• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БАБРЎЙСКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1981 у г. Баб
    383
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйскі ўзорны аркестррускіх народных інструментаў дзіцячай музычнай школы № 2.
    руйск пры дзіцячай музычнай школе №2. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.М.Годкіна (з 1981), В.В.Марозаў (з 1988), Н.Ю.Касцяневіч (з 1998). У складзе аркестра 40 чал. ваўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нац. музыкі. У рэпертуары творы рус., сав., бел. кампазітараў («Экзатычны танец» Г.Ермачэнкава, «Румынская песня» і «Чардаш» В.Андрэева, «Фантазія на тэмы песень У.Алоўнікава» У.Перацяцькі), апрацоўкі нар. музыкі, імправізацыі
    на вядомыя тэмы танцаў і песень. Калектыў — лаўрэат абл. конкурсу аркестравых калектываў (г. Магілёў, 2005,2009). Н.Ю.Касцяневіч.
    БАБРЎЙСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ СІМФАН'ІЧНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1995 у г. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе №2. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.В.Піляеў. У складзе аркестра 32 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. У рэпертуары творы рус., сав., замежных («Радзецкі марш» І.Штрауса, уверцюра да оперы
    «Кармэн» Ж.Бізэ, «Малдаўская рапсодыя» Р.Рохліна) і бел. кампазітараў. Калектыў — дышіамант міжнар. конкурсу камерных ансамбляў імя М.К.Агінскага (2002), абл. конкурсу аркестравых калектываў (2005, 2009), адкрытага фестывалюконкурсу юных выканаўцаў «Пралескі» (2006, усе г. Брэст). У.В.Піляеў.
    БАБРЎЙСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ХАРАВЫ' КАЛЕКТЫЎ МАЛОДШЫХ КЛАСАЎ. Створаны ў 1987 у г. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе № 2. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кі
    Бабруйскі ўзорны дзіцячы сіліфанічны аркестр.
    384
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйскі ўзорны дзіцячы харавы калектыў малодшых класаў.
    раўнікі: Г.В.Клімовіч (з 1993), К.М. Пярхова (з 2007). У складзе хору 40 чал. ва ўзросце ад 7 да 11 гадоў. У рэпертуары творы бел., рус., замежных кампазітараў («Прывітанне, госця Зіма» Р.Гліэра, «Dona nobis pasem» В.Моцарта), бел. нар. песні ў апрацоўцы К.Насаева («А ўчора з вячора»). Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. фестывалю харавога мастацтва, прысвечанага 160годдзю з дня нараджэння П.Чайкоўскага (1999), абл. тура рэсп. конкурсу харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў (2003, абодва г. Магілёў), абл. харавой творчасці «Знамянальныя даты цудоўных людзей» (гарады Бабруйск, Магілёў, 2005, 2006). К.М.Пярхова. БАБРЎЙСКІ ЎЗОРНЫ КАНЦЭРТНЫ ХОР «КРЫНІЧКА». Створаны ў 1980у г. Бабруйск пры СШ №6. У1988 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Б.Уланава (з 1980), А.А.Слоціна (з 2003). Удзельнікіхору—вучні5—9хкласаў. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных класікаў, апрацоўкі нар. песень, духоўная музыка, творы сучасных кампазітараў. Значную частку рэпертуару складаюць творы а капэла. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік рэсп. фестывалю аматарскай харавой творчасці «Спяваю табе, Беларусь» (гарады Мінск, Магілёў,
    2004, 2007), конкурсу «Маладыя таленты» (Мінск, 2009). А.А.Слоціна.
    БАБРУ ЙСКІ ЎЗбРНЫ МУЗЫЧНЫ ТЭАТР «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1989 у г. Бабруйск пры сярэдняй школекаледжы мастацтваў. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Падбярозкіна (з 1989). У складзе тэатра 60 чал.: вучні 3—9х класаў, навучэнцы 1—3га курсаў каледжа. У рэпертуары творы бел., рус.
    Бабруйскі ўзорны канцэртны хор «Крынічка».
    і замежных аўтараў: «Беласнежка і сем гномаў» Ш.Перо (1994), «Я помню дзіўнае імгненне...» паводле А.Пушкіна (1996), «Шчаўкунок» Э.Т.А.Гофмана (1997), «Маскарад» М.Лермантава (2000), «Гімн чыстаму каханню» паводле В.ДунінаМарцінкевіча (2008), казкі народаў свету і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалю аматарскіх франкафонных тэатр. калектываў навуч. устаноў (Мінск, 2002, 2009), конкурсаў: абл. тэатр. мастацтва
    385
    БАБРУЙСКІ
    Удзельнікі Бабруйскага ўзорнага музычнага тэатра «Натхненне».
    (г. Магілёў, 2009), гар. бел.моўных тэатраў, «Мінута славы» (абодва г. Бабруйск, 2008) і інш. А.У.Зубец.
    БАБРЎЙСКІ ЎЗОРНЫ МУЗЫЧНЫ ТЭАТР «СЛЎГІ ТРОХ МУЗ». Створаны ў 1992 у г. Бабруйск пры Доме культуры «Шыннік» (з 2003 Палац мастацтваў). У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Кузняцоў (з 1992), М.А.Кузняцова (з 2007). У складзе
    калектыву 20 чал. ва ўзросце 14—30 гадоў. У структуры тэатра трупы: акцёрская, вакалістаўакцёраў, харэагр. група. У рэпертуары мюзіклы для дзяцей і моладзі па матывах казак, на розныя сац. тэмы: «Пра Фядотастральца» Л.Філатава (1996), «Пра паганага і святога» паводле рамана У.Караткевіча «Легенда пра д’ябла і адвакатаў сатаны» (2002), «Чараўнік Ізумруднага горада» А.Волкава (2004), «Шчаўкунок» паводле казкі Э.Т.А.Гофмана «Шчаўкунок і мышыны кароль» (2005), «Брэменскія музыканты» братоў Грым (2006) і інш. Асобную канцэртную праграму складаюць эстр. песні сав., бел. і замежных аўтараў. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю тэатр. калектываў «Святло рампы» (г. Магілёў, 2001, 2003), дыпламант рэсп. тэлефесты
    валю юныхталентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1998), удзельнік нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Заслаўе Мінскага рна, 2000), міжнар. фестываляў: нар. мастацтва «Вянокдружбы» (г. Бабруйск, 2003— 05), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2006), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і інш.
    Р.У.Папруга.
    Бабруйскі ўзорны музычны тэатр «Слугі трох муз».
    БАБРЎЙСКІ ЎЗбРНЫ ТАНЦАВАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КАРАГбД»
    Створаны ў 1995 у г. Бабруйск пры Цэнтры пазашкольнай работы «Росквіт» Першамайскага рна. 3 2001 дзейнічае пры Доме маст. творчасці дзяцей і юнацтва. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.К.Дзівіна. У складзе ансамбля дзеці і падлеткі 6—16 гадоў. У рэпертуары бел. нар. танцы, харэагр. кампазіцыі на бел. матывы («Кавалі», «Карагод», «Прывітанка», «Дзедаўская плясавая», «Мітусь», «Гаспадыня» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. сцэнічнага мастацтва «Зоркі Падмаскоўя» (Масква, 2004), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2005), рэсп. харэагр. мастацтва «Калядныя сустрэчы» (2005), маст. творчасці дзяцей «3 памяццю ў сэрцы і надзеяй на будучае» (абодва 2006, Мінск), абл. харэагр. мастацтва «Танцавальная карусель» (2007), агляду маст. самадзейнасці (2001, абодва г. Магілёў); удзельнік нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2001).
    А.А.Жукоўская.
    386
    БАБРУЙСКІ
    БАБРЎЙСКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЫЎ «КРЫШТАЛЬНЫ ЧАРАВІЧАК». Створаны ў 1992 у г. Бабруйск пры СШ № 16. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.А.Кузняцова. У складзе калектыву вучні 1—8х класаў. У рэпертуары спектаклі паводле казак «Зайказазнайка» (2001), «Церамок» (2002) С.Маршака, «Крэсіва» Х.К.Андэрсена, «Востраў буслоў» В.Жуковіча (абодва 2005), муз. спектаклі «Дванаццаць месяцаў» (2004), «Бураціна ляціць на Месяц» (2006), «Навагодні хіт Ямелідурня» (2007), «Папялушка» (2008) В.Кузняцова, «Бураціна.ВОВК» (2009) А.Рыбнікава. Калектыў — дыпламант рэсп. тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1996), абл. аглядуконкурсу аматарскіх тэатр. калектываў (г. Магілёў, 2007), удзельнік гар. конкурсу акцёрскага майстэрства «Жадаю ў акцёры» (г. Бабруйск, 2005—07) і інш
    М.А.Кузняцова.
    БАБРЎЙСКІЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСНЎШКІ». Створаны ў 1983 у г. Бабруйск пры Доме культуры ААТ «ФанДок» (з 2006 Цэнтр адпачынку і творчасці). У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ю.У.Седзіч (з 2009). У складзе ансамбля 45 чал. У рэпертуары бел. нар., эстр. танцы, харэагр. пастаноўкі («Ваеннытанец»,«Вясёлаякадрыль», «Вяснушкі», «Дзяцінства», «Добры вечар», «Дудаўка», «Карнавал», «Крутуха», «Майскі вальс», «Ой, рана на Івана», «Па ваду», «Рамонкі», «Таўкачы» і інш.). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005—07), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2001),абл.аглядаўконкурсаў«Юныя таленты» (г. Бабруйск, 2000), калектываў аматарскай маст. творчасці прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперпрам» (гарады Бабруйск, Магілёў, 2005—07), гар. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Бе
    Бабруйскі ўзорны харэаграфічны ансамбль «Вяснушкі».
    ларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 1998). А.К.Асіповіч. БАБРЎЙСКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЫ'Ў «КРЫНІЧКА». Створаны ў 1987 у г. Бабруйск пры Доме культуры «Шыннік» (з 2003 Палац мастацтваў). У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.Л.Геліс і Г.А.Паповіч (з 1987), Н.Ю.Грыгаровіч (з 2008). У складзе калектыву
    Бабруйскі ўзорны харэаграфічны калектыў «Крынічка».
    46 чал. ва ўзросце 6—14 гадоў. У рэпертуары нар.сцэнічныя бел., рус., эстр. танцы, харэагр. мініяцюры, кампазіцыі, замалёўкі, карцінкіжарты. Калектыў—лаўрэатрэсп.фестывалюдзіцячыхіюнацкіххарэагр. калектываў «Танцуючы фламінга» (г. Гомель, 1998), нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005), дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель,
    387
    БАБРУЙСКІ
    Да арт. Бабруйскі цэнтр раліёстваў і народнай творчасці. Народны майстар Беларусі па ганчарным рамястве Ю.І.Боўда праводзіць абласны семінар па кераміцы. 2008.
    1996), рэсп. тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1998), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) 1ІНШ. Р.У.Папруга.
    БАБРЎЙСКІ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ I НАРОДНАЙ ТВбРЧАСЦІ. Засн. ў 1992 у р.п. Глуша Бабруйскага рна на базе музея нар. архітэктуры і побыту як пасялковы Цэнтр рамёстваў і нар. творчасці. 3 1994 філіял Бабруйскага раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, з 1995 сучасная назва. У складзе ўстановы — «Дом ганчара», «Дом ткачыхі», «Дом бедняка», ветраны млын. Пры цэнтры дзейнічаюць 4 дзіцячыя гурткі: «Умелыя ручкі» (Глуша), «Вязанне і рукадзелле» (у вёсках Брожа і Гарохаўка Бабруйскага рна), «Разьба па дрэве»; узорны калектыў ганчарнага мастацтва «Глечыкі» (Глуша), нар. аматарскае аб’яднанне дэкар,прыкладнога мастацтва «Стары майстар» (Бабруйск). Цэнтр рамёстваў праводзіць майстаркласы, семінары па розных маст. кірунках. Калектывы цэнтра — удзель
    нікі і дыпламанты выставак, конкурсаў, фестываляў, свят, у т.л. міжнар. «Славянскі кірмаш», дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», нар. творчасці «Вянок дружбы», выстаўкі нар. творчасці ў Каракасе (Венесуэла), Рэсп. фестывалю