Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАРАЗНА Міхаіл Рыгоравіч (н. 20.11. 1962, в. Ракушава Круглянскагарна), беларускі мастацтвазнавец, мастак. Канд. мастацтвазнаўства (1998). Ган. чл. Рас. акадэміі мастацтваў (2008). СкончыўБел.тэатр.маст. інт(1985). 3 1986 працаваў у выдве «Беларусь»,
437
БАРАЗНЯК
М.Баразна. Ілюзія. 2004.
з 1992 у Бел. акадэміі мастацтваў (з 1996 заг. кафедры, з 1999 прарэктар, з 2003 праф.). Працуе ў галіне фатаграфіі і кніжнай графікі. У творчасці сінтэзуе дакум. і вобразныя пачаткі мастацтва фатаграфіі, надае творам шматзначны і метафарычны характар: серыі «Вечны горад — вечны» (1996), «Тэксты» (1997), «Мая Амерыка» (1998), «Ілюзія адлегласцей», «Белы іней» (абедзве 2000), «Вечны горад» (2001), «Ф.Рушчыцу прысвячаецца...» (2002), «Ілюзія» (2004), «Беларускі праект» (2008). Даследуе праблемы сучаснага выяўл. мастацтва і дызайну. Аўтар навук. прац; «Пластыка і авангард» (1991), «Мастацтва кнігі Беларусі» (2001), «Беларускае выяўленчае мастацтва ў XX стагоддзі» (2002) і інш.
7в.: Беларуская кніжная графіка 1960х — 1990х гадоў. Мінск, 2001.
БАРАЗНЯК, земляробчая прылада для акучвання бульбы і праклад
Барана жалезная з в. Чарнава Чэрвеньскага рна.
вання міжрадковых разор; тое, што і акучнік.
БАРАК, прыстасаванне для прыпрэжкі каня ў дапамогу каранніку (сярэдні конь у тройцы, запрэжаны ў аглоблі); тое, што і ворчык.
БАРАН, 1) вялікая рыбацкая лодка на Палессі. 2) Прылада для сушкі сена на Палессі. 3) Двухручны рубанакдля стругання дошак.
БАРАН Івашка, майстар разьбярнай і сталярнай справы 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у 2й пал. 17 ст. ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 у складзе арцелі бел. цесляроў і разьбяроў рабіў крэслы, куфэркі, паднасныя сталы і інш. памастацку аздобленыя рэчы для царскіх палацаў.
БАРАНА, земляробчая прылада для рыхлення (баранавання) глебы. Паводле канструкцыі і гасп. прызначэння вылучаюць некалькі тыпаў традыц. Б.: вершаліна, смык, плеценая і брусковая. Усе тыпы Б. да канца 19 ст. рабілі з дрэва. Найб. пашыранай была плеценая Б., што выкарыстоўвалася звычайна на стараворных землях. Яна мела дугападобную форму, якую ёй надаваў перыферыйны самайлук; 4—6 радоў роўных прутоў утваралі рашотчаты каркас. На скрыжаванні прутоў замацоўвалі з дапамогай плеценых вітаккольцаў дубовыя (кляновыя ці грабавыя) зубы (кляцы), колькасць якіх была ад 16 да 25. У Панямонні вядомы Б. на 30 і 35 зубоў. Аснову брусковай Б. складала бруско
Радыбарана з в. Морач Капыльскага рна.
вая рашотка, у якую набівалі драўляныя, а з канца 19 ст. жалезныя зубы. Брусковая Б. была найб. пашырана на ПнУ Беларусі, дзе змяніла смыксукаватку. Традыц. Б. выкарыстоўвалі ў рабоце з коннай (хамутовапастронкавай), а на ПдЗ Беларусі часам і з валовай (ярэмнай) запрэжкай. 3 пач. 20 ст. ў нар. гаспадарцы пашыраны жалезныя Б. фабрычнай вытворчасці. Традыц. плеценыя і брусковыя Б. захаваліся ў некаторых асабістых гаспадарках і да нашага часу. В.С.Цітоў. БАРАНАВА Алена Уладзіміраўна (н. 20.4.1954, г. Гродна), беларускі палітолаг. Др паліт. навук (2001), праф. (2004). Скончыла БДУ (1980). 3 1977 у газ. «Знамя юностн», «Советская Белоруссня», час. «Беларуская думка». 3 1998 заг. аддзела СМІ гал. ўпраўлення грамадскапаліт. інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 2000 заг. аддзела Інта сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 2000 праф. Міжнар. інта прац. і сац. адносін, з 2005 праф. БДУ, адначасова праф. Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах трансфармацыі паліт. сістэмы, выхавання прававой культуры ў постсав. перыяд, уплыву сацыякульт. прасторы на фарміраванне паліт. ідэалогіі, функцыяніравання масавай камунікацыі ў сістэме сац,паліт. адносін.
Тв.: Полнтнческне партнн н проблемы модерннзацнн властн в Республнке Беларусь. Мвнск, 1995; Многопартнйность в условнях снстемной трансформацнн постсоветского пернода. М., 2001; Полнтологня: курс лекцнй. Мннск, 2003; Научнометоднческое моделнрованне адеологнческой работы в M14TCO. Мннск, 2005 (у сааўт.); Соцнологня полнтнкн: курслекцнй. Мннск, 2006.
БАРАНАВІЦКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ МУЗЫЧНАЕ ВУЧЫЛІШЧА, установа адукацыі. Засн. ў 1969 у г. Баранавічы. Рыхтуе выкладчыкаў му
438
БАРАНАВІЦКАЯ
Баранавіцкае народнае аліатарскае аб 'яднанне «Крок».
зыкі, канцэртмайстраў, артыстаў і кіраўнікоў эстр. і нар. аркестраў, ансамбляў, хароў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове.
БАРАНАВІЦКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «КРОК». Створана ў 1985 у г. Баранавічы пры раённым арганізацыйнаметадычным цэнтры аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкома. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік І.В.Абрамовіч. Кіраўнік Г.В.Сцяцко (з 1996). У складзе аб’яднання 9 чал. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё аматарскага мастацтва мясц. выканаўцаў, павышэнне іх выканальніцкага майстэрства і прафесіяналізму, прапаганда аўтарскай творчасці. У рэпертуары песні, аўтарамі якіх з’яўляюцца ўдзельнікі калектыву («Крок за крокам», «Садвінаград», «Івалга», «Ах, каханне», «Дарогі» Г.Сцяцко; «Афіцэрам», «Раманс», «Белая птушка» С.Данільчыка; «Гаворка беларуская», «Крыўда», «Баранавічы», «Пане Адаме» М.Скрундзя; «Аблокі», «Першае каханне» Т.Шлей
ка; «Мілае лета» А.Уласа і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. выканаўцаў эстр. песні і інструм. музыкі «Жамчужны рай» (г. Севастопаль, Украіна, 2007), маладзёжнага «Сонца свеціць усім» (Масква, 2007), рэсп. нац. культур «Суквецце культур» (г. Гродна, 2008), міжнар. конкурсу маладых
Баранавіцкая народная мужчынская вакальная група «Явар».
выканаўцаў эстр. песні і сучаснага танца «ПоўначТон» (г. Чарнігаў, Украіна, 2009). Т.М.Бабіч.
БАРАНАВІЦКАЯ НАРОДНАЯ МУЖЧЫ'НСКАЯ ВАКАЛЬНАЯ ГРЎПА «ЯВАР». Створана ў 1984 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры пад назвай «Студыя», з 2002 сучасная назва. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ф.М.Жыляк. У складзе групы 7 чал. У рэпертуары аўтарскія песні Ф.Жылякі («Явар ды каліна», «Ой, у полі пры даліне», «Човен», «Не кажы не»). Гранпры міжнар. фестывалю «Пяненжна87» (г. Пяненжна, Польшча, 1987). Калектыў — лаўрэат фестываляў: рэсп. рокфестывалю (г. Наваполацк, 1989), тэлевізійнага «Песню бярыце з сабой» (Мінск, 1993), конкурсу «Хітмомант» (Мінск,
2003), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 1985); удзельнік фестываляў: міжнар. эстр. песні (г. Сопат, Польшча, 1993), тэлевізійнага «На скрыжаваннях Еўропы» (Мінск, 2002), рэсп. джазавага фестывалю (г. Віцебск, 1989), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), абл. святаконкурсу «Дажынкі» (г. Лунінец, 2005). Р.М.Курава.
439
БАРАНАВІЦКАЯ
Удзельнікі Баранавіцкай народнай студыі выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва «Каларыт».
БАРАНАВІЦКАЯ НАРОДНАЯ СТУДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА I ДЭКАРАТЫЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА «КАЛАРЬІТ». Створана ў 1974 у
г. Баранавічы пры Палацы культуры «Тэкстыльшчык». У 1979 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.В.Асоскаў (з
1974), Т.І.Кірэйчык (з 1981), І.У.Самахавец (з 1988). У складзе студыі 18 чал. Асн. мэты дзейнасці — знаёмства з гісторыяй выканальніцкага і прыкладнога мастацтва, графікай, жывапісам, стварэнне аплікацый з тканіны, габеленаў, твораў з цеста і саломкі, прыродных матэрыялаў, шкла і нітак. Студыйцы — удзельнікі міжнар. конкурсу юных і маладых мастакоў «Зямля ўчора, сёння, заўтра» (г. Ляхавічы, 2008). У.У.Атраднаў.
БАРАНАВІЦКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРДДНАЯ СТЎДЫЯ «ТАВАРЫШ». Створана ў 1970 у г. Баранавічы пры Палацы культуры «Тэкстыльшчык» як вак.інструм. ансамбль «Таварыш». 3 2005 сучасная назва. У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Міцін (з 1970), Я.В.Кардаш і А.М.Кобрын (з 2006). У складзе студыі 12 чал. Асн. кірунак дзейнасці — эстр. спевы. У рэпертуары песні бел., замежных, самадзейных аўтараў («Як добра» С.Кобрына, «Выпадковы прахожы» А.Скрыпко, «Зорачка» І.Сацэвіча 1 інш.). Калек
Удзельнікі Баранавіцкай народнай зстраднай студыі «Таварыш».
Баранавіцкая ўзорная «акальная студыя «Крыніца дабрыні».
440
БАРАНАВІЦКАЯ
тыў — удзельнік конкурсаў: рэсп. «Юнацтва Палесся» (г. Салігорск, 1976), абл. аглядуконкурсу 2га тура Усесаюзнага фестывалю аматарскай маст. творчасці працоўных (г. Брэст, 1976), гар. эстрады «Ветразь» (1997), шоуконкурсу талентаў «Зорка Венера» (2001, абодва г. Баранавічы).
У.У.Атраднаў.
БАРАНАВІЦКАЯ ЎЗОРНАЯ ВАкАльная стўдыя «крыні'ца ДАБРЫНІ». Створана ў 1997 у г. Баранавічы пры Палацы дзіцячай творчасці як вак. ансамбль. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Н.Г.Ерусенка. У рэпертуары бел. нар. песні ў апрацоўцы Н.Ерусенка, А.Пархоца («Ой, у лузе», «Шэрая лашадачка», «Каменная печанька», «3пад дуба»). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. фалькл. (г. Брэст, 2004), нац. культур «Саюз нерухомы» (2007), «Славянская мазаіка» (2008, абодва Масква), рэсп. «Беларускіязоркі», фалькл. мастацтва «Радавод» (абодва г. Брэст, 2006), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Брэст, 2008),удзельнік конкурсаў: нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (2005— 06), «Маладыя таленты» (2008, абодва Мінск), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 2005). Г.І.Клішэўская.
БАРАНАВІЦКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГАМАСТАЦТВА «ВЯСЁЛКА». Створана ў 1969 у г. Баранавічы пры Доме піянераў і школьнікаў (з 1999 Палац дзіцячай творчасці). У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.У.Шкіра (з 1979). Асн. мэты дзейнасці — навучанне дзяцей асновам маст. рамяства, садзейнічанне іх самапазнанню і самарэалізацыі, фарміраванне эстэтычнага ўспрыняцця рэчаіснасці і твораў мастацтва. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты міжнар. конкурсу дзіцячага малюнка (г. Дака, Бангладэш, 2006), выстаўкі малюнка «Люблю цябе,
Баранавіцкая ўзорная студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка».
мой родны край» у рамках маладзёжнага фестывалю «Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзе разам» (г. Мыцішчы, Расія, 2006), рэсп. візуальнай рэкламы «Не — небяспечным і шкодным звычкам» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007). Сярод выпускнікоў студыі вядомыя архітэктары і мастакі (Р.Сабко, Г. і В. Валянцінавы, Г.Фалей і інш.).