Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
БАНДАРЭНКА Валерый Мікалаевіч (н. 1.1.1946, в. Малая Сазанка Амурскай вобл., Расія), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1988). Скон
чыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве(1967). Працаваўумаскоўскіх тэатрах. 3 1975 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Яго творчасці ўласцівы паглыблены псіхалагізм у распрацоўцы харак
429
БАНДЗЕВІЧ
тараў: Гуж («Знак бяды» паводле В.Быкава), Касач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Меркурый («Амфітрыён» Б.Луцэнкі і В.Нікіфарава), Аляксандр («Апошнія» М.Горкага), Красноў («Ніначка» М.Ланж'еля) Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш.
БАНДЗЁВІЧ Антон, беларускі філосаф, прадстаўнік Гродзенскай філасофскай школы 18 ст. Аўтар курса лекцый «Філасофія арыстоцелікаскотаўская...» (чытаўу Гроднеў 1751) і аналагічнагатрактата (выдаўу 1757), у якім своеасабліватлумачыў асобныя праблемы логікі і натурфіласофіі. Дэталёва распрацаваў раздзелы фармальнай логікі (лагічны квадрат, дыз’юнкцыі, кан’юнкцыі і г.д.), розныя тыпы сілагізмаў. Філас. погляды Б. выкладзены ў раздзеле «Натуральная філасофія, або Навука аб целах, — фізіка». У яго натурфіласофіі зроблены крок наперад у параўнанні з папярэднікамі: лічыў філасофію Дэкарта фікцыяй, схіляўся да прызнання сістэмы Ц.Браге, але не адмаўляў вучэнне М.Каперніка. Ён імкнуўся знайсці кампраміснае ра
В.Бандарэнка ў ролі Краснова.
шэнне, вызначаючы абедзве сістэмы як магчымыя гіпотэзы. У раздзеле «Псіхалогія» разважаў пра сутнасць душы, разглядаючы яе як самаст., незалежную субстанцыю, якая падаравана чалавеку Богам.
Літ.: Очеркн нсторнн фнлософской п соцнологнческой мыслн Белорусснн (до 1917 г.). Мннск, 1973.
Э.К.Дарашэвіч, Р.Н.Дождзікава.
БАНЁВІЧ Ян (7—1881), жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў Я.Рустэма. Працаваў пераважна як партрэтыст. Аўтар партрэтаў бел. і польскіх гіст. дзеячаў І.Славацкага, А.Валіцкага, Е.Станевіча, «Партрэт І.Тышкевіча, старосты вяляціцкага» (1859, копія з партрэта 18 ст.).
БАНІСТЫКА (франц. bonistique), накірунак калекцыяніравання і дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае банкноты, папяровыя грашовыя знакі і недзярж. папяровыя боны як аб’ект ці сістэму аб’ектаў (асаблівасці матэрыялу, памеры, дызайн, друк, эмітэнт, подпісы адказныхзаэмісію,уладальніцкіянадпісы і знакі, праекты, матрыцы, клі
шэ і г.д.). Як галіна навук. даследаванняў Б. аформілася ў 1920я гг. З’яўляецца часткай гісторыкаэканам. даследаванняў, але не звязана з нумізматыкай зза агульнапрынятага вылучэння дысцыпліны. Першыя папяровыя грошы ў Рас. імперыі былі эмітаваны ў 1769 (гл. Асігнацыі), потым у Рэчы Паспалітай, эмітаваны у 1794 (гл. Скарбовыя білеты). Першыя карпаратыўныя і прыватныя калекцыі папяровых грашовых знакаў паявіліся ў зах. губернях Рас. імперыі ў пач. 19 ст. У мінцкабінеце Імператарскага Віленскага унта (1803—32) захоўваліся квіткі паўстання Т.Касцюшкі 1794 розных наміналаў, асігнацыя Фінляндыі 20 капеек 1813. У нумізматычнай калекцыі Аляксандра Карловіча (1801—62; бацька этнографа, лінгвіста ЯА.Карловіча), перададзенай у 1863 у Віленскі музей старажытнасцей, сярод 139 манет і медалёў было 5 польск. і 3 «кітайскія» папяровыя грашовыя знакі. Польскалітоўская частка гэтай калекцыі была вывезена ў Румянцаўскі музей у Маскве. Да 1885 у Віленскім музеі старажытнасцей было 80 «асігнацый» рознага часу і з розных краін свету (у т.л. 3 бланкі рас. гербавай паперы), а да 1911 збор бон перавышаў 100 адзінак. У СССР у 1926 замест Аргцыі Упаўнаважанага па філатэліі і бонам была створана Сав. філатэлістычная асацыяцыя пры КамісііУсерас. ЦВК па арганізацыі і распараджэнні фондам імя У.І.Леніна дапамогі бяздоглядным дзецям (СФА, кіраўнік Ф.Г.Чучын) з секцыяй Б. пры ёй, пачаў выходзіць час. «Савецкі калекцыянер». СФА мела манаполію на знешні гандаль філатэлістычным матэрыялам і бонамі; калекцыйныя падборкі бонаў, прызначаныя для утылізацыі, прадаваліся ў СССР у спецыялізаваных крамах. У 1938 рашэннем Эканам. камісіі пры Саўнаркоме СФА была рэарганізавана ў Гал. філатэлі
430
БАНЦАРАЎСКАЯ
стычную кантору. У 1961 створана Міжнар. асацыяцыя калекцыянераў папяровых грашовых знакаў — International Bank Note Society (IBNS). У 2й пал. 20 ст. з’явіліся значныя бел. прыватныя зборы бонаў. У Расіі ў 2008 створаны «Caros баністаў — Цэнтр вывучэння помнікаў папяроваграшовага абарачэння» (старшыня А.Г. Баранаў). Збіральнікі бонаў Бел. рэсп. грамадскага аб’яднання калекцыянераў (старшыня П.Ф.Букліс), утворанага ў 1999 на базе Мінскага абл. аб’яднання калекцыянераў, уваходзяць у секцыю поліфілістаў. У Расіі ў 1990—98 выходзіў час. «НумБон» (РастоўнаДоне), у 2000я гг. з’явіліся сайты па Б. 3 1970х гг. за мяжой пачалі друкавацца нац. каталогі бонаў, у 2008 выйшлі 2 бел. каталога папяровых грашовых знакаў (В.С.Пазднякоў,А.П.Арлоў).32000х гг. асобныя артыкулы па Б. друкуе «Банкаўскі веснік». Многія музеі Беларусі маюць калекцыі бонаў — Брэсцкі абл. краязнаўчы музей (5 тыс.), Нац. маст. музей Рэспублікі Беларусь (4,4 тыс.), Нац. гіст. музей (4 тыс.). Вывучэннем айчыннай гісторыі папяровых грашовых знакаў займаюцца П.Ф.Рабчанка (Кіеў), Л.Квізікявічус (Вільнюс), В.А.Шышанаў (Віцебск), А.Н.Баюра (Брэст).
Літ.: Ч у ч й н Ф.Г. Бумажные денежные знакй, выпушенные на тёррйторйй бывшей Россййской ймперйй за время с 1769 по 1924 г. М., 1925; Кардаков Н. Каталог денежных знаков Россйй й Балтййскйх стран 1769—1950. Берлйн, 1953; Малышев А.Н., Таранков В.Й., Смнренный 14.Н. Бумажные денежные знакй Россйй й СССР. М., 1991; Рябченко П.Ф. Полный каталог бумажных денежных знаков н бон Россйй, СССР, стран СНГ (17691994 гг.). Кнев, 1995; Кац Л.З., Малышев В.П. Энцйклопедня бумажных денежных знаков Россйй. Т1. Правмтельственные эмйссйй 1769—1995. СанктПетербург, 1998; Глейзер М.М. Бонйстйкэ в Петрограде—Ленннграде — СанктПетербурге. СанктПетербург, 1998; Kn
ee, 2000; Денйсов А.Е. Бумажные денежные знакй Россйй 1769—1917 гг. Ч. 4. Регчональные бумажные денежные знакн 1800—1917 гг. М., 2003; Б а ю pa А.Н. Бумажноденежное обрашенне на терряторйй Беларусй в XVIII—XX вв. Брест, 2003; О р л о в А.П. Бумажные денежные знакн в Беларусй. Мйнск, 2008; Пазднякоў В.С. Папяровыя грошы Беларусі: ад XVIII ст. да нашых дзён. Мінск, 2008; М і I с z a k С. Katalog polskich pieni^dzy papierowych od roku 1794. Warszawa, 2004. І.І.Сінчук.
БАНІФРАТЫ, браты м i л a c э p н a c ц i, манахі каталіцкага манаскага ордэна св. Яна Божага (лац. Ordo S.Ioannis de Deo) групы клірыкаў рэгулярных. Заснавальнік ордэна партугалец Ян Божы ў 1540 стварыў у Гранадзе (Іспанія) цывільнае брацтва, гал. мэтай якога быў догляд хворых, удоў і сірот. 1.1.1572 папа рымскі Павел V надаў брацтву статут св. Аўгусціна і назваў яго ў сваім брэве (кароткім пасланні) манаскім ордэнам, які ўзначальваў генерал. Выпрабавальны тэрмін пры ўступленні 1 год, яшчэ 1 год адводзіўся для выпрабавання прынятага ў ордэн. Апрача 3 асн. манаскіх абавязкаў (паслушэнства, устрымання, беднасці) Б. ўзялі на сябе яшчэ адзін — догляд хворых. Кляштарнымі шпіталямі кіравалі цывільныя ардынарыі, якія мелі мед. адукацыю. Вопратка Б. (хабіт); рыза з чорнага сукна, шкаплер з такога жа колеру, маленькі капялюш, скураны пояс. У 1592 Б. раздзяліліся на 2 галіны: іспанскую (кляштары ў Іспаніі і ВестІндыі) і італьян. (кляштары ў Італіі, Францыіі, Германіі і Рэчы Паспалітай). У Рэчы Паспалітай першы кляштар Б. засн. ў Кракаве ў 1609, потым паявіліся ў Беларусі; у Навагрудку (1649—?, фундатар падканцлер ВКЛ Казімір Леў Сапега), Мінску (1700—1836, фундатар стольнік мінскі Тэадор Ваньковіч), Гродне (1727—1843, фундатар віленскі біскуп Панцажынскі, у 1798 кляштар атрымаў фундуш ад рас. імператара Паўла I), Высокім
(1785—1840, фундатар Аляксандр Сапега), Ракаве (1638—1832?).
Л.А.Карнілава.
«БАНКАЎСКІ ВЁСНІК», інфармацыйнааналітычнае выданне. Заснавальнік — Нац. банк Рэспублікі Беларусь. Выходзіць з крас. 1992 у Мінску на бел. і рус. мовах 3 разы на месяц. Публікуе нарматыўнаправавыя акты і інш. дакументы Нац. банка, каментарыі да іх, навук. і інш. артыкулы па праблемах грашовакрэдытнай палітыкі і банкаўскай дзейнасці.
БАНЦАРАЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, культура тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. Аб’ядноўвае археал. помнікі культуры плямён, якія ў 5—8 ст. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Верхнім Панямонні, Верхнім і Сярэднім Падзвінні. Назву атрымала ад гарадзішча Банцараўшчына Мінскага рна. Асн. тыпам пасяленняў былі адкрытыя селішчы, якія размяшчаліся на пакатых узвышшах у поймах рэк або на мысападобных выступах надпоймавых тэрас. Шмат селішчаў узнікла каля ранніх гарадзішчаў, якія дадаткова ўмацоўваліся землянымі валамі і ператвараліся ў гарадзішчысховішчы. Жытлы будаваліся наземныя і паўзямляначныя. Паўзямлянкі былі пераважна зрубавай канструкцыі, іх ніжнія вянкі паглыбляліся ў зямлю на 0,2—0,8 м. Наземныя жытлы мелі слупавую канструкцыю. Сцены рабілі з бярвён таўшч. 0,25—0,35 м. Пл. жытлаў складала ад 7—9 да 18—20 м. Шматкамерная планіроўка сведчыла аб захаванні родавых адносін. Унутры жытлаў, часцей у далёкім ад увахода куце, размяшчаліся печыкаменкі круглай або авальнай формы; радзей у цэнтры жытлаў знаходзіліся агнішчы — вымасткі з дробных камянёў пад пластом гліны, круглай або авальнай формы. Каля дамоў размяшчаліся ямыскляпы, верагодна, калект. карыстання. Пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурган
431
БАНЬКОЎСКІЦЮЛІГ
ных і курганных могільніках. Крэмацыя нябожчыкаў адбывалася за межамі некропаляў, пасля чаго ачышчаныя ад рэштак агню перапаленыя косці змяшчаліся ў гліняныя пасудзіныурны альбо ссыпаліся на дно магільных ям. Для могільнікаў міжрэчча Дняпра і Нёмана характэрны бедныя пахаванні, часцей за ўсё інвентар складаецца з цэлых ці фрагментарных пасудзін. Курганы па форме падзяляюцца на круглыя, падоўжаныя і доўгія, дзе сустракаюцца як урнавыя, так і бязурнавыя пахаванні, змешчаныя на гарызонце, у насыпе альбо адразу пад дзярновым пакрыццем насыпу. У доўгіх курганах было 2—9 пахаванняў. Насельніцтва Б.к. займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Паляванне і рыбалоўства мелі дапаможны характар. Былі развіты здабыча і апрацоўка жалеза, бронзаліцейная вытворчасць, апрацоўка дрэва, косці, ганчарства. Выраблялі слабапрафіляваныя пласкадонныя ляпныя гаршкі. У гліну дадаваліся жарства і буйназярністы пясок. Посуд меў крыху адагнуты венчык, слабавыражаную шыйку, моцна апушчаны плячук, злёгку пукатае тулава. Трапляюцца таксама круглабокія, цыліндрычнаканічныя і міскападобныя пасудзіны, у Падзвінні — слоікападобныя. Знаходзяць разнастайныя прадукты гасп. побыту і ўпрыгажэнні: біканічныя гліняныя прасліцы,жал.нажы,сярпы,сякеры, шпоры, падковападобныя фібулы, бронзавыя бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, рэшткі бронзаліцейнай вытворчасці. Тэр. цэнтр. і паўд. Беларусі многія даследчыкі суадносяць з дзедзілавіцкім і атолінскім варыянтамі банцараўскай, рэгіёны Падзвіння і днепрадзвінскага міжрэчча — са змешанай з тушамлінскай культурай. Многія даследчыкі лічаць, што Б.к. належала балтам і сфарміравалася ў выніку ўплыву з боку паўд. суседзяў і пранікнення на Пн Беларусі элементаў кіеўскай культуры (тыпу Абідні) у асяродак