• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АШМЯНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ імя Ф.К.Багушэвіча. Засн. ў 1952 у г. Ашмяны, адкрыты для наведвальнікаў у 1955. Асн. фонд музея налічвае больш за 9,2 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — каля 10 тыс. (2009). У калекцыях музея стараж. прылады працы, фрагменты шклянога і керамічнага посуду 11 — 16 ст., знойдзеныя пры археал. раскопках на Ашмяншчыне, манеты 18—19 ст., прадметы побыту, творы дэкар,прыкладнога мастацтва, вырабы нар. майстроў, дакументы і фотаздымкі па гісторыі Ашмянскага краю. Экспанаты расказваюць пра ўдзельнікаў гіст. і рэв. падзей М.С.Арэхву, Г.Дэмбінскага, А.Снядэцкага. У фон
    Да арт. Ашмянскі касцёл і кляштар францысканцаў. Руіны касцёла.
    дах музея зберагаюцца дакументы і матэрыялы перыяду Вял. Айч. вайны, у т.л. аб партыз. брыгадзе імя Гастэлы, якая дзейнічала на тэр. раёна, друкарскі станок, партыз. газеты і лістоўкі. Значная частка калекцыі прысвечана жыццю і творчасці Ф.Багушэвіча: асабістыя рэчы паэта, выданні яго твораў, макет дома ў Кушлянах і інш. У музейнай бцы захоўваецца каля 1,5 тыс. тамоў каштоўных выданняў 19—20 ст.
    АШМЯНСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неабарока ў г. Ашмяны. Пабудаваны ў 1900—10 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Трохнефавая 2вежавая базіліка з 5граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Накрыта бляшанымі дахамі са слыхавымі вокнамі: цэнтр. неф — 2схільным, бакавыя нефы і сакрысціі — 1схільным, апсіда — шматсхільным. Гал. фасад з трохвугольным франтонам завершаны люнетам ілучковым шчытом з бакавымі валютамі, фланкіраваны высокімі 5яруснымі шатровымі вежамі. Бакавыя фасады завершаны фігурнымі шчытамі з валютамі і вуглавымі пінаклямі. Сцены атынкаваны, дэкарыраваны нішамі, апяразаны прафіляваным карні
    338
    АШМЯНСКІ
    Ашмянскі Міхайлаўскі касцёл.
    здвоенымі пілястрамі ў прасценках. У інтэр’еры алтарная частка вырашана з прымяненнем ордэра, насценнага жывапісу, вітражоў. Нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    АШМЯНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КАРУСЁЛЬ». Створаны ў 1981 у г. Ашмяны пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ж.А.Мажэйка (з 1998). У складзе ансамбля 12 чал. У рэпертуары бел. нар. інструм. музыка, аўтарскія творы бел., замежных кампазітараў: «Ашмяны — мой горад» Р.Кахановіча, «Месячны вальс» І.Дунаеўскага, «У лесе прыфрантавым» М.Блантэра, «Славянскі танец» А.Дворжака, «Парыжскія бульвары» ў апрацоўцы У.Кузняцова, «Успамін» А.Бабаджаняна, бел., рус. нар. песні «Ляцелі гусі з броду», «Калінка». Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы,
    зам і расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах. Аконныя праёмы, здвоеныя на бакавых нефах і сакрысціях, чаргуюцца са
    Ашмянскі народны ансамбль народных інструментаў «Карусель».
    2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2006), абл. нар. музыкі (2000, абодва г. Гродна).
    Ж.А.Мажэйка.
    АШМЯНСКІ НАРЙДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «ЗбРНЫ РбССЫП». Створаны ў 2000 пры Ашмянскай мытні. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі ка
    Удзельнікі Ашмянскага народнага ансамбля песні «Зорны россып».
    лектыў». Кіраўнік А.А.Калыбіна, кіраўнік танц. калектыву Т.У.Рамейка. У складзе ансамбля 34 чал. Удзельнікі калектыву валодаюць тэхн. і маст.выразнымі сродкамі харавога выканання, тэхнікай ігры на гітары, трубе. У рэпертуары танц. нумары, песні бел. нар. («Прымацкая», «Ой, развівайся, сухі дубе», «Каля кузні
    339
    АШМЯНСКІ
    йшла»), у апрацоўцы М.Сіраты («Ой, мілы мой», «Грэчанікі», «Ой, там, каля млына»), аўтарскія і эстр. творы бел. кампазітіраў, песні мясц. аўтараў («Мытня сяброўствам моцная», «Людзі ў форме сіняй» А.Альховіка) і інш. Калектыў вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у святочных мерапрыемствах. У 2001 па выніках аглядуконкурсу калектываў маст. самадзейнасці сярод мытняў рэспублікі ў намінацыі «Лепшая песня аб мытнай службе» ансамбль заняў 1емесца. А.А.Калыбіна.
    АШМЯНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «КРЫНІЦЫ». Створаны ў 1972 у г. Ашмяны пры раённым Доме культуры. У 1979 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.В.Карасёў (з 1975), М.У.Калеснікава (1986—89), В.Ф.Рэут (з 1995), В.П.Емяльянава (з 2000), В.Ф.Чаплінская (з 2002), балетмайстар М. П. Шурбак (з 1972). Асн. мэты дзейнасці — захаванне і адраджэнне бел. нар. традыцый. У складзе ансамбля мяшаны хор (24 чал.), танц. (12 чал.) і аркестравыя групы. У рэпертуары: бел. нар. песні («Ах, ты, зорка мая», «Ой, у чыстым полі»), аў
    Ашмянскі народны ансамбль цыганскай песні «Джана Рома».
    тарскія творы, песні бел. кампазітараў, самадзейных аўтараў, вак.харэагр. замалёўкі («Выйду на вуліцу», «Мяцеліца», «Крыніцы», «Ашмянскі вальс»), танцы на аснове традыц. фалькл. і сучаснай нар.сцэнічнай харэаграфіі («Ручнікі», «Вяночкі», «Як Лявоны працавалі»). Ансамбль — лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997—98, 2004), абл. конкурсу нар. хароў і ансамбляў песні і танца «Над сінім Нёманам» (в. Абухава Гродзенскага рна, 2004). В.Ф. Чаплінская.
    АШМЯНСКІ НАРЙДНЫ АНСАМБЛЬ ЦЫГАНСКАЙ ПЁСНІ «ДЖАНА РОМА» Створаны ў 1997 у г. Ашмяны пры раённым Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Я.Дыман (з 1997), М.Я.Варановіч (з 2002). У складзе ансамбля — сямейны калектыў з 6 чал. У рэпертуары нар. цыганскія танйы, песні, рамансы («Стары Ром», «Кай ё нэ», «Нанэ цоха», «Брычка», «Восеньская раса», «Мэ мангадэвлэс» і інш.). Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая
    песня» (Мінск, 1997—98), Рэсп. нац. культур (Гродна, 2000, 2002, 2004, 2006, 2008), абл. нар. музыкі (г. Ліда, 1998), сямейнай творчасці (г. Слонім, 1999,2001). М.Я.Варановіч.
    АШМЯНСКІ НАРбДНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР Створаны ў 1947 у г. Ашмяны як драм. гурток. Цяпер дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 1959 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.Фамін (з 1947), П.Дакука (з 1960), І.Сіднеў (з 1964), А.Міхеенка (з 1969), А.Спірыдонаў (1972—74 і з 1991), Л.Спірыдонава (з 1975 із 2001), В.Піхтулаў (з 1982), А.Курневіч (з 1986). Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва, папулярызацыя класічнай і сучаснай драматургіі. У рэпертуары: творы рус., бел. і замежныхдраматургаў; камедыі, у т.л. музычныя. Сярод пастановак: «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні (2001), «Святы і грэшны» М.Варфаламеева (2005), «Дом Бернарды Альбы» Ф.Гарсія Лоркі (2009) і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат абл. фестывалю аматарскіх калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 1999—2009; Гранпры 2005), раённых і гар. мерапрыемстваў і інш. Л.В.Спірыдонаеа. АШМЯНСКІ НАРбДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ДбБРЫ НАСТРОЙ». Створаны ў 2001 у г. Ашмяны пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі Г.А.Шабановіч (з 2001), І.В.Асмольская (з 2008). У складзе ансамбля 8 чал. Удзельнікі прафесійна іграюць на муз. інструментах і ўдасканальваюць сваё выканаўчае майстэрства. У рэпертуары творы мясц. аўтараў, бел. і замежных кампазітараў: «Ашмяны — мой горад» Р.Кахановіча, вальс да спектакля «8 кахаючых жанчын» і «Карамельны аўкцыён», «Упартая авечка» Р.Бажыліна, «Вольны вецер» Р.Харда, «Вясёлы кабальера» А.Фрасіні, «Вясной» В.Глубачэнка, джазавая імправізацыя паводле п’есы «Вяс
    340
    АШМЯНСКІ
    ной» А.Званаровай, «Залатая восень» Я.Глебава, «Кумпарсіта» М.Радрыгеса, мелодыя да фільма «Цыган» В.Зубкова, «Няўдалае спатканне» А.Цфасмана. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю эстр. творчасці «Фантазія вясны» (г. Ліда, 2003). Ж.А.Мажэііка.
    АШМЯНСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР ТАНЦАIПЁСНІ «ІМПУЛЬС». Створаны ў 1998 у г. Ашмяны пры раённым Доме культуры як гурток танца і песні. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Кіраўнікі: М.Шурбак і М.Варановіч. Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва, папулярызацыя эстр. творчасці. У рэпертуары шоупраграмы «Калядныя досвіткі», «У свеце танца і песень», «Пад знакам задыяка», «Ах, гэтыя жанчыны», танцы сюжэтныя «На Брадвеі», «Першаетанга», «Белая авечка», «Адамаў яблык», «У сецях кахання», сучасныя «Танцуючыя Эўрыдыкі», «Урокі Шахеразады», «Прышэльцы», «Шаршэ ля фам, танцуючую блюз», падтанцоўкі з салістамі да песень з рэпертуару вядомых зорак эстрады. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю эстр. творчасці «Фантазія вясны» (1999), абл. «Свята танца» (2000—03, абодва г. Гродна), раённых мерапрыемстваў і інш. М.П.Шурбак.
    АШМЯНСКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ.
    Створаны ў 1990 у г. Ашмяны пры раённым Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.В.Карасёў. У складзе хору 26 чал., аркестравае суправаджэнне — 10 чал. Асн. мэта дзейнасці — патрыятычнае выхаванне моладзі. У рэпертуары песні бел. кампазітараў («Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі, «Перамога» Л.Захлеўнага, «Мая Беларусь» А.Граса), бел. нар. («Пасаджу каліну ў полі», «3пад каменя»), Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня»
    Ашмянскі народны інструментальны ансамбль «Добры настрой».
    (1997—98), рэсп. і абл. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюцьдушой ветэраны» (Мінск, 2006— 07; г. Іўе, 2005—06). У.В.Карасёў.
    АШМЯНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Ашмяны. У раёне 363 сельскія нас. пункты, 10 сельсаветаў: Барунскі, Гальшанскі, Граўжышкоўскі, Гродзінскі, Жупранскі, Кальчунскі, Каменналогскі, Крайванцаўскі, Мураванаашмянкоўскі, Навасёлкаўскі. Пл. тэр. 1,2 тыс. км2, лясы займаюць 30% (у асн. на 3), балоты — 7%. Нас. (2009) 34,1 тыс. чал., гарадскога — 42,8%. Жывуць беларусы (83%), палякі (11,9%), рускія (3,7%), украінцы (0,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,9%). Патэр. раёна праходзяць аўтадарога і чыг. Мінск—Вільнюс.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне больш за 2 тыс. мясц. жыхароў. У раёне дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ (з вер. 1943), партыз. брыгада імя Гастэлы, асобны атрад «Баявы», інш. партыз. фарміраванні, 9 антыфаш. aprцый, аператыўная ан