Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
лесапільня, кузня, млын. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў 1943 загубілі 12 ж. У 1959 555 ж. У 1995 199 гаспадарак, 617 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны. Пакроўская царква (1999). Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму.
БАЛОЦІН Ісідар Міхайлавіч (сапр. Б а л о т н ы Ізраіль Рувімавіч; 8.9. 1907, г. Бабруйск — 7.12.1961), беларускі спявак (лірычны тэнар). Нар.
І.М.Балоцін.
артыст Беларусі (1944). Скончыў Бел. муз. тэхнікум (1930), Бел. студыю оперы і балета (1933). 3 1933 са
І.Балоцін у ролі Ленскага.
ліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (у 1941—42 спяваў у Вял. тэатры) у Маскве. Валодаў гібкім выразным голасам, прыроднай музыкальнасцю, пачуццём муз. стылю. У яго рэпертуары значнае месца належала рамансам бел. кампазітараў і бел. нар. песням. Майстар пераваўсаблення. Стварыў разнапланавыя вобразы: Саўка («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Конрад («Кветкашчасця»А.Туранкова), Сёмка («Алеся» Я.Цікоцкага), Дамавы («Страшны двор» С.Манюшкі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны).
БАЛОЦКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю класіцызму ў в. Балоты Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1882 на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага стромкім 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні, прымыкаюць прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, 3ярусная званіца. Сцены гарызантальна і вертыкальна ашаляваны, апяразаны карнізам і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Гал. і бакавыя ўваходыаформлены6і4калоннымі порцікамі пад 2схільнымі дахамі. У інтэр’еры драўляны 3ярусны іканастас (1885). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БАЛбЦКІ НАРбДНЫ ХОР. Створаны ў 1969 у в. Балоты Кобрынскага рна пры сельскім клубе. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Л.С.Ігнацюк (з 1969), І.В.Вярцейка (з 2008), акампаніятар Р.С.Лясота
422
БАЛТЫ
Балоцкая царква Параскевы Пятніцы.
(з 2008). У складзе хору 14 чал. Асн. мэта дзейнасці — павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў калектыву. У рэпертуары нар. песні бел. («I туды гара, і сюды гара», «Ой, рэчанька», «Цякла рэчка зпад масточка», «Мае вочы чорныя»), укр., рус. («Я паеду з гэтай вёскі», «Залатыя рукі», «Пры калодзежы новы дом»), мясц. («Бадзёра», «За нашынькім садком», «Чорномораць», «Падае лысце з бырэзы», «Як пасееў Якым грэчку»), Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009).
Т.В.Семянчук.
БАЛТРАМАЙЦІС Сільвестрас Іосіфавіч [21.10.1841, в. Манішкяй Шаўляйскага павета, Літва — 1918(?)], літоўскі і беларускі этнограф і бібліёграф. У 1886—1918 у пецярбургскай Публічнай бцы. Асн. праца Б. — «Зборнік бібліяграфічных матэрыялаў для геаграфіі, гісторыі, гісторыі права, статыстыкі і этнаграфіі Літвы... 3 1853 да 1903» (2е выд., СанктПецярбург, 1904). Першае выданне зборніка (1891) ахоплівала перыяд з 1553 па 1891. Лічыў цэнтр. і зах. землі Беларусі гіст. Літ
вой, таму ў «Зборнік...» уключаны гісторыкаэтнаграф. нарысы пра бел. гарады і паселішчы (Вілейку, Ашмяны, Брэст, Гродна, Ліду, Маладзечна, Мінск, Смаргонь, Слонім і інш.), лра пра бел. земляробства, жывёлагадоўлю,бортніцтва,нар.промыслы, паляванне, пра бел. старажытнасці, рунічнае пісьмо, старадрукі. У ім шырока прадстаўлена лра дзеячаў бел. навукі і культуры П.В.Баброўскага, М.В.БезКарніловіча, Біруты (А.Даравінская), Я.Ф.Карскага, А.Г.Кіркора, Ю.Ф.Крачкоўскага, М.К.Любаўскага, А.М.Семянтоўскага, У.Сыракомлі, Я.П. і К.П. Тышкевічаў, М.Федароўскага, Я.Чачота, В.А.Шукевіча, П.В.Шэйна, М.А.Янчука і інш.
БАЛТЫ, групаіндаеўрапейскіхплямён і народаў, якія гаварылі ці гавораць на балтыйскіх мовах або іх дыялектах (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, куршы, земгалы, селы і інш.).
Упершыню тэрмін «Б.» ўвёў ням. вучоны Г.Ф.Несельман у 1845. Фарміраванне Б. адбывалася ў эпоху неаліту (3—2е тыс. да н.э.), калі носьбіты культур шнуравой керамікі пра
нікалі ў Сярэднюю і Паўн. Еўропу і асімілявалі мясц. насельніцтва. Арэал рассялення Б. ахопліваў басейны Віслы, Нёмана, Зах. Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, вярхоўі Волгі і Акі. У жал. веку (8—7 ст. да н.э.—4—5 ст. н .э.) Б. на Пд і ПдУ межавалі са скіфамі, сарматамі і плямёнамі зарубінецкай культуры, на Пн і ПнУ іх суседзямі былі фінаугорскія плямёны, на 3 — славяне і германцы. У пісьмовых крыніцах Б. ўпершыню згадваюцца Тацытам (1 ст. н.э.) у сувязі з промыслам бурштыну. Пталамей (2 ст.) указваў на этнічнае чляненне плямён Балтыйскага ўзбярэжжа і сумежныхтэр. (венеды, вельты, айсты, карбоны, карыёты, селы, гелоны і інш.). У скандынаўскіх хроніках 9 ст. згадваюцца куршы, земгалы, a ў стараж.слав. летапісах (11 ст.) — куршы, латгалы, прусы, яцвягі; пазней (12 ст.) — літва, жмудзь і інш. На тэр. Беларусі Б. належалі днепрадзвінская, штрыхаванай керамікі і, магчыма, мілаградская культуры. Старажытнасці больш позняга часу (6—8 ст.), на думку адных даследчыкаў, былі чыста балцкімі (А.Р.Мітрафанаў, Я.А.Шміт, І.П.Русанава, І.І.Ляпушкін, А.М.Мядзведзеў) альбо балцкімі са слав. уплывам (В.В.Сядоў, Г.В.Штыхаў, В.І.Шадыра), на думку іншых — славянскімі (Э.А.Сымановіч, Л.Д.Побаль, Р.В. Церпілоўскі). Вядучую ролю ў гаспадарцы Б. доўгі час адыгрывалі жывёлагадоўля, паляванне і рыбалоўства. 3 удасканаленнем прылад вытворчасці вядучай галіной гаспадаркі паступова становіцца земляробства. Асн. тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя паселішчы — гарадзішчы, якія з развіццём земляробства змяніліся адкрытымі селішчамі — вёскамі, дзе жыло некалькі сем’яў. Тагачасныя Б. падзяляліся на зах., усх. і дняпроўскіх. Да заходніх адносіліся прусаяцвяжскія плямёны (прусы, яцвягі, куршы, галінды, скальвы), да ўсходніх — леталітоўскія (літва, аўкштайты, жэмайты, латгалы, зем
423
БАЛТЫЙСКІЯ
галы і інш.). Вычляненне дняпроўскіх Б. можна правесці толькі археалагічна (юхнаўская, верхняокская культуры і ўсх. частка днепрадзвінскай культуры). Адзіным рэліктам, які тут захаваўся ў 9—12 ст., было летапіснае племя голядзь (галінды). Паводле даных тапанімікі і археалогіі на тэр. Беларусі пражывалі продкі балцкіх плямён літвы, лотвы, латыгалі, яцвягаў і інш. У 2й пал. 1га тыс. славяне, якія рухаліся з Пд на Пн па Дняпры, адрэзалі дняпроўскіх і часткова ўсх. Б. і амаль поўнасцю асімілявалі іх. Выцесненыя ў рэгіён Прыбалтыкі, Б. прынялі ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. На тэр. Беларусі асіміляцыя Б. працягвалася да 12—13 ст. і пазней. Частка іх была выцеснена на ПнЗ, частка знішчана, але значная колькасць засталася жыць на сваіх месцах, сярод слав. асяроддзя. 3 цягам часу славянізаваныя нашчадкі Б. усё больш зліваліся з новымі патокамі славян, што садзейнічала фарміраванню этнічнай спецыфікі зах. групусх.слав. насельніцтва9—ІЗст., з якіх складалася бел. народнасць.
Літ. : М йт р оф ан о в А.Г. Железный век Средней Белоруссйй (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мйнск, 1978; Ш м й д т Е.А. Племена верховьев Днепра до образовання Древнерусского государства (8 в. до н.э. — 3 в. н.э.). М., 1992; Я г о ж. Верхнее Поднепровье й Подвмнье в 3—7 вв. Тушемланская культура. Смоленск, 2003; Шадыро В.й. Раннйй железный век северной Белоруссйй. Мйнск, 1985; Яго ж. Беларускае Падзвінне (1 е тысячагоддзе н.э.). Мінск, 2006; Егорейченко А.А. Культуры штрйхованной керамякй. Мйнск, 2006. В.І.Шадыра. БАЛТЫЙСКІЯ МОВЫ, галіна індаеўрапейскіх моў. Адны з найб. архаічных; захоўваюць стараж. індаеўрап. моўную сістэму. Паводле структуры найб. блізкія да славянскіх моў. Падзяляюцца на ўсх. (сучасныя літоўская мова, латышская мова, мёртвыя — земгальская, куршская і селонская) і зах. (мёртвыя — пруская,
яцвяжская мовы) групы. У мінулым вобласць, дзе жылі балцкія народы і плямёны, была ў некалькі разоў большая: арэал гідраніміі ахоплівае частку Беларусі, ПнУ Польшчы, Укр. Палессе на У ад р. Гарынь, частку Расіі (басейны Дзясны, верхняй і сярэдняй Акі, вярхоўі Дняпра і Волгі, Падмаскоўе, паўд. Пскоўшчыну) і інш. У цяперашні час пашырэнне Б.м., на якіх гавораць каля 5 млн. чал., абмяжоўваецца ў асн. тэр. Літвы і Латвіі. У Б.м. існуюць агульныя рысы ў фаналагічнай сістэме (супрацьпастаўленне па мяккасці/цвёрдасці зычных), у складзе словаўтваральных фармантаў назоўнікаў (літоўскія памяншальныя суфіксы на ul, uz, ut: «tetulis—тaтyля»,«mergйze—дзяўчынка», «vaikutis—дзіцятка»), у сістэме дзеясловаў (форма 3й асобы адзіночнага ліку супадае з адпаведнымі формамі множнага і парнага) і інш. Паміж усх. і зах. групамі адсутнічае выразная мяжа: літоўская мова падобная да прускай у адрозненне ад латышскай; куршская з’яўляецца прамежкавым звяном паміжгрупамі. Протабалтыйскіягукі [s] і [z] захаваліся толькі ў літоўскай мове — ваўсіхастатніхяны перайшлі адпаведна ў [s] і [z]. Атрыманы ў спадчыну з протабалтыйскай свабодны націск захаваўся ў літоўскай і прускай мовах. У беларускай мове адлюстроўваецца пэўны лексічны ўплыў Б.м. Гэта словы, якія ўвайшлі ў час існавання ВКЛ («атоса», «бонда», «дойлід», «жвір», «ёўня», «жлукта», «клуня», «кубел», «лоўж», «пуня», «свіран», «яндоўка» і інш.), атаксама некаторыя тапонімы і антрапонімы («Ашмяны», «Жупраны»; «Лукша», «Шніп», «Юргель»). Значнае ўзаемадзеянне бел. мовы і Б.м. фіксуецца па ўзроўні мясц. гаворак на сумежных тэрыторыях. Балтызмы таксама сустракаюцца ў польск., рус., укр., чэшскай, балгарскай, славенскай мовах.
Г.К. Чахоўскі.
БАЛЬЗАК (Balzac) Анарэ дэ (20.5.1799, г. Тур, Францыя — 18.8.1850), фран
цузскі пісьменнік, пачынальнік рэалізму 19 ст. Вучыўся ў Вандомскім калежы, у 1819 скончыў парыжскую Школу права, адначасова праслухаў курс лры ў Сарбоне. Першы твор — класіцыстычная трагедыя ў вершах «Кромвель» (1820). Поспехіпрызнанне прыйшліда Б. звыхадам гіст. рамана «Шуаны» (1829). Прыярытэтам эстэтычнай сістэмы пісьменніка стаў паказ матэрыяльнага свету і паўсядзённага жыцця. Адчуванне свету ў яго цэласнасці і ўнутранай узаемазвязанасці прывяло Б. ў 1834 да задумы стварыць грандыёзны раман пра грамадства, людзей і падзеі 19 ст., якая была рэалізавана ў вял. цыкле раманаў і навел (каля 100) пад назвай «Чалавечая камедыя». Творы аб’ядноўваліся агульнымі героямі, якія ўяўлялі сабой розныя тыпы: узроставыя, прафес., сац., маральныя, псіхал. і інш. Б. паказаў заганы грамадства, дзе грошы і асабісты інтарэс выцясняюць усё лепшае, натуральнае з чалавечых адносін і здольны ператвары ць чалавека ў монстра. Творчая манера Б. вылучаецца апісальнасцю, стыль — дэталёвасцю, жывапіснасцю. Аўтар зб. навел «Свавольныя апавяданні» (1832—37), п’есы «Мачаха» (1848) і інш. Асаблівай папулярнасцю ў Беларусі карысталася п’еса «Мачаха», якая ставілася ў Дзярж. рус. драм. тэатры (1938), абл. тэатрах — Брэсцкім (1949), Магілёўскім (1955), Гродзенскім (1956) і Гомельскім (1986), Тэатры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе (1955). Пастаўлены таксама інсцэніроўкі яго раманаў «Яўгенія Грандэ» (1954, Гродзенскітэатр) і «Жыццё халасцяка» (пад назвай «Драпежніца», 1960, Магілёўскі тэатр). На бел. мову раман «Габсэк» пераклаў У.Палуянаў.