Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Тв.: Бел. пер. — Габсэк. Мінск, 1993; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—24. М., 1960.
Літ.: Бальзак в воспомйнэнйях современннков. М., 1986; Моруа А. Прометей, йлй Жйзнь Бальзака: пер. с фр. М., 1988.
424
«БАЛЬШАВІК»
БАЛЬНЫ ТАНЕЦ, у традьшыйным разуменні — танец, прызначаны для свецкага адпачынку. Выконваецца парай або большай колькасцю ўдзельнікаў на танц. вечарынах. У якасці сіноніма Б.т. нярэдка ўжываецца тэрмін «бытавы танец», а ў наш час — «спартыўны танец».
Б.т. узнік у 15 ст. ў Італіі, у 16— 17 ст. атрымаў шырокае развіццё ў Францыі. Першапачаткова ён характарызаваўся варыябельнай формай. Пераважалі т.зв. «нізкія танцы» (басдансы), часта ў выглядзе шэсцяў, якія суправаджаліся спевамі танцуючых ці ігрой на лютне, флейце, тамбурыне, арфе, трубе. На стылістыку, дэмакратызацыю жанраў і форм Б.т. ў значнай ступені паўплывала нар. культура. Праз мастацтва жанглёраў, трувераў на баль траплялі нар. танцы, якія асіміляваліся з прыдворнай культурай. Звычайна танцы аб’ядноўваліся парна паводле прынцыпу кантрасту: павольная эстампіда ці басданс — з хуткай сальтарэлай, павана — з гальярдай, курантай. У17 ст. Б.т. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе. Пануючае становішча занялі менуэт, бурэ, гавот, алеманда, чакона, жыга, сарабанда. Засн. ў 1661 у Парыжы Каралеўская акадэмія танца рэгламентавала стыль і выканаўчую манеру Б.т. (забарона імправізацыі, захаванне пэўнага парадку ў залежнасці ад рангу танцуючых і інш.). У 18 ст. з’явіліся новыя, больш вольныя Б.т. (пасп’е, мюзэт, рыгадон, кантраданс, экасэз, лендлер) і дэмакратызаваныя формы баляў (арыстакратычныя і публічныя). У 19 ст. актыўна развіваўся масавы Б.т.: кадрыля, галоп, канкан і інш. 3 сярэдзіны 19 ст. вял. папулярнасць набыў вальс. На мяжы 19—20 ст. на развіццё Б.т. паўплывалі краіны паўн. і паўд. Амерыкі. Узніклі тустэп, блюз, факстрот, квікстэп, чарльстон, затым — бастон, танга, а пасля 1й сусв. вайны — румба, самба. 3 2й пал. 20 ст. ў Б.т. ўзмацніўся імправізацыйны пачатак (твіст і інш.). У цяперашні
час Б.т. існуе і развіваецца ў 2 асн. формах: быт. танец і спартыўны. Апошні перажывае росквіт, пра што сведчаць шматлікія студыі і школы спарт. Б.т., міжнар. і рэгіянальныя спаборніцтвы, якія дэманструюць высокі ўзровень прафесіяналізму танцуючых. Сфарміраваліся 3 праграмы спарт. Б.т.: еўрап. (павольны вальс, танга, венскі вальс, павольны факстрот, квікстэп), лацінаамер. (самба, чачача, румба, пасадобль, джайв) і т.зв. «дзесятка», куды ўваходзяць усе 10 танцаў. З’яўленне Б.т. ў Беларусі абумоўлена ростам свецкай культуры. У 18 — пач. 19 ст. Б.т. выкладаліся ў балетных школах пры дварах бел. магнатаў. Так, танцоўшчыкі Слуцкай балетнай школы Г.Ф.Радзівіла навучаліся мастацтву танца розных жанравых кірункаў. Да сцэнічных танцаў адносілі больш высакародныя, арыстакратычныя Б.т. (пасакалля, сарабанда, чакона і інш.), да быт. — спрошчаныя (кракавяк, казачок, кадрыля і інш.). 3 канца 19 ст. балі рэгулярна наладжваліся ў будынку Мінскага гар. тэатра (цяпер Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). У 2й пал. 20 ст. ў Беларусі актыўна пачаўразвіваццаспарт. Б.т.Створана Бел. федэрацыя танц. спорту (старшыня Т.Бандарчук), дзейнічаюць шматлікія студыі і клубы Б.т.: у Мінску — «Мара» Л.КацЛазаравай, «Мэта» У. і I. Парахневічаў, «Піруэт» М. і Т. Паўлінавых, у Гродне — «Грацыя» М.Крэменскага, А.Рамановіч. Прафес. падрыхтоўка харэографаў Б.т. вядзецца на бальным аддз. кафедры харэаграфіі Бел. унта культуры і мастацтваў. С.І.Уланоўская. БАЛЬЧЭЎСКАЯ Галіна Францаўна (20.1.1945, в. Палессе Мядзельскага рна — 17.5.2005), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1999). СкончылаБел.тэатр.маст.інт(1968). Працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа, з 1972 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Стварыла шэраг самабытных сцэнічных вобразаў з мяккім лірызмам і паэт. узвышанас
Г.Бальчэўская ў ролі Марфы.
цю. Сярод роляў: Марфа («Дагарэла свечачка...» А.Петрашкевіча), Маня («Верачка» А.Макаёнка), Зоська, Адэля, Грыпіна(«Ажаніцца —нежурыцца» Далецкіх і М.Чарота), Дуня Пракопіна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ізабела Дрозд («Амністыя» М.Матукоўскага), Фяклуша і Уліта («Навальніца» і «Лес» А.Астроўскага), Лена («Эшалон» М.Рошчына) і інш.
«БАЛЬШАВІК», тэарэтычны і палітычны орган ЦК КПЗБ. Выдаваўся нелегальна са снеж. 1924 да 1936 у Вільні,пазнейуМінскунабел.(асобныя матэрыялы на рус.) мове. Нумары № 1—40 выйшлі як газета, з 41га — часопіс (выйшла 50 нумароў). У склад цэнтр. рэдакцыі органа ў розны час уваходзілі А.Альшэўскі, С.Будзінскі, М.Блінчыкаў, Л.Родзевіч (рэд.) іінш. Меўрубрыкі: «Зжыцця партыі», «Па Савецкай Беларусі», «Наша жыццё і барацьба», «3 жыцця нашых брацкіх кампартый». Змяшчаў артыкулы па тэорыі і практыцы камуніст. руху ў Польшчы і Зах. Беларусі, рабоце секцый Камінтэрна ў краінах Зах. Еўропы, пастановы пленумаў ЦК КПЗБ, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў КПЗБ,
425
БАЛЬШАВІК
хроніку парт. работы. Пісаў пра паліт. і эканам. становішча ў СССР і БССР. Адыгрываў актыўную ролю ў кіраўніцтве рэв. і нац.вызваленчым рухам працоўных Зах. Беларусі.
Літ.: Зелннскнй П.Й., Ракев н ч Н.А. Печать КПЗБ в борьбе за свободу. Мннск, 1977. С.В.Говін.
БАЛЬШАВІК, вёска ў Мінскім рне. За 12 км на Пн ад Мінска і чыг. ст. Мінск—Пасажырскі, на аўтадарозе Мінск—Мядзель. Цэнтр Папярнянскага с/с. 1396 гаспадарак, 3475 ж. (2008).
На месцы сучаснай вёскі ў 1897 у СёмкаваГарадоцкай воласці Мінскага павета Мінскай губ. існаваў засценак Кажухова, у якім было 7 двароў, 41 ж. 3 20.8.1924 вёска Б. у Папярнянскім с/с АстрашыцкаГарадоцкага рна Мінскай акругі (да 1930). 18.1.1931 падначалена Мінскаму гарсавету. 3 26.5.1935 вёска ў Мінскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1987 цэнтр сельсавета. У 1997 у вёсцы 907 гаспадарак, 3106 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, Цэнтр нар. творчасці, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў польскасав. 1919—20 і Вял. Айч. войны, сярод пахаваных Герой Сав. Саюза Р.М.Зубаў.
БАЛЬШАВІ К, рабочы пасёлак у Гомельскім рне. За 20 км на ПнЗ ад г. Гомель, 1,5 км ад чыг. ст. Лазурная на лініі Гомель—Жлобін, на аўтадарозе Гомель—Магілёў. Цэнтр Бальшавіцкага пасялковага Савета. 2616 ж. (2009).
Першы пасёлак на гэтым месцы ўзнік пасля ўводу ў строй у ліст. 1873 чыг. Бабруйск—Гомель. У1920—40я гг. паявіліся 4 пасёлкі, якія належалі торфазаводу «Бальшавік». У Вял. Айч. вайну каля пасёлкаў у жн. 1941 разам з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя
баі гомельскія апалчэнцы. 24.8.1950 пасёлкі торфараспрацоўшчыкаў №№ 1—4 аб’яднаны ў рабочы пас. Б. (да 17.4.1962 ва Уваравіцкім рне). У 1969 — 2,5 тыс. ж. У 1987 да Б. далучаны пас. Андрыянаўскі.
У 2009дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, Цэнтр пазашкольнай работы, бальніца сястрынскагадогляду, паліклініка, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 5 магазінаў; царква Ксеніі Пецярбургскай (2000я гг.). Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«БАЛЬШАВІК БЕЛАРЎСІ», назва часопіса «Коммунйст Белоруссйй» ў 192752.
«БАЛЬШАВІК ПАЛЁССЯ», назва газеты «Савецкае Палессе» ў 1935—52.
БАЛЬШАВІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВІТАНАК». Створаныў 1979ур.п. Бальшавік Гомельскага рна пры пасялковым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Раманаў (з 1979), М.С.Ланін(з 1980),Т.Л.Цуканава (з 1984), Р.Л.Бяскроўны (з 2004). У складзе ансамбля 16 чал. У рэпертуарыпеснібел. кампазітараў («Прывітальная» М.Бяспалага, «Беларусь мая» Р.Квача, «Пахне жывіца» У.Надтачэя), бел. нар. песні ў апрацоўцы М.Сіраты («Ці я ў мамкі не дачка», «А ў полі дуб зялёны», «Ой, ляцелі гусі з броду»), І.Кузняцова («А калі той вечар»), У.Мулявіна («Ой, кума»), А.Бальцэвіча («Усе гульні каля броду»). Калектыў — удзельнік і дыпламант рэсп. тэлеконкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1998), абл. аглядуконкурсу нар. калектываў (г. Светлагорск, 2007). Р.Л.Бяскроўны. БАЛЬШАНКІ, вясельны чын. Лакальныя назвы «баяркі», «шаферкі», «сняданкі», «друхны», «дружкі» і інш. Б. маглі быць незамужнія дзяўчаты (сваячкі, сёстры, бліжэйшыя сяброў
кі), іх колькасць залежала ад мясц. традыцый. Уваходзілі ў склад світы маладой. Б. апякалі нявесту на працягу ўсяго вясельнага абраду, дапамагалі ў падрыхтоўцы пасагу, прыбіралі ў хаце маладой, спявалі вясельныя песні, удзельнічалі ў вясельных абрадах. Адна з Б. выбіралася старшай (першай, галоўнай). У час вяселля яна была бліжэйшай памочніцай нявесты, выконвала абрадавыя функцыі: расплятала касу маладой на пасадзе, трымала вянец над яе галавой у царкве, таргавалася з жаніхом, «прадавала» яму маладую і месца каля яе за сталом, прымала ад яго чаравікі для нявесты і інш. Старшая Б. вылучалася большым па памерах вянком на галаве, кветкай на грудзях з левага боку.
Літ.: Ннкольскнй Н.М. Пронсхожденне н нсторня белорусской свадебной обрядностн. Мннск, 1956; Вяселле: абрад. 2 выд. Мінск, 2004.
Т.К.Цяпкова.
БАЛЭЙБУХ, бульбяная страва. Тоўчаную вараную ці таркаваную сырую бульбу перамешвалі, дадавалі тлушчу або смятаны і пяклі на капусным лісце. Быў пашыраны ў Зах. Палессі.
БАЛЮСТРАДА (франц. balustrade), невысокая агароджа лесвіц, тэрас, балконаў, галерэй, парапетаў і інш., якая складаецца з шэрага фігурных слупкоў (балясаў), злучаных зверху гарызантальнай бэлькай або поручнямі. Адрозніваюць скразную і «сляпую» Б. (злучана са сценкай). У бел. архітэктуры пашырыліся з 16 ст. ў пабудовах стыляў рэнесансу, барока, класіцызму. У 16—19 ст. Б. аздабляліся парапеты, атыкі, ганкі, інтэр’еры сядзіб і палацаў (Гомельскі палацавапаркавы ансамбль, Лынтупская сядзіба), галерэі ў брамах (в. Цімкавічы Капыльскага рна), ратушы (г. Драгічын), гасп., культавыя пабудовы. Цяпер Б. шырока выкарыстоўваюцца ў маст. аздабленні жылых і грамадскіх будынкаў (гал. корпус Бел. нац. тэхн. унта,
426
БАНДАРНЫЯ
Балюстрада ў інтэр 'еры Гомельскага палаца РумянцавыхПаскевічаў.
жылыядамынапраспекце Незалежнасці ў Мінску, на вул. Кірава ў Віцебску), парапетаў набярэжных (набярэжная р. Свіслач у Мінску).