне былі сімвалам дабрабыту, заможнасці. У гэты ж дзень назіралі за жывёлай: калі пасля Б. жывёла імкнецца на пашу вельмі рана, то і зіма будзе ранняя. У народзе казалі: «Да Багача баба рабача, па Багачы — хоць за плот валачы», «Багач — бярыся за рагач (саху), ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку». Пасля Б. пачыналі ладзіць вяселлі. У хрысціянскім календары на 21 вер. прыпадае свята Раства Багародзіцы.
    БАГДАН АНІСІМАВІЧ (сярэдзіна 16 ст., г. Пінск — пасля 1601), беларускі царкоўны спявак, кніжнік. Паходзіўз Пінска. Быўвольнанаёмным спеваком у Супрасльскім манастыры. У 1630 уступіў у канфлікт з кцітарам (старастам) манастыра Крыштофам Хадкевічам, пасля чаго пакінуў манастыр. Далейшы лёс невядомы. Склаў Супрасльскі ірмалой 1601. Пры складанні ірмалоя пазначаў, адкуль браў муз. творы, на палях занатоўваў паходжанне напеваў, сярод іх абавязкова адзначаў мясц., складзеныя ў манастыры. Цікавіўся грэч. царк. музыкай, у сваім ірмалоі прывёў шмат грэч. напеваў разам з тэкстамі на гэтай жа мове. Невядома, ці быў кампазітарам. Упрыгожыў рукапіс 5 манахромнымі (малінавага колеру) мініяцюрамі, 16 застаўкамі ў выглядзе рознакаляровай пляцёнкі балканскага тыпу. Для аздаблення першай старонкі ўжыў выразаную з кнігі гравюру Ф.Скарыны з выявай сонца і маладзіка.
    Літ.: Конотоп А.В. Древнейшнй памятннк украннского нотолннейного пмсьма — супрасльскнй Мрмолопюн 1598—1601 гг. // Памятннкн культуры:
    391
    БАГДАНАВА
    новые открытня: Пнсьменность. йскусство. Археологня: ежегодннк, 1974. М., 1975; П ікарда Г. дэ. Царкоўная музыка на Беларусі, 989—1995. Мінск, 1995.
    В.С.Пазднякоў. БАГДІНАВА, вёска ў Сенненскім рне, на беразе воз. Багданаўскае. За 6,5 км на Пн ад Сянна, 24 км ад чыг. ст. Бурбін на лініі Орша— Лепель, 64 км ад Віцебска. Цэнтр Багданаўскага с/с. 137 гаспадарак, 396 ж. (2009).
    На пач. 19 ст. вёска Ульянавіцкай воласці. 3 20.8.1924 у Гарывецкім с/с Сенненскага рна. У 1939 у вёску сселены жыхары пасёлкаў КамерБор, Кордава. У 2003 — 168 гаспадарак, 459 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аптэка, аддз. сувязі, магазін.
    БАГДАНАЎ Аляксандр Фёдаравіч (26.8.1926, в. Баркова Ленінградскай вобл., Расія — 8.7.1993), беларускіфілосаф. Др філас. навук (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). 3 1961 на парт. рабоце. 3 1967 выкладчык, заг. кафедры паліталогіі і сацыялогіі ў Бел. політэхн. акадэміі. Даследаваў тэарэтыкаметадалагічныя праблемы сац. палітыкі і выхавання асобы. Аўтар манаграфій па пытаннях фарміравання асобы работніка матэрыяльнай вытворчасці, артыкулаў па паліталогіі, эстэтыцы і эстэтычным выхаванні працоўных.
    багдАнаў Леанід Якаўлевіч (н. 9.12.1937, Ашгабат), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыў Львоўскі інт дэкар.прыкладнога мастацтва (1962). Мастак Мінскага фарфоравага завода (1962—2009). Працуе ў галіне маст. і прам. фарфору. Яго работы адметныя выразнасцю і навізной форм, стылізацыяй арнаментальных матываў, насычанасцю каляровай гамы. Сярод твораў: наборы дэкар. чайнікаў «Народны» (1978), «Рэльеф» (1994), набор для спецый і камплект штофаў «Белавежская»
    (абодва 1965), скульптуры «Зубр» (1975), «Францік» і «Конік» (абедзве 1995) іінш.
    БАГДАНАЎ Самойла, майстар касцяной справы 17 ст. Паходзіў з Беларусі. У 2й пал. 17 ст. вывезены ў Маскву, дзе працаваў у арцелі па маст. апрацоўцы косці ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1661 вырабіў з слановай косці шахматы (з Кірушкам Сцяпанавым, Івашкам Мікіціным, Івашкам і Данілам Грыгор’евымі). У 1680 асабіста вытачыў 2 камплекты шахмат з слановай косці для цара: у адным фігуркі людзей з бердышамі і ружжамі разныя, у другім — гладкія точаныя.
    БАГДАНАЎ, пасёлаку Валожынскім рне, чыг. ст. на лініі Маладзечна— Ліда. За 33 км на ПнЗ ад г. Валожын, 106 км ад Мінска, на аўтадарозе Валожын—Ашмяны. Цэнтр Багданаўскага с/с. 170 гаспадарак, 376 ж. (2008).
    Вядомы з 1794 як засценак, уладанне Міхала Клеафаса Агінскага, 3 двары, 16 ж. У 1921—39 вёска ў складзе Польшчы, у Вішнеўскай воласці Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1. 1940 пасёлак у Валожынскім рне Баранавіцкай, з 20.9.1944 Маладзечанскай абласцей. 3 12.10.1940 у Ігнатаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1957 цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 у Іўеўскім,з 13.2.1960уАшмянскім,з25.12. 1962 зноў у Іўеўскім рнах Гродзенскай вобл., з 6.1.1965 у Валожынскім рне Мінскай вобл. У 1994у Б. 185 гаспадарак, 503 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БАГДАНАЎКА, вёска ў Лунінецкім рне. За 30 км на ПнЗ ад г. Лунінец, 18 км ад чыг. ст. Лоўча на лініі Лунінец—Пінск, 240 км ад Брэста,
    аўтадарогай звязана з Лунінцом. Цэнтр Багданаўскага с/с. 629 гаспадарак, 1746 ж. (2009).
    Упершыню згадваецца ў 1800 як фальварак і вёска ў Пінскім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло, 60 двароў, 589 ж., царква. У 1921—39 у складзе Польшчы, у ПагостЗагародскай гміне Лунінецкага, з 6.12. 1922 Пінскага паветаў Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 у Лунінецкім с/с Лунінецкага рна Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1943 у вёсцы базіраваліся атрады партыз. брыгады імя Кірава Пінскага злучэння. У крас. 1944 у час блакады партыз. атрада «За Радзіму» карнікі спалілі тут395двароў, знішчылі34ж. Пасля вайны вёска адноўлена. У 1970 у Б. 658 двароў, 2352 ж. 3 11.8.1980 цэнтр сельсавета.
    У 2009 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка». Царква ў гонар святых Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі (1994). Брацкая магіла партызан і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. БАГДАНАЎСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры канца 18 ст. ў в. Багданава Валожынскага рна. Належала Сапегам, Пацам, Даніловічам, Чаховічам, Рушчыцам. Уключала сядзібны дом, гасп. і вытворчыя пабудовы, пейзажны парк. Мураваны 2павярховы сядзібны дом з порцікам на 2 калонах пабудаваны К.Чаховічам у 1783 на месцы б. драўлянага 1павярховага дома. У 1894 узведзены касцёл св. Міхаіла. У сядзібе была вял. бібліятэка, архіў, калекцыя карцін і скульптур. Вакол дома і ўздоўж ручая знаходзіўся парк (пл. каля 4 га) з сажалкай, у якім раслі дубы, клёны, каштаны, ліпы і інш. 3 паўн. боку парку размяшчаўся сад. Апошнім уладальнікам сядзібы быў бел. і
    392
    БАГДАНОВІЧ
    Фрагмент парку ў Багданаўскай сядзібе.
    польскі жывапісец, графік, тэатр. дэкаратар і педагог Ф.Рушчыц (пахаваны на вясковых могілках). У 1944 сядзібазгарэла. Захаваліся фрагменты парку, магіла Ф.Рушчыца, тэр. б. касцёла, рэшткі кароўніка. Сядзіба ўключана ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    БАГДАНбВІЧ Адам Ягоравіч (20.3. 1862, г.п. Халопенічы Крупскага рна — 16.4.1940), беларускі фалькларыст, этнограф, мовазнавец. Бацька МА.Багдановіча. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1882). Працаваў настаўнікам у Ігуменскім павеце, з 1885 заг. гар. пачатковага вучылішча ў Мінску. 3 1892 служачы сял. зямельнага банка ў Гродне. 3 1896 жыў у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1907 у Яраслаўлі. Збіраў фалькл.этнаграф. матэрыялы, у т.л. песні, казкі, легенды, паданні беларусаў, нар. гульні, вясельныя абрады і інш., многія з якіх прадстаўлены ў кнігах серыі «Беларуская народная творчасць». Быў знаёмы з бел. фалькларыстам і этнографам П.В.Шэйнам. Аўтар нарыса «Пра паншчыну» (1984), кн. «Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (1895), якая з’яўляецца першай грунтоўнай працай у бел. фалькларыстыцы, звязанай з даследаван
    нем духоўнага свету беларусаў. Напісаў шэраг прац, прысвечаных гідраніміцы і тапаніміцы (засталіся ў рукапісах). Архіў Б. зберагаеццаў Інце лры і мовы імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Н АН Беларусі, бібліятэка — у Цэнтр. навук. бцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
    Тв:. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов: этногр. очерк. Мннск, 1995.
    Літ.:П ш н р к о в Ю.А.Е.Богдановяч.
    Мннск, 1966; Ц ішчан ка І.К. А.Я.Багдановіч // Беларуская фалькларыстыка: збіранне і даслед. нар. творчасці ў 60х гг. 19 — пач. 20 ст. Мінск, 1989.