• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Ннкмфоровскнй Н.Я. Нечнстнкн, свод простонародных в Внтебской Белорусснн сказаннй о нечнстой снле. Внтебск, 1995. У.А.Васілевіч.
    БАГОР, б у с а к, б a с а к, 1) прылада для падцягвання бярвёнаў у вадзе на сплаве; шост з вострым металічным наканечнікам, ад якога адгаліноўваецца такі ж востры крук. Выкарыстоўваецца ў плытагонстве, пры тушэнні пажараў і інш. 2) Традыц. рыбалоўная прылада; дрэўка з адным або 2 металічнымі крукамі на канцы. Прызначаўся для лоўлі рыбы ў палонках: рыбак падводзіў пад рыбіну крук, рэзкім рухам падчэпліваў яе і выкідваў на лёд. Быў пашыраны ў рыбалоўстве на Паазер’і. У наш час лоўля Б. забаронена.
    БАГРЫМ Паўлюк (Павел Восіпавіч; 14.11.1812, в. Крошын Баранавіцкага рна — 1891?), беларускі паэт. Вучыўся ў Крошынскай парафіяль
    най школе. Працаваў кавалём у Крошыне. У мясц. касцёле зберагаецца металічная люстра работы Б. — узор маст. коўкі. Захаваўся адзін верш Б. — «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», апублікаваны навагрудскім юрыстам І.Яцкоўскім («Аповесць з майго часу», Лондан, 1854). Верш — шэдэўр бел. лірыкі 19 ст., які кранае сілай пратэсту супраць прыгону, глыбінёй пачуццяў, арганічнасцю формы і зместу. У1985 у Крошыне адкрыты музей нар. мастацтва і рамёстваў імя Б.
    Літ.: Паўлюк Багрым. Мінск, 1994;
    Ц в і р к a К. Камяні тых сядзібаў: шляхі паэтаў XIX ст. Мінск, 2004.
    БАГЎН Міхась (сапр. Б л о ш к і н МіхаілФёдаравіч;8.11.1908, Мінск — 17.2.1938), беларускі пісьменнік. Скончыў курсы пры Мінскім бел. пед. тэхнікуме (1928). Настаўнічаў. У 1931—36 працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына», «Літаратура і мастацтва», Дзярж. выдве БССР. Яго лірыка рамантычнаакрыленая, жыццесцвярджальная (збкі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Аўтар паэм «Крокі ў вяках» (1930), «Канчыта зпад Таледа» (1936). Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на бел. мову раманы «Як гартавалася сталь» М.Астроўскага (1936), «Ваколіцы» Л.Первамайскага (1931, з З.Астапенкам), «Брускі» Ф.Панфёрава (1932, з Т.Кляшторным), вершы А.Пушкіна,
    399
    БАГУСЛАЎСКАЯ
    У.Маякоўскага, Э.Багрыцкага і інш. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954.
    Тв:. Выбранае. Мінск, 1961.
    БАГУСЛАЎСКАЯ Нінэль Захараўна (н. 21.6.1935, г. Крывы Рог, Украіна), беларуская эстрадная спявачка (сапрана).Засл.артысткаБеларусі(1975). Скончыла муз. вучылішча ў Душанбе (1958). У 1962—87 салістка Бел. філармоніі. Яе выканальніцкая манеравылучаеццамяккасцю,шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый: песні «Белая Русь» Ю.Семянякі,«Спадчына»І.Лучанка. Дыпламант 1га Усесаюзнага конкурсу сав. песні (Масква, 1966).
    БАГУСЛАЎСКІ Войцех (9.4.1757, маёнтак Глінна каля Познані, Польшча — 23.7.1829), польскі рэжысёр, антрэпрэнёр, акцёр драмы і оперы, драматург, педагог, тэатр. дзеяч. Заснавальнік польск. прафес. нац. драм. імуз. тэатра. У 1783—84у Гродне пад яго кіраўніцтвам гастраліравала трупа тва артыстаў тэатра «Нацыянальныя акцёры», якая паказала 13 спектакляў. П’есы Б. былі
    Багушоўская Пакроўская царква.
    Н. 3. Багуслаўская.
    ў рэпертуары многіх польск. труп, якія працавалі ў Беларусі. У 1791— 93 трупа Д.Мараўскага паказала яго драму «Доказ удзячнасці народу» і камедыю нораваў «Генрых VI на паляванні». Апошняя ставілася і трупай М.Кажынскагаў Мінску, які самы папулярны твор у пастаноўцы Б. — «Уяўны цуд, або Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані.
    БАГУШбЎСКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Багушоўка Бабруйскага рна. Пабудавана ў пач. 20 ст. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты гонтавым дахам, вальма якога на франтальным фасадзе завершана 8граннай шатровай званіцай з макаўкай, над алтарнай часткай — цыбулепадобнай галоўкай. Сцены гарызантальна ашаляваны, апяразаны карнізаміпадзорамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі і аканіцамі. Уваход аформлены 2слупавым ганкам пад 2схільным дахам. Царква дзейнічае.
    БАГУШЭВІЦКІ КАСЦЁЛ ЯНА БАГАСЛОВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнагатычнага стылю ў в. Багушэвічы Бярэзінскага рна. Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы. Асн. 6гранны ў плане аб’ём з прамавугольнай апсідай (з 3) і прытворам са стральчатым уваходным парталам (з У). Вертыкальную накіраванасць цэнтрычнай кампазіцыі падкрэсл івае размешчаная над цэнтрам 6гранная шатровая вежа і 6 фіялаў над вугламі будынка. На гал. фасадзе стральчаты ўваходны партал. Па вуглах масіўныя контрфорсы. Сцены расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны прафіляваным карнізам і аркатурным фрызам. У інтэр’еры зорчатае скляпенне. Над уваходам размешчаны хоры. Пад касцёлам крыптапахавальня. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    БАГУШЭВІЧ Дзмітрый Георгіевіч (н. 22.9.1940, Мінск), беларускі мовазнавец. Др філал. навук, праф. (1993). Скончыў Мінскі пед. інт замежных моў (1965). 3 1969 працуе ў Мінскім лінгв. унце. Даследуе агульную структуру мовы, прагматыку, семантычны сінтаксіс, гісторыю англ. мовы. Аўтар навук. прац «Адзінка, функцыя, уз
    400
    БАГУШЭВІЧ
    Багушэвіцкі касцёл Яна Багаслова.
    ровень. Да праблемы класіфікацыі адзінак мовы» (1985), «Нарыс кампазіцыйнага сінтаксісу» (1997), «Структурны падыход да прагмалінгвістыкі» (1998). Адзін з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі камунікатыўнай лінгвістыкі (у 1991— 96 яе прэзідэнт).
    БАГУШЭВІЧ Францішак Бенядзікт Казіміравіч (псеўд. Мацей Бурачок, Сымон Р э ў к а зпад Барысава; 21.3.1840, б. фальварак Свіраны, Вільнюскі рн, Літва — 28.4.1900), беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык; адзін з пачынальнікаў новай бел. лры, ідэолаг бел. нац. адраджэння. Скончыў Віленскую гімназію ў 1861 і ў гэтым жа годзе паступіўу Пецярбургскі унт, з якога быў выключаны праз 2 месяцы за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Працаваў настаўнікам у в. Доцішкі (Воранаўскі рн). Удзельнік паўстання 1863—64, быў паранены. У 1865—68 вучыўся ў Нежынскім юрыд. ліцэі, пасля працаваў у судовых установах Украіны і Расіі. У 1884 вярнуўся на радзіму ў Вільню. Працаваў прысяжным абаронцам
    акруговага суда. За апеку над сялянамі празваны «мужыцкім адвакатам». Падтрымліваў сяброўскія сувязі з Э.Ажэшка. У 1898 пераехаў у бацькоўскую сядзібу ў в. Кушляны (Смаргонскі рн). Пахаваны ў в. Жупраны (Ашмянскі рн).
    На фарміраванне светапогляду Б. істотны ўплыў аказалі ідэі нац.вызваленчага і дэмакр. рухаў, а таксама ўдзел у паўстанні 1863—64.
    Літаратурнай і публіцыст. дзейнасцю Б. актыўна заняўся ў 1884. Пісаў на бел., польск. і, магчыма, укр. мовах. У 1885—86 на польск. мове былі напісаны вершы «Новы 1886 год», «Прывід надзеі», «Хто гэта?». Першы
    вядомы бел.моўны твор Б. — байка «Воўк, ягня, авечка» (1886). Пад псеўд. Мацей Бурачок і Сымон Рэўка зпад Барысава выдаў на бел. мове вершаваныя збкі «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) і «Смыкбеларускі» (Познань, 1894), ананімна — кніжкуапавяданне«Тралялёначка» (Кракаў, 1892). Гэтым лра на бел. мове засведчыла сваю сталасць і паўнацэннасць, перайшла ў новую, кніжную стадыю развіцця. Захаваліся таксама неапублікаваныя творы Б., аднак многія не зберагліся (ут.л. падрыхтаваныяўканцы 1890х гг. і забароненыя цэнзурай кнігі «Скрыпка беларуская» і «Беларускія апавяданні Бурачка»). Вядомы маст. пераклады Б. твораў рус., польск. і чэшскай лр.
    Б. лічыцца пачынальнікам крыт. рэалізму ў бел. лры. Для творчасці Б. ўласцівы рэалістычнасць, эмацыянальнасць, народнасць і дэмакратызм. Эпічная шырыня, увага да дробных дэталей у агульным малюнку жыцця беларуса характэрны большасці яго твораў. У зб. «Смык беларускі» і апавяданні «Тралялёначка» праявіліся рысы Б.лірыка, які здолеў найб. поўна перадаць унутраныя маналогі героя, яго шуканні і пакуты. Асобнае месца ў творчасці Б. займала рэлігійнасць, вера, якая выступала важнейшым крытэрыем чалавечай годнасці і праўдзівасці. У якасці асновы для многіх твораў была выкарыстана не толькі ўласная практыка Б. як прысяжнага абаронцы, але і багаты матэрыял бел. фальклору (нар. песень, жартаў, баек, прыказак, прымавак і інш.). Мова твораў Б. характарызуецца выкарыстаннем дыялектных форм, прастамоўных выказванняў, неалагізмаў. Ва ўмовах адмаўлення афіц. ідэалогіяй права на існаванне самастойнага бел. народа, яго мовы і культуры, права на дзярж. незалежнасць Б. пры дапамозе маст. слова спрабаваў абгрунтаваць самабытны характар гісторыі бел. народа, уласны шлях развіцця айчын
    401
    БАГУШЭВІЧ
    Ю.Багушэвіч. Роспіс паляўкасе «Тэатр М.К.Агінскага». Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 2005.
    най культуры. Разам з К.Каліноўскім Б. заклаў асновы ідэалогіі бел. нац,вызваленчага руху, якія раней былі сфармуляваны толькі фрагментарна (у творчасці І.Анацэвіча, М.Баброўскага, Ф.Савіча і інш.). Сярод важнейшых прыярытэтаў для Б. як творцы была тэма любові да Бацькаўшчыны, да роднага краю і бел. культуры («Калок свой мілейшы, якчужыя клямкі»). Узнятая ім тэма «тутэйшасці» («Тутэйшы, — кажу я, — свой чалавек... Тут і радзіўся, тутжыву век») пазней была працягнута лрай 20 ст. (напр., «Тутэйшыя» Я.Купалы) і стала важнейшым крокам на шляху нац. самавызначэння беларусаў.
    Б. словам і справай выступаў у абарону правоў сялянства як найб. значнай часткі бел. народа, важнейшага захавальніка бел. культуры. Імкненне Б. паказаць несправядлівасць сац.паліт. ладу і нязгоду з наяўнымі феадальнапрыгонніцкімі адносінамі ў грамадстве прадвызначыла агульны напрамак бел. лры пач. 20 ст.
    Вельмі важнае пытанне для Б. складала праблема мовы, якая выступала як праява нац. жыцця, форма самавыяўлення і паказчык самабытнасці («язык ёсць адзежа душы»). Б. лічыў мову адным з асн.
    этнафарміруючых фактараў («Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю..., а потым і зусім замёрлі. Непакідайцежмовынашай беларускай, каб не ўмёрлі»). Складаў слоўнік бел. мовы, імкнуўся распрацаваць яе граматыку, каб пазбегнуць неўнармаванасці. Творчасць Б. стала важным этапам на шляху фарміравання і інстытуцыялізацыі сучаснай бел. літ. мовы, засведчыла рэалізаваны наступнікамі яе патэнцыял як мовы прозы і паэзіі, перакладной лры, самаст. нацыі («.. мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая»),
    Творы Б. перакладаліся на рускую, польск., укр., англ., ням., венгерскую, літоўскую, мангольскую, татарскую і інш. мовы. У гонар Б. ўзведзены помнікі ў Смаргоні і Жупранах, устаноўлены мемар. знакі і дошкі ў Кушлянах, Жупранах, Нежыне (Украіна), Вільнюсе, Свіранах і Савічунах (Літва). Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Пружанах, Маладзечне, Дзятлаве, Лунінцы, Бабруйску, Слаўгарадзе, Жупранах, Солах (Смаргонскі рн), Нежыне, Савічунах, Рукойнах (Літва), плошчы ў Мінску, школаўЖупранах, бкі ў Мінску і Савічунах, краязнаўчы музей уАшмянах і інш. УЖупранах і