Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
нац. культур (Гродна), фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет», выстаўкікірмашу «Горад майстроў», свят «Дажынкі», абл. фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў». А.С.Салангіна.
БАБРЎЙСКІ ШКбЛЬНЫ ТЭАТР.
Існаваў у 17—18 ст. у г. Бабруйск пры езуіцкім калегіуме (паводле В.Дадзіёмавай, першы спектакль адбыўся ў 1623). Захавалася друкаваная праграма 1725 пра пастаноўку драмы «Акадэмія мудрасці караля Аляксандра» (пра ўзаемаадносіны Аляксандра Македонскага і Арыстоцеля). Пасля 1га і 2га актаў выконваліся інтэрмедыі і алегарычныя балеты. Апошняе прадстаўленне адбылося ў 1768, вучні паказалі спектакль па трагедыі Я.Віхерта «Любоў да Айчыны, або Фемістокл».
БАБРЎЙШЧЫНСКАЯ ЦАРКВА ІААНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік ар
хітэктуры рэтраспектыўнарускага стылюўв. Бабруйшчына Глыбоцкагарна. Пабудаванаў 1873зцэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам, які завершаны йыбулепадобным купалам на
388
БАГАГЛАСНІК
8гранным барабане. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БАБЎНІЧЫ, вёска ў Петрыкаўскім рне. За 22 км на Пн ад Петрыкава, 14 км ад чыг. ст. Муляраўка на лініі Лунінец—Калінкавічы, 215 км ад Гомеля. Цэнтр Бабуніцкага с/с. 235 гаспадарак, 622 ж. (2009).
Вядома з 17 ст. як сяленне ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. У 1700 пазначанаякв. Бабынічы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 16, у 1811 — 27двароў. У 1850 — 31 двор, 193 ж., да 1835 у валоданні А.Хадкевіча, потым — Пікусавых. У 1886 — 296 ж., у 1897 — 89 двароў, 583 ж., царква, магазін. 3 1904 дзейнічала школа. У 1908 750, у 1917 820 ж. У 1925 — 99 двароў. 3 20.8.1924 цэнтр Бабуніцкага с/с Петрыкаўскага рна Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1940 — 186 двароў, 520 ж. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія поўнасцю спалілі вёску і загубілі 80 ж. Пасля вайны адноўлена. У 1959 — 316 ж. У 1995 — 245 гаспадарак, 713 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і адпачынку, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны, кафетэрый. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма бел. пісьменніцы, засл. работніка кулыуры Беларусі, лаўрэата Дзярж. прэміі Беларусі В.С.Палтаран, бел. мастака А.А.ПанцюкЖукоўскага, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Беларусі ў Вял. Айч. вайну І.Н.Глушко.
БАБЫ, памінальны дзень, які папярэднічаўДзяйом. У старажытнасці
ўшанаванне продкаў праводзілі ў 2 дні — у адпаведнасці з полам нябожчыка. Б. адрозніваліся ад Дзядоў больш сціплым асартыментам страў (Лепельшчына); не выстаўлялі на стол скаромнага, пяклі посныя бліны, варылі квас з грыбамі ці вяленай рыбай і кісель (Случчына). Ужо ў 19 ст. Б. не адзначаліся (захавалася толькі назва). У.А.Васілевіч.
БАБЫНІЧЫ, вёска ў Полацкім рне. За 45 км на ПдЗ ад Полацка, 17 км ад чыг. ст. Загацце на лініі Полацк—Маладзечна, 150 км ад Віцебска. Цэнтр Бабыніцкага с/с. 66 гаспадарак, 235 ж. (2009).
Вядомы з 2й пал. 15 ст. як мястэчка Полацкай зямлі, належалі полацкаму баярыну З.В.Корсаку, потым яго сынам. 3 пач. 16 ст. ў Полацкім ваяв. Паводле Полацкай рэвізіі 1552 згадваецца як «отчнна н деднна» 5 унукаў З.Корсака. Складалася з феадальнага двара і сяла, дзе жыло 57 сем’яў (дымоў) сялян і 40 сем’яў «служылых» людзей. У 17— 18 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Лепельскага павета Полацкай, з 1802 Віцебскай губ. У 1886 мястэчка, царк. прыход, школа, 3 крамы. У пач. 20 ст. мястэчка (72 двары, 326 ж.) і фальварак Б.Вовель, якія належалі памешчыку А.Тамашэвічу. Маёнтак Б.Юраўшчына належаў нашчадку першых уладальнікаў В.Корсаку, маёнтак ВуглыБ. — памешчыку Ф.Русецкаму. У 1906 мястэчка, 92 пабудовы, 338 ж., царква, нар. вучылішча, прыёмны пакой, казённая вінная крама. У 1921 працавала паштоватэлеграфнае аддз. 3 1922 мястэчка ў Полацкім павеце Віцебскай губ. У 1923 — 323 ж. 3 1925 па 1931 і ў 1935—60 у Ветрынскім рне Полацкай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938), з 20.2.1938 Віцебскай, з 20.9.1944 Полацкай, з 8.1.1954 зноў Віцебскай абласцей. 3 1960 у Полацкім рне. У 1940 — 59 двароў, 256 ж., маслазавод, школа. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да пачаткуліп. 1944 Б. акупіраваны
ням.фаш. захопнікамі, якія ў сак. 1943 спалілі 26 двароў. У 1968 — 56 двароў, 162 ж. У 1995 — 98 гаспадарак, 271 ж.
У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Дзейнічае Мікалаеўская царква (2007). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; помнік яўрэям, расстраляным у Вял. Айч. вайну; мемар. дошка дзеячу бел. культуры Б.І.ЭпімахШыпіле. Археал. помнік — гарадзішча.
БАВА КАРАЛЁВІЧ, герой старажытнай аповесці і народных казак. Прататып героя ўпершыню з’явіўся ў 12 ст. ў франц. рыцарскім рамане, які ў 16 ст. быў перакладзены на бел. мову. На ўсх.слав. землях «Аповесць пра Баву» шырока бытавала ў вуснай перадачы і ў выніку набыла рысы нар. казкі, у якой іншаземны рыцар Бава выступае як казачны волат, надзелены незвычайнай сілай, адмысловы гусляр. У пасляваен. час ад казачнікаў П.Гулевіча і П.Акулевіча запісаны 2 варыянты бел. казкі пра Б.к.
БАГАГЛАСНІК, уніяцкі і праваслаўны зборнік песнапенняў рэліг. зместу. Былі пашыраны ў 16—19 ст. на тэр. Беларусі і Украіны ў рукапісным і друкаваным выглядзе. Прызначаліся для спявання ў час богаслужэння, хрэснага ходу і ў хатнім побыце на святы. Жанры песнапенняў у Б. разнастайныя: лац. гімны, польск. кантычкі, календы, гейналы, пастаралькі, бел. і ўкр. духоўныя псальмы і канты. Большасць Б. мела аднолькавую структуру: 1я ч. ўключала песні, прысвечаныя асн. царк. святам, пакутам Ісуса Хрыста, некаторым тыдням царк. календара, цудатворным абразам, 2я — святам, звязаным з Багародзіцай, і некаторым цудатворным абразам зяе выявай, 3я — апосталам і пакутнікам, у 4й ч. змяшчаліся пакаянныя і замілавальныя песнапенні. Паэтычная і
389
БАГАМОЛЕЦ
муз. аснова Б. інтэрнацыянальная, яе вытокі ў жыціях святых, грэч. духоўных песнях, каталіцкіх і пратэстанцкіх гімнах і харалах, польск. кантычках, калядках, пастаральках, усх.слав. нар. песнях; адчувальныя паўд.слав., візант., турэцкататарскія песенныя ўплывы. Асн. змест Б. — улюбёныя матывы лры і іканапісу. Бытавыя элементы найб. поўна ўвасоблены ў псальмахкалядках. У аснове паэт. тэкстаў — сілабічныя прафес. і напаўпрафес. вершы. Параўнанне значнай колькасці бел., укр. і больш позніх рас. Б., складзеных з бел.ўкр. узораў, паказвае эвалюцыю мовы ў бок яе русіфікацыі, прычым многія словы перакладаюцца на рус. мову няўдала, што вядзе да скажэння сэнсу, парушэння рыфмы, часам да разбурэння акравершаў, у якіх называліся аўтары тэкстаў. Большая частка псальмаў і кантаў узята ў Б. з узораў кантавай культуры, што мелі ў 16—17 ст. шырокае хаджэнне ў народзе на тэр. Беларусі і Украіны і траплялі ў інш. песенныя
зборнікі (канцыяналы, катэхізмы). Выкладаліся яны ў Б. 1, 2, 3, 4 і 5галосна. Ва ўкр. Б., выдадзеных у Пачаеве, замацавалася 1 і 3галосае муз. выкладанне, у рукапісных рас. зборніках канца 17—18 ст. перавага аддавалася 3галосаму. Ёсць звесткі пра існаванне вял. колькасці ранніх рукапісных бел. зборнікаў падобнага тыпу. Сярод іх Б., што зберагаўся ў Богаяўленскім манастыры (складаўся з 2 кніг: адна змяшчала ноты, другая — рыфмаваныя тэксты на старабел. мове), жыровіцкі Б. 17 ст. настарабел. мове, запісанай лацініцай (змяшчаў тыднёвыя псальмы, ірмасы, трапары). У 18 ст. рукапісныя бел. Б. ствараліся ў Супраслі (адзін з іх зберагаецца ў бцы АН Літвы); тагачасныя зборнікі часткова складаліся з псальмаў і кантаў са зборнікаў 16—17 ст. У 17 ст. ў Беларусі былі ўжо і свае друкаваныя Б., аднак з іх, як і з ранніх друкаваныхукр. Б., ніводнага не захавалася. Ёсць падставы лічыць, што рукапісныя Б. ў параўнанні з цэнзураванымі друкаванымі былі
бліжэй да нар.песеннай і быт. традыцыі выканання псальмаў і кантаў, змяшчалі і канты свецкага зместу, у т.л. жартоўныя, і т.зв. звярыныя гратэскі. Найб. ранні друкаваны Б., што дайшоў да нашага часу, — пачаеўскі, выдадзены ў 1790 на царк.слав., лац. і польск. мовах са значнай колькасцю ўкраінізмаў і беларусізмаў. Ён перавыдаваўся ў Пачаеве ў 1805, 1825, 1850, стаў асновай Б. 19 — пач. 20 ст., што друкаваліся ў СанктПецярбургу, Кіеве, Львове, Вільне, Гродне.
Л.П.Касцюкавец.
БАГАМОЛЕЦ (Bohomolec) Францішак (29.1.1720, Віцебшчына — 24.4. 1784), польскі драматург, публіцыст. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. У 1960—70я гг. рэдагаваў у Варшаве шэраг перыяд. выданняў, дзе змяшчаў матэрыялы з Беларусі. Аўтар больш як 20 камедый для школьнага тэатра («Хітры гаспадар», «Модныя кавалеры», «Польскі парыжанін» і інш.), уякіхзпазіцый памяркоўнага Асветніцтва крытыкаваў норавы Рэчы Паспалітай, заганы сталічнай і правінцыяльнай шляхты. У камедыях шмат беларусізмаў. Збіраў бел. прыказкі і прымаўкі. Пераробкамі Мальера паўплываў на бел. і польск. драматурга М.Цяцерскага.
багАн, дух, апякун свойскай жывёлы, падобны да Вялеса. Паводле ўяўленняў беларусаў, Б. робіць жывёлу або плоднаю, або бясплоднаю, нараджае яе патомства жывым ці мёртвым, пакідае пасля родаў здароваю ці хвораю. Пра Б. ў народзе казалі: «Баган нарадзіў цяля» (калі карова ацялілася). У хлявах для Б. беларусы адводзілі асобнае месца з яслямі і сенам, якое лічылася лекавым, ім кармілі карову ў першы тыдзень пасля ацёлу. Імя Б. было вядомаў Мінскай, часткова Чарнігаўскай губернях, Пінскім, Мазырскім, Слуцкім паветах.
Літ.: Д р е в л я н с к н й П. [Шпнлевскнй П.] Белорусскне народные поверья // Журн. Мва нар. просвешення. 1846. Прнбавлення. Кн. 1. У.А.Васілевіч.
390
БАГДАН
БАГАТАЯ КУЦЦЯ, гл. ў арт. Куцця.
БАГАТАЯ РЫФМА, від рыфмы, утворанай паўтарэннем у клаўзулах вершаваных радкоў не толькі націскных галосных і наступных за імі гукаў, але і гукаў, якія папярэднічаюць націскному галоснаму: «А хоць жа і пайду ў гасціну — // Навяжу бліноў хусціну» (нар. песня). Выкарыстоўваецца для ўзмацнення рытмічнага ладу вершаў і іх эўфанічнаінтанацыйнай выразнасці. На багацце гучання рыфм уплывае фанічная якасць гукаў. Звонкія зычныя, адкрытыя, шырокія галосныя надаюць рыфмам гукапіснае багацце. Б.р. ўзбагачае інструментоўку верша ў цэлым, надае яму гукавую выразнасць, музычнасць. Б.р. сустракаецца ўжо ў вершах Ф.Скарыны («Помнн днн светые святнтн, отца н матку чтнтн!»). 3 развіццём вершаскладання віды Б.р. станавіліся больш разнастайнымі, павялічвалася яе рбля. У радках, якія заканчваюцца словамі з адкрытым апошнім складам, яна стала абавязковай, бо для ўтварэння рыфмы традыцыя бел. паэзіі патрабуе супадзення мінімум 2 гукаў. Б.р. ўтвараецца не толькі сугуччам апорных зычных і канчаткаў вершаваных радкоў, але і паўторам пераднаціскных складоў: «Хворага наведайце ў палаце, // Добраенядобрамупарайце,//Бюракрата чэрствага палайце, // Што завёўся ўвашымапараце»(П.Панчанка). Б.р. ўзнікае і ў тых выпадках, калі рыфмуюцца словы, якія цалкам супадаюць паводле гукавога саставу, але адрозніваюцца па значэнні (аманімічная рыфма). Узмоцненая сугучнасць клаўзул назіраецца і тады, кал і рыфма засн. на паўтарэнні аднаго і таго ж слова (таўталагічная рыфма).