• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Налівайка Л. Прадвеснік новай эстэтыкі // Мастацтва. 2007. № 8.
    ВАКШТЫ, вёска ў Іўеўскім рне, на р. Бярэзіна (басейн Нёмана). За 25 км на У ад г. Іўе і чыг. ст. Юрацішкі на лініі Ліда—Маладзечна, 188 км ад Гродна. Цэнтр Бакштаўскага с/с. 286 гаспадарак, 662 ж. (2009).
    Упершыню згадваецца ў хроніках крыжакоў 14 ст. У 1387 вял. князь ВКЛ Ягайла перадаў Б. касцёлу св. Станіслава ў Вільні. У 2й пал. 15 ст. Б. належалі Кезгайлам. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У 1886 — 83 двары, 918 ж., 2 царквы, сінагога, багадзельня, школа, заезны дом, 2 карчмы. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. У 1845 засн. нар. вучылішча (у 1861 — 64 вучні, бка). У 1861 у сяле 325 рэвізскіх душ, дзярж. ўласнасць. У 1897 — 1403 ж., царква, малітоўны дом, нар. вучылішча, 3 магазіны, 6 крам, 5 піцейных дамоў. У 1909 — 102двары, 1428 ж.У 1921—39 ускладзе Польшчы, цэнтр гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 — 110 двароў, 497 ж., у засценку Б. 9 двароў, 39 ж. 3 12.10.1940 мястэчка (92 двары, 414 ж.), цэнтр сельсавета Юрацішкаўскага рна Баранавіцкай, з 20.9.1944 Маладзечанскай абласцей. У 1940 працавалі 7гадовая школа, хатачытальня, паштовае аддз., ФАП, маслазавод. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Іўеўскім рне Гродзенскай вобл. У 1970  382 двары, 1257 ж. У 1995 389 гаспадарак,885 ж.
    У 2009 комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», амбулаторыя, сталовая, 6 магазінаў; царква св. велікамучаніка Панцеляймона (1993), каталіцкая капліца Сымона і Марыі (2003). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнік у гонар Лідскага міжраённага падп. партцэнтра КП(б) Б і партыз. брыгад.
    БАКШТЫ, вёска ў Шчучынскім рне. За 27 км на Пн ад Шчучына, 30 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы на лініі Ліда—Масты, 67 км ад Гродна. Цэнтр Бакштаўскага с/с. 144 гаспадаркі, 344 ж. (2009).
    412
    БАЛАДА
    Вядомы з 16 ст. ў Лідскім павеце. У 1567 вёска, уладанне Юхны Янавіча. У 1738 вёска (4 дымы) у Астрынскім старостве. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце. У 1865 — 46 дамоў, 175 ж. У 1886 сяло ў Васілішкаўскай воласці, дзейнічала царква. У 1905 вёска, 449 ж., у 1908 — 47 двароў. 3 1921 у складзе Польшчы, у Васілішкаўскай гміне Лідскага, потым Шчучынскага паветаў Навагрудскага ваяв. У 1921 — 90 двароў, 450 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10. 1940 вёска, цэнтр сельсавета Васілішкаўскага рна Баранавіцкай, з 20.9.1944 Гродзенскай абласцей, з 20.1.1960 у Радунскім, з 13.2.1960 у Шчучынскім рнах. У 1940 — 100 двароў, 543 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1995 — 170 гаспадарак,436ж.
    У 2009 дзіцячы сад—базавая школа, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны.
    БАЛАБАЙКА Фёдар Якаўлевіч (н. 21.7.1949, г. Магілёў), беларускі танцоўшчык. Засл. артыст Беларусі (1978). 3 1974 саліст харэагр. ансамбля «Харошкі». Для яго выка
    нальніцкага стылю характэрны жыццярадаснасць, гратэскавая манера падачы матэрыялу, віртуознае тэхн. майстэрства. Стварыў запамінальныя і яркія вобразы ў пастаноўках: «Бабруйскія карцінкі», «Валачобнікі», «Весялуха», «Вяселле», «Гусарыкі», «Каляда», «Местачковы
    вальс», «Пава», «Пілігрымы», «Сваты», «Святкі», «Субота», кадрылі «Лянсей» і інш.
    «БАЛАБАС», беларускі народны TaHeu. Зафіксаваны ў канцы 19 ст. ў Ваўкавыскім павеце. Выконваўся пад жартоўныя прыпеўкі. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі.
    БАЛАБЎХА, балабуша, балаб у ш к а, булачка з пшанічнай або жытняй мукі. Пяклі з хлебнай рошчыны, у якую дадавалі пшанічную муку. Прэсныя Б. пяклі на памінкі. Пашырана на Магілёўшчыне і цэнтр. Палессі.
    БАЛАДА (франц. ballade ад позналац.balloтанцую),у літаратуры драматычна напружаны, сюжэтны ліраэпічны верш казачнафантаст., легендарнагіст. ці гераічнага зместу. Аўтар Б. выбірае здарэнне, якое атрымлівае ўсеагульнае значэнне для саміх персанажаў і для цэлай сац. ці нават нац. групы. Мэтай Б. з’яўляецца не ўсебаковае даследаванне разнастайных жыццёвых калізій, а паказ пэўнага чалавека ў адзін з самых складаных або пераломных момантаў яго жыцця. Б. развілася з нар. танц. песні любоўнага зместу, пашырылася ў сярэдневякоўі ў Францыі, затым у Італіі. 3 2й пал. 18 ст. на еўрап. лру паўплывала англашатландская нар. Б. Для яе характэрны драм. напружаны сюжэт з дынамічным разгортваннем падзей, шырокае выкарыстанне фалькл. прыёмаў і сродкаў. Першыя бел. Б. з’явіліся ў сярэдзіне 19 ст. і напісаны па матывах нар. паэзіі («Нячысцік» А.Рыпінскага, «Хцівец і скарб на святога Яна» Ф.Багушэвіча), якія паклалі пачатак бел. літ. Б. На аснове бел. фальклору яскравыя Б. напісалі бел.польск. паэты А.Міцкевіч («Свіцязь», «Свіцязянка», «Рыбка»), Я.Чачот («Свіцязь», «Мышанка»), Я.Баршчэўскі («Дзве бярозы», «Зарослае возера»), У творчасці Я.Купалы («Забытая карчма», «Страшны вір»), Я.Коласа («Няшчасная маці», «На адзіно
    це»), А.Гаруна («Варажба»), З.Бядулі («У калядную ноч», «Балада») Б., апіраючыся на фальклор, набыла вызначальныя рысы літ. Б. Бел. Б. 20 ст. наблізілася да рэальнага жыцця чалавека («Астрожнік» П.Труса, «Машыніст» А.Дудара і інш.). У час Вял. Айч. вайны асаблівага росквіту дасягнула гераічная Б. («Балада аб чатырох заложніках», «Маці» А.Куляшова, «Балада пра партызана Дубягу», «Антон Нябаба» М.Танка і інш.). У цяперашні час плённа развіваюцца розныя жанравыя формы Б.: гіст. («Веча славянскіх балад» Я.Сіпакова), сказавыя («Кастусь Каліноўскі» П.Броўкі), песеннага тыпу («НадзяНадзейка» П.Броўкі), партрэтныя («Герой» П.Панчанкі), псіхал. («Юнак быў зпад Слоніма родам» А.Лойкі) і інш.
    У фал ьклоры —ліраэпічная песня апавядальнага характару пра незвычайныя, часта трагічныя падзеі ў асабістым жыцці чалавека. Першапачаткова Б. — простая песенка, якая суправаджала танцы, пазней аформілася як жанр, набыла спецыфічныя прыкметы, характэрныя для пэўнага народа. Апавяданне ў Б. вядзецца пераважна «ад аўтара», падзеі развіваюцца паслядоўна, аб’ектыўна (без актыўнага аўтарскага каментарыя, маралізацыі). Эмацыянальнае ўздзеянне на чытача дасягаецца з дапамогай маст. прыёмаў і сродкаў (дыялог, паўторы з нарастаннем і інш.), кампазіцыйнай пабудовы тэкста (абавязковыя кульмінацыя і фінал), муз. афармленнем. Вывучэннетэкстаў і напеваў бел. Б., якія характарызуюцца дамінуючай роллю родавых адносін, верай у цуды, метамарфозай і персаніфікацыяй з’яў прыроды, наяўнасцю элементаў магіі і інш., пацвердзіла іх стараж. паходжанне. Традыц. героі Б. (маці, дачка, сын, сястра, брат, свякроў, нявестка, цар, кароль, пан і інш.) паказваюцца не абстрактна, а рэальнымі людзьмі, якія праяўляюць характар, волю, дэманструюць самаадданасць і г.д.
    413
    БАЛАЛАЙКА
    Вял. ўвага надаецца паказу ўнутранага свету чалавека, яго думак і інш. Згодна з жанравымі прыкметамі, Б. падзяляюцца на міфал., казачныя і легендарныя, гіст., гераічныя, з загадкамі, гульнёвакарагодныя і навелістычныя. У міфалагічн ы х Б. сэнсавую ролю выконваюць архаічныя матывы метамарфозы, што надае ім спецыфіку этыялагічных (тлумачальных) міфаў. Сюды адносяцца сюжэты «браткі», «дачкаптушка», «свякроў заклінае нявестку ў рабіну (каліну, таполю, яліну)», «браты, што зняславілі родную сястру і забілі швагра, становяцца вапнавымі камянямі» і інш. Да іх блізкія казачныя і легендарныя Б., уякіх персаніфіцыруюццажывёлы,птушкі, неадушаўлёныя прадметы, сілы прыроды. Напр., як у сюжэтах «BayKi даглядаюць малое», «зязюля абвяшчае смерць малойца», «труна прамаўляе», «смерць — памочніца» і інш. Толькі ў Беларусі сустракаецца сюжэт пра ваўка, які «перамагае ў шлюбным спаборніцтве маладога паніча і жэніцца з каралеўнай». Г і с т а р ы ч н ы я Б. пазбаўлены фантастыкі, звязаны з рэальнымі падзеямі, часцей за ўсё барацьбой славян з татарамі («цешча ў палоне ў зяцятатарына», «татарысваты» і інш.). Героі гэтых Б. паказваюцца мужнымі і стойкімі людзьмі, якія любяцьродныкрай. Угераічных Б. асуджаецца вайна, паказваецца трагізм страты родных на вайне («смерць мужа на вайне», «ад’езд сына на вайну»), прычым іх аплакваюць не толькі блізкія, але жывёлы, птушкі («ірзалі коні, цела везучы» і інш.). Б. з загадкамі (звычайна іхбыло7)першапачатковаз’яўляліся выпрабаваннем. Таго, хто не мог адгадаць загадкі, прыносілі ў ахвяру. Пазней яны сталі перадшлюбным іспытам кемлівасці дзяўчыны. У Б. гульнёвакарагодных раскрываецца тэма кахання, спалучаюцца ўнутрыжанравыя, вобразныя і маст. прыкметы іншых відаў Б.
    («выкуп дзяўчыны з турэцкай няволі» — гіст., «гора, якое нясе вайна», «праводзіны на вайну» — гераічнай і інш.). Найб. колькасць сярод зафіксаваных твораў складаюць Б. н а в е л і с т ы ч н ы я, прысвечаныя розным жыццёвым рэаліям, калізіям, канфліктам («дзяўчына топіць няшлюбнае дзіця», «казакі намаўляюць дзяўчыну на вандроўку» і інш.). Пратэст супраць сац. несправядлівасцізаключае шырока вядомая Б. «Бандароўна». Фалькл. сюжэты натхнялі на стварэнне Б. многіх бел. пісьменнікаў. Сярод іх: А.Рыпінскі, В.ДунінМарцінкевіч, Ф.Багушэвіч, М.Багдановіч, Я.Купала, Я.Колас і інш.
    У м у з ы ц ы — твор ліраэпічнага ці эпікагераічнага характару. Вядома некалькі жанрава акрэсленых гіст. тыпаў Б.: эпохі Адраджэння (вак. поліфанічная), эпохі рамантызму (сольная вак., інструм.). У сучаснай музыцытэрмін «Б.» выкарыстоўваецца ў дачыненні да розных паводле выканальніцкага складу твораў, часта ён спалучаецца з інш. жанравым вызначэннем (сімфоніяБ., канцэртБ.). Сярод бел. кампазітараў, якія працуюць у жанры Б., Л.Абеліёвіч (вак. цыклы «Партызанскія балады» і «Ваенныя балады»), М.Аладаў (сімфоніяБ. «У суровыя дні»), А.Багатыроў (харавая Б. «Шумелі бярозы», Б. з фартэпіянным трыо), Я.Глебаў («Альпійская сімфоніябалада»), Я.Цікоцкі (Б.маналог «Помнік» для баса і арк. на словы А.Пушкіна), І.Кузняцоў (хор «Балада пра маці»), І.Лучанок («Балада прасалдацкае сэрца» і цыкл песеньБ. для салістаў, хору і аркестра), П.Падкавыраў (кантата «Балада пра чатырох заложнікаў» на словы А.Куляшова) і інш. Шэраг твораў звязаны з тэматыкай і сюжэтамі фалькл. Б.: сімф. паэма «Бандароўна» Г.Гарэлавай, кантата «НадзяНадзейка» Э.Наско, кантата «Не сячы, мой татухна, пры дарозе бярозы» М.Васючкова (для нар. хору і ансамбля ўдарных інструментаў натэксты бел. нар. Б.).