• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.М.Ненадавец.
    БАГДАНОВІЧ Анатоль Васілевіч (28.8.1888, в. Луначарскае Верхнядзвінскагарна — 2.8.1969), беларускі і рускі мовазнавец. Канд. філал. навук (1947). Скончыў Варшаўскі унт (1913). Настаўнічаў. 3 1926 выкладаў у БДУ. Удзельнічаў у распрацоўцы бел. арфаграфіі (быў сакратаром Арфаграфічнай камісіі, Камісіі бел. літ. мовы ў Інбелкульце). Працаваў у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1934 — у пед. інтах Расіі і Украіны. Аўтар падручніка «Беларуская мова» (1927), «Самавучыцеля па беларускай мове» (у рукапісе), артыкулаў па пытаннях бел. і рус. моў.
    БАГДАНОВІЧ Вячаслаў Васілевіч (1878, Лепельскі павет Віцебскай губ. — 1941?), беларускі праваслаўны рэлігійны і грамадскапаліт. дзеяч. 3 сям’і святара. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1903), выкладаў біблейскую і царк. гісторыю ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. У 1907 інспектар Віленскай духоўнай семінарыі, потым яе рэктар. У 1911— 13 адначасова захавальнік Літоўскага епархіяльнага сховішча стараж. каштоўнасцей. Дэлегат вял. царк. сабора ў Маскве (1917—18). Выкладаў Закон Божы ў Віленскай бел. гімназіі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Бел. праваслаўнага аб’яднання. У 1922 абраны ў сенат Польск. Рэспублікі, уваходзіў у Бел. пасольскіклуб. У 1920—30я гг. чл. Бел.нац. кта ў Вільні. Да сярэдзіны 1930х гг. звязаны з Бел. хрысціянскай дэмакратыяй. Аўтар музыкі да некалькіх рамансаў і на лібрэта А.Пшчолкі. У 1920я гг. Б. прыпісвалася аўтарства раманса «Зорка Венера» на словы М.Багдановіча. У канцы 1930х гг. арыштаваны польск. ўладамі і зняволены ў БярозаКартузскі канцлагер. У вер. 1939 вызвалены Чырвонай Арміяй. Друкаваўся ў «Віленскай праўдзе». У кастр. 1939 арыштаваны органамі бяспекі БССР. Далейшы лёс невядомы. А.С.Ліс.
    БАГДАНОВІЧ Максім Адамавіч (9.12.1891, Мінск — 25.5.1917), беларускі паэт, празаік, перакладчык, літаратурны крытык, публіцыст. Сын А.Я.Багдановіча. Скончыў Дзямідаўскі юрыд. ліцэй у Яраслаўлі (1916), пераехаў у Мінск. Працаваў сакратаром губернскай харчовай камісіі. У лютым 1917 цяжка хворы на сухоты выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе і памёр. Творчасць Б. развівалася ва ўмовах уздыму нац. адраджэння і абвастрэння сац. канфліктаў пач. 20 ст. Яна прасякнута пафасам патрыятычнага служэння бел. народу, клопатам пра яго культ. самасцвярджэнне. Першы друкаваны твор — алегарычная казкапрытча «Музыка» — убачыў свет у газ. «На
    393
    БАГДАНОВІЧ
    ша ніва» (1907). Пры жыцці Б. выдаў толькі адзін зб. вершаў «Вянок» (Вільня, 1913), які стаў унікальнай з’явай у бел. лры па сваёй эстэтычнай выверанасці, канцэптуаль
    М.А.Багдановіч.
    най, кампазіцыйнай прадуманасці. У ім вызначаны асн. прыярытэтныя кірункі яго паэзіі: наследаванне фалькл. традыцый, развіццё гіст. тэматыкі і асваенне агульнаеўрап. творчай спадчыны, класічнай паэтыкі на нац. глебе. Тэмы паднявольнага жыцця народа, надзеі на лепшую будучыню гучаць у вершах «Краю мой родны! Як выкляты богам», «Кінь вечны плач свой аб старонцы!», «Народ, Беларускі Народ!», «Беларусь, твой народ дачакаецца». Б. — адзін з заснавальнікаў бел. пейзажнай і інтымнай лірыкі («Панад белым пухам вішняў», «Зімою», «Я бальны, бесскрыдлаты паэт», трыялет «Мне доўгае расстанне з Вамі», раманс «Зорка Венера ўзышла над зямлёю»), пачынальнікаў урбаністычнай паэзіі («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць», «На глухіх вулках — ноч глухая»), Верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы» — узор філас. лірыкі, гуманіст. скіраванасці творчасці паэта. Вял. значэнне Б. надаваў распрацоўцы гіст. тэматыкі («Слуцкія ткачыхі», «Летапісец», «Перапісчык», цыклы «Старая Беларусь», «Места»), 3 мэтай прывіць бел. паэзіі класічныя формы вершаскладання прадставіў бел. пентаметры, санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны. Эстэтычны вопыт еўрап. прыгожага пісьменства
    Б. адлюстраваў у перакладах на бел. мову твораў Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейнэ, П.Верлена, Э.Верхарна, А.Пушкіна, А.Майкава, А.Крымскага, А.Алеся і інш. Яму належаць найлепшыя ўзоры нац. паэмы пач. 20 ст. («Максім і Магдалена», «Страцімлебедзь»), нац. прозы («Апокрыф», «Апавяданне аб іконніку і залатару...»). Б. стаяў ля вытокаў стварэння прафес. бел. літ. крытыкі, уважліва сачыў за станаўленнем маладога пісьменства («Глыбы і слаі», 1911; «За тры гады», 1913; «Забыты шлях», 1915). Асобнае месца ў яго літ.крыт. спадчыне належыць артыкулам пра Т.Шаўчэнку, М.Ламаносава, М.Лермантава і інш.
    Многія вершы Б. пакладзены на музыку, вершы «Зорка Венера» і «Слуцкія ткачыхі» бытуюць як нар. песні. Нац. класікай сталі творы Б., пакладзеныя на музыку М.АладавымЛ.Лучанком, Р.Сурусам і інш. Кампазітар Ю.Семяняка напісаў оперу «Зорка Венера» (лібрэта А.Бачылы, паст. 1970), асновай якой паслужылі жыццё і творчасць паэта. Вобраз Б. ўвасоблены ў шматлікіх жывапісных, графічных, скульпт. творах. Помнікі Б. пастаўлены ў Мінску, Місхоры, Ялце (Украіна),
    Вырабы Т.А.Багдановіч.
    Яраслаўлі (Расія), мемар. знакі — у Ракуцёўшчыне (Маладзечанскі рн), Ніжнім Ноўгарадзе (Расія). Імем паэта названы вуліцы ў Гродне, Мінску, Гомелі, Быхаве, Яраслаўлі, школа і бка ў Мінску. Матэрыяльныя сведчанні жыцця і творчай дзейнасці Б. экспануюцца ў Літ. музеі М.Багдановіча (Мінск), яго філіялах «Беларуская хатка» (Мінск) і «Фальварак Ракуцёўшчына» (Маладзечанскі рн), музеях паэта ў Гродне і Яраслаўлі.
    Тв.: Творы. Т. 1—2. Мінск, 1927—28; 36. твораў. Т. 1—2. Мінск, 1968; Поўны зб. твораў. Т. 1—3. Мінск, 1991—95; Стнхотворення. М., 1971; Венок. Мннск, 1985.
    Літ.: Л о й ка А. Максім Багдановіч. Мінск, 1966; Стральцоў М. Загадка Багдановіча. Мінск, 1969; Бярозкін Р. Чалавек напрадвесні: расказ пра М.Багдановіча. Мінск, 1986; Конан У.М. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча. Мінск, 1991; Навуменка І.Я. Максім Багдановіч. Мінск, 1997. М.В.Трус.
    БАГДАНОВІЧ Тамара Аляксандраўна (н. 21.3.1953, г. Горкі), беларускі народны майстар лозапляцення. Скончыла Бел. с.г. акадэмію (1975). 3 1994 кіраўнік нар. аб’яднання дэкар.прыкладнога мастацтва «Лазінка» пры Горацкім раён
    394
    БАГДАНОВІЧА
    Будынак Багдановіча Максіма літаратурнага музея філіяла «Беларуская хатка» і мемарыяльны знак перад ім.
    Фрагмент экспазіцыі Багдановіча Максіма літаратурнага музея філіяла «Беларуская хатка».
    ным Доме рамёстваў. Валодае многімі традыц. рамёствамі: пляценнем, вязаннем, аплікацыяй. Вырабляе лазовыя кошыкі, вазы, падносы, куфэркі, цукерачніцы, хлебніцы, кухонныя наборы, дэкар. пано і інш., у якіх мясц. традыцыі лозапляцення спалучаюцца з уласнымі творчымі пошукамі. Я.М.Сахута.
    БАГДАНОВІЧА МАКСІМА ЛІТАРАТЎРНАГА МУЗЁЯ ФІЛІЯЛ «БЕЛАРЎСКАЯ ХАТКА». Адкрыты для наведвальнікаў у 1991 у Мінску. Экспазіцыя размясцілася ў доме, які мае вял. каштоўнасць для гісторыі нац. культуры. Гэтаадзінаеўцалелае месца ў Мінску, дзе ў 1916—17 жыў і тварыў бел. паэт М.Багдановіч. Экспазіцыя аформлена ў характэр
    ным для таго перыяду стылі мадэрн і з’яўляецца своеасаблівым арганічным працягам раздзела асн. экспазіцыіЛіт.музеяМ.Багдановіча, прысвечанага тэме вяртання паэта на Радзіму. Адначасова гэта самаст. экспазіцыя, якая падрабязна распавядае пра мінскі перыяд жыцця і творчасці паэта, нац. іліт.грамадскі рух у Мінску ў час 1й сусв. вайны. Цалкам адноўлены мемар. пакой М.Багдановіча, часткова — пакоі бел. пісьменніка З.Бядулі (па запрашэнні якога ў гэтым доме жыў М.Багдановіч) і яго сясцёр. Адным з самых цікавых экспанатаў «Беларускай хаткі» з’яўляецца стараж. дзеючы лялечны тэатр батлейка, які ў спалучэнні з усёй экспазіцыяй утва
    рае арганічны сінтэз музея і тэатра. У філіяле рэгулярна адбываюцца батлеечныя спектаклі. Т.Э.Шэляговіч.
    БАГДАНОВІЧА МАКСІМА ЛІТАРАТЎРНАГА МУЗЁЯ ФІЛІЯЛ «ФАЛЬВАРАК РАКУЦЁЎШЧЫНА». Адкрыты для наведвальнікаў у 1994 у в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага рна. Належыць да культ. помнікаў Беларусі. Тут, у сядзібе шляхціца В.Лычкоўскага, летам 1911 гасцяваў 2 месяцы бел. паэт М.Багдановіч. Творчы здабытак гэтага перыяду — цыклы вершаў «Старая Беларусь», «Места», паэмы «Вераніка» і «У вёсцы». Фальварак уключае сядзібу Лычкоўскіх (домік арандатара, фальварковая хата, гасп. пабудовы), тэр. вакол
    Будынак Багдановіча Максіма літаратурнага музея філіяла «Фальварак Ракуцёўшчына».
    Фрагмент экспазіцыі Багдановіча Максйча літаратурнага музея філіяла «Фальварак Ракуцёўшчына».
    395
    БАГДАНОВІЧА
    Багдановіча Максіма літаратурны музей. Зала, прысвечаная творчасці паэта.
    сядзібы, Максімаву крыніцу. Штогод тут адбываецца свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», прысвечанае памяці М.Багдановіча.
    Т.Э.Шэляговіч.
    БАГДАНбВІЧА МАКСІМА ЛІТАРАТЎРНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1981
    у Мінску, адкрыты для наведвальнікаў у 1991 да 100годдзя з дня нараджэння паэта. Размяшчаецца ў Траецкім прадмесці, у будынку — помніку гар. архітэктуры 19 ст. (недалёка ад таго месца, дзе paHeft стаяў дом, у якім нарадзіўся М.Багдановіч). Музей з’яўляецца цэнтрам збору, захавання, вывучэння, папулярызацыітворчай спадчыны М.Багдановіча (1891—1917). Асн. фонд музея налічвае каля 11 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 7,5 тыс. адзінак (2009). Экспазіцыя размешчана ў 5 залах. Унутранае ўбранне музея зроблена ў стылі мадэрн, кожная зала адлюстроўвае пэўны перыяд жыцця паэта. Першая зала знаёміць з яго дзяцінствам і юнацтвам. Матэрыялы 2й залы адлюстроўваюць працэс станаўлення творчай ін
    дывідуальнасці М.Багдановіча, яго літ. дэбют у газ. «Наша ніва» з апавяданнем «Музыка» (1907), творчасць паэта ў ракуцёўшчынскі перыяд (1911). Кампазіцыйным ядром залы з’яўляецца своеасаблівы «іканастас», утвораны графічнымі парт
    Будынак Багдановіча Максіма літаратурнага музея.
    рэтамі дзеячаўстараж. бел. культуры і фотапартрэтамі бел. пісьменнікаў канца 19 — пач. 20 ст. Экспанатысімвалы — слуцкі пояс і Статут ВКЛ 1588, Псалтыр Ф.Скарыны. Экспазіцыя 3й залы прысвечана тэме росквіту творчага таленту М.Багдановіча, яе дамінантай выступаюць паэт. зб. «Вянок» і экспанаты, з дапамогай якіх раскрываецца творчае крэда «песняра чыстай красы». М.Багдановіч паўстае як таленавіты паэт, празаік, крытык, публіцыст, журналіст, якіабвясціўкаштоўнасць прыгажосці і мастацтва ў жыцці чалавека. Чацвёртая зала, «Мадонны», адрозніваецца ад іншых афармленнем, спосабам падачы экспанатаў. Мадонны — адзін з цэнтр. вобразаўу творчасці М.Багдановіча. Дамінантамі гэтай залы з’яўляюцца гравюра «Сіксцінская мадонна», якая ўзнаўляе фрагмент карціны Рафаэля, рукапісны зб. «Зеленя», прысвечаны Г.Гапановіч (стрыечнай сястры), партрэт Г.Р.Кукуевай (яраслаўскай знаёмай паэта, якой ён прысвяціў цыкл вершаў «Мадонны»), Атмасферу трагізму апошніх месяцаў жыцця М.Багдановіча перадае апошняя, 5я, зала. Праз ідэю