• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БАДАНАЎ Генадзь Пятровіч (16.11. 1911, с. Табанаеўка Ніжагародскай вобл., Расія — 5.2.1977), расійскі архітэктар. Скончыў Маскоўскі архіт. інт (1940). У 1946—50 працаваў у інце «Белдзяржпраект». Асн. работы ў Мінску: праект забудовы 1й чаргі Ленінскага праспекта (1945—54, у сааўт.), Цэнтральнай пл. (цяпер Кастрычніцкая пл.; 1948, у сааўт.), праекты 106, 108, 124кватэрных дамоў (1948—54), моста цераз р. Свіслач на
    404
    БАЕЎ
    Ленінскім праспекце (цяпер праспект Незалежнасці; 1952, у сааўт.), корпуса гасцініцы «Мінск» (1957).
    Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
    Г.П.Баданаў.
    БАДЗЮЛЯ, міфічная істота, дух, які вымушае чалавека валацужнічаць. Уяўлялася немаладой жанчынай з вял. грудзьмі, пукатымі вачыма, кароткім шырокім носам, тоўстымі адвіслымі вуснамі, валасамі, збітымі ў каўтун. Яе цела прыкрывала толькі брудная падраная посцілка. Б. магла ўвязацца за якімнебудзь чалавекам і пасяліцца ў яго хаце. Тады чалавек пачынаў піць, спускаў на вецер свой набытак і ішоў бадзяцца па свеце. Каб прагнаць Б., трэба было вымесці і чыста вымыць у хаце, a бруд выліць на захад сонца. Згадваецца ў Мядзельскім рне.
    Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Зямная дарога ў вырай. Мінск, 1999. У.А.Васілевіч.
    БАДЗЯНСКІ Восіп Максімавіч (12.11.1808, г.п. Варва Чарнігаўскай вобл., Украіна — 18.9.1877), філолагславіст, этнограф, пісьменнік. Чл,кар. Пецярбургскай АН (1854). Скончыў Маскоўскі унт (1834), у 1842—68 праф. у ім. Сакратар Маскоўскага тва гісторыі і старажытнасцейрасійскіх(1845—48,1857—68). 3 1858 рэдактар час. «Чтення Московского обшества мсторнн н древностей росснйскнх...». Аўтар прац па гісторыі, фальклоры і мове славян: «Разгляд розных думак аб старажытнай мове паўночных і паўднёвых русаў» (1835), «Аб народнай паэзіі славянскіх плямёнаў» (1837), «Аб часе
    паходжання славянскіх пісьмёнаў» (1855), «Кірыла і Мяфодзій...» (1863— 66) і інш. Збіраў бел. нар. песні, даследаваў мову «Бібліі» Ф.Скарыны, паэму «Энеіда навыварат». Адкрыў Пазнанскі рукапіс бел. паходжання, у якім змешчаны «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Гісторыя пра Атылу», «Аповесць пра Баву» і «Аповесць пра Трышчана». Пісаў вершы (зб. «Нашы ўкраінскія песні», 1835).
    БАДУЭН ДЭ КУРТЭНЗ (Baudouin de Courtenay) Іван (Ян Ігнацы Няцыслаў) Аляксандравіч (13.3.1845, г. Радзімін, Польшча — 4.11.1929), рускі і польскі мовазнавец. Акадэмік Кракаўскай (1887), чл.кар. Пецярбургскай (1897) АН. Скончыў Гал. школу ў Варшаве (1866). 3 1875 праф. Казанскага, з 1883 Юр’еўскага, з 1894 Кракаўскага, з 1900 Пецярбургскага, з 1918 Варшаўскага унтаў. Заснавальнік казанскай і пецярбургскай лінгв. школ. Стварыў вучэнне пра фанему і фанетычныя чаргаванні. Даследаваў тыпалогію моў і выка
    рыстанне колькасных метадаў у лінгвістыцы, эвалюцыю мовы і ўлік псіхічных фактараў пры аналізе моўных з’яў, жывыя нар. гаворкі, гісторыю і культуру славян. Аўтар навук. прац «Некаторыя раздзелы «параўнальнай граматыкі» славянскіх моў» (1881), «Аб славянах у Італіі» (1893), «Матэрыялы для паўднёваславянскай дыялекталогіі і этнаграфіі...» (1895—1913), «Славянскія мовы» (1900), «Параўнальная граматыка славянскіх моў у сувязі з іншымі індаеўрапейскімі мовамі» (1912) і інш. Погляды на бел. мову выкладзены ў рэцэнзіі на працу К.Ю.Апеля «Аб беларускай мове» (1880). Запісваў і друкаваў (з нотамі) бел. нар. песні («Беларускапольскія песні з Сакольскага павета Гродзенскайгуберні», 1892;«Дадатак да «Беларускапольскіх песень з Сакольскага павета Гродзенскай губерні», 1895).
    БАЕЎ Браніслаў Віктаравіч (1.2.1936, г. Варонеж, Расія — 15.12.1996), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі
    405
    БАЕЎ
    (1991). Скончыў Саранскае муз. вучылішча (1963). 3 1964 працаваў у Магілёўскім абл. драм. тэатры драмы і камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча. Характарны акцёр шырокага дыяпазону. Сярод роляў: Сырадоеў («Трыбунал» А.Макаёнка), Анатоль Іванавіч («I змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Пятро Бусел («Спявае «Жаваранак» Ю.Семянякі), Луіджы («Сэрца Луіджы» І.Букаўчана) і інш. БАЕЎ Валерый Пятровіч (н. 20.9. 1950, г. Меднагорск Арэнбургскай вобл., Расія), беларускі гукааператар. Скончыў Ленінградскі інт кінаінжынераў (1978). Працуе на студыі дакум. кіно «Летапіс». Сярод работ: дакум. фільмы «Цішка Гартны» (1988), «Імя на граніцы» (1990), «Канікулыдлясіраты» (1998), «Лінія бацькі» (2000), «Хойніцкія хронікі» (2001), «Салдаты Італіі» (2002), «Доктар Несцярэнка» (2003), «Юрый Тарыч. Пачатак» (2004), «Пётр Конюх» (2008), «Вяртанне Радзівілаў», «Браслаў», «Галоўны архітэктар», «Назаві мяне мамай» (усе 2009) і інш. Сярод работ у «Белвідэацэнтры»: відэафільмы «Што ў Пімене табе маім?» (1997, з У.Галаўніцкім), «На Беларусі Бог жыве...», «Маэстра» (абодва 1999), «Кінарэжысёр Барыс Сцяпанаў», «Музей Якуба Коласа» (абодва 2002) і інш.
    БАЖКО Алесь (Аляксандр Цімафеевіч; н. 22.10.1918, в. Даўгінава Карэліцкага рна), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Вучыўся ў муз. інце імя С.МанюшкіўНавагрудку (1936—38), Варшаўскай кансерваторыі (1938— 39). Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1955). Працаваў у абл. і рэсп. перыяд. друку. 3 1962 у выдве «Беларусь», з 1970 у газ. «Л ітаратура і мастацтва». 3 1973 дырэктар Літ. музея Я.Купалы, у 1977—78 у Мінве культуры Беларусі. Аўтар аповесцей «Перад вераснем» (1957) і «Позняе ворыва» (1963) пра жыццё працоўных Зах. Беларусі, паэм «Карвіга
    пакідае хутар» (1960), «Татры» (1963), «Блакітныя вербы» (1972), зб. вершаў «Суладдзе» (1975), кн. памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), верша
    ванай аповесці «Лясныя крушні» (1981).
    Тв.'. Выбр. творы: паэма; вершы. Мінск, 1987; Каласы і скалы: вершы і паэмы. Мінск, 1978; Жывыя прывіды: аповесць. Мінск, 1986.
    БАЖЭНАЎ Віктар Пятровіч (н. 21.1. 1941, ст. Зіядын Самаркандскага вілаета, Узбекістан), беларускі артыст аперэты (драм. тэнар). Засл. артыст
    Беларусі (2002). СкончыўДзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1970). У 1953—65 працаваў у Расіі. 3 1970 саліст Бел. акадэмічнага муз. тэатра. Сяродроляўу бел. рэпертуары — Несцерка («Несцерка» Р.Суруса), Сцяпан («Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), у класічных спектаклях: Рауль, Тасіла («Фіялка Манмартра», «Марыца»І.Кальмана), Іанель(«Цыганскае каханне» Ф.Легара), Айзенштайн, Энрыка («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі» І.Штрауса), Фрэдзі
    («Мая цудоўнаялэдзі» Ф.Лоу), Пабла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна) і інш.
    БАЗІЛЁВІЧ Мануіл, усходнеславянскі драматург і паэт 18 ст. Вучыўся ў КіеваМагілянскай акадэміі. У 1750—54 выкладаў паэтыку і рыторыку ў Смаленскай духоўнай семінарыі. Для яе школьнага тэатра напісаў сілабічным вершам драмумаралітэ «Дэкламацыя», у якой, карыстаючыся алегарычнымі і міфічнымі вобразамі, асуджаў п’янства, хцівасць, прадажнасць суддзяў, сцвярджаў думку пра неабходнасць маральнага ўдасканалення чалавека. Мова п’есы стараслав. з беларусізмамі. Паміж дзеяннямі «Дэкламацыі» ставіліся сатыр.гумарыст. інтэрмедыі на бел. мове «Селянін у касцёле» і «Селянін на споведзі», напісаныя Б. або яго вучнямі.
    БАЗІЛІКА (ад грэч. basilike царскі дом), тып антычнага, потым сярэдневяковага прамавугольнага ў плане будынка, падзеленага ўздоўж радамі калон на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак, т.зв. «караблёў» ці «нефаў». Сярэдні неф звычайна быў завершаны апсідай. Адрозніваліся 1нефавыя (бязвежавыя, 1і 2вежавыя), 3нефавыя і крыжовакупальныя (бязвежавыя і 2вежавыя) базілікальныя збудаванні. Асвятленне натуральнае. Уваход звычайна праз нартэкс. На У трапляліся Б. зальнага тыпу. У архітэктуры Беларусі Б. з’явіліся ў канцы 16 ст., пашырыліся ў 17—18 ст. Найчасцей Б. выкарыстоўвалася ў культавых хрысціянскіх будынках (каталіцкіх, праваслаўных і уніяцкіх), зрэдку — у ратушах (Слуцк), сінагогах (Слонім).
    БАЗЫЛІК Цыпрыян (1535?, г. Серадз, Польшча — пасля 1600), беларускі і польскі дзеяч культуры, паэт, перакладчык, кампазітар, кнігавыдавец. Вучыўся ў Кракаўскім унце (1550—51), тады ж прыняў кальвінізм. Потым працаваў у Вільні ў велікакняжацкай канцылярыі.
    406
    БАЗЫЛЬЯНЕ
    У 1557 ад уладальніка грэч. астравоў Парас і Самас Якаба Базыліка Гераклідаса атрымаў шляхецтва і прозвішча Б., а таксама тытул «роеta laureatus». У 1558—67 прыдворны музыкант, адзін з кіраўнікоў капэлы канцлера ВКЛ М.Радзівіла Чорнага. Аўтар 4галосых пратэстанцкіх песень, выдадзеных у 1556 і 1558 у Кракаве. Разам з Вацлавам з Шамотул напісаў музыку да першага ў ВКЛ друкаванага кальвінісцкага нотналітургічнага зб. «Песні хвал боскіх» Я.Зарэмбы (Брэсцкі канцыянал, 1558). У некаторыя песні Б.увёўскладаны кантрапункт. Невядома, дзе ён атрымаў муз. адукацыю, але яго муз. творы напісаны на даволі высокім маст. і прафес. узроўні. Стварыў 12 чатырохгалосыхі 1 трохгалосуюпесню, 3 манодыі з рэліг. тэкстамі для рэфармацкай царквы. У 1560—70я гг. ўладальнік і кіраўнік Брэсцкай друкарні, дзе выдаваліся рэліг. і свецкія кнігі, у т.л. Брэсцкая Біблія (1563), «Размова паляка з літвінам» (каля 1564). У некаторыя кнігі ўключаны яго вершы. Б. — аўтар верша «Кароткае апісанне падзей, звязаных са смерцю і пахаваннем... Альжбеты з Шыдлоўца Радзівіл» («Krotkie wypisanie sprawy przy smierci i pogrzebie Oswieconej Ksi^znej Pani Halzbiety z Szydlowca Radziwillowej», Брэст, 1562), паэмы «Надпіс на помніку ... Паўла Сецыгнёўскага» («Napis na grobie zacnego szlachcica Pawla Secygniowskiego», Брэст, 1570). Магчыма, яму належыць сатыр. антыкаталіцкая паэма «Пратэй, або Пярэварацень» («Proteus abo Odmieniec», Брэст, 1564) і сатыр. алегорыя «Працэс чарцей супраць людскога роду» («PostQpek prawa czartowskiego», Брэст, 1570). Разам з \.Воланам пераклаў з лац. мовы на польскую і выдаў кампіляцыйны твор «Гісторыя жорсткіх ганенняў царквы божай» («Historia о srogim przesladowaniu Kosciola Bozego», Брэст, 1567), y якім acyджаюцца рэліг. ганенні ў Зах. Еўропе. Пераклаў на польск. мову творы А.МаджэўскагаФрыча «Аб уда
    сканаленні Рэчы Паспалітай» (Лоск, 1577), М.Олаха «Пра Атылу, караля угорскага» (Кракаў, 1574; рукапіс бел. перакладу каля 1580, гл. «Гісторыя пра Атылу») і М.Барлеці пра героя вайны супраць туркаў Г.Скандэрбега (1569). У 1570—80я гг. займаўпасаду войтаў Мельніку на Падляшшы.
    Літ.: Кавалёў С.В. Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу. Мінск, 2002. В.С.Лазднякоў.