Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
зборніках, анталогіях сусв. і сав. лры. На балгарскай мове выйшлі анталогіі «Беларускія апавяданні» (1968), «Беларускія паэты — адно пакаленне» (1971), «Дзесяць сучасных беларускіх апавядальнікаў» (1977), «Беларускія аповесці» (1978), «Пад пошум дубоў» (1981, апавяданні пра тагачасную вёску), кнігі выбраных твораў Я.Купалы і Я.Коласа (1962, 1982), П.Броўкі і А.Куляшова (1963), М.Танка (1964), П.Панчанкі (1965), Н.Гілевіча (1968, 1980), А.Вялюгіна (1974), Р.Барадуліна (1981), трылогія Я.Коласа «На ростанях» (1963), раманы І.Мележа«Людзінабалоце» (1971) і «Подых навальніцы» (1974), выбраныятворыК.Чорнага«Млечнышлях» (1978) і В.Быкава (1977), дакум. кніга А.Адамовіча, Я.Брыля, УКалесніка «Я з вогненнай вёскі...» (1980), кнігі прозы А.Адамовіча, Я.Брыля, З.Бядулі, В.Казько, У.Караткевіча, М.Лынькова, Я.Сіпакова, ІЧыгрынава, І.Шамякіна. На бел. мове апублікаваны анталогіі паэзіі «Ад стром балканскіх» (1965), «Сто гадоў. Сто паэтаў. Сто песень» (1978), дзіцячай паэзіі «Чарадзейны ліхтарык» (1968), апавяданняў «Скарб» (1967), «Апавяданні пра Георгія Дзімітрова» (1970), гумарыст. апавяданняў «Адпачынак з байкапісцам» (1980), сатыр. і гумарыст. вершаў «Перазараджаным набоем» (1981). Асобнымі выданнямі выйшлі збкі паэзіі «Белая чайка» Н.Вылчава (1968), «Крокі вернасці» І.Давыдкава (1970), «Касцёр на вяршыні» А.Германава (1975), раманы «Уярме» І.Вазава, «МТ станцыя» А.Гуляшкі (абодва 1955), «Любчабезбілетнік» (1959), «Свая зямля» (1961) С.Даскалова, «Белы конь за акном» І.Давыдкава (1981), аповесці і апавяданні «Пад векавымі букамі» А.Каралійчава (1956), «Сляды застаюцца» П.Вежынава (1960), «Закаханыя птушкі» К.Калчава (1964), «Нявестка» Г.Караславава (1966), «Цмок» М.Хайтава (1978) і інш. На балгарскую мову бел. творы перакладалі Н.Вылчаў, І.Давыдкаў, Г.Вылчаў, Х.Бербераў і інш., на бел. мову
балгарскія творы — Н.Гілевіч, Р.Барадулін, В.Нікіфаровіч, В.Куляшова і інш. Г.Я.Адамовіч.
БАЛГАРСКАЯ МОВА, адна з індаеўрапейскіх моў; мова балгар, дзярж. мова Рэспублікі Балгарыя (каля 8 млн. чал.). Разам з сербскай, харвацкай, славенскай, македонскай і баснійскай мовамі ўтварае паўд. групу славянскіх моў. Пашырана таксама сярод балгар, якія жывуць у Турцыі, Грэцыі, Македоніі, Румыніі, Малдове, Украіне і інш. У залежнасці ад вымаўлення галоснага, якіз’явіўся на месцы Б, мае 2 асн. групы дыялектаў: зах. іўсходні. Найб. прынятая перыядызацыя Б.м.: перадпісьмовы (6—2я пал. 9 ст.), старабалгарскі (9—11 ст.), сярэднебалгарскі (12—14 ст.), новабалгарскі (15—21 ст.) перыяды. Сучасная літ. Б.м. сфарміравалася ў сярэдзіне 19 ст. на аснове паўн.ўсх. гаворак. Яе станаўленню і развіццю спрыяла творчасць балгарскіх пісьменнікаў канца 19 — пач. 20 ст.: І.Вазава, Дз.Дэбелянава, І.Іоўкава, А.Канстанцінава, Л.Каравелава, Э.Пяліна, П.Славейкава, П.Яварава і інш.
Б.м. карыстаецца кірылічнай графікай. Алфавіт складаецца з 30 літар. У параўнанні з беларускай мовай у ім адсутнічаюць літары «ў», «э», «ы», «ё». Да спрадвечнай балгарскай лексікі адносяцца індаеўрап. («брат», «вода», «коза»), агульнаслав. («дядо— дзед», «глава—галава», «стол—стул»), уласна балгарскія («прахосмукачка— пыласос») словы. Запазычанні прадстаўлены грэч. («бнблня», «ангел», «молнв»), лац. («адвокат», «семннар», «култура»), турэцкімі («чнння—талерка», «комшня—сусед», «шнше— бутэлька»), царк.слав. («благодетел», «вьзнесенне»), рус. («занятме», «начало», «преподавам», «необходнм») і зах.еўрап. (франц. — «ресторант», «бнсквнт», «шофьор», італьян. — «onepa», «валута», англ. — «бнзнес», «треньор», «шоу» і інш.) словамі. Асн. спосаб утварэння новых слоў — афіксацыя. Марфалагічныя рысы значна адрозніваюць Б.м. ад іншых слав.
моў: страта катэгорыі склону (склонавыя канчаткі перадаюцца пры дапамозе прыназоўнікаў «кннга на Нван — кніга Івана»); наяўнасцьпостпазітыўнага артыкля («денят», «кнігата», «такснто»); развітая сістэма дзеяслоўных часоў (цяперашні, будучы, аорыст, імперфект, перфект, плюсквамперфект, будучы ў мінулым, будучы папярэдні, будучы папярэдні ў мінулым); наяўнасць клічнай формы назоўніка («Нване», «мамо», «татко»); страта інфінітыва і інш. Да сінтаксічных асаблівасцей Б.м. можна аднесці наяўнасць двайнога дапаўнення («кннгата я няма — кнігі няма») і канструкцыі з некалькімі прыназоўнікамі («нзпрашам до пред вратата — праводжу да саміх дзвярэй») і інш. У Беларусі Б.м. выкладаецца на філал. фтах БДУ і Бел. пед. унта. Ля вытокаў стварэння сучаснай бел. балгарыстыкі стаялі А.Я.Супрун, Г.А.Цыхун, Б.Ю.Норман, У.А.Карпаў. В.А.Коўш.
БАЛДАХІН (італьян. baldacchino, літар. шаўковая тканіна з Багдада), багаты цырыманіяльны навес над тронам, параднай пасцеллю і інш. У культавай архітэктуры — пераносны ці стацыянарны навес над алтаром, амбонам, спавядальняй, надмагіллем. Запазычаны з усх. мастацтва 11 ст. Спачатку Б. рабілі з тканіны, пазней з дрэва, металу, каменю. Меў строечныя апоры ці кансольную падвеску. Ствараўся ў форме купала, вежачкі, драпіроўкі, у завяршэнні меў скульптуру, султан (плюмаж), вастрыё, па баках афармляўся ламбрэкенам і інш. Высокімі маст. якасцямі вызначаюцца Б. амбона Навамышскага Праабражэнскага касцёла, францысканскага касцёла ў Пінску і інш.
БАЛЁТ (франц. ballet ад італьян. balletto), від музычнатэатральнага мастацтва, у якім асн. змест раскрываецца праз муз.харэагр. вобразы. Першапачатковая драматургічная аснова Б. — сцэнарый (лібрэта), дзе з улікам спецыфікі муз.харэагр.
417
БАЛЕТ
Сцэна з балета «Жызэль» А.Адана.
звяртанне да фальклору, сімфанізацыя і драматызацыя танца, рэаліст.псіхал. вобразнасць, распрацоўка рэжысёрскадраматургічнай логікі дзеяння, інтэрпрэтацыя твораў класічнай лры. Вытокі бел. харэагр. мастацтва — у стараж. сінкрэтычных гульнях, абрадах, карагодах. Першымі прафес. танцорамі былі скамарохі. Далейшае развіццё харэаграфіі звязана з прадстаўленнямі ў 17 ст. школьнага тэатра і батлейкі, з дзейнасцю ў 18 ст. прыватнаўласніцкіх тэатраў. Створаны першыя прафес. балетныя трупы (гл. Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў, Слонімскі тэатр Агінскага, Слуцкі тэатр Радзівіла, Шклоўскі тэатр Зорыча') і балетныя школы (гл. Грод
вобразнасці вызначаюцца ідэя, асн. падзеі, канфлікт, характары. Паводле сцэнарыя кампазітар піша балетную музыку. На яе аснове балетмайстар стварае харэагр. пастаноўку, у якой задзейнічаны артысты Б. Вобразнае адзінства Б. складае сінтэз харэаграфіі, музыкі і сцэнаграфіі. Вобразна адлюстроўваючы рэчаіснасць, Б. з уласцівай яму ўмоўнасцю здольны да паэт. абагульненняў, увасаблення значных жыццёвых канфліктаў, філас. канцэпцый, сцвярджэння ідэалаў прыгожага. Гал. сродак сцэнічнай выразнасці Б. — танец, які ў Б. мае розныя віды: класічны, характарны, гратэскавы і інш. У харэаграфіі 20 ст. разам з класічным Б. фарміраваўся сучасны танец неакадэмічнай традыцыі — вольны, рытмапластычны, мадэрн, постмадэрн, contemporary dance. У наш час класічны танец актыўна папаўняецца пластычнымі элементамі, запазычанымі ў спорце, акрабатыцы, побыце, танцы мадэрн, прыёмамі танц. мастацтва Усходу.
Тэрмін «Б.» узнік у канцы 16 ст. ў Італіі. Як самаст. від мастацтва Б. развіваўся ў Еўропе на працягу 18—19 ст. На жанравастылёвую эвалюцыю Б. ўздзейнічалі розныя
маст. кірункі — класіцызм, рамантызм, імпрэсіянізм, экспрэсіянізм і інш. Станаўленне Б. звязана найперш з Францыяй (харэографы Ж.Даберваль, Ж.Ж.Навер, Ж.Перо, Ф.Тальёні), Даніяй (А.Бурнанвіль) і Расіяй (І.Вальберх, А.Глушкоўскі, Ш.Дзідло, М.Петыпа, Л.Іваноў, М.Фокін). У 20 ст. балетнае мастацтва пашырылася ва ўсім свеце. Вызначыліся тэндэнцыі развіцця Б.: адлюстраванне сучаснай тэматыкі,
Сцэна з балета «Балеро» М.Равеля.
зенская музычнатэатральная школа Тызенгаўза, Нясвіжская балетная школа, Слонімская балетная школа, Шклоўская балетная школа). У 1840я гг. набыла вядомасць трупа Віцебскага балета Піёна. Нац. балетны тэатр узнік у Беларусі ў 1920я гг. Вопыт пастановак Б. назапашваўся ў спектаклях балетнай трупы Бел. дзярж. тэатра, Беларускай студыі оперы і балета, якая паслужыла асновай для стварэння ў 1933 Дзярж. тэатра оперы і ба
418
БАЛЕТ
Сцэна з балета «Карсар» А.Адана.
лета Беларусі (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь). Набыццё майстэрства ў гэты час адбывалася праз засваенне вопыту рус. балетнага тэатра і стварэнне ўласнага нац. самабытнага рэпертуару. Значнай падзеяй стала прэм’ера першага нац. Б. «Салавей» М.Крошнера (паст. 1939, 1940). Пошукі нац. своеасаблівасці прадоўжыліся пры пастаноўках нац Б. «Князьвозера» В.Залатарова (паст. К.Мулера, 1949, Дзярж. прэмія СССР 1950), «Выбранніца» Я.Глебава (паст. А.Дадышкіліяні, 1969) і інш. Фарміраванне нац. выканальніцкай школы ў 1930—40я гг. звязана з імёнамі
З.Васільевай, Я.Глінскіх, С.Дрэчына, Т.Караваевай, Н.Младзінскай, А.Нікалаевай; у 1950—60я гг. — В.Давыдава, Н.Давыдзенка, А.Карзянковай, К.Малышавай, В.Міронава, Л.Ражанавай, І.Савельевай, М.Шэхава і інш. Для Б. 1960х гг. характэрна ўвасабленне вобраза сучаснага чалавека, якое знайшло сваё адлюстраванне ў Б. Я.Глебава «Мара» (паст. А.Андрэева, 1961) і «Альпійская балада» (паст. А.Дадышкіліяні, 1967). На якасна новы ўзровень бел. Б. выйшаў з прыходам у 1970я гг. ў тэатр В.Елізар’ева, пастаноўкі якога сцвердзілі ў бел. мастацтве новы жанр інтэлектуальнага, філас. Б., увасабляючы прыкме
ты часу і індывід. стылю: «Стварэнне свету» А.Пятрова (1976), «Спартак» А.Хачатурана (1980), «КармінаБурана» К.Орфа (1983), «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1988). Вялікі нац.культ. і міжнар. рэзананс выклікаў Б. А.Мдывані—В.Елізар’ева «Страсці» («Рагнеда», 1995). Сярод прыкметных пастановак балетнага тэатра на мяжы 20—21 ст.: «Кармэнсюіта» Ж. Бізэ (1974), «Балеро» М.Равеля (1984), «Вясна свяшчэнная» (1997), «Жарптушка» (1998) І.Стравінскага, «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (2000), «Легенда пра Уленшпігеля» Я.Глебава (2004, усе В.Елізар’ева), «Жызэль» (1987, паст. І.Калпаковай), «Карсар» (1992, паст. П.Гусева) А.Адана, «Баядэрка» Л.Мінкуса (2005, паст. П.Сталінскага), «Папялушка» С.Пракоф’ева (2009, паст. Ю.Пузакова). Бел. Б. атрымаў міжнар. прызнанне ў больш як 30 краінах свету. У Беларусі сфарміравалася плеяда яркіх акцёрскіх індывідуальнасцей: І.А.Дртамонаў, Л.Г. Бржазоўская, В.У.Гайко, ХА.Душкевіч, У.У.Іваноў, У.Ц. Камкоў, КА.Кузняцоў, В.У.Саркісьян, ЮА.Траян, Т.Р.Шаметавец, Т.М.Яршова і інш. 3 1994 існуе аддз. харэаграфіі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 3 1945 працуе Беларускі дзяржаўны харэаграфічны каледж.