• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    348
    БАБІНІЧЫ
    «БАБІНАЛЁТА», у народным календары пара цёплага надвор’я ў 2й пал. вер. — пачатку кастр. Дні «Б.л.» надыходзілі пасля значнага пахаладання. У Беларусі «Б.л.» бывае штогод і доўжыцца ад некалькіх дзён да 2 тыдняў. Паходжанне назвы тлумачыцца парознаму. Некаторыя даследчыкі звязваюць яе з «бабскай» работай на агародзе і ў полі, якія прыпадалі пераважна на гэты час (уборка гародніны, копка бульбы, трапанне канопляў і лёну). Іншыя атаясамлівалі гэтае кароткае «лета» з кароткім «бабіным векам». На Мядзельшчыне «Б.л.» называлі тыдзень перад Пакровамі, калі варажылі на «шчаслівую бабулю» (бабку). Для гэтага ўсе дні «Б.л.» загадзя размяркоўвалі паміж бабкаміпавітухамі, што практыкавалі ў наваколлі: напр., панядзелак — Тэклі, аўторак—Юстыны,серада—Марцэлі і г.д. Сонечнае і ціхае надвор’е ў дзень «бабулі» азначала, што рука ў той лёгкая і шчаслівая, адпаведна і роды, якія будзе прымаць, будуць лёгкія, дзіця — шчаслівае.
    У.А.Васілевіч.
    БАБІНАВІЦКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы з в. Бабінавічы Лёзненскага рна. Найб. развіцця промысел дасягнуў у 19 — 1й пал. 20 ст. Выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і абварную кераміку. 3 пач. 20 ст. пашырэнне набылі вырабы, аздобленыя размалёўкай белым ангобам у выглядзе хвалістых паяскоў, завіткоў,
    Бабінавіцкая кералііка.
    кропак, парасткаў, знутры і звонку (у верхняй частцы) глазураваныя бясколернай палівай, якая надавала чарапку чырвонакарычневы колер. Выраблялі гасп. посуд (збанкі, гаршкі, спарышы, слоікі, міскі, глякі), утылітарнадэкар. рэчы (букетнікі, цукарніцы, маслёнкі), фігурны посуд у выглядзе жывёл, скарбонкі, попельніцы з ляпнінай, дзіцячыя цацкісвістулькі і інш. У 1930—50я гг. ў Бабінавічах працавала ганчарская арцель «Чырвоны паліўнік». Вядомыя майстрыганчары: М.Арэхаў, А.Рыжкоў, А.Траяноўскі, М.Шчадзінскі і інш. Промысел існаваў да 1980х гг. Я.М.Сахута.
    БАБІНАВІЧЫ, вёска ў Лёзненскім рне, на зах. беразе воз. Зелянское (Бабінавіцкае). За 30 км на ПдЗ ад Лёзна, 29 км ад чыг. ст. Лёзна на лініі Віцебск—Смаленск (Расія), 52 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лёзна— Арэхаўск. Цэнтр Бабінавіцкага с/с. 235 гаспадарак, 496 ж. (2009).
    Засн. не пазней 16 ст. выхадцамі састараж. с. Бабіна Аршанскагастароства ВКЛ. У канцы 16—17 ст. мястэчка, дзярж. маёмасць, цэнтр Бабінавіцкага староства ў Віцебскім ваяв. У канцы 17—18 ст. ўладанне князёў Агінскіх. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губ. У 1777—96 і 1802—40 цэнтр Бабінавіцкага павета, павятовы горад. У 1781 атрымалі герб: у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі (у ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес). У Б. былі прыстань і склад лесаматэрыялаў. У 1796—1802 і пасля 1840 Б. — заштатны горад у Дабрамысленскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ. У 1860— 159 дамоў, 1271 ж., у 1879 — 1320 ж. 3 часу заснавання Б. вядомы ганчарным промыслам, якідасягнуў росквіту ў 19 — 1й пал. 20 ст. (гл. Бабінавіцкая кераміка). У канцы 19 ст. тут працавала 39 рамеснікаў. У 1897 — 1157 ж., царк.прыходская школа, пошта, тэлеграф, прыходская царква (пабудавана ў 1742),
    касцёл Св. Тройцы, пабудаваны ў 1782—97, сінагога. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 Б. страцілі статус горада і сталі вёскай. 3 1919 у Віцебскай губ. РСФСР. 3 сак. 1924 у складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Высачанскім рне Віцебскай акругі (даліп. 1930). Зліп. 1931 цэнтрсельсавета ў Лёзненскім рне, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 ліп. 1941 да 25.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адноўлена, з 9.9.1946 да 17.12. 1956 у Арэхаўскім рне. У 1970 — 234 двары, 753 ж. У 1995 — 317 гаспадарак,754 ж.
    У 2009 комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафетэрый, 3 магазіны. Дзейнічае царква (1999). Вайсковыя могілкі сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча, 6 могільнікаў, курган, 2 стаянкі.
    БАБІ'НЕЦ, пярэдняя частка праваслаўнага ці каталіцкага храма. У Беларусі вядомы з 11—12 ст. (Полацкі Сафійскі сабор). Пашыраны ў архітэктуры культавых пабудоў 15— 18 ст. як частка аб’ёму над хорамі (Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы, Сынкавіцкая царквакрэпасць, Ішкальдскі Троіцкі касцёл) або самаст. аб’ём, злучаны прамавугольным ці арачным праёмамі з асн. (Здзітаўская Мікітаўская царква). У кампазіцыі Б. часам вылучаюцьасобным верхам ці вежайзваніцай (Вяжноўская Мікалаеўская царква, Рубельская Міхайлаўская царква).
    БАБІНІЧЫ, вёска ў Віцебскім рне. За 11 км на ПнУ ад Віцебска, 16 км ад чыг. вузла Віцебск, на шашы Віцебск—Сураж. Цэнтр Бабініцкага с/с. 345 гаспадарак, 860 ж. (2009).
    У 16 ст. ў Віцебскім ваяв. ВКЛ. У 1667 маёнтак, прыватная ўласнасць зямяніна Корсака. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Віцебскай губ. Рас. імперыі. У1839 існавала Петрапаўлаўская царква. У1841
    349
    БАБІЦКІ
    пабудаванадраўляная Мікалаеўская царква. У 1862 адкрыта нар. вучылішча, у якім вучыліся 41 хлопчык і 1 дзяўчынка. У 1867 адкрыта царк.прыходская школа. У 1880 сяло, цэнтр Бабініцкай воласці. Дзейнічаў прызыўны вайсковы ўчастак, пазыковаашчаднае тва. У 1895 існавалі 2класнае нар. вучылішча і і 1класная царк.прыходская школа, для якой сяляне ў 1899 пабудавалі драўлянае памяшканне. У 1905 сяло — цэнтр воласці. Маёнтак (7 двароў, 22 ж.) належаў мяшчанамстараверам. 12.6.1919 вёску на чале агітпоезда «Кастрычніцкая рэвалюцыя» наведаў М.І.Калінін. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Віцебскага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 15.1.1938 Віцебскай вобл. На базе дарэв. створана 4гадовая школа. У 1926 — 23 двары, 78 ж. У 1939 школа пераўтворана ў сярэднюю. У 1941 — 111 двароў. У Вял. Айч. вайну ў ліп. 1941 — чэрв. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў снеж. 1943 знішчылі тут 104 двары, загубілі 7 мірных жыхароў. У 1995 — 294 гаспадаркі, 734 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, школа мастацтваў, участковая бальніца, сац. дзіцячы прытулак, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, лазня, аптэка, 2 магазіны, школьны музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік вучням і настаўнікам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, мемар. дошкі М.І.Калініну і ў гонар 100годдзя школы, помнік у гонар 50годдзя сав. улады, сад Перамогі. Радзіма Героя Сав. Саюза У.Ц.Курыленкі.
    БАБІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ МЎЗЫКІ, ПЁСНІI ТАНЦА «ЛЁС». Створаны ў 1972 у в. Бабічы Чачэрскага рна пры сельскім клубе. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Д.Маркоўскі (з 1972), П.С.Біжуноў (з 1996). У складзе ансамбля 26 чал.
    ва ўзросце ад 8 да 66 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне мясц. фальклору, аўтэнтычнага матэрыялу, прапаганда бел. нар. танца, песні, паляпшэнне вак. і танц. майстэрства, перадача маладому пакаленнюмясц.традыцый.Урэпертуары нар. быт. танцы («Базар», «Субота», «Зайчыкчыбірайчык», «Падэспань», «Мятло», «Мальвіна», «Барыня», «Лявоніха», «Полькаматылёк», «Нарэчанька», «Каробачка», «Полька»,«Кракавяк»,«Бабіцкаяполька»), забаўлянкі, гульні («Ласкаўка», «Кума, кума, прадай дзіця»), карагоды («Ружачка», «Ой, вясна, вясна, ты вясняначка»), абрады («Гуканне вясны», «Перанос свячы», «Ваджэнне і пахаванне стралы»). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999), юных талентаў «Зямля пад белымікрыламі» (г. Мазыр, 2000), рэгіянальнага фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 1991), абл. аглядуконкурсу сельскай маст. самадзейнасці «Беларусь — мая песня» (гарады Карма, Рэчыца, 2003), удзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2004, 2008), міжнац. гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Дружба96», «Свенскага кірмашу» (абодва г. Клін, Расія, 2008), абл. свята фальклору «Жыватворныя вытокі» (г. Гомель, 2005). Н.В.Сазановіч.
    БАБІЧЫ, вёска і чыг. ст. на лініі Калінкавічы—Гомель у Рэчыцкім рне. За 28 км на ПдЗ ад Рэчыцы, 78 км ад Гомеля, на аўтадарозе Васілевічы—Рэчыца. Цэнтр Бабіцкага с/с. 516 гаспадарак, 988 ж. (2009).
    Вядомы з пач. 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. З’яўляліся вотчынай Аскеркаў, якія мелі тут свой умацаваны замак. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1795 — 17 двароў, у валоданні графа Юдзіцкага. Мелася паштовая станцыя, праз вёску праходзіў тракт
    Бабруйск—Брагін. У 1858 мястэчка, 27 двароў, 244 ж., уласнасць казны. 3 уводам у эксплуатацыю 15.2.1886 чыг. Лунінец—Гомель пачаў працавацьчыг. паўстанак. У 1897 — 84двары, 605 ж., царк.прыходская школа, магазін, карчма, піўная крама, паштовае аддз. У 1908 у вёсцы 749 ж., на чыг. станцыі — 4 двары, 28 ж., у Васілевіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. 3 8.12.1926 цэнтр Бабіцкагас/с Васілевіцкага, з 4.8.1927 Рэчыцкага, з 20.2.1938 Васілевіцкага, з 16.9.1959 Рэчыцкага рнаў Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У 1930 працавалі 2 кузні, 2 смалакурні, дрэваапрацоўчая майстэрня, паравы млын, школа, аддз. спажывецкай кааперацыі. У канцыжн. 1941 — канцы ліст. 1943 Б. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. У 1959 — 2263 ж.
    У 2009 комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа, школаінтэрнат, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, 4 магазіны, крама; Пакроўская царква. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма чл.кар. НАН Беларусі, акадэміка Акадэміі агр. навук, праф. М.І.Смяяна, Героя Сац. Працы С.Дз.Фешчанкі.
    БАБКА, бабкапавітуха, пажылая спрактыкаваная і паважаная жанчына, якая валодала прыёмамі нар. медыцыны і выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, a таксама шматлікія абрады, звязаныя з пераразаннем пупавіны, першым купаннем і спавіваннем дзіцяці, укладаннем яго ў калыску і інш. На працягу першых 3 дзён пасля родаў Б. купала дзіця і рабіла ўсю хатнюю работу ў доме парадзіхі. Яна ж мела права пры першым купанні даць дзіцяці імя (на Палессі гэты звычай называўся «ахрысціць дзіця з вады»). На Радзінах Б. была самым шаноўным госцем і распарадчыкам застолля. Да святочнага стала яна
    350
    БАБОВІЧЫ
    абавязкова гатавала бабіну кашу. У наш час ролю Б. звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзіхі.