Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Кушлянах дзейнічаюць мемар. музеі пісьменніка. У 1990 у АН Беларусі праведзены «Багушэвічаўскія чытанні». У Смаргоні 6.9.2009 пад знакам творчасці Б. адбылося агульнанац. свята — Дзень бел. пісьменства.
Тв.: Выбр. творы. Мінск, 1952; Творы. Мінск, 2009; Вершы. Мінск, 1976; Каму дудка паслушна: вершы. Мінск, 1990.
Літ.: Барысенка В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мінск, 1957; Майхровнч С. Жнзнь нтворчество Ф.Богушевнча. Мннск, 1961; Францішак Бенядзікт Багушэвіч: жыццё і творчасць. Мінск, 1986; Рудко А. Францішак Багушэвіч. Смаргонь, 1990; Содаль У.І. Кушлянскі кут. Мінск, 1990; Я г о ж. Сцежкамі Мацея Бурачка: пошукі, замалёўкі, нарысы. Мінск, 1991; Я г о ж. Жупранская старонка. Мінск, 1992; Яго ж. Свіранскія крэскі. Мінск, 1995; Яго ж. Умей слухаць: Кушлян. дыяменты — жартоўкі, анекдоткі, нар. аповеды, досціпы. Мінск, 2003; Яго ж. Святы той куточак фальварак Свіраны. Мінск, 2005; He пакідайце ж мовы нашай беларускай... [Электронны рэсурс]. Мінск, 2009. А.А.Суша.
БАГУШЭВІЧ Юрый (Георгій Канстанцінавіч; 5.5.1917, г. Орша — 18.3. 1983), рускі пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. інт (1941). Працаваў у перыяд. друку, літ. кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР. У 1961— 64 гал. рэд. Мінскай студыі навук.папулярных і хранікальнадакум. фільмаў. Аўтар аповесцей для дзяцей і юнацтва «Пабрацімы» (1955), «Дрэва дружбы» (1959), «У гарадку над Нёманам» (1973), «Дырэктар «зялёнай школы» (1975), п’есы «Сябры» (з В.Зубам, паст. 1958, выд. 1960), сцэнарыяў дакум. фільмаў. Удзельнічаў у напісанні гісторыі мінскіх заводаў.
Тв. : Юность прншла: повестн. Мннск, 1977.
БАГУШЭВІЧ Юрый Барысавіч (н. 23.4.1946, г. Глыбокае),беларускіжывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст.
402
БАГУШЭВІЧЫ
інт (1973). Працуе ў галіне манумент.дэкар. мастацтва, а таксама ў станковым жывапісе. Асн. работы: дэкар. пано «Слава працы» на фасадзе адм. корпуса камбіната жалезабетонных канструкцый у г. Баранавічы (1975, з В.Нямцовым, А.Яскіным), размалёўка «Песня пра Беларусь» у Доме культуры ў р.п. Праўдзінскі Пухавіцкага рна (1976), мазаікі «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску (1980), «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамех. заводзе (1985—91, з У.Крываблоцкім), роспіс інтэр’ераў Мінскага касцёла Сымона і Алены (1992) і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2005) і інш. Сярод станковых работ: «Жніво» (1977), «Цёплая ноч» (1978), «Юнацтва нашых бацькоў» (1980), «Агінскі», «Атлантыда», «Мядзёлка» (усе 2006) і інш.
БАГУШЭВІЧА Ф.К. МУЗЁЙСЯДЗІБА «КУШЛЯНЫ», філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Засн. ў 1990 у в. Кушляны Смаргонскага рна, з 2001 сучасны статус. Музей размешчаны ў хаце, якую Ф.Багушэвіч пабудаваўу 1896. Ад сядзібы з 19 ст. захавал іся таксама каменная адрына, альтанка, парк, каштанавая алея. Помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 19 ст. — адзіная ў краіне ўцалелая сядзіба бел.
пісьменніка таго часу. Недалёка ад яе знаходзіцца камень з мемар. надпісам «Памяці Мацея Бурачка. 1900 г.», устаноўлены мясц. жыхарамі ў гонар паэта. Да 1988 у доме размяшчалася Кушлянская сельскаябкаімяФ.Багушэвіча.У 1990да 150годдзя паэта сядзіба была рэстаўрыравана: адноўлены падмурак, франтоны, дах і першапачатковая планіроўка дома. Маёнтак Кушляны быў куплены ў 1749 прапрадзедам пісьменніка А.Багушэвічам. Тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады Ф.Багушэвіча, у 1898 ён пераехаў сюды на сталае жыхарства і правёў тут свае апошнія гады. Экспазіцыя размешчана ў сядзібным доме ў 6 залах. Мемар. частка ўключае кабінет і гасцёўню, інтэр’ер якіх адноўлены па фотаздымкахканца 19ст. іўспамінах унучкі паэта С.Тамашэўскай. Літ. частка аб’ядноўвае 3 залы. Тут прадстаўлены першыя выданні паэт. збкаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі», аўтографы і фотаздымкі, рукапісы твораў і лісты, напісаныя Ф.Багушэвічам, кнігі У.Сыракомлі, В.ДунінаМарцінкевіча, А.Міцкевіча, Я.Купалы, Я.Коласа, аўтографы М.Танка, А.Пісьмянкова, М.Дуксы, С.СокалаваВоюша. У экспазіцыі знаходзяцца дакументы, якія адлюстроўваюць удзел сям’і Багушэвічаў у паўстанні 1863—64, свед
чаць пра адвакацкую дзейнасць Ф.Багушэвіча, паступленне ў Пецярбургскі унт, а таксама частка яго перапіскі з Я.Карловічам і Э.Ажэшка. Дэманструюцца скульпт. барэльефы Ф.Янушкевіча «Кастусь Каліноўскі» і «Ля каменя над магілай паўстанцаў», скульпт. партрэт «Мацей Бурачок» работы П.Лука, лінарыты М.Купавы «Малады Багушэвіч», «Паўстанцы чытаюць «Мужыцкую праўду» і «Этап у Сібір», карціны «Дарога ў Жупраны» М.Аўчыннікава, «Дом паэта» А.Пашкевіча, «Школаў Доцішках» Г.Сянькоўскага, «Вільня сярэдзіны 19 ст.» В.Сташчанюка і інш. У музеі праводзяцца літ. сустрэчы, чытанні і музейныя святы, лекцыідля школьнікаў. І.Б.Лапцёнак.
БАГУШЭВІЧЫ, вёска ў Бярэзінскім рне, на р. Уса. За 24 км на ПдЗ ад г. Беразіно, 30 км ад чыг. ст. Градзянка на лініі Градзянка—Вярэйцы, на аўтадарозе Беразіно—Бабруйск, 95 км ад Мінска. Цэнтр Багушэвіцкага с/с. 161 гаспадарка, 421 ж. (2008).
Упершыню згадваюцца ў 1501 як маёнтак у ВКЛ. 3 1566 у Мінскім павеце. У 16—18 ст. мястэчка, праводзіліся 2 кірмашы ў год, мелася прыстань. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска, цэнтр воласці,
Будынак Багушэвіча Ф.К. музеясядзібы «Кушляны».
Багушэвіча Ф.К. музейсядзіба «Кушляны». Мемарыяльная гасцёўня.
403
БАГУШЭЎСК
524 ж., касцёл, царква, 4 сінагогі, нар. вучылішча. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Бярэзінскім рне Барысаўскай, з 1927 Мінскай (да 1930) акруг. 3 15.1.1938 у Магілёўскай, з 20.9.1944 Мінскай абласцях. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1962—65 у Чэрвеньскім рне. У 1995 у вёсцы 190 гаспадарак,500 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, мірных жыхароў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Яна Багаслова (сярэдзіна 19 ст.). Помнік археалогіі — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур (1 ст. да н.э. — 2 ст. н.э.). У Б. нарадзіліся: нар. артыст Беларусі В.С.Белахвосцік (1934—2003), генераллейтэнант К.А.Каваленка (1891—1980), дзярж. дзеяч Беларусі М.І.Кавалёнак (190058).
БАГУШЭЎСК, гарадскі пасёлак у Сенненскім рне. За 37 км на У ад Сянна, 42 км ад Віцебска. Чыг. ст. Багушэўская на лініі Віцебск— Орша, аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай. Цэнтр Багушэўскага пасялковага Савета. 3120 ж. (2009).
У 19 ст. вядомы як фальварак Багушэўка, дзе ў 1854—84 працаваў бровар. Пасля пабудовы чыг. Віцебск—Жлобін (1903) — чыг. ст. Багушэўская, вакол якой вырасла мястэчка Б. (Серакаратнянская воласць Аршанскага павета). 3 1924 мястэчка, цэнтр Багушэўскага рна Аршанскай акругі (да 26.7.1930). У 1926 у Б. 1176 ж. 3 8.7.1931 у Аршанскім рне. 3 15.7.1935 зноў цэнтр Багушэўскага рна, з 20.2.1938 Віцебскай вобл. У 1939 дзейнічалі арцель гнутай мэблі «Праца» (44 рабочыя) і вінзавод (34 рабочыя). 3 27.9.1938 гар. пасёлак у Віцебскай вобл., у 1939 было 3,3 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзі
ны ліп. 1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960уСенненскімрне. У1990 — 5 тыс. ж., у 1995 — 4,5 тыс. ж.
У 2009 2 сярэднія і дзіцячая школа мастацтваў, санаторная школаінтэрнат, Дом культуры, бка, Дом творчасці дзяцей і моладзі, бальніца, абл. туберкулёзная бальніца, паліклініка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», прадпрыемства быт. абслугоўвання насельніцтва «Прэстыж», 12 магазінаў. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, помнікі ў гонар войск 20й арміі, якія гераічна змагаліся з ворагам у ліп. 1941, і мірным жыхарам, расстраляным у Вял. Айч. вайну. Царква св. апосталаў Пятра і Паўла (1995).
БАГУШЭЎСКІ Ян (1881 ?), беларускі скульптар. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. Жыў у Швейцарыі. На яго творчасць паўплываў аўстрыйскі сецэсіён (мадэрн). Адзін з актыўных членаў культ. аб’яднання «Агніска» ў Мінску (1907), удзельнік маст. выставак, дзе экспанаваліся яго работы. Сяродтвораў: «Мінулыячасы», «Галава Буды» і інш. У праграмным дакладзе на абмеркаванні маст. выстаўкі ў Мінску (1911) сцвярджаў вял. грамадскавыхаваўчыя магчымасці скульптуры.
БАГУШЭЎСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР. Створаны ў г.п. Багушэўск Сенненскага рна (да 1938 мястэчка) з драм. гуртка, які існаваў з 1929. Дзейнічае пры гарпасялковым Доме культуры. У 1959 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнікі: Ф.Кулік (з 1929), Б.Сарочкін (1930— 41), Р.Сарочкіна (1946—74 і 1979— 91), Р.Эпштэйн (1974—75), В.Ігін (з 1976),І.Амбразевіч(1978—79),М.Глушакоў (з 1992), У.Груздзёў (з 1995), Л.Ганчарова (з 1997), К.Пархоменка (з 1999), А.Кузняцова(з 2001), Ю.Іваноўскі (з 2007). Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва, папулярызацыя
тэатр. мастацтва. Сярод пастановак 2000х гг.: «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Конскі партрэт» Л.Родзевіча, «Самагубца» А.Аверчанкі, «Скупы рыцар» А.Пушкіна, «Другая смерць Жанны д’Арк» С.Санца, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Сямейны партрэт з чужым» С.Лабазёрава і інш. Калектыў — удзельнік абл., раённых і рэгіянальных культ. мерапрыемстваў.
Ю.Г./ваноўскі.
БАДАКОЎ Аляксандр Васілевіч (н. 23.2.1926, в. Бахараўка Смаленскай вобл., Расія), беларускі філосаф. Канд. філас. навук (1959), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў БДУ (1950). Выкладаў у Бел. політэхн., Мінскім пед. інтах. 3 1973 у Гродзенскім унце (у т.л. да 1978 саветнік рэктара, да 1994 рэктар), у 1998—2008 заг. кафедры, праф. Бел. унта культуры. Даследуе свядомасць і яе ролю як актыўнага фактара фарміравання чалавека і грамадства, сутнасць і асаблівасці навук.тэхн. прагрэсу, праблемы адукацыі і выхавання ў сучаснай вышэйшай школе. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Дыялектычны матэрыялізм» (1972), «Гісторыя філасофіі» (2е выд., 2001, у сааўт.), «Філасофія свядомасці» (2003).
7в.: Як чалавек пазнае свет. Мінск, 1974; Свядомасць, яе паходжанне і сугнасць. Мінск, 1976; Штовывучаефіласофія. Мінск, 1981; Формнрованне всесторонне развнтой лнчностн. Мннск, 1987.