Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КРЫНІЦА». Створаны ў 1991 у г. Баранавічы пры СШ №17. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі У.А.Грушэўскі (з 1991), Л.В.Федаро
Удзельнікі Баранавіцкага народнага ансамбля народных інструмептаў «Крыніца».
віч (з 1996). У складзе ансамбля 9 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. муз. мастацтва. У рэпертуары інструм. творы бел. і замежных кампазітараў — «Пастаўская полька» У.Грушэўскага, «Беларуская мазурка» М.Сакалоўскага, «Іспанская гітара» Л.Гранозіо, «Квітнеючы май» А.Палонскага, «Полька» Я.Цікоцкага, «Вальсмюзэт», «Вясёлы марш» Э.Сіліцкага, «Поглядраманс» М.Літвіна, бел. нар. песні «Ехаў Ясь на кані», «Мае вочы чорныя», «Пасею
Баранавіцкі народны ансамбль народных інструментаў «Мелодыя».
я руту», «Пайду, малада, пагуляю», «Чабарок», «А ў полі на прыволлі», старадаўнія рамансы «Светлая ноч», «Адцвілі хрызантэмы» і інш. Прымае ўдзел у культ.асветных мерапрыемствах горада і раёна. С.А.Лагуціна.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «МЕЛОДЫЯ». Створаны ў 1988 у г. Баранавічы пры дзіцячай муз. школе №1. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі ка
445
БАРАНАВІЦКІ
Баранавіцкі народны ансамбль народных інструментаў «Феерверк».
Баранавіцкі народны ансамбль старадаўняй музыкі «Кантрданс».
лектыў». Кіраўнікі: В.К.Палікарпаў (з 1988), Л.А.Равуцкі (з 1999). У складзе ансамбля 12 чал. У рэпертуары апрацоўкі нар. мелодый, арыгінальныя творы рус., бел., замежных аўтараў («Рускі вальс» В.Гарадоўскай, «Мазурка» Н.Сакалоўскага, «Не за вочы чорныя» Ю.Семянякі, «Беларускія танцы» І.Жыновіча, «Першы хлопец» У.Цямнова, «Маці» А.Атрашкевіча). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2009), рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Баранавічы, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю песні, танца і фальклору «Седльцы» (г. Седльцы, Польшча, 2006). А.Е.Кузьміч.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ФЕЕРВЁРК». Створаны ў 2002 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчыякканцэртны калектыў,
з 2003 сучасная назва. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.А.Кляшчоў (з 2002), А.М.Цітовіч (з 2003). У складзе ансамбля 8 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда музыкі ў выкананні нар. інструментаў. У рэпертуары класічныя творы і эстр. кампазійыі, арыгінальныя творы бел. і замежных кампазітараў («Старая карусель» В.Дзмітрыева, «Канцанета» Г.П’ерне, «Вальсмюзэт», «Вясёлы каўбой» Э.Сіліцкага і інш.). Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (2004), удзельнік духоўнаасветніцкай выстаўкікірмашу «Беларусь праваслаўная» (2008—09, абодва г. Баранавічы). Т.М.Бабіч.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ СТАРАДАЎНЯЙ МЎЗЫКІ «КАНТРДАНС». Створаны ў 1992 у г. Баранавічы пры дзіцячай муз. школе №3. У 1995 прысвоена зван
не «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.І.Канстанцінаў. У складзе ансамбля 4 чал. Асн. мэты дзейнасці — захаванне, вывучэнне і папулярызацыя музыкі кампазітараў 14—18 ст., твораў «Полацкага сшытка». У рэпертуары творы стараж. майстроў В.Длугорая, М.Радзівіла, М.Прэторыуса, Дж.Фрэскабальдзі, Я. ван Эйка і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1997), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998, Мінск), рэсп. тэлеконкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999), удзельнік фестываляў: міжнар. ў г. Бельфор (Францыя, 2001—02), рэсп. камернай музыкі «Нясвіжская муза» (г. Нясвіж, 1997—98), «Славянскія вытокі» (г. Баранавічы, 2006). Прымаў удзел у здымках к/фільмаў «Дзесьці ў цэнтры Еўропы» (1998, рэж. У.Арлоў), «Анастасія Слуцкая» (2003, рэж. Ю.Ялхоў). Н.Г.Брадзецкая.
446
БАРАНАВІЦКІ
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЮНАЦТВА». Створаны ў 1964 у г. Баранавічы пры баваўняным камбінаце, з 1974 дзейнічае пры Палацы культуры «Тэкстыльшчык». У 1971 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Вараб’ёў (з 1964), Э.П.Чарняўскі (з 1967). У складзе ансамбля 32 чал. Асн. мэты дзейнасці—захаваннеіразвіццёбел. нар. харэагр. мастацтва. У рэпертуары танцы бел. «Расхадуха», «Расшугалец», «Выкрунтасы», «Мянташка», «Вясковая пляцоўка», «Забавы», «Каўзунец», «Крыжачок», «Каханачка», «Пляскач», «Вясялуха», польск. «Куявяк» і «Абэрак», венгерскі «Mapflam» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. моладзі (г. Бургас, Балгарыя, 1983, 1986), фальклору «Палескія ўзоры» (г. Пінск, 1991), фальклору ў г. Стамбул (Турцыя, 1992, 1998, 2000), фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 1994, 1997, 2004), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999), кірмашу фальклору (г. БялаПадляска, Польшча, 2005—08).
У.У.Атраднаў.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЮРАЧКА». Створаны ў 1968 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 1970 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Пузанаў (з 1968), З.Куліш (з 1969), В.Бабко (з 1973), А.Самсонаў (з 1990), Т.Колтун (з 1994). У рэпертуары танцы бел. нар. і народаў свету. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. фалькл. танца (г. Стражніцы, Чэхія, 1971; г. Лахты, Фінляндыя, 1987; г. Херсон, Украіна, 1989), фальклору (г. Корк, Ірландыя, 1979; г. Хубэй, Кітай, 2000), «Палескае лета з фальклорам» (г. Луцк, Украіна, 1997), нар. танцаў «Стары горад» (г. Шырвінтас, Літва, 2002), аматарскай творчасці (г. Шаўляй, Літва, 2003), усебел. нац. культур «Суквецце культур» (г. БялаПадляска, Польшча, 2007), абл. танца «Палескі
Баранавіцкі народны ансамбль танца «Юнацтва».
карагод» (г. Пінск, 1997), польск. нац. культуры «Славянскія вытокі» (г. Баранавічы, 2006); удзельнік фестываляў міжнар. «Фанфара» (Парыж, 2002—04), духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 2008), конкурсу, прысвечанаму творчасці Т.Касцюшкі (Варшава, 2004). Р.М.Курава.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1979 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчы. У 1992 прысвоена званне «народны
Баранавіцкі народны аркестр беларускіх народных інструментаў.
аматарскі калектыў». Арганізатар і першы кіраўнік Г.М.Гулевіч. Кіраўнікі: У.А.Кляшчоў (з 1982), С.В.Салавей (з 2000), А.Я.Хачкоўская (з 2005). У складзе аркестра 40 чал. Асн. мэта дзейнасці — выхаванне ва ўдзельнікаў творчай дысцыпліны, адданасці прафесіі. У рэпертуары арыгінальныя творы замежных і айчынных кампазітараў, пералажэнні сусв. класікі («3 мінулага Нясвіжа», «Белыя бярозы Беларусі» Г.Ермачэнкава, «Лянок» А.Мдывані, «Зіма» А.П’яцолы, «Радзецкі марш»
447
БАРАНАВІЦКІ
Баранавіцкі народны аркестр рускіх народных інструментаў.
своена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Л.Р. і В.М. Арбацкія. У складзе ансамбля 22 чал. У рэпертуары песні нар. бел. і інш. народаў, вак.харэагр. кампазіцыі. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. «Фальклор без межаў» (г. БялаПадляска, Польшча, 2006), «Зялёны гай» (па гарадах Літвы, 2007), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Нароўля, 1996), ансамбляў песні і танца (г. Ліда, 1997), нац. тэлевізійнага конкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (Мінск, 2009), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ляхавічы, 2005).
Р.М.Курава.
І.Штрауса і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. конкурсу харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Баранавічы, 1992, 2001, 2005), удзельнік фестываляў: міжнар. ў г. Штокераў (Аўстрыя, 1992), рэсп. нар. музыкі «Іграй, гармонік» (г. Віцебск, 1987) і інш. Аркестр прымаў удзел у запісе праграм на Бел. радыё (Мінск, 1985) і абл. тэлебачанні для рэсп. перадачы «Музыка без межаў» (г. Брэст, 2000).
Т.М.Бабіч.
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1970 у г. Баранавічы пры муз. вучылішчы. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і першы кіраўнік балалаечніквіртуоз У.А.Антаненка. Кіраўнікі: В.М.Грыдзін (з 1981), С.С.Авадок (з 1997), У.А.Кляшчоў (з 2000). У складзе аркестра 55 чал. Асн. кірунак дзейнасці — выкананне арыгінальных твораў для аркестра рус. нар. інструментаў. У рэпертуары класічныя творы рус. і інш. кампазітараў у аркестроўцы («Святочная уверцюра» Б.Краўчанкі, «Пад гармонік» А.Цыганкова, «Калінка» В.Гарадоўскай, «Ліпавекавая» П.Кулікова і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. конкурсу харавых
і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў культуры і мастантва (г. Баранавічы, 2000, 2006). Супрацоўнічае з салістамі Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусьі Нац.аркестра сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь.
Т.М.Бабіч.
БАРАНАВІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ПАЛбЗАНЬКА». Створаны ў 1989 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 1992 пры
Баранавіцкі народны гурт вандроўных музыкаў «Фэст».
БАРАНАВІЦКІ НАРбДНЫ ГУРТ ВАНДРбЎНЫХ МУЗЬІ КАЎ «ФЭСТ». Створаны ў 1988 у г. Баранавічы пры гар. Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік І.А.Кусцінскі. У складзе 8 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. музыкі. Аснову канцэртнага рэпертуару складаюць аўтарскія песні кампазітара і ўдзельніка гурту М.В.Скрундзя («Гаворка беларуская», «Братка беларус», «Песня пра сала», «Песня пра цыбулю», «Пес
448
БАРАНАВІЦКІ
ня пра грошы», «Мала вандроўка» і інш.), апрацоўкі нар. песень(«Аўнашым у сяле», «Беларускае вяселле», «Ой, там, у полі» і інш.), нар. танцы (полькі, вясельныя маршы і інш.). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 1994), фальклору ў г. Талін (1996), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1996—97), «Палескае лета з фальклорам» (г. Луцк, Украіна, 1997), у гарадах Штокераў (Аўстрыя, 1999) і Мыцішчы (Расія, 2002), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (в. Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1995), абл. рэгіянальнагафальклору «Галасы Палесся» (г. Іванава, 1995), фальклору «Песні над Бугам» (г. Новавалынск,Украіна, 1995),рэсп. тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1998) і інш. Пры калектыве дзейнічаюць гурты маладзёжны «Фэсцяты» і дзіцячы «Фэсцяняты».