Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
носьбітаў днепрадзвінскай і штрыхаванай керамікі культур. Пасля заняпаду Б.к., выкліканага шырокім рассяленнем слав. насельніцтва, заканчваеццаапошні этап балцкага перыяду ў этнічнай гісторыі Беларусі.
Літ.: Штыхаў Г.В. Крывічы: па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі. Мінск, 1992; Левко О.Н. Средневековые террнторнальноадмнннстратавные центры северовосточной Беларусн. Мннск, 2004; 3 в я р у r a Я.Г. Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэдневякоўі // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2005. № 10; Ш а д ы pa В.І. Беларускае Падзвінне (1е тысячагоддзе н.э.). Мінск, 2006.
В.І.Шадыра.
БАНЬКОЎСКІЦЮЛІГ (BankowskiZiillig) Моніка (н. 12.5.1946, Цюрых), швейцарская славістка. Скончыла Цюрыхскі унт (1973), у 1971—90 працавала ў ім. 3 1982 гал. рэферэнт Цэнтр. бкі Цюрыха. Даследуе швейцарскаслав. сувязі. Аўтар публікацый «Адкрыццё незнаёмкі. Беларуская літаратура ў нямецкіх перакладах» (1989), «Беларускі еўрапеец» (пра М.Багдановіча), «Перабудова і моўная палітыка на прыкладзе Беларусі» (абедзве 1991), «Стан і перспектывы беларусістыкі ў Швейцарыі» (1993). Адзін з аўтараў навук. праектаў «Каменціраваная бібліяграфія па славянскай сацыялінгвістыцы» (т. 1—3, 1981), «Швейцарскаславянскія сувязі ад іх вытокаў. Дакументы і даследаванні» (1988—94). Распрацавала курс «Уводзіны ў беларусістыку» (1984—85).
БАРАБАН (магчыма, цюрк.), ударны мембранны музычны інструмент цыліндрычнай формы. Mae драўляны, металічны альбо бронзавы корпусрэзанатар, 2 скураныя мембраны (адносная вышыня гуку рэгулюецца іх нацяжэннем), па якіх удараюць драўлянай калатушкай з мяккім наканечнікам, палкай або рукамі. Б. бываюць розных форм і памераў. У старажытнасці Б. выкарыстоўваўся як сігнальны інстру
мент, пазней — для суправаджэння рытуальных танцаў, ваен. шэсцяў, у рэліг. абрадах. Першыя звесткі пра Б. у Беларусі адносяцца да 12 ст. (шахматная фігурка ў выглядзе барабаншчыка з Ваўкавыска). У 17— 18 ст. Б. быў абавязковай прыналежнасцю бел. рамесніцкіх цэхаў. У сучаснай муз. практыцы Б. часта выкарыстоўваецца з меднымі талеркамі («турэцкі барабан») як састаўная частка ўдарнай устаноўкі (уключае вял. і малы Б., «калоткі» — драўляны брусок, па якім б’юць доўгімі палачкамі, і нажную педаль). Б. уваходзіць у склад інструм. ансамбляў, з’яўляецца вядучым інструментам рытмічнай групы джаза.
БАРАБАН у архітэктуры, цыліндрычная або шматгранная (звычайна васьмерыковая) верхняя частка будынка, якая абапіраецца на сце
Малы і вялікі барабаны.
432
БАРАВІК
Барабаны Крыжаўзвіжанскага сабора Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра (1), Барысаўскага Васкрасенскага сабора (2).
ны, слупы, падпружныя аркі, ветразі і завяршаецца купалам або шатром. З’яўляецца важным элементам кампазіцыі культавых збудаванняў, надае ім дынамічнасць і маляўнічы сілуэт. Адрозніваюць Б. светлавыя (з аконнымі праёмамі, паляпшаюць асветленасць будынка) і глухія (без праёмаў). Пашыраны ў хрысціянскім культавым дойлідстве. У манумент. архітэктуры Беларусі з’явіліся ў 11 ст. пад уплывам мастацтва Візантыі (Полацкі Сафійскі сабор). У архітэктуры 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Б. аздаблялі разнастайнай пластыкай (паўкалонкамі, какошнікамі, сухарыкамі, аркатурай і інш.).
БАРАВІК Даніла (псеўд.; сапр. імя і гады жыцця невядомы), аўтар нелегальнай гектаграфічнай брашуры на рус. мове «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае». Датавана 16.12.1882. Аўтар, студэнтбеларус Пецярбургскага унта, належаў да групы народнікаў. 3 любоўю пісаў пра свой народ, яго нац. характар. He бачыў класавага размежавання ў бел. вёсцы, перабольшваў ролю інтэлігенцыі ў справе сац. і нац. вызвалення бел. народа, ставіў перад ёю толькі асветныя задачы.
Тв.: У кн.: Публнцнстнка белорусскнх народннков. Мннск, 1983.
Літ.: Ал е кс а н д р о в і ч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мінск, 1971.
БАРАВІК Рыгор Іванавіч (н. 28.1. 1939, в. Сахноўцы Хмяльніцкай вобл., Украіна), беларускі рэжысёр, педагог. Канд.5 мастацтвазнаўства (1992), праф. (1999). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). Працаваў у тэатрах Брэсцкім абл. драм. (з 1966), Бел. рэсп. юнага гледача (з 1971, у 1974—78 гал. рэж.), Дзярж. маладзёжным (з 1985 гал. рэж., у 1988—94 рэж.). 3 1979 адначасова выкладаў у Мінскім інце культуры. 3 1999 заг. кафедры Бел. акадэміі мастацтваў. Пастаноўкі вылучаюцца сучасным гучаннем,спалучэннем псіхалагізму з яркай відовішчнасцю: «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), «На ўсіх адна бяда» П.Макаля (1976), «Час, Сымоне, час...» паводле Я.Купалы (1994), «Пінскаяшляхта»паводле В.ДунінаМарцінкевіча (1995), «Дагарэла свечачка...» А.Петрашкевіча (1998), «Каханне Ганны Чарнушкі» паводле І.Мележа (2000), «Перапалох» В.Ткачова (2004), «Цэзей і Арыядна» І.К.Брандэса(2005),«Паўлінкаізаручыны Паўлінкі» паводле Я.Купалы і Ф.Аляхновіча (2006), «Іграем у дружную сям’ю» М.Камалецці (2007), «Карагод баек» Ю.Вуто (2008) і інш. Аўтар манаграфій «Шлях да паразу
мення», «Рэжысура Беларусі: праблемы канцэптуальнасці спектакляў» (2е выд., абедзве 2008), метадычных дапаможнікаў для ВНУ.
БАРАВІК Феадосій (? — пасля 1652), дзеяч уніяцкай царквы, пісьменнік. Чл. ордэна базыльян. У 1620 іераманах, настаяцель Віленскага Троіцкага манастыра. У 1623 удзельнічаў у базыльянскай кангрэгацыі ў Руце. У 1648 прапаведнік
Ф.Баравік. «Гісторыя...» Жыровіцкага абраза Маці Божай. Пач. 17 cm. Тытульны ліст.
Г НЎТОГНД
Я Б0
Л «item хнм« Д«^ Б^“' ^y^^
CJsйаЗІ ч&ІГіГрчяСнхлА"1 ^шівкм* .WmfQ»I (кД'»»’"^ ^пл^яа^,
){«««(• 'уяўк н C«WjM*»«4 С»С^«. ЯаН "(№ лн«г« т/І«Н«™
^ ^ «“ У^З? ^іГ т5"” *"*
433
БАРАВІКІ
мінскіх Узнясенскага і Святадухава манастыроў. У 1652 суперыёр Жыровіцкага Успенскага манастыра. У пач. 17 ст. (да 1621) напісаў «Гісторыю...» Жыровіцкага абраза Маці Божай на старабел. мове («Гнсторма, або повесть людей розных, веры годных, о образе чудовном пренасвятейшое Девы Марнн жнровнцком...»). Захавалася ў адзіным рукапісе, які цяпер зберагаецца ў Бцы Pac. АН у СанктПецярбургу (фонд П.Дабрахотава). Перадтэкстам «Гісторыі...» ў рукапісе змешчана своеасаблівая прадмова — палемічны твор, скіраваны супраць пратэстанцкага адмаўлення шанавання абразоў, у канцы кнігі пацвярджальныя подпісы. Першая кангрэгацыя базыльянскага ордэна, якая адбылася ў 1621 у Лаўрышаве, пастанавіла надрукаваць «Гісторыю...». Яна была літаратурна апрацавана, перакладзена на польск. мову і выдадзена ў Вільні ў 1622 у езуіцкай друкарні («Historia, abo powiesc zgodliwa przez pewne podanie ludzi wiary godnych, o obrazie Przeczystey Panny Mariey Zyrowickim cudotwornym W. X. L. W powiecie Slonimskim y o rozmaitych cudach...»). У 1628 выйшла 2e выданне кнігі (y базыльянскай друкарні пры Троіцкім манастыры). Твор Б. з’яўляецца каштоўным помнікам старабел. мовы і царк. гісторыі, на яго абапіраліся наступныя апрацоўкі гісторыі пра Жыровіцкі абраз.
Літ.: Жуковнч П. Нензданное русское сказанне о Жнровнцкой нконе Божней Матерн: (в связн с ясторней русского дворянского рода Солтанов Жяровнцкнх) // Мзв. отделення рус. яз. я словесностн нмп. Академнн наук 1912. Т. 17, кн. 2; Крамко I., Мальдзіс А. Невядомы помнік старабеларускай пісьменнасці // Беларуская лінгвістыка. 1983. Вып. 23; I х жа. Са скарбаў нашага старажытнага пісьменства // Помнікі культуры. Мінск, 1985.
В.С.Пазднякоў.
БАРАВІКІ, вёска ў Светлагорскім рне. За 16 км на Пд У ад Светлагорска, 15 км ад чыг. ст. Светлагорск
наБярэзіне на лініі Жлобін— Калінкавічы, 95 км ад Гомеля, на аўтадарозе Светлагорск—Рэчыца. Цэнтр Баравікоўскага с/с. 366 гаспадарак, 856 ж. (2009).
Вядомы з 18 ст. як сяленне ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, ва ўладанні Патоцкіх, потым Масальскіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 32двары. У 1850 ваўладанні памешчыка Адамовіча. У 1897 — 43 двары, 265 ж., у Якімаваслабодскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. 3 8.12.1926 цэнтр Баравікоўскага с/с Горвальскага, з 4.8.1927 Рэчыцкага рнаў Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг, з 5.4.1935 Парыцкага, з 29.7.1961 Светлагорскага рнаў, з 20.2.1938 Палескай, з 20.9.1944 Бабруйскай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1930 працавала кузня. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да канца ліст. 1943 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 918 ж. У 1995 — 461 гаспадарка, 1027 ж.
У2009дзіцячысад,сярэдняяшкола, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», камбінатбыт. абслугоўвання, 2 магазіны, 2 кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БАРАВІКОВА Раіса Андрэеўна (н. 11.5.1947, в. Пешкі Бярозаўскага рна), беларуская паэтэса. Скончыла Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1971). Працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», час. «Алеся». С 2002 гал. рэд. час. «Маладосць». У збках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992, Дзярж. прэмія Беларусі 1993), «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэвадля райскай птушкі» (2007) тэма кахання, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошукі чалавечага шчасця, свайго месца ў жыцці. Эпізоды бел. гісторыі адлюстрава
ла ў вострасюжэтнай драм. паэме «Барбара Радзівіл» (1992). Аўтар кн. апавяданняўфэнтэзі «Вячэра манекенаў» (2002), п’ес «Барбара Радзі
Р.А.Баравікова.
віл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996). Піша для дзяцей: кн. казак і апавяданняў «Галенчыны «Я», альбо Планета цікаўных хлопчыкаў» (1990), «Казкі з гербарыя» (2008), «Казкі астранаўта» (2009). Перакладае з рус., укр., польск., літоўскай і інш. моў.
7е.: Кватарантка: аповесць. Мінск, 1980; Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і Казка пра жабяня КвышКвыш. Мінск, 1996.
Літ.: Шавыркін М. Усветкахання запрашае Раіса Баравікова // Пралеска. 2007. №5; Макаревнч В. Открытне Атлантцды // Нёман. 2008. №1.
БАРАВІКОЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «МАЛАДЗІЦЫ». Створаны ў 1978 у в. Баравікі Светлагорскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.І.Аляксеенка. У складзе ансамбля 15 чал. Асн. мэты і задачы дзейнасці — арганізацыя вольнага часу жыхароў вёскі, развіццё маст. традыцый і нац. мастацтва ў розных формах яго праяўлення, павышэнне ўзроўню вак. майстэрства і сцэнічнай культуры калектываў нар. творчасці, прапаганда бел. нар. традыцый. У рэпертуары аўтарскія песні Н.Аляксеенка («Пра вайну нельга забываць», «Дзікая яблынька», «Дарагая мая Беларусь», «Пры