Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Літ.: Салавей Л.М. Беларуская народная балада. Мінск, 1978; Балады. Кн. 1—2. Мінск, 1977—78; С м н р н о в Ю.й. Восточнославянскне баллады н блнзкне нм формы. М., 1988.
С.А.Сычова (літаратура), А.М.Аляхновіч (фальклор/ Т.С.Якіменка (музыка).
БАЛАЛАЙКА, народны струннашчыпковы музычны інструмент. Mae драўляны корпус (даўж. 600— 700 мм) трохвугольнай альбо аваль
Балалайка.
най формы, доўгі грыф з крыху адагнутай назад галоўкай, 3 струны. На грыфе 16—24 металічныя лады. Настройка — пераважна мажорнае трохгучча (т.зв. гітарная), радзей — 2 струны ва ўнісон, 1 на кварту ніжэй (балалаечная). Гук даволі слабы, але звонкі. Б. вядома ў многіх слав. народаў з пач. 18 ст. У 1880я гг. ўдасканалена пад кіраўніцтвам В.Андрэева майстрамі Ф.Пасербскім і С.Налімавым. Створана сям’я мадэрнізаваных Б. — прыма, секунда, альт, бас, кантрабас. У муз. побыт беларусаў Б. прыйшла не пазней 18 ст. з Расіі, аб чым сведчаць яе выявы на размалёўцы ў Гродзенскім францысканскім касцёле. У этнаграф. лры ўпамінаецца з сярэдзіны 19 ст. Асаблівае пашырэнне набыла ў 1920—30я гг., уваходзіла ў склад многіх аматарскіх аркестраў, у т.л. ў т.зв. «струнную музыку». У наш час су
414
БАЛГАРСКАЯ
стракаецца на ўсёй тэр. Беларусі. Удасканаленая Б. — віртуозны сольны інструмент і аснова прафес. і аматарскіх ансамбляў і аркестраў нар. інструментаў. Пераважнае месца ў рэпертуары балалаечнікаў займаюць танцы і прыпеўкі. У бел. муз. школах, вучылішчах і Бел. кансерваторыі існуюць класы ігры на Б. Бел. кампазітары зрабілі значны ўклад у развіццё рэпертуарудля Б.
БАЛАМЎЦЕНЬ, міфічная істота; вадзяны чалавек. Уяўляўся з галавой, падобнай на збан, азызлым тварам, на якім амаль не было відаць вачэй, гусінай скурай, тоненькімі, крывенькімі ножкамі і вял. жыватом. Улетні час ён з’яўляўся ў месцах, дзе жанчыны купаліся ці паласкалі бялізну, жартаваў з імі, скідваў з кладак, муціў ваду, заганяў бялізну да другога берага. Б. мог напусціць чары на жанчыну, якая яму спадабалася, і тая паслухмяна ішла за ім. Праз некаторы час ён адпускаў яе дадому. Беларусы верылі, што пасля вяртання ад Б. жанчына была здольна не тануць нават тады, калі б гэтага захацела. Персанаж згадваецца ў Вілейскім рне.
Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Зямная дарога ў вырай. Мінск, 1999. У.А.Васілевіч.
БАЛАНДЗІН Канстанцін Іванавіч (н. 20.3.1946, в. Крошын Баранавіцкага рна), беларускі гісторык, культуролаг. Канд. гіст. навук (1978). Скончыў Мінскі пед. інт імя А.М. Горкага (1969). У 1971—73 працаваў у Фрунзенскім райкоме ЛКСМБ у Мінску, з 1976 у Бел. нац. тэхн. унце, у т.л. з 1993 заг. кафедры і адначасова з 2000 прарэктар па навуч. рабоце; з 2010 намеснік дырэктара Рэсп. інта інавацыйных тэхналогій. Даследуе гісторыю Беларусі і бел. культуры, культуралогію, праблемы выхавання моладзі. Аўтар вучэбных дапаможнікаўдля студэнтаў.
7в.: Культура й рабочая молодежь. Мйнск, 1984; Нсторня Белорусской государственной полйтехнйческой ака
демйй. Мйнск, 2000 (у сааўт.); Культурологня: теормя й йсторяя культуры. Мйнск, 2004 (у сааўт.); Культура Беларусі: здабыткі і страты ў гады Вялікай Айчыннай вайны // Бел. гіст. часоп. 2005. № 5; Нстормя Белорусского нацйонального технйческого унйверсйтета 1920—2005. Мйнск, 2006 (у сааўт.).
БАЛАШЭВІЧЫ, вёска ў Глускім рне. За 7 км на У ад Глуска, 20 км ад чыг. ст. Ратміравічы на лініі Бабруйск—Рабкор, 164 км ад Магілёва. Цэнтр Кіраўскага с/с. 156 гаспадарак, 341 ж. (2009).
Вядомы з 1560 як сяло ў Глускай воласці Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1571 — 10 ж. мужчынскага полу. У 1581 у складзе маёнтка Глуск. У 1708 цэнтр войтаўства ў Глускім графстве. У 1727 шляхецкая ўласнасць, 37 двароў, 41 ж. мужчынскага полу, у 1756 — 55 двароў, 63 ж. мужчынскага полу. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1844 у складзе маёнтка Зарэчча, 52 двары, 226 ж. У 1897 у
Глускай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ., 128 двароў, 712 ж., магазін. У 1907 — 135 двароў, 766 ж., у 1917 — 148 двароў, 860 ж. У 1921 адкрыта школа (у 1925 — 81 вучань). 3 15.1.1924 у Глускім рне Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. У 1962—66 у складзе Бабруйскага рна. У 1926 — 170 двароў, 881 ж. У 1970 — 762 ж. У 1986 — 232 двары, 493 ж.
У 2009 Дом кулыуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БАЛВАН, 1) вылепленая або высечаная з якоганебудзь матэрыялу (гліны, дрэва, каменю і інш.) фігура чалавека. 2) Драўляны слуп пры печы.
БАЛГАРСКАЯ ЛІТАРАТЎРА, самая старажытная са славянскіх літара
Баламуцень.
Малюнак В.Слаука. 2005.
415
БАЛГАРСКАЯ
тур. Развіваецца на балгарскай мове. Узнікла ў 2й пал. 9 ст. і звязана з дзейнасцю першых слав. асветнікаў, стваральнікаўслав. пісьменнасці Кірылы і Мяфодзія. Росквіт стараж. Б.л. (9—10 ст.) звязаны з охрыдскай (Клімент Охрыдскі) і праслаўскай (Канстанцін Праслаўскі, Іаан Экзарх, Чарнарызец Храбр) літ. школамі. Дэмакр. частку стараж. Б.л. складалі апокрыфы і багамільская (ерэтычная) лра. Лра сярэдневякоўя (жыціі, службы, філас., філал. творы, проза і паэзія) мела царк.дыдактычны характар. Вял. ўклад у развіццё Б.л. зрабілі прадстаўнікі тырнаўскай літ. школы (Яўфімій Тырнаўскі,Кіпрыян,ГрыгорыйЦамблак, Канстанцін Касцянецкі), у творах якіх прыкметны рост цікавасці да асобы чалавека, аўтарскага пачатку. Турэцкі прыгнёт затрымаў развіццё Б.л. на некалькі стагоддзяў. Кніжная дзейнасць пры цэрквах і манастырах (Уладзіслаў Граматык, Поп Пеё, Матэй Граматык) стала сродкам фарміравання нац. самасвядомасці. Духоўнае жыццё народа адлюстроўваў фальклор (юнацкія, гайдуцкія, гіст. песні, балады, легенды, казкі). У 17—18 ст. бытавалі дамаскіны — зборнікі пропаведзяў грэч. пісьменніка 16 ст. Дамаскіна Студыта.
Пачынальнік Балгарскага адраджэння (2я пал. 18 — 1878) Паісій Хілендарскі ў «Гісторыі славянабалгарскай» (1762) упершыню ў Б.л. адлюстраваў ідэі тагачаснай эпохі, барацьбу за нац. мову, асвету, незалежнасць. Асветніцкія творы яго паслядоўнікаў засведчылі пераход лры ад традыц. агіяграфіі да мемуараў і сентыментальнага рамана Новага часу. Эстэтычную канцэпцыю рэнесанснай асобы распрацоўваў Сафроній Урачанскі ў «Жыціі і пакутах грэшнага Сафронія» (1805). У 1820—40я гг. развівалася навук., філал. і маральнадыдактычная лра, з’явіліся першыя перыяд. выданні. У лры 1850—70х гг. адлюстраваны асн. кірункі тагачаснага паліт. і культ.
жыцця — асветніцкі (П.Славейкаў) і рэв. (Г.Ракоўскі, Д.Чынтулаў). Прадстаўніком рэаліст. лры быў Л.Каравелаў. Вяршыняй паэзіі Адраджэння стала творчасць Х.Боцева, у якой рамантычны пачатак арганічна спалучаны з рэалістычным. У гэты перыяд зарадзіліся новыя літ. жанры: байка і павучальнае апавяданне (П.Бярон, Элін Пялін), фельетон (А.Канстанцінаў), аповесць (Т.Влайкаў, В.Друмеў), літ. крытыка (Дз.Благоеў, К.Крысцеў, Н.Бончаў), дакум. проза (З.Стаянаў), драма (П.Явараў), раман (І.Вазаў). На мяжы 19—20 ст. узніклі мадэрнісцкія тэндэнцыі (К.Крысцеў, П.Славейкаў), сімвалізм (П.Явараў, Т.Траянаў, Х.Ясенаў), індывідуалістычныя дэкадэнцкія настроі (П.Славейкаў, Дз.Дэбелянаў). Пасляпаўстання 1923 пашырылася т.зв. вераснёўская лра, скіраваная супраць фашызму (Г.Мілеў, А.Разцветнікаў, А.Страшыміраў, Л.Стаянаў і інш.).
Пасля 2й сусв. вайны ў лры замацаваўся сацыяліст. рэалізм (заснавальнік Х.Смірненскі). У маст. творах асвятляліся сац.паліт., маральнапсіхал. праблемы, тэмы вясковагаігар.жыццяіпобыту.Значных поспехаў дасягнуў балгарскі paMan: гісторыкарэв. (Дз.Талеў), сацпсіхал.(С.Даскалоў,Дз.Дзімаў,Э.Станеў), маральнаэтычны (К.Калчаў, А.Гуляшкі, П.Вежынаў). 3 пач. 1960х гг. развіваліся малыя празаічныя жанры: «мікрараман», аповесць, навела (І.Пятроў, М.Хайтаў, І.Радзічкаў); пейзажная, інтымная, філас. паэзія (А.Германаў, Л.Леўчаў і інш.); проза лірычная (Дз.Фучаджыеў, І.Давыдкаў, Д.Жоцеў, С.Паптонеў, Б.Дзімітрова) і дакум. (Я.Каранфілаў, М.Хрыстозаў). Улры выяўляецца пратэст супраць разбурэння сувязей паміж людзьмі, дэфармацыі духоўнага свету чалавека (Дз.Фучаджыеў, Б.Томаў і інш.), спроба асэнсаваць значнасць гіст. працэсаў, складаную дынаміку жыцця і вастрыню маральнаэтычных праблем.
Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Балгарыя (1991), дэмакратызацыя грамадства зрабілі больш разнастайнымі ідэйнаэстэтычныя, жанравастылявыя пошукіў Б.л. Асн. тэндэнцыямі літ. жыцця сталі пераацэнка мінулага, змена пакаленняў (і іх супастаўленне), асэнсаванне прычын і наступстваў крызісу і страты духоўных арыенціраў, знішчэння маральных асноў, праблемы глабалізацыі і нац. ідэнтычнасці. Узмацняецца крыт. скіраванасць лры рэалізму. На першы план выходзіць лра постмадэрнізму. Жанравая палітра ўскладняецца прыкладамі масавай лры (фантастыка, фэнтэзі, жаночы і крымінальны раман і інш.). Вынікі развіцця Б.л. пасляваен. дзесяцігоддзяў падведзены складальнікамі анталогіі «Са стагоддзя ў стагоддзе. Балгарская паэзія» (2005).
Бел.балгарскія сувязі зарадзіліся яшчэ да прыняцця хрысціянства ў Беларусі, калі сюды пачалі трапляць балгарскія кнігі. У 14 ст. творы прадстаўнікоў тырнаўскай літ. школы спрыялі станаўленню жанраў бел. лры (напр., аратарскай прозы). У 19 ст. сувязі ўзмацніліся (В.ДунінМарцінкевіч прысвяціў балгарскаму народу вершаванае апавяданне «Славяне ў XIX стагоддзі» (1856); вызваленне Балгарыі ад турэцкага панавання вітаў Я.Купала вершамі «Забраны край», «На вялікім свеце...»). У 1920—30я гг. ў балгарскай перыёдыцы з’явіліся артыкулы пра творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, Ц.Гартнага, М.Чарота, А. Александровіча, у бел. — вершы Х.Боцева, Х.Смірненскага, Н.Ланкава, артыкулы Г.Бакалава, З.Снежкі. Асобнымі кнігамі выдадзены сатыр. аповесць «Бай Ганю» А.Канстанцінава, зб. апавяданняў «Чотнікі» С.Лілянава (абедзве 1932). Пасля 2й сусв. вайны сувязі і ўзаемаўплывы паглыбіліся (праводзіліся дні нац. культур, сімпозіумы перакладчыкаў і інш.). Пераклады твораў бел. пісьменнікаў сталі сістэматычна друкавацца ў балгарскіх газетах і часопісах, тэматычных
416
БАЛЕТ