• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    409
    БАЙ
    манастыроў Б. запрашаліся еўрапейскія дойліды (Я.К.Глаўбіц, І.Фантана III, Я.С.Бекер і інш.).
    Літ:. Кояловйч М.О. Нсторйя базйляанского ордена // Хрйстяанское чтенйе. 1864, 4.1; Сульжянскйй Л. Краткяе йзвестая о положенйй Базялйанского ордена й разных переменах в его управленйй от 1772 до 1811 г. // Тр. Кйевскойдухов. акад. 1868. Т.З—4; П етров Н.Н. Очерк йсторйй базйлйанского ордена в бывшей Польше//Там жа. 1870 —71. Т. 1—4; Козловскйй й. Сьезды Базйлнан в Зап. Русй // Вестн. Зап. Россйй. 1870. Т. 2. Ч. 4/2; Ваврйк М. До історіі' Васйляанськйх капітул в ГалйЧйні XVII—XX ст. Рйм, 1979; Яго ж. Наряс розвятку і стану васйлйанського чяну. Рйм, 1979; Саверчанка I. Апостал яднання і веры: Язэп Руцкі. Мінск, 1994; НовйцкаяЕжова А. Орден базйлнан й его культурнопросветйтельская деятельность на укр.белорус.лйт. землях Речй Посполйтой // Славяяоведенне. 1996. № 2; Клімаў С. Базыльяне на землях Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XVIII ст. // Бел. гіст. агляд. 1996. Т. 3. Сш. 2. А.А.Суша. БАЙ, фантастычная істота; герой забаўлянкі ў бел. дзіцячым фальк
    лоры. Назва персанажа ўтварылася, відаць, ад абыгрывання слова «бай» з прыпеву калыханкі «баюбай» альбо дзеяслова загаднай формы «бай», «баў» — апавядай. Адказам на такое патрабаванне было з’яўленне казачнага Бая, што «ішоў па сцяне ў чырвоным жупане, нёс сямёра лапцей: і жане, і сабе, і дзіцёнку ў лапцёнку». Заканчвалася забаўлянка пытаннем: «Баіць казку ці не?». Калі адказ быў станоўчы: «Бай!» — тады ўсё пачыналася спачатку. «Бай» — узор своеасаблівай адчэпкі, калі на бясконцыя просьбыпатрабаванні дзіцяці баяць байкі (казкі) адказвалі жартам: «Баўлю, баўлю баёначку, узяў кот даёначку, занёс на гару, паклаў на кару, абнёс каля калёс, а хто слухаў, таму — пшых! — у нос». Атрымаўшы такі адказ, дзіця асцерагалася занадта чапляцца да дарослых з просьбамі апавядаць казкі.
    У.А.Васілевіч.
    БАЙДАК, пласкадоннае драўлянае рачное судназдвухсхільным дахам і мачтай. Даўж. 25—53 м, шыр. 4—Юм,
    грузападымальнасць 80—250 т. Hoc і карма звужаныя. Карма амаль вертыкальная, нос з невял. развалам, бакі крыху разгорнутыя. Па канструкцыі вузкае і непаваротлівае судна, якое хадзіла ўверх і ўніз па цячэнні ракі пад ветразем. Б. з’явіўся ў Беларусі ў 16 ст. ў басейнах Дняпра і Прыпяці, а ў сярэдзіне 19 ст. быў выцеснены больш зручнай берлінай.
    БАЙКА, жанр эпасу; невялікі вершаваны (радзей празаічны) алегарычны твор, сатыр. або павучальны па змесце, у якім жыццё чалавека адлюстроўваецца з дапамогай вобразаўжывёл, раслін, рэчаў. Б. часта мае дыялагічную форму; у ёй шырока выкарыстоўваецца вольны (баечны) верш. У кампазіцыі Б. вылучаюцца 2 часткі: спачатку ідзе апісальная частка, затым афарыстычна выкладзеная мараль: «Другі баран — ні «бэ», ні «мя», // А любіць гучнае імя» («Дыпламаваны баран». К.Крапіва). Мараль таксама можа папярэднічаць асн. частцы: «Бывае, праўда вочы коле...» («Ганарысты парсюк». К.Крапіва). Першыя бел. Б. — Ф.Багушэвіча («Воўк і авечка», «Свіння і жалуды»), А.Абуховіча («Ваўкалак», «Старшына»), А.Гурыновіча («Казельчык») — пераважна пераклады і вольныя наследаванні І.Крылову. Да Б. звярталісяЯ.Купала («Мікіта і валы», «Асёл і яго цень», «Два мужыкі і глушэц», «Ігнат і п’яўкі» і інш.), Я.Колас («Бабаі куры», «Конь і сабака», «Пан і рэчка», «Пастух і авечкі»), М.Багдановіч («Варона і чыж»). Іх творы вызначаюцца самабытнасцю сюжэтаў, высокім паэт. майстэрствам. Шэрагпразаічных баек напісаў Ядвігін Ш. («Павук», «Журавель і чапля» і інш.). Росквіт бел. Б. ў 20 ст. звязаны з творчасцю К.Крапівы, які пашырыў кола герояў, адлюстраваў у Б. рэальнае вясковае жыццё, паводзіны і ўчынкі беларусаў. 3 бел. байкапісцаў апошніх дзесяцігоддзяў вылучаюцца Э.Валасевіч, У.Корбан, У.Правасуд, М.Скрыпка і інш. І.М.Гоўдзіч.
    410
    БАКАЧЫО
    БАЙКОЎ Мікалай Якаўлевіч (22.2. 1889, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія — пасля 1945), беларускі мовазнавец, педагог. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Выкладаў у навуч. установах Мінска. У 1922—28 вучоны сакратар слоўнікавай камісіі Інбелкульта, потым Інта мовазнаўства АН Беларусі (да 1930). Выдаў «Практычны расійскабеларускі слоўнік» (1924, з М.Гарэцкім), «Беларускарасійскі слоўнік» (1925) і «Расійскабеларускі слоўнік» (1928, абодва з С.Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, з А.Бараноўскім). Аўтар артыкулаў па педагогіцы, бел. лры, лексікаграфіі.
    БАЙНІЦА, aдтyлiнaўcцянeaбapoнчaгa збудавання для вядзення агню са страл ковай зброі (закрытая Б.) або прасвет паміж зубцамі ў завяршэнні сцен замкаў, вежаў і інш. (адкрытая Б.). У Беларусі вядомы са стараж. часоў у драўляных абарончых збудаваннях, з 13 ст. — у мураваных вежах (Камянецкая вежа). У той час прызначаліся для вядзення стральбы з лукаў і арбалетаў, мелі прамавугольную, трапецападобную, паўцыркульную форму. Асабліва пашырыліся ў 14 ст. (Лідскі замак, Крэўскі замак). У 15—16 ст. Б. набылі акруглую форму, паколькі шырока прымянялася ручная агнястрэльная зброя (рушніцы, аркебузы, мушкеты) і лёгкія гарматы (гакаўніцы), у 17 ст. — форму фігуры, утворанай з круга і прамавугольніка, пастаўленага на яго карацейшым бокам (Любчанскі замак). Б., прызначаныя для вядзення агню з гармат, называюцца амбразурамі, навясныя Б. для кідання камення — машыкулямі.
    БАЙРАН (Byron) Джордж Ноэл Гордан (22.1.1788, Лондан  19.4.1824), англійскі паэтрамантык. Скончыў Кембрыджскі унт (1808). Першы зб. «Вольныя часіны» (1807) мае рысы рамантычнага светаадчування. У ліраэпічнай паэме «Паломніцтва Чайльд Гарольда» (песні 1—4, 1812—
    Байніцы Камянецкаіі вежы.
    18	) разважанні пра ход гісторыі і лёс чалавецтва. У паэмах «Гяур» і «Абідоская нявеста» (абедзве 1813), «Карсар» і «Лара» (абедзве 1814), «Асада Карынфа»і«Парызіда»(абедзве 1816) адлюстраваў канфлікт рамантычнага («байранічнага») героя з варожым светам. Жанрава разнастайная лірыка Б. сінтэзавала філас., грамадзянскія і любоўныя матывы. У філас. драмах «Манфрэд» (1817), «Каін» (1821) бунтарскія матывы. Свабодалюбствам прасякнуты паэмы «Шыльёнскі вязень» (1816), «Скарга Таса» (1817), «Прароцтва Дантэ» (1819). Пісаў драмы на гіст. і біблейскія сюжэты («Сарданапал», «Два Фаскары», абедзве 1821). Сатыры «Ірландская аватара» (1821), «Прывід суда» (1822), «Бронзавы век» (1823) — выдатны ўзор паліт. лірыкі 19 ст. Творчасць Б. моцна паўплывала на развіццё сусв. паэзіі 19—20 ст. На бел. мову творы Б. перакладалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, П.Броўка, Ю.Гаўрук, П.Глебка, У.Дубоўка, Е.Лось, М.Лужанін, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
    Тв.: Бел. пер. — Выбранае. Мінск, 1963; Лірыка. Мінск, 1989; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—2. М., 1987; На перепугьях бытня...: худож. публнцнстнка. М., 1989.
    Літ.: Зверев А. Звезды падучей пламень: мзнь н поэзня Байрона. М., 1988;Моруа А. Байрон. Мннск, 1990.
    БАКА (Вака) Юзаф (18.3.1707, Міншчына — 2.5.1780), польскі паэт, каталіцкі прапаведнік. Сын мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі. У 1740я гг. жыў у Мінску. Потым вёў місіянерскую дзейнасць у Навагрудку і Вільні. Яго паэт. зб. «Развагі пра смяротны стан і духоўную злосць» (1766) належыць да метафіз. паэзіі позняга барока. Выдадзеная асобна 2я ч. зб. «Роздум пра непазбежную смерць» (1766) у цяперашні час лічыцца шэдэўрам гратэску. Стыль Б. выкарыстоўвалі В.ДунінМарцінкевіч («Просьба» №1), У.Сыракомля («Наследаванне Баку»),
    БАКАЛІНСКАЯ Жанета Валянцінаўна (н. 12.9.1941, г. Уладзівасток, Расія), беларускі майстар аматарскага мастацтва, ткачыха. 3 1960 жыве ў Барысаве. Працавала на прадпрыемствах горада. 3 1975 габеленшчыца на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Адна са стваральнікаў габелена «СССР. Этапы барацьбы і перамог» (11,5x5,8 м, гладкае ткацтва, шэрсць; мастакі М.Савіцкі, А.Кішчанка, 1977) для залы пасяджэнняў у будынку б. ЦК КПБ (цяпер Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
    БАКАЧЫО, Бакача (Boccaccio) Джавані (1313, Парыж — 21.12.1375),
    411
    БАКЛАГА
    італьянскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў лры ранняга Адраджэння. У 1332—39 вывучаў права ў Неапалі. Аўтар паэм на сюжэты антычнай міфалогіі «Філастрата» (1338 ?, выд. 1499), «Тэсеіда» (1339—41, выд. 1475), рамана «Філакола» (пачаты ў 1338, выд. 1472), псіхал. аповесці «Ф’ямета»(1343,выд. 1472).Блізкасць да Дантэ выявілася ў пастаралі «Амета...» (1341—42, выд. 1478) і паэме «Любоўны прывід» (1342, выд. 1521). Паэма «Ф’езаланскія німфы» (1344— 46, выд. 1477) навеяна «Метамарфозамі» Авідзія. Асн. твор — «Дэкамерон» (1350—53, выд. каля 1470), які змяшчае 100 рэаліст. навел, прасякнутых гуманіст. ідэямі, духам вальнадумства, жыццярадасным гумарам. Сюжэт 2й навелы 10га дня «Дэкамерона» ляжыць у аснове казкі «Аб тым, як ксяндзы вылечыліся» са зб. «Казкі і апавяданні беларусаўпалешукоў» А.Сержпутоўскага. Пераклад Б.Будным аднаго з эпізодаў «Дэкамерона» («Аповесць суцяшальная пра купца Барнабаша») Пётр Бластус Кміта ўключыў у 4ю кн. «Апафегматаў». П’еса «Золата ў агні» Ф.У.Радзівіл, якая ставілася ў Нясвіжскім прыдворным тэатры, з’яўляецца драм. перапрацоўкай навелы Б. Аўтар біягр. кн. «Жыццё Дантэ Аліг’еры» (каля 1360, выд. 1477), каментарыяў да 17 песень «Боскай камедыі» Дантэ (1373—74), трактатаў на лац. мове.
    7в.: Рус. пер. — Малые пронзведення. Ленннград, 1975; Декамерон. Мннск, 1985.
    Літ.: Бранка В. Боккаччо средневековый: пер. с нтал. М., 1983.
    БАКЛАГА, бандарны выраб; двухдонная пляскатая пасудзіна на 5— 10 л для дастаўкі напояў, у т.л. вады, квасу і інш.; тое, што і біклага.
    БАКЛАНАЎ Міхаіл Іванавіч (12.2. 1914, с. Іванаўка Данецкай вобл., Украіна — 23.1.1990), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Вучыўся ў Харкаўскім інжынернабуд. інце (1936—41). 3 1944
    працаваў у інце «Белдзяржпраект». Асн. работы: архіт.буд. тэхнікум, Дзярж. маст. музей Беларусі, жылыя дамы па вул. К.Маркса (усе 1954),
    на рагу вуліц Захарава і Першамайская (1958), будынкі Бел. інта механізацыі сельскай гаспадаркі (1960, 1979), мед. інта (1966), БДУ (корпус фта радыёфізікі, 1966, у сааўт.), рэканструкцыя будынка Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі (1950) у Мінску; гал. корпус турысцкай базы (1968) і комплекс дома адпачынку «Сосны» на воз. Нарач (Мядзельскі рн). В.М. Чарнатаў.
    БАКСТ(сапр. Розенберг)ЛеўСамойлавіч (9.5.1866, г. Гродна — 27.12. 1924), тэатральны мастак, графік, жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1883— 87), Парыжы (189396). У 190609 выкладаў жывапіс у Пецярбургу. 3 1910 жыў пераважна ў Парыжы. У творчасці адчувальны ўплыў стылю мадэрн. Працаваўукніжнайграфіцы, станковым жывапісе і ў тэатр.дэкар. мастацтве. Стварыў шэрагдэкар. эскізаў касцюмаў і дэкарацый, станковых твораў, партрэтаў і інш. Адзін з вядучых дэкаратараў «Рускіх сезонаў» С.П.Дзягілева. Сярод вучняў М.Шагал.