• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БАБРЎЙСКІ «КАРАЛЁЎСКІ ДВОР». Існаваў з 2й пал. 16 ст. да 1649 у г.
    Удзельнікі Бабруйскага заслужанага аматарскага тэатра песні «Шынанай».
    366
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйск як адм. цэнтр Бабруйскага староства. Размяшчаўся непадалёку ад Бабруйскага замка, на беразе р. Бярэзіна. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляўся вял. драўляны дом на 7 падклецях (у іх размяшчаліся службовыя памяшканні). На галерэю жылой часткі вяла 2маршавая вонкавая лесвіца, накрытая 2схільным дахам. Жылая частка ўключала прыхожую, сталовую, 6 камор і 4 жылыя пакоі з камінамі і печамі з рознакаляровай паліванай кафлі. Дом быў накрыты высокім дахам з драніцы. Каля ўязных варот знаходзіліся жыллё прыслугі, кухня, пякарня. Двор быў абнесены астрогам. За дваром над Бярэзінай размяшчаліся стайня з вазоўняй і бровар, на р. Бабруйка стаяў млын.
    БАБРЎЙСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ЕЗУІТАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Бабруйск. Пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст. У комплекс уваходзілі: касцёл, калегіум, школа (дзейнічаў тэатр, 1760—68), гасп. пабудовы (піўніца, бровар, сталярныя майстэрні, свіран, стайня з вазоўняй), сад і агарод. К а с цёл пабудаваны ў 1747 з каменю. Уяўляў сабой 3нефавую 2вежавую базіліку з паўкруглай апсідай і 2 бакавымі сакрысціямі. Асн. аб’ём быў накрыты 2схільным гонтавым дахам. Гал. фасад завяр
    Да арт. Бабруйскі касцёл і кляштар езуітаў. Рэшткі касцёла.
    шаўся фігурным франтонам з бакавымі валютамі і фланкіраваўся 3яруснымі вежамі (у адным былі размешчаны званы, у другім, — гадзіннікікуранты) з фігурамі святых у нішах. Дэкарацыя бакавых фасадаў засн. на чаргаванні арачных аконных праёмаў і падвойных пілястраў у прасценках. У інтэр’еры сцены былі размаляваны, гал. разны алтар упрыгожаны 8 скульптурамі. Калегіум — мураваны Гпадобны ў плане будынак пад гонтавым дахам. Скляпеністыя калідоры і келлі мелі сюжэтную размалёўку. У 1773 кляштар закрыты, яго будынкі выкарыстаны пры будаўніцтве Бабруйскай крэпасці. У
    1й пал. 19 ст. ў адноўленым будынку калегіума знаходзіліся дзярж. ўстановы, касцёл перабудаваны пад цэйхгауз (гаўптвахта). У 1885 ён згарэў, засталіся толькі сцены.
    A. М. Каласоўская.
    БАБРЎЙСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн.ў 1924уг. Бабруйск,у 1924— 30 акруговы краязнаўчы, у 1944—54 абл. гісторыкакраязнаўчы музей. Асновай першай экспазіцыі стала асабістая калекцыя заснавальніка і першага дырэктара Ц.Я.Славіна. У 1930 у музеі дзейнічалі аддзелы выкапняў, жывёл, раслін, лесу, паляводства, пчалярства, санітарнай асветы, гіст., рэлігіі, прамсці. Фонды музея ў 1940 перавысілі 3 тыс.
    Будынак Бабруйскага краязнаўчага музея.
    Бабруйскі краязнаўчы музей. Экспазіцыя «Этнаграфія краю».
    367
    БАБРУЙСКІ
    адзінак захоўвання. У гады Вял. Айч. вайны будынак музея быў разбураны, фонды разрабаваны, большасць экспанатаў страчана. Але ўжо 24.7.1945 адноўлены музей прыняў першых наведвальнікаў. У 1960я гг. склалася новая экспазіцыя, якая распавядала пра прыроду краю, яго гісторыю ў дасав. перыяд, гісторыю Бабруйшчыны ў 1917—41, перыяд Вял. Айч. вайны 1941—45, развіццё горада ў пасляваен. і сучасны перыяды. 3 1996 музей працуе ў новым будынку — помніку архітэктуры пач. 20 ст. Яго асн. фонд налічвае больш за 15,5 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 18,5 тыс. (2009). Экспазіцыя размешчана ў 10 залах, мае раздзелы: «Археалогія краю», «Гісторыя краю ў дасавецкі перыяд», «Рэвалюцыйны рух у краі», «Гісторыя краю ў 1918—41», «Бабруйшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Гісторыя развіцця горада ў пасляваенны і сучасны перыяды», «Этнаграфія краю», «Культурнае жыццё сучаснага горада», «Прырода краю і ахова навакольнага асяроддзя». Экспанаты асн. фонду
    Бабруйскі Мікалаеўскі кафедральны сабор.
    аб’яднаныў28калекцый:археалогія, жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, дэкар.прыкладное мастацтва, нумізматыка, баністыка, сфрагістыка, фалерыстыка, дакументы, фонадакументы, фотадакументы, агнястрэльная зброя, халодная зброя, адзенне, вайсковая амуніцыя, прыборы і апараты, прылады працы і прыстасаванні, прадметы побыту, прыродазнаўчая калекцыя, друкаваныя выданні і інш. Прадстаўлены археал. знаходкі, дакументы пра будаўніцтва Бабруйскай крэпасці, дзейнасць у Бабруйску дзекабрыстаў, матэрыялы пра заснавальніка бел. драматургіі В.І.ДунінаМарцінкевіча, партыз. і падп. рух у гады польскасав. 1919— 20 і Вял. Айч. войн, вызваленне горада і краю ад ням.фаш. захопнікаў у ходзе Бабруйскай наступальнай аперацыі 24—29.6.1944, матэрыялы аб развіцці горада на сучасным этапе, этнаграф. звесткі і інш. Музей прымае ўдзел у арганізацыі свят, выставак і міжнар. фестываляў, на яго базе праводзяцца краязнаўчыя канферэнцыі і конкурсы, лекцыі, су
    стрэчы з навукоўцамі, пісьменнікамі, ветэранамі вайны і працы. Працягваецца збор матэрыялаў па гісторыі краю, пра сучаснае жыццё горада. Вял. ўвага надаецца папулярызацыі засл., нар. і ўзорных калектываў. Калектыў музея супрацоўнічае з СМІ, у т.л. каналамі Першым нац., «АНТ», «ЛАД», Магілёўскім абл. тэлебачаннем, а таксама гар. газ. «Бабруйскае жыццё». Н.П.Арцёмчык. БАБРЎЙСКІ МІКАЛАЕЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБбР, помнік рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Бабруйск. Пабудаваны ў 1892—94 з цэглы на месцы папярэдняга храма. У 1960ягг.перабудаваныпадбасейн, у 1995—2007 адноўлены. Да асн. квадратнага ў плане 2яруснага аб’ёму з бакавымі прыдзеламі прымыкаюць 3ярусная званіцапрытвор, невял. трапезная, 3лопасцевая паўкруглая апсіда. Чатырохчасткавую падоў' жанавосевую кампазіцыю асн. аб’ёму фарміруюць 4 блакітныя і цэнтр. залаты купалы з лусковым арнаментам і цыбулепадобная галоўка званіцы. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры 4 магутныя пілоны і сістэма арак, якія трымаюць 2і адкрыты ярус асн. аб’ёму і барабан цэнтр. купала. У канцы 19 ст. пры храме існавалі царк.прыходскія школы. Сабор дзейнічае. Ю.Ю.Захарына.
    БАБРЎЙСКІ МУЗЫЧНАДРАМАТЫ'ЧНЫ ТЭАТР. Дзейнічаўу 196365 у Бабруйску. Створаны з артыстаў рэарганізаванага Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра і артыстаў інш. тэатраў. Гал. рэж. А.Аркадзьеў. Сярод інш. рэжысёраў: У.Амельчанка, П.Індыкул.Сяродакцёраў:Б.Баеў,Т.Бандарчык, Г.Лаўроў, Л.Мацкевіч, Л.Федчанка, В.Шаўкалюк. У рэпертуары аперэты і муз. камедыі «Сільва» І.Кальмана (1963), «Сарочынскі KipMam» А.Рабава і «Рабінавыя каралі» Ю.Семянякі (абедзве 1964), «Цырк запальвае агні» Ю.Мілюціна (1965); драм. пастаноўкі «Пяць вечароў»
    368
    БАБРУЙСКІ
    А.Валодзіна (1963), «Р.В.С.» А.Гайдара (1964), «Позняе каханне» А.Астроўскага(1965)іінш. Рэарганізаваны ў Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АКАДЭМІЧНЫ ХОР. Створаны ў 1958 у г. Бабруйск пры клубе рэгенератарнага завода нар. прадпрыемства «Беларусьрызінатэхніка» як харавая капэла. 3 2003 дзейнічае пры Палацы мастацтваў, з 2004 сучасная назва. У 1978 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Куцэнка (з 1958), А.Вечар (з 1970), Т.В.Мальчаускене (з
    1985). У складзе хору 21 чал. У рэпертуары духоўная, класічная музыка, песні нар. бел., рус., укр., творы сучасных кампазітараў. Калектыў — лаўрэат Усесаюзнага агляду аматарскай маст. творчасці (Масква, 1989), рэсп. фестывалю акадэмічных вак.харавых калектываў імя Р.Шырмы (Мінск, 1992), удзельнікфестываляў: міжнар. духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1993), нар. мастацтва «Вянок дружбы» (2003—08), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2006, абодва г. Бабруйск) і інш.
    Р.У.Папруга.
    Бабруйскі народны ансамбль «Весялуха».
    Бабруйскі народны акадэмічны хор.
    БАБРЎЙСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ АКАРДЭАНІСТАЎ «ІНТЭРМЁЦЦА». Створаны ў 1997 у г. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе №1. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.І.Балыка. У складзе ансамбля 7 чал. У рэпертуары творы бел., мясц., замежных кампазітараў, апрацоўкі твораў ваен. тэматыкі («Танцуючыя пальцы» Х.Герлаха, «Папуры з ваеннай лірыкі», апрацоўка ваен. песні «Агеньчык»В.Глубачэнкі,«Гармонікбалалайка» Л.Смялкоўскага, «Па
    ланез Агінскага» М.Агінскага, апрацоўкі бел. песень Р.Бажыліна, Я.Главацкага). Калектыў — дыпламант абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 2004). Г.І.Клішэўская. БАБРЎЙСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ «ВЕСЯЛЎХА». Створаны ў 1993 у г. Бабруйск пры rap. Доме культуры. 3 2003 дзейнічае пры Палацы мастацтваў. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.У.Карлаў (з 1993), Л.Я.Шаўчэнка (з 2009). У складзе ансамбля 16 чал. У рэпертуары сінтэзіраваны фальклор. Калектыў — дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 1998), абл. нар. музыкі «3 крыніц народных» (г. Магілёў, 1994—95), гар. тура рэсп. фестывалю «Сузор’е талентаў» (г. Бабруйск, 2002), абл. свята «Народная прыпеўка» (гарады Слаўгарад, Мсціслаў, 1994, 2006); удзельнік міжнар. фестывалю нар. мастацтваў «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2003— 09), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Мсціслаў, 2001) і інш. Р.У.Папруга. БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «БАБРЎЙСКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1986 у г. Бабруйск пры Цэнтры культуры і вольнага часу Ленінскага рна. У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі
    369
    БАБРУЙСКІ
    Бабруйскі народны ансамбль народнай песні «Славяне».
    калектыў». Кіраўнікі: Л.А.Казак (з 1986), Ж.А.Люнтава (з 1997), Н.І.Курыловіч (з 1996). У складзе ансамбля ўдзельнікі ва ўзросце ад 21 да 66 гадоў. У рэпертуары бел., рус., укр. нар., аўтарскія песні. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1998), «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 1999), «Хедэрлез» (в. Кангаз, Малдова, 2007), гар. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 2005), удзельнік фестываляў: міжнар.
    нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Шклоў, Пружаны, Бабруйск, 2000,2003, 2006), нац. тэлеконкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (па гарадах Беларусі, 2009).
    /.В.Белазёрава.
    БАБРЎЙСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «СЛАВЯНЕ». Створаны ў 1997 у г. Бабруйск пры прыватным УП «Санаторый імя У.І.Леніна». У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі
    калектыў». Кіраўнікі: І.М.Лагайскі (з 1997), В.А.Грыгор’ева (з 2001). У складзе ансамбля работнікі культуры і мед. супрацоўнікі санаторыя. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю маст. самадзейнасці здраўніц УП «Белпрафсаюзкурорт» (на базе санаторыя «Крыніца», Мінскі рн, 2004), пераможца конкурсу аматарскай маст. творчасці супрацоўнікаў санаторыяў УП «Белпрафсаюзкурорт» (на базе санаторыя «Беларусачка», Мінскі рн, 2009), удзельніксвята «Гораду Віцебску — 1030 гадоў» у рамках міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2004).