• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    434
    БАРАВОЕ
    ляцела зязюля», «Радзіма мая дарагая», «Вёска, вёсачка мая», «Падбіраў мужыка», «Светлагорачкі»), нар. бел. і рус. — абрадавыя («Анёлы ў небе», «Сваха свасе пакланілася»), сямейнабыт. («Зязюля», «Ехалі казакі дадому», «Ой, вярба»), лірычныя («На захадзе ходзіць песня» М.ісакоўскага, «Бяжыць рака» Я.Еўтушэнкі, «Па беражку, па беражку» Р.Панамарэн кі). Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2004), нар. гумару «Аўцюкі» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2008), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2008), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007). Н.І.Аляксеенка.
    БАРАВІЦА, вёска ў Кіраўскім рне. За 10 км на ПнУ ад г. Кіраўск, 35 км ад чыг. ст. Бярэзіна на лініі Мінск—Жлобін, 80 км ад Магілёва, на аўтадарозе Магілёў—Бабруйск. Цэнтр Баравіцкага с/с. 248 гаспадарак, 677 ж. (2008).
    У 1897 вёска ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1904 тут 14 двароў, 108 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бабруйскага, з 12.2.1935 Кіраўскага рнаў Бабруйскай акругі (да 1930). 3 20.2.1938 у Магілёўскай, з 20.9.1944 у Бабруйскай абласцях, з 8.1.1954 ізноў у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1986 тут 104 двары, 344 ж.
    У 2009 комплекс дзіцячы сад— пачатковая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    БАРАВОЕ, вёскаў Дзяржынскім рне. За 12 км на 3 ад г. Дзяржынск, 11 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Баранавічы, 47 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Дзяржынскам. Цэнтр Бараўскога с/с. 145 гаспадарак, 391 ж. (2008).
    Баравікоўскі народны ансамбль народнай песні «Маладзіцы».
    Вядома з 16 ст. як вёска ў Старынкаўскай воласці Мінскага павета ВКЛ, уладанне Радзівілаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Койданаўскай воласці Мінскага павета Мінскай губ. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Койданаўскага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930). 3 1937 у Мінскім, з 1939 у Дзяржынскім рнах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1940 тут 104 двары, 514 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 99 двароў, 288 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», гандлёвы цэнтр. Пры школе працуе гісторыкакраязнаўчы музей. Мемар. комплекс абаронцам Айчыны (уключае брацкую магілу сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну). Помнік архітэктуры — капліцапахавальня канца 19 ст.
    БАРАВОЕ, вёска ў Лельчыцкім рне, на рэках Літоша і Убарць. За 24 км
    на ПдЗ ад Лельчыц, 63 км ад чыг. ст. Мазыр на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 239 км ад Гомеля, на аўтадарозе Лельчыцы—Глушкавічы. Цэнтр Бараўскога с/с. 420 гаспадарак, 1129ж. (2009).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Доўгі час было ва ўладанні Віленскай капітулы, а потым графа Салагуба і памешчыка Вагнера. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 25 двароў, у 1816 — 29 двароў, 154 ж. Цэнтр аднайм. маёнтка памешчыка Агаркава.У 1865 узведзенадраўляная царква, да якой у 1881 прыбудавана званіца. У 1885 — 204 ж., млын. У 1897 — 68 двароў, 539 ж., у Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ. Дзейнічалі царква, магазін, вадзяны млын. У 1908 — 108 двароў, 742 ж. У 1910 адкрыта школа. У 1917 — 871 ж. 3 20.8.1924 да 22.12.1959 із 1988 цэнтр сельсавета Лельчыцкага рна Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1925 — 192двары. У 1940 — 252 двары, 1256 ж. У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 да пачатку лютага 1944 Б.
    435
    БАРАВУХА
    акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі вёску і загубілі 33 ж. У 1959  1200 ж. У 1995  412 гаспадарак, 1380ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, 3 магазіны; царква Успення Маці Божай (1999). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — каменная баба.
    БАРАВЎХА, гарадскі пасёлак у Полацкім рне, чыг. станцыя на лініі Віцебск—Даўгаўпілс(Латвія).За11 км на ПнЗ ад Полацка, 117 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Верхнядзвінск—Полацк. 5,5 тыс. ж. (2005).
    У 1886 станцыя на РыгаАрлоўскай чыг. У 1905 у Замшанскай воласці Полацкага павета. 3 17.4.1924 вёска ў Полацкім рне Полацкай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935), з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 пачатку ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 245 двароў. Пасля вайны адноўлена, мела назву Б. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў
    Барадзініцкі касцёл святога Юзафа.
    у Віцебскай абласцях. У 1968 у вёсцы 470 двароў, 1345 ж. 3 2000 Б. — гар. пасёлак.
    У 2009 2 дзіцячыя сады, Наваполацкае вучылішча алімпійскага рэзерву, сярэдняя, пачатковая і муз. школы, бка, Дом культуры, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка». Брацкія магілы сав. воінаў, ваеннапалонных, партызан і ахвяр фашызму.
    БАРАГ Леў Рыгоравіч (13.1.1911, Кіеў— 4.9.1994), беларускі і рускі фалькларыст, літаратуразнавец. Др гіст. навук (1971), праф. (1972). Засл. дзеяч навукі Башкортастана. Скончыў Маскоўскі пед. інт імя Леніна (1931). У 1938—41 заг. кафедры Мінскага пед. інта і навук. супрацоўнік Інта мовы і лры АН Беларусі. У 1943—49 выкладаў у БДУ. 3 1951 у Башкортастане. Даследаваў бел., рус., укр. і башкірскія казкі, творчасць бел., рус. і башкірскіх пісьменнікаў, казачнікаў. Зафіксаваў вял. колькасць адзінак бел. фальклору і побыту. Аўтар першага ў бел. фалькларыстыцы сістэматыч
    нага паказальніка «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978), навук. каментарыяў да збкаў з серыі «Беларуская народная творчасць»: «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973— 78, з К.Кабашнікавым), «Сацыяльнабытавыя казкі» (1976) і інш. У серыі «Літаратурныя помнікі» падрыхтаваў «Народныя рускія казкі А.М.Афанасьева» (т. 1—3, 1985—87, з М.Новікавым). Адзін з аўтараў слоўніка «Усходнеславянскі фальклор» (1993). Выдаў на ням. мове «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 10е выд., 1980).
    Тв.: Беларуская казка. Мінск, 1969; Сравннтельный указатель сюжетов: восточнослав. сказка. Ленмнград, 1979 (у сааўт.). А.М.Ненадавец.
    БАРАДЗІНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Барадзінічы Браслаўскага рна. Пабудаваны ў 1905 з мясц. бутавага каменю. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглым завяршэннем алтарнай часткі. Накрыты агульным дахам: асн. аб’ём — 2схільным, апсіда — вальмавым. Гал. фасад завершаны 3яруснай 8граннай драўлянай вежай з невысокім шатром. Сіметрычную кампазіцыю гал. фасада падкрэсліваюць 2 пілястры, якія фланкіруюць уваход з арачным завяршэннем, 2 арачныя аконныя праёмы ў простым абрамленні, размешчаныя ў полі бутавай кладкі, а таксама 2 вуглавыя паўкалоны тасканскага ордэра. Сцены апяразаны прафіляваным карнізам. Тымпан трохвугольнага франтона мае сюжэтны паліхромны роспіс і дэкарыраваны нішай са скульптурай. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апсіда — цыркульнымі. Дэкор фасадаў засн. на кантрасце атынкаваных элементаў (карніз, пілястры, паўкалоны, абрамленні аконных праёмаў) з паліхромнай бутавай кладкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоў
    436
    БАРАЗНА
    насцей Рэспублікі Беларусі. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская. БАРАДЎЛІН Рыгор Іванавіч (н. 24.2.1935, в. Гарадок Ушацкага рна), беларускі паэт, перакладчык. Нар. паэт Беларусі (1992). Скончыў БДУ
    (1959). Працаваў у перыяд. друку. 3 1969 у выдве «Беларусь», у 1972—97 — «Мастацкая літаратура». Першая кн. Б. «Маладзік над стэпам» (1959). Для яго творчасці характэрны разнастайнасць жанраў, вобразнастылявых сродкаў, яркая метафарычнасць, багацце моўнай палітры: збкі «Нагбом» (1963), «Неруш» (1966), «Адам і Ева» (1968), «Маўчанне Перуна» (1986), «Самота паломніцтва» (1990) і інш. У кн. «Міласэрнасць плахі» (1992), «Евангелле ад Мамы» (1995) біблейскія матывы. Аўтар збкаў сатыр. і гумарыстычныхтвораў «Дойны конь» (1965), «Станцыя кальцавання» (1971), «Прынамсі...» (1971), «Амплітуда смеласці» (1983), «Мудрэц са ступаю» (1988) і інш. Запісвае бел. фальклор («Песні маці з Ушаччыны», 2000—01). Многія творы паэта пакладзены на музыку. Пераклаў на бел. мову паасобныя творы У.Шэкспіра, Дж.Байрана, Р.Кіплінга, Р.Бёрнса, Мальера, А.Рэмбо, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, А.Пушкіна і інш. Асобнымі выданнямі ў яго перакладзе выйшлі «Слова пра паход Ігаравы», творы А.Вазнясенскага, І.Драча, Б.Пастарнака, Я.Райніса, А.Хаяма і інш. Па сцэнарыях Б. знята некалькі дакум. фільмаў — пра У.Дубоўку, Л.Геніюш,
    У.Караткевіча, В.Быкава. Піша для дзяцей: збкі «Мех шэрых, мех белых» (1963), «Красавік» (1965), «Экзамен» (1969), «Ай! He буду! He хачу!» (1971), «Ці пазяхае бегемот?» (1981), «Азбука не забаўка» (1985) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1976. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976.
    Тв.\ 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1996— 2002; KcTbi=Ksty. Мінск, 2006; Руны перуновы: выбр. творы. Мінск, 2006.
    Літ.: Тычына М. I слова, поўнае благадаці // Беларусь. 1992. № 10; flyOp о ў с к і А.У. Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытміч. арганізацыя верша. Мінск, 2006; Штэйнер І.Ф. Super flumina Babylonis: біблейск. міфалагемы ў паэзіі Р.Барадуліна. Мінск, 2008.
    А.Э.Сабуць.
    БАРАДЎЛЬКА Леанід Сцяпанавіч (1.2.1937, г. Орша  2.4.2000), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1982). Скончыў Віцебскае культ.асветнае вучылішча (1979). 3 1964 кіраўнік нар. ансамбля танца «Лявоніха» Віцебскага rap. Цэнтра культуры. Падрыхтаваў больш за 80 сюжэтнатэматычных харэагр. кампазіцый і нар.сцэнічных танцаў, у т.л. «Вя
    Л.Баразна. Стары. 1957.
    нокбеларускіхтанцаў», бел. фалькл. танцы «Кругавая кадрыль», харэагр. кампазіцыі «Скрыпяць мае лапці»,
    «Касіў Ясь канюшыну», «Памяць», «Хатынь» і інш.
    БАРАЗНА Лявон Цімафеевіч (4.12. 1929, в. Новае Сяло Талачынскага рна — 15.8.1972), беларускі мастак. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Бел. тэатр.маст. інт (1968). У 1966—69 гал. мастак Маст. фонду Беларусі. Працаваў у тэхніках жывапісу («Зязюленька», «Народны спявак Моніч», аўтапартрэт, партрэт «Маці»), акварэлі («Стары Мінск», «Гаспадар»), пастэлі («Старая», «Мястэчка»), вітража («Будаўніца»), графікі («Стары») і інш. У выніку падарожжаў па Беларусі ў 1950—60я гг. падрыхтаваў альбомы «Беларускае народнае адзенне», «Беларуская народная вопратка», «Арнамент паўднёвай Беларусі», «Тканіны Гродзеншчыны» і вял. серыю жывапісных і графічных пейзажаў Беларусі. Паводле яго эскізаў створаны касцюмы для ансамбляў песні і танца (гродзенскага «Нёман», смаргонскага імя Агінскага, навагрудскага «Свіцязь» і інш.). Складальнік альбома «Гравюры Францыска Скарыны» (1972, 2е выд. 1990). І.П.Хаўратовіч.