• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    396
    БАГДАНОВІЧА
    вобраза «Страцімлебедзя» (аднайм. твор паэта) раскрываецца тэма няздзейсненых жаданняў чалавека, ідэя высокага прызначэння чалавека перад Сусветам. Самая вял. калекцыя музея — кнігі. Сярод іх 5 экз. адзінага прыжыццёвага зб. вершаў М.Багдановіча «Вянок» (3 з іх з аўтографам паэта), кнігі кола чытання М.Багдановіча, лра пра яго жыццё і творчасць, кнігі бел. пісьменнікаў — сучаснікаў паэта, творы паслядоўнікаў, пераклады, прысвячэнні. Значную частку калекцыі ўтвараюць рукапісы, у т.л. рукапісны зб. «Зеленя», аўтографы вершаў, а таксама ўспаміны пра паэта (яго бацькі А.Я.Багдановіча, паэтэсы З.Верас і інш.), рукапісы родных і знаёмых, людзей з асяроддзя (УГ.Караленкі, А.Смоліча і інш.); аўтографы бел. дзеячаў культуры і мастацтва — З.Бядулі, К.Крапівы, М.Танка, М.Лужаніна, М.Аладава, А.Багатырова, Ю.Семянякі і інш. Захоўваюцца фотаздымкі і негатывы (каля 6 тыс.) паэта, яго родных і сяброў, даследчыкаў яго творчасці, таксама мясцін, звязаных з жыццём і імем паэта, 3 кінастужкі пра паэта, відэафільм, грампласцінкі, дыскі і запісы вершаў, песень і муз. кампазіцый на словы М.Багдановіча, запісы ўрачыстых мерапрыемстваў і ўспамінаў. У калекцыі музея таксама 72 карціны, 19 скульптур, 309 графічныхтвораў, настварэнне якіх аўтараў натхніла паэзія М.Багдановіча. Больш за тысячу прадметаў этнаграфіі і побыту, мэблі, ткацтва, адзення дазваляюць ствараць экспазіцыі і выстаўкі, якія перадаюць умовы жыцця і побыту канца 19 — пач. 20 ст. Музей мае 2 філіялы — «Беларуская хатка» (з 1991, у Мінску ў доме, дзе ў канцы 1916 — пач. 1917 жыў паэт) і «Фальварак Ракуцёўшчына» (з 1994, у в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага рна). Экскурсійнамасавая дзейнасць уключае правядзенне тэматычныхіаглядавыхэкскурсій, паказ батлеечных спектакляў (у «Беларус
    Багдановіча Максіма літаратурны музей. Скульптурныя выявы паэта ў інтэр’еры.
    кай хатцы»), правядзенне цыклаў тэматычных вечароў, штогадовае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» (у «Фальварку Ракуцёўшчына»), арганізацыю мерапрыемстваў да юбілейных і памятных дат. Навук. і н.д. праца ўключае даследаванне жьшця і творчасці М.Багдановіча, арганізацыю навук.практычных канферэнцый, падрыхтоўку і выданне зборнікаў па іх матэрыялах, музейных сшыткаў. Навук.экспазійыйная (выставачная) дзейнасць уяўляе сабой стварэнне новых экспазіцый, часовых выставак: маст., літ., дакументальных і г.д.
    Т.Э.Шэляговіч.
    БАГДАНОВІЧА МАКСІМА МУЗЁЙу Г р о д н е. Засн. ў 1986 як літ. аддзел Гродзенскага гісторыкаархеал. музея ў доме, дзе жыла сям’я Багдановічаў. У 1995 пераўтвораны ў самаст. музей, адначасова пашыраны музейныя плошчы і створана новая экспазіцыя. 3 1998 сучасная назва. Асн. фонд музея налічвае 11 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 2,9 тыс. адзінак (2009). Экспазіцыя размешчана ў 5 залах. Экспанаты аб’яднаны ў калекцыі: скульптура, старадрукі, нар. мастацтва, нумізматыка, дэкар.прыкладное мастацтва і муз. інструменты, жывапіс, графіка, этнаграфія і побыт, мэбля, фота і фонаматэрыялы, кераміка. У фондах музея — асабістыя рэчы паэта і яго родных, арыгіналы фотаздымкаў сям’і Багдановічаў, 2 асобнікі 1га выдання зб. «Вянок» (1913), літ. спадчына паэтаў і празаікаў Гродзеншчыны. Адна з залаў уяўляе сабой партрэтную галерэю славутых людзей Беларусі. Зала, прысвечаная гродзенскаму перыяду жыцця сям’і Багдановічаў, знаёміць наведвальнікаў з гадамі дзяцінства Максіма, яго роднымі, асаблівасцямі культ. жыцця горада на мяжы 19—20 ст. Выклікаюць цікавасцьэкспанаты, звязаныязліт. дэбютам паэта ў газ. «Наша ніва», творчасцю пісьменнікаў, этнографаў і фалькларыстаў Гродзеншчыны, пераездам сям’і Багдановічаў у Ніжні Ноўгарад, атаксама паштоўкі пач. 20 ст. з краявідамі Гродзеншчыны. Зала, якая расказвае пра літ.грамадскі рух канца 19 — пач. 20 ст., адлюстроўвае творчасць М.Багдановіча як паэта, перакладчыка і літ.знаўцы, дзейнасць «Беларускага выдавецкага таварыства», выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», газ. «Hama ніва» ў 1906—15, творчыя аспекты яраслаўскага перыяду жыцця М.Багдановіча. Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны паўстанню 1863—64, творчасці Цёткі, З.Верас,
    397
    БАГДАНОВІЧАЗНАЎСТВА
    Будынак Багдановіча Максіма музея ў Гродне.
    Багдановіча Максіма музей у Гродне. Экспазіцыя залы «Літаратурнаграмадскі рух канца 19 — пачатку 20 cm.».
    дзейнасці М.Радзівіл, якая аказвала матэрыяльную дапамогу ў выданні кніг М.Багдановіча. У музеі 4 мемар. пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня. Зала «Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснасць» адлюстроўвае жыццё і творчасць Э.Ажэшка, М.Васілька, Я.Брыля, А.Карпюка, В.Быкава, Л.Ялоўчык, Ю.Голуба, А.Пяткевіча, Д.Бічэль і інш. Традыцыйнымі ў музеі сталі літ.муз. вечарыны, творчыя сустрэчы, музейныя заняткі, экскурсіі, часовыя выстаўкі.
    А.В.Гайко.
    БАГДАНОВІЧАЗНАЎСТВА, адна з галін беларускага літаратуразнаўства, якая займаецца вывучэннем жыцця і творчасці М.Багдановіча. Як асобны кірунак даследавання Б. прадстаўлена таксама ў мова, пераклада, мастацтва, тэатра, музыка, музеязнаўстве, бібліяграфічнай навуцы, генеалогіі і інш. Б. выйшла замежы Беларусі.атрымаларазвіццё таксама ў Расіі, Украіне, Польшчы, краінах Зах. Еўропы, ЗШ А і г.д.
    Першыя спробы аналізу паэзіі М.Багдановіча былі зроблены яшчэ пры яго жыцці ў артыкулах І.Свянціцкага, А.Луцкевіча (А.Навіны), М.Агурцова, а таксама ў аглядных літ.крыт. працах самога
    паэта. Станаўленне прафес. Б. пачалося ў 1920я гг. ў сувязі з падрыхтоўкай 1га акадэмічнага выдання збору твораў паэта ў 2 тамах (1927—28). Важнай падзеяй, якая фактаграфічна ўзмацніла багдановічазнаўчыя даследаванні, стала перадача ў 1923 бацькам паэта А.Багдановічам у Інт бел. культуры ацалелага ў Яраслаўлі архіва паэта (страчаны ў Вял. Айч. вайну). У гэты час свет убачылі канцэптуальныя публікацыі прадстаўнікоў культурнагіст. школы ў бел. літ.знаўстве І.Замоціна, М.Піятуховіча, Я.Барычэўскага, А.Вазнясенскага, a таксама М.Аляхновіча, А.Адамовіча і інш. У 1930я гг. Б., як і ўсё бел. літ.знаўства, зведала ўціск вульгарнасацыялагічных падыходаў, не пазбегла звыклых для таго часу абвінавачанняў М.Багдановіча ў буржуазным нацыяналізме. У 1950— 80я гг. класічныя асновы сучаснага Б. закладзены ў даследаваннях С.Майхровіча, Н.Ватацы, А.Лойкі, М.Грынчыка, М.Стральцова, А.Бачылы, Р.Бярозкіна, Г.Каханоўскага, В.Рагойшы, А.Кабаковіч, Л .Зубарава і інш. Выяўлены шэраг невядомых твораў М.Багдановіча, матэрыялаў да яго жыцця і дзейнасці. Фонды бел. музеяў, архіваў, бібліятэк значна папоўніліся багдановічазнаўчымі
    матэрыяламі. Манаграфіі, літ.знаўчыя артыкулы гэтага часу прысвечаны фалькл. традыцыям у творчасці паэта, разгляду паэзіі М.Багдановіча ў кантэксце маст. пошукаў рус., укр., а таксама зах.еўрап. прыгожага пісьменства пач. 20 ст. Настольнымі кнігамі даследчыкаў і аматараў творчасці паэта сталі зб. «Шлях паэта. Успаміны і біяграфічныя матэрыялы пра Максіма Багдановіча» (1975; складальнік Н.Ватацы), манаграфіі «Максім Багдановіч» А.Лойкі (1966), «Чалавек напрадвесні: расказ пра М.Багдановіча — беларускага паэта» Р.Бярозкіна (1970), «Паэзія Максіма Багдановіча: дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага» А.Кабаковіч (1978) і інш. Новы імпульс у справе актывізацыі багдановічазнаўчых пошукаў і даследаванняў быў нададзены ў пач. 1980х гг. з прыняццем рашэння Бюро ЦК КПБ аб стварэнні літ. музея паэта. Росшукі вучоных вяліся ў дзярж. і прыватных архівах і бібліятэках Расіі, Літвы, Украіны. У Мінску Літ. музей М.Багдановіча і яго філіял «Беларуская хатка» былі адчынены ў 1991 да 100годдзя з дня нараджэння паэта. Яны сталі важнымі цэнтрамі экспанавання матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчай дзейнасцю песняра. Тут
    398
    БАГУН
    праводзяцца міжнар. навук.практычныя канферэнцыі, выдаюцца зборнікі архіўных матэрыялаў. У пач. 21 ст. набыў свае завершаныя абрысы філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» ў Маладзечанскім рне. Асн. кірункі Б. ў канцы 20 — пач. 21 ст. непасрэдным чынам звязаны з грамадскапаліт. сітуацыяй у Беларусі, набыццём і ўмацаваннем дзярж. суверэнітэту. Адкрытасць архіваў, вяртанне раней забытых імён нац. гісторыі, актыўны міжкульт. дыялог, далучэнне да культ. поля краіны бел. дыяспары адкрылі новыя далягляды для гэтай галіны літ.знаўства. Значнай падзеяй стала выданне Інтам лры імя Я.Купалы НАН Беларусі поўнага збору твораў М.Багдановіча ў 3 тамах (1992—93, 1995), у якім сабрана ўся вядомая спадчына паэта, зняты купюры з яго твораў. З’явіліся даследаванні аб узаемадачыненнях М.Багдановіча з дзеячамі бел. адраджэння, укр. пісьменнікамі пач. 20 ст., стварэнні дэталёвага радаводу паэта (З.Яцкевіч), увядзенні ў навук. ўжытак невядомых архіўных матэрыялаў (Г.Запартыка, В.Скалабан, М.Трус і інш.), асэнсаванні месца класіка бел. лры ў бел., слав., зах.еўрапейскай культ. прасторы (манаграфіі У.Конана, І.Навуменкі, асобныя даследаванні М.Мушынскага, М.Тычыны, І.Чароты, В.Максімовіча, Т.Кароткай, І.Багдановіч, Л.Казыры, Т.Кабржыцкай, Е.Лявонавайіінш.). М.В.Трус. БАГДАШЭЎСКІ (Bogdaszewski) Ігнат (1809 — каля 1870), польскі паэт. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Віленскім унце. Жыў у фальварку Антосін (цяпер в. Антосіна Дзяржынскага рна). Выбіраўся маршалкам шляхты Мінскай губ. (1841). Аўтар паэт. зб. «Некалькі балад і аповесцей» (Вільня, 1826), у якім выкарыстаў матывы бел. фальклору. Першы перакладчык на польск. мову «Гістарычных дум» К.Рылеева (Вільня, 1829). Паводле сведчання маці польск. паэта Ю.Славацкага, Б. пісаў «рускія» (г.зн.
    беларускія) песенькі, музыкудаякіх падбірала яго сястра Антаніна.
    БАПНСКІЯ, род беларускіх патомных гутнікаў 17—20 ст. У 17— 18 ст. заснавалі шмат гутаў на Чарнігаўшчыне. Канстанцін у 1866 валодаў гутай у в. Яцкуны (да 1866 маёнтак Яшуны) Астравецкага рна. Рамуальд I п а л і т а в і ч (1934— 80) — бел. майстар шкляной скульптуры. Працаваў на шклозаводзе «Нёман» (1957—70), на шклозаводах Расіі, Украіны, Грузіі. Яго работы пераважна анімалістычнага жанру: «Коньагонь» (1966), «Мядзведзь з бочачкай» (1967), «Ой, вы, коні, мае коні» (1969) і інш.
    БАГНІК, міфічная істота, нячысцік, які жыве ў тарфяным балоце. Знешне бруднейшы за свайго брата Балотніка. Месца яго знаходжання выдаюць бурбалкі, зрэдку — дробненькія агеньчыкі. Людзі асцерагаліся багны, лічылі, што атрутныя газы, якія час ад часу выходзяць з яе, выпускае Б. Ён жа сваім цёплым пыхканнем не дае багне замерзнуць. Больш за ўсё Б. баіцца асушэння і сухога лета, калі багна дзенідзе гарыць. Тады паўмёртвы нячысцік мучыцца на дне свайго жытла ў чаканні дажджу і ручаін.