Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
355
БАБРУЙСК
Будынак гасцініцы ў г. Бабруйск.
мікрараёнаў № 7, № 5 Б, Заходні. У 2000я гг. пабудаваны філіял Нац. банка па Магілёўскай вобл., Лядовы палац, мост цераз Бярэзіну і інш. Помнікі архітэктуры: крэпасць (1я пал. 19 ст.), Мікалаеўскі сабор (189294).
У 2009 у Б. дзейнічаюць аддз. Інта кіравання і прадпрымальніцтва, філіял Бел. эканам. унта, аўтатранспартны і агр.эканам. каледжы, лесатэхн. і механікатэхн. тэхнікумы, мед. вучылішча, 3 гімназіі, вучэб
ленні горада ад ням.фаш. захопнікаў.
Першыя звесткі пра тэатр у Б. звязаны з дзейнасцю ў 17—18 ст. Бабруйскага школьнага тэатра. У 19 ст. ў горадзе пастаянна гастраліравалі тэатр. антрэпрызы: І.Славянскага (1869), Г.Страмлянава(1870),А.Мяталава (1877—81), А.Смірнова (1878), А.Даніловіча (1879), А.Картавава
Фрагмент плошчы Леніна ў Бабруйску.
(1889—90), М.Барысава(1912),Л.Снегава (1914); твы артыстаў пад кіраўніцтвам С.НікалаеваСтаніслаўскага, К.Малеўскага, П.Карніцова, Л.Баскакава, Г.Фядотавай, «Таварыствапраезджыхакцёраў»іінш.У 1852 урупа ДунінаМарцінкевіча тэатра паказвала тут «Сялянку», дзе сам аўтар выконваў ролю Навума Прыгаворкі. Сваю сцэнічную дзейнасць у Б. пачыналі знакамітыя рус. артысты М.Савіна і В.Далматаў. У горадзе выступаўу 1889,190911922П.Арленеў. У пач. 20 ст. ў Б. працаваў прыватны яўр. тэатр, дзейнічалі аматарскія тэатр. і муз.драм. гурткі, у т.л. гурток «Крыніца» на настаўніцкіх курсах, які ў 1920 паставіў «Паўлінку» Я.Купалы. У гэты ж час у горадзе была сфарміравана трупа чырвонаармейскага тэатра пры палітаддзеле 16й арміі — Другі паказальны тэатр. Пад гар. тэатр (называўся «Дэпо») быў прыстасаваны 2і паверх пажарнага тва. У пач. 1930х гг. пабудавана спец. тэатр. памяшканне, дзе пачала дзейнічаць арганізаваная ў 1928 рус. драм. трупа У.У.Кумельскага, на базе якой у 1932 быў створаны Дзярж. рус. драм. тэатр Беларусі (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага). Да 1935
ны комплекс школа—каледж мастацтваў, 27 сярэдніх, 2 вячэрнія, 2 базавыя, 3 муз. і дзіцячая маст. школы, 6 ДзЮСШ. Працуюць 2 гасцініцы, краязнаўчы музей, выставачная зала, Палац мастацтваў, цэнтры тэхн. творчасці, культуры і адпачынку, 12 бк, 4 кінатэатры. 3 2002 у Б. праводзяцца міжнар. фестываль нар. мастацтва, міжнар. пленэр керамікі. Брацкія магілы падпольшчыкаў, сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, сав. ваеннапалонных. Помнікі: В.З.Харужай, у гонар Перамогі, партызан і падпольшчыкаў, сав. воінаўвызваліцеляў, танкістаў, воінскіх часцей, якія вызначыліся пры вызва
356
БАБРУЙСКАЯ
ён працаваў у Б. 3 сярэдзіны 1920х гг. дзейнічаў калектыў «Сіняя блуза», на базе якога ў 1935 створаны Бабруйскі трам. 3 1938 па 1941 у горадзе існаваў арганізаваны з трама Бабруйскі калгаснасаўгасны тэатр. У 1944 на яго базе створаны Бабруйскі абласны драматычны тэатр, які ў 1947 быў пераведзены ў Гродна і рэарганізаваны ў Гродзенскі абласны драматычны тэатр. У 1950я гг. ў Б. актыўна працавалі тэатрыгастралёры, праводзіліся вечары адгіачынку. У 1956закцёраўтэатрадрамы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, выпускнікоў Бел. тэатр.маст. інта і аматараў быў створаны Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр. У 1962 ён быў рэарганізаваны ў Бабруйскі музычнадраматычны тэатр, а ў 1965 у Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. На базе тэатра ў 1970 створаны Дзярж. тэатр муз. камедыі Беларусі, а ў Б. пачаў дзейнасць Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі, які з канца 1977 носіць імя ўраджэнца Бабруйшчыны В.ДунінаМарцінкевіча. У 1970—80я гг. ў горадзе працавалі нар. тэатры гар. Дома культуры і Дома афіцэраў, шматлікія аматарскія тэатр. калектывы. Сярод адметных сучасных тэатр. калектываў (2009): Бабруйскі заслужаны аматарскі тэатр песні «Шынанай», Бабруйскі народны тэатр, Бабруйскі народны тэатр «Равеснік», Бабруйскі ўзорны музычны тэатр «Слугі трохмуз», Бабруйскі ўзорны тэатральны калектыў «Крыштальны чаравічак» і інш. У 1998 і 2001 у Б. прайшоў фестываль нац. драматургіі імя В.ДунінаМарцінкевіча. У 2008 ён быў адноўлены са статусам міжнароднага.
Ю.Ю.Захарына (архітэктура), А.І.Грахава (культура).
БАБРЎЙСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з г. Бабруйск. Промысел вядомы з даўніх часоў. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Бабруйску працавала каля 60 майстроў. Выраблялі дымленыя (т.зв. сінія), з 1930х гг. — паліваныя рэчы.
Бабруйская кераміка. 1970я гг.
Акрамя сталовага посуду выраблялі дэкар. дробную пластыку, цацкі. Своеасаблівасць маст. аблічча Б.к. вызначалі мясц. сыравіна, майстэрства рамеснікаў, тэхнал. ўзровень вытворчасці. 3 2й пал. 1940х гг. ганчары працавалі ў арцелях, з 1960х гг. у цэху мясц. райпрамкамбіната, а таксама дома. У 1970я гг. вырабы майстроў Ю.Боўды, Л.Кушнера, М.Ламакі, І.Прозарава, Дз.Санкаўца захоўвалі напрацаваныя традыцыі формаўтварэння. На базе ганчарнага быў створаны цэх керамікі пры прам. аб’яднанні «Беларуская мастацкая кераміка» (г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна). У 1980я гг. традыц. нар. ганчарства Бабруйскага рэгіёна заняпала. Знізіўся асартымент вырабаў, зменшылася колькасць майстроў. У пач. 2000х гг. вытворчы цэх маст. керамікі пераўтвораны ў Бабруйскае ЗАТ «Мастацкая кераміка», у асартыменце якога посуд, вазоны, дэкар. вырабы (усяго 20—25 найменняў). Фармоўка робіцца на прэсах, аўтаматах, ліццём у гіпсавыя формы. Дэкор абмежаваны па колеравай гаме, прысутнічае прымітыўны надпаліўны роспіс.
На адметнасць і эксклюзіўнасць сучаснай Б.к. паўплывала індывід. творчасць мясц. мастакоўкерамістаў Ю.Боўды, В.Калтыгіна, А.Кірылавай, А.Концуба, А.Ткачова і інш. Спецыял істаў па маст. керам і цы рыхтуе Бабруйскі прафес.тэхн. маст. каледж. 3 1997 на базе сямейнага дзіцячага дома Сянцовых дзейнічае нар. студыя дэкар.прыкладнога мастацтва «Эксперымент», у т.л. па кераміцы. 3 2003 у г. Бабруйск адкрыта аддз. маст. керамікі ў дзіцячай маст. школе імя Уладзіміра Аляксандравіча Дамарада і штогод праводзяцца міжнар. пленэры па кераміцы «Артжыжаль».
В.А.Калтыгін, УВ.Угрыноеіч.
БАБРЎЙСКАЯ КРЭПАСЦЬ, помнік абарончай архітэктуры 1й пал. 19 ст. ў г. Бабруйск. Пабудавана ў 1807—36 (у 2 этапы) на месцы стараж. горада ў сутоках рэк Бярэзіна і Бабруйка. Першапачаткова былі насыпаны валы, зроблены шэраг земляных умацаванняў. У 1810—12 паводле праекта інжынера генерала К.Опермана (склаў план усіх крапасных умацаванняў і абарон
357
БАБРУЙСКАЯ
Фрагменты абарончых збудаванняў Бабруйскай крэпасці.
чых збудаванняў) пабудаваны 5 бастыёнаў, валы дадаткова ўмацаваны глыбокімі равамі. Забудова крэпасці вялася на аснове рэканструкцыі наяўных (кляштар езуітаў) і стварэння новых (казармы, шпіталь, склады) будынкаў. Уваход у крэпасць быў праз Мінскую, Слуцкую і Вадзяную брамы. Другі этап будаўніцтва характарызаваўся шырокім размахам: была павялічана тэр. крэпасці, узведзены 17 дадатковых бастыёнаў, вежы, форт «Фрыдрых Вільгельм». Паводле
Бабруйская народная вакальная група выкладчыкаў «Гармонія».
плана 1818 (архіт. А.Штаўберт) планіроўку Б.к. вызначыла сетка ўзаемна перпендыкулярных вуліц, забудаваных мураванымі 2—3павярховымі дамамі. На перакрыжаванні 2 гал. вуліц знаходзілася парадная Саборная пл. з саборам Аляксандра Неўскага (архіт. А.Штаўберт, размалёўка інтэр’ераў П.Урандзіна). У зах. частцы размяшчаліся казармы, ва ўсх. — склады, артылерыйскі і інжынерны паркі. У аздабленні будынкаў Б.к. выкарыстаны элементы архітэктуры класіцызму — рызаліты,
рустоўка, абрамленні аконных праёмаў. У 1812 крэпасць вытрымала аблогу напалеонаўскіх войск. У Вял. Айч. вайну на яе тэр. ням.фаш. акупанты стварылі лагер смерці.
Літ.: Ненадавец А.М. Бобруйская крепость. Бобруйск, 2005.
БАБРЎЙСКАЯ НАРбДНАЯ ВАКАЛЬНАЯ ГРЎПА ВЫКЛАІЧЫКАЎ «ГАРМОНІЯ». Створана ў 1998 у г. Бабруйск пры дзіцячай муз. школе № 2. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.В.Клімовіч (з 1998), К.М.Мікулік (з 2007), К.М.Перхава (з 2008). У складзе групы 11 чал. У рэпертуары бел. нар. музыка, творы класікаў і сучасных кампазітараў, апрацоўкі песень. Калектыў — лаўрэат рэсп. аглядуконкурсу метадычных і творчых прац выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў (г. Магілёў, 2004), дыпламантгар. тураўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 2005), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. фестывалю духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (г. Быхаў, 2005) і інш.
К.М.Перхава.
БАБРЎЙСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯДЭКАРАТЫ'ЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА «ЭКСПЕРЫМЁНТ». Створанаў 1997уг. Бабруйск пры дзіцячым доме сямейнага тыпу
358
БАБРУЙСКАЯ
Работы ўдзельнікаў Бабруйскай узорнай гарадской дзіцячаюнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка».
Сянцовых. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.В.Кірылава. У складзе студыі 15 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Калектыў — удзельнік выставак: міжнар. «Цёплы дом» (Кіеў, 2000), дзіцячай творчасці (г. Турын, Італія, 2001; Масква, 2004), «Сябруюць дзеці на планеце» (Мінск, 2006), дзіцячага малюнка імя Шанкара (Дэлі, 2007), фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007), рэсп. конкурсаўвыставак дэкар.прыкладнога мастацтва «Калядная зорка» (2005—06, 2009), «Увесь гонар свету ад маці» (2006), выстаўкі «Саматканы цуд» (2009), абл. конкурсаўвыставак дзіцячай творчасці «Прырода і фантазія», «Мой родны кут» (абодва 2006), «Калядная зорка» (2008, усе Мінск), «У каробцы з алоўкамі» (2009), выстаўкі выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва «Сонечная палітра» (2007—08, абодва г. Магілёў), фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 2006). Н.У.Ярмоленка.
БАБРЎЙСКАЯ ЎЗбРНАЯ ГАРАДскАя дзіця'чаюнАцкая СТУДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «ВЯСЁЛКА». Створана ў 1985 у г. Бабруйск. У 1990 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік І.У.Моцін.
У складзе студыі 80 чал. ва ўзросце 5—18 гадоў. Студыйцы — удзельнікі фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007), «Масква — мая сталіца», «Сонейка свеціць усім» (абодва Масква, 2007), конкурсаў: міжнар. «Гогаль — класік рускай літаратуры» (Масква, 2008), «Жаба, пернік і Капернік» (г. Торунь, Польшча, 2008), рэсп. «Прыгоды вясёлага пірата», «Квітней, мой лес» (абодва Мінск, 2007, 2009), бел.рас. выстаўкі юных мастакоў «Балада