• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БАЛЯСЫ, балясіны, невысокія фігурныя слупкі, якія падтрымліваюць поручні агароджы балкона, лесвіцы, парапета і інш.; элементбалюстрады. Робяцца з дрэва, металу, бетону. Бываюць плоскія (звычайна драўляныя), круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.
    БАМАРШЭ (Beaumarchais) П’ер Агюстэн Карон дэ (24.1.1732, Парыж — 18.5.1799), французскі драматург. Першыя п’есы «Яўгенія» (1767) і «Два сябры» (1770) напісаны ў традыцыях «мяшчанскай драмы». Бліскучы ўзор асветніцкай публіцыстыкі — «Мемуары» (1773—74), скіраваны супраць каралеўскай юстыцыі. Вяршыня творчасці Б. — п’есы зтрылогіі пра Фігаро «Севільскі цырульнік» (1775) і «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» (1785), у якіх адлюстраваны канфлікт паміж трэцім саслоўем і дваранствам напярэдадні
    Франц. рэвалюцыі 1789—94, адноўлены традыцыі сатыр. камедый Мальера і А.Р.Лесажа, найб. яскрава выяўлены тэндэнцыі асветніцкага рэалізму. У заключнай частцы трылогіі «Злачынная маці» (1794) на першы план выходзяць маральныя праблемы і традыцыі драмы сентыменталізму. Аўтар лібрэта оперы «Тартар» (1787). Выдаў поўны збор твораў Вальтэра (1784—89). На сюжэты камедый Б. напісаны оперы «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта (1786) і «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1816). Асобным выданнем на бел. мове ў перакладзе А.Дудара выйшла «Жаніцьба Фігаро» (1936). Камедыя «Жаніцьба Фігаро» пастаўлена ў Бел. другім дзярж. (1933) і ў Брэсцкім абл. драм. (1956, 1980, 1995) тэатрах. На сцэне Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі здзейснены пастаноўкі опер «Севільскі цырульнік» (1934, 1944— 45, 1949, 1964, 1979, 1986) і «Вяселле Фігара» (1980).
    Тв.: Рус. пер. — йзбр. пронзведення. Т. 1—2. М., 1966; Драматнческне пронзведення; Мемуары. М., 1971.
    Літ.: Грандель Ф. Бомарше: пер. с фр. 2 нзд. М., 1985.
    БАНАЛЬНАЯ РЫ'ФМА (ад франц. banal збіты, пазбаўлены арыгінальнасці, пошлы, непрыстойны), рыфма, якая ў выніку частага ўжывання рознымі паэтамі страціла сваю навізну і неспадзяванасць. У кожнай нац. паэзіі ёсць свае Б.р., супраць якіх змагаецца літ. грамадскасць. У бел. паэзіі такія рыфмы, як, напр., «сонца — аконца — бясконца», «снег — смех», «век — чалавек», «след — свет» і інш., успрымаюцца сёння як Б.р., сугуччы ніжэйшага гатунку.
    БАНАЧЫЧ Антон Пятровіч (31.12. 1880, г. Марыупаль, Украіна — 22.3. 1933), рускі і беларускі спявак (барытон, пазней драм. тэнар), педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1901). У 1905—21 працаваў у розныхтэатрах Расіі і Украіны, ут.л. ў маскоўскім Вял. тэатры. 3 1928 у Мінску. Арганізатар і кіраўнік спец. Вышэйшага опернага класа ў Бел. муз. тэхнікуме, у 1930—33 вак. кансультант Бел. студыі оперы і балета. 3 1932 заг. кафедры ў Бел. кансерваторыі. Яркі прадстаўнік рус. вак. школы, садзейнічаў станаўленню опернага мастацтва ў Беларусі. Валодаў бліскучымі сцэнічнымі дадзенымі і тэмпераментам. Сярод вядучых партый: Грышка Куцярма («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.РымскагаКорсакава), Галіцын («Хаваншчына» М.Мусаргскага). Сярод вучняў: ЛХХ.Александроўская, ХМ.Балоцін, М.І.Дзянісаў. С.Ю.Друкер.
    БАНДАРНЫЯ ВЫ'РАБЫ, драўляныя ёмістасці з адмысловых дошчачак — клёпак для зберагання 1 дастаўкі прадуктаў, вадкіх, паўвадкіх і сыпучых рэчываў. Ва ўжытку беларусаў вядомы з глыбокай старажытнасці. Шматлікія іх рэшткі розных памераў (ад невял. конавак да вадавозных бочак на некалькі сот літраў) выяўлены пры археал. раскопкаху пластах 11—14ст. Форма клёпак (падоўжныя трапецападобныя ці акруглыя выпуклыя)
    427
    БАНДАРНЫЯ
    Да арт. Бандарныя вырабы. Даёнка.
    абумовіла форму Б.в. — кадзепадобную (канічную) ці бачарную (пукатую). Б.в. адрозніваліся памерамі, прапорцыямі, наяўнасцю састаўных элементаў, матэрыяламі (пародамі дрэва). Паводле прызначэння вылучаюць наступныя віды пасудзін: для вады і вадкіх рэчываў — транспартная бочка, кадушка (вадзянка), вядро, баклага, барылка, конаўка; для захоўвання с.г. прадуктаў — бочка (судзіна, усыпішча), кадзь, бачурка, кубелец; для быт. патрэб — кубел, жлукта, балея, цэбар, ражка, дзяжа, даёнка, бойка, бельчык; меры ёмі
    Да арт. Бандарныя вырабы. Маслабойка.
    стасці — асьміна, шаснастка, гарнец, карэц. Некаторыя вырабы (бочкі, кадзі, цэбры, вёдры) вызначаліся шырокім дыяпазонамвыкарыстоўвання ў хатняй гаспадарцы. Адна і тая ж пасудзіна нярэдка мела розную вонкавую форму (балея круглая, авальная, вёдры звычайнай формы і кадушкападобныя, бачуркі адна і двухдонныя і інш.). Гэтыя адрозненні выяў
    Да арт. Бандарныя вырабы. Бельчык.
    лялі геагр. заканамернасць распаўсюджання, разам з тым сустракаліся як паралельныя варыянты ў адной і той жа мясцовасці. Большасць Б.в. вызначалася функцыянальнай мэтазгоднасцю, вонкавай прастатой, практычнасцю. Некаторыя вырабы невял. памераў (баклагі, барылкі, карцы, бельчыкі) аздабляліся разьбой і выпальваннем. У наш час многія традыц. Б.в. саступілі месца разнастайным металічным, фарфорафаянсавым і пластмасавым ёмістасцям. В.С.Цітоў.
    БАНДАРНЫЯ ІНСТРУМЁНТЫ, гл. Бондарства.
    БАНДАРОВІЧ Віктар Ільіч (н. 18.10. 1960, Мінск), беларускі аператарпастаноўшчык. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве(1992).3 1981 працуенак/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ: маст. фільмы «Чужы» (1993, зЛітвой),
    «Шчыт Айчыны» (2007), «Дняпроўскі рубеж» (2009), дакум. «Легенды Тураўскай зямлі» (1997), «Архідэі Беларусі» (2000), «Брэсцкая вобласць», «Жніво. Зажынкі — дажынкі» (абодва 2001), «Таямнічая кветка папараці», «Янка Купала» (абодва 2002), «Мінск. Уражанне», «Простая гісторыя», «Хакейная Беларусь» (усе 2009) і інш.
    БАНДАРОЎНА, гераіня аднайменнай народнай балады, пашыранай у Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы. Твор узнік у 18 ст. Канфлікт балады засн. на сутыкненні 2 процілеглых характараў — прадстаўніка феадальных вярхоў і прыгожай гордай дзяўчыны з народа. Паданні сведчаць, што канеўскаму магнату М.Патоцкаму быў уласцівы звычай: сустрэўшы прыгожую дзяўчыну, ён прымусам браў яе замуж, а пасля забіваў і наладжваў пышнае пахаванне. Такая сюжэтная канва ляжыць і ў аснове нар. балады пра Б., адрозненне толькі ў тым, што гордая дзяўчына нават пад пагрозай смерці не згаджаецца на дамаганні пана. Нар. стаўленне да вобраза Б. неадназначнае. 3 аднаго боку, гэта любаванне маладой, прыгожай, смелай і незалежнай дзяўчынай, з другога — нар. мараль не ўхваляе разгульнасць, дзёрзкасць, свабодныя паводзіны маладой дзяўчыны, якая танцуе і спявае ў карчме, «як пышна пава», паводзіць сябе свабодна, часам з выклікам, што ў выніку прыводзіць яе да гібелі. Асуджэнне празмерна свабодных паводзін Б. вынікае як з самога ходу развійця сюжэта, так і з заключных сентэнцый, укладзеных у вусны яе смуткуючых бацькоў: «Прышла стара бандарыха // спляснула рукамі // Ото ж табе, маё дзіця, // гуляць з дваракамі», альбо «Адгуляла, маё дзіця, ды ўсё з дваракамі (варыянт: «зжаўнярамі»), У 19 ст. баладу запісвалі даволі часта. У 20 ст. яна амаль цалкам знікла з нар. рэпертуару. Створаная Я.Купалам на аснове балады аднайм. паэма ўвайшла ў гісторыю бел. лры як вельмі ўдалы,
    428
    БАНДАРЭНКА
    класічны прыкладліт.фалькл. сувязей. Публікацыітэкстаўсустракаюцца ў Я.Чачота, І.Насовіча, П.Шэйна, У.Вярыгі, М.Федароўскага і інш.
    Л.М.Салавей.
    БАНДАРЧУ К Таццяна Мікалаеўна (н. 18.7.1951, Мінск), беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2006). У
    1974—90 працавала артысткай цырка ў «Саюздзяржцырку» ў Маскве. У 1990—96 кіраўнік, дырэктар, рэжысёр калектыву цыркавар’етэ «Зоркі Беларусі». 3 1996 дырэктар—маст. кіраўнік Белдзяржцырка. У 2004 стварыла Першы нац. бел. цыркавы калектыў. Аўтар праекта «Прысвячэнне», прысвечанага 60годдзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў (2004). Прэмія «За духоўнае адраджэнне» 2004.
    БАНДАРЧЫК Васіль Кірылавіч (1.8.1920, в. Кірава Слуцкага рна — 16.2.2009), беларускі этнограф. Чл.
    кар. НАН Беларусі (1972). Др гіст. навук (1965), праф. (1978). Засл. работнік культуры Беларусі (1980).
    Скончыў БДУ (1952). У 19572005 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (у 1969— 76 дырэктар). Даследаваў гісторыю бел. этнаграфіі, матэрыяльную і духоўную культуру, гістарыяграфію бел фалькларыстыкі. Аўтар работ «Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.» (1964), «Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.» (1970), «Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі» (1972), «Беларусы» (т. 3, 1999) і інш. Адзін з аўтараў кн. «Этнаграфія беларусаў» (1985) і інш.
    Тв.: Евдокнм Романовнч Романов. Мннск, 1961; А.К.Сержпутовскнй. Мннск, 1966 (разам з А.Фядосікам).
    БАНДАРЧЫК Таццяна Андрэеўна (12.11.1902, в. Дукора Пухавіцкага рна — 24.7.1974), беларуская актрыса. Скончыла Бел. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў тэатрах: Бел. дзярж. (1920—21), Бел. імя Я.Коласа (1926—48), драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе(1949—56),Бабруйскім вандроўным бел. драм. (1956—67). У 1920 на настаўніцкіх курсах ў Бабруйску арганізавала драм. гурток «Крыніца», дзе паставіла п’есу «Паўлінка» Я.Купалы і выканала ў ёй гал. ролю. Майстар эпізоду. Стварыла галерэю вобразаў простых жанчын пераважна ў бел. драматургіі: Ганка (аднайм. п’еса У.Голуба), Паланея («Прымакі» Я.Купалы), Аўдоцця Захараўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Маці («Ірынка» К.Чорнага) і інш.
    БАНДАРЭНКА Андрэй Васілевіч (н. 17.7.1955, Вільнюс), беларускі кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1981), Мінскую духоўную семінарыю (2002). 3 1985 выкладаў у Гродзенскім муз. вучылішчы. У 1992—96 маст. кіраўнік «Гродзенскай капэлы». 3 1995свяшчэннаслужыцель у Гродзенскай Барысаглебскай царкве. Адначасова ў 2003—08 выкладаў у Гродзенскім філіяле Бел. акадэміі музыкі. 3 2007 протаіерэй Гродзенскага Пакроўскага кафедральнага сабора. Пра
    цуе ў галіне духоўнай музыкі. Сярод твораў: опера «Князь Наваградскі» (паст. 1992; Дзярж. прэмія Беларусі 1994), харавыя канцэрты «Пахва
    ла вялікаму князю Уладзіміру Святаславічу» (1987), «Вячэрняя малітва» (1993), «Літургія Іаана Златавуста» (1995), «Цяпер адпускаеш» (1999), «Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы» (2000), «Надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай» (2002), кантаты «Святло ціхае» (2002), «Хвала набожнаму мужу» (2008), стыхіра «Пакровы Прасвятой Багародзіцы» (2009), хоры на кананічныя тэксты і інш. Адзін з заснавальнікаў фестывалю праваслаўных песнапенняў «Духоўнае адраджэнне» (з 2002).