• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    кага, І.І.Насовіча, М.Я.Нікіфароўскага, Е.Р.Раманава, М.Федароўскага, Я .Чачота, П. М. Шпілеўскага, П. В. Шэйна, Ф.М.Янкоўскага і інш.
    АФІКСЫ (ад лац. affixus прымацаваны), службовыя марфемы, якія выражаюць дадатковыя лексічныя і граматычныя значэнні слоўабо вызначаюць адносіны слова да інш. слоў у сказе. Да А. адносяцца: флексія, або канчатак, — вызначае граматычную форму слова і служыць для сувязі з інш. словамі ў сказе; прэфікс, або прыстаўка (перад коранем), конфікс (з абодвух бакоў кораня), постфікс (пасля суфікса ці флексіі) — служаць для ўгварэння новых слоў або форм слова; інтэрфікс — для злучэння пэўных марфем у слове. А. адрозніваюць паводле функцыі — словаўтваральныя («прадзед», «садовы»), формаўтваральныя («гаварыў», «прыйсці»), словаформаўтваральныя («кума», «госця»); паводле характару ўзнаўлення — рэгулярныя («сіні», «рака»), нерэгулярныя («любоў»); паводле ўжывання — прадуктыўныя («няпраўда», «падборшчык»), малапрадуктыўныя («праблематыка», «ратунак»), непрадуктыўныя («ветразь», «знаўца»); паводле спосабу афармлення — фармальна выражаныя («знаходка», «папка»), нулявы («кніг», «брат»), А. валодаюць багатымі стыліст. магчымасцямі: надаюць словам нейтральны, кніжны або размоўны характар.
    АФІЦЫЙНАДЗЕЛАВЫ СТЫЛЬ, адзін з функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу афіц.дзелавых пісьмовых зносін, выкарыстоўваецца ў справаводстве і дакументах. Асн. мэта зносін — унармаванне афіц. і справавых узаемадачыненняў паміж людзьмі і ўстановамі. А.дз.с. ўласцівы афіцыйнасць, строгая дакладнасць, інфармацыйнасць, сцісласць, канкрэтнасць, адназначнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, аб’ектыўнасць, паслядоўнасць у выкладзе матэрыялу, шаблоннас
    ць і трафарэтнасць, высокі ўзровень стандартызацыі. Адрозніваюць 3 падстылі: уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адм.канцылярскі. Для А.дз.с. характэрна спецыфічнае выкарыстанне моўных сродкаў на розных узроўнях: лексічным — ужыванне тэрмінаў і спецыфічных слоў, абрэвіятур і складанаскарочаных назваў, слоў у прамым значэнні, моўных штампаў, наяўнасць лексічных паўтораў; марфалагічным — ужыванне інфінітываў дзеясловаў цяперашняга часу, расшчапленне выказніка (дзеяслоў + назоўнік, напр., «весці перапіску», «займаць жылплошчу»), аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў са зборным значэннем, найменняў людзей па іх прафесіі або спецыяльнасці, парадкавых лічэбнікаў са склонавымі канчаткамі; сінтаксічным — выкарыстанне апавядальных сказаў, ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, складаных сказаў пасіўных канструкцый, прамы парадак слоў у сказе. А.дз.с. рэалізуецца ў дакументах розных жанраў якія абагульняюць тыповыя сітуацыі афіц.дзелавых адносін (закон, указ, статуты, нота, камюніке, пагадненне; дзелавыя паперы — заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць і інш.).
    Літ.: Каўрус А.А. Стылістыка беларускаймовы. Мінск, 1992; Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1992. Т.Л.Чахоўская.
    АФІША(франц. affiche), від.рэкламы; паведамленне пра спектакль ці інш. тэатр. відовішча. У Беларусі А. з’явіліся ў 19 ст. Вывешваюцца каля ўвахода ў тэатр, на вуліцы, плошчы, спецыяльна адведзеных для аб’яў месцах. А. бываюць друкаваныя, шрыфтавыя, маляваныя і змешаныя з выкарыстаннем фатаграфій. А. шрыфтавыя змяшчаюць асн. звесткі аб спектаклі, пастаноўшчыках і выканаўцах, маляваныя А. — эмблему тэатра,сцэнысаспектакляіасн.звесткі пра яго стваральнікаў. Бываюць А. паспектаклевыя (на кожны асобны спектакль) і зводныя (на спектаклі
    329
    АФОНЬКІН
    Да арт. Афорт: 1 — А.Ка шкурэв і ч. Брыгада. 3 серыі «Майстры». 1966—67; 2  Б.З a 6 ор аў. Ілюстрацыя да твора «Пакорлівая» Ф.Дастаеўскага. 1976.
    аднаго тэатра ці на ўсе пастаноўкі тэатраў горада разам). У час прэм’ер складаюцца падрабязныя А., у якіх называюцца аўтары, выканаўцы і ўся пастановачная трупа. У т.зв. праграмах спектакляў (раней называліся афішкамі) змяшчаецца пералік выканаўцаў.
    АФбНЬКІН Станіслаў Мікалаевіч (н. 1929, в. Гарадзец Рагачоўскага рна), беларускі народны майстар у галіне лозапляцення. Жыве ў в. Новы Быхаў Быхаўскага рна. Лозапляценнем займаецца з дзяцінства, творча працягвае і развівае традыцыі мясц. рамяства. Яго кошыкі розных памераў і форм, сумкі, фруктоўніцы, цукерні
    С.Афонькін. Кошыкі. 2003.
    цы, падносы і інш. вызначаюцца дасканаласцю і ювелірнасцю пляцення, дэкаратыўнасцю фактуры, адточанасцю аб’ёмаў. Удзельнік, дыпламант і прызёр многіх айчынных і замежных выставак, у т.л. 2й нац. выстаўкі нар. мастацтва «Жывыя крыніцы» (г. Магілёў, 2006), конкурсаў, фестываляў — усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998). Я.М.Сахута.
    АФОРТ (франц. eauforte, літар. азотная кіслата), від гравюры на метале, дзе паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца траўленнем металу кіслотамі; спосаб траўлення і адбітак, атрыманы гэтым спосабам. Металічную (жалезную, медную, цынкавую) пласціну пакрываюць кіслотатрывалым лакам, па якім спец. інструментамі наносіцца малюнак. Пасля яе змяшчэння ў кіслату вытраўліваюцца свабодныя ад лаку месцы, а астатні лак здымаецца. На атрыманую такім чынам форму наносіццафарба,якаязатрымліваецца толькі ў пратраўленых месцах і ў час друкавання пераносіцца на паперу. Паняцце «А.» уключае таксама
    інш. віды гравюры з траўленнем: акватынту, лавіс, мяккі лак, резерваж, геліягравюру і інш. А. выкарыстоўваецца разам з тэхнікай сухой іголкі і разцовай гравюрай. Усе віды А. могуць прымяняцца для каляровага друку. Тэхніка А. вынайдзена ў пач. 16 ст. ў Германіі. Яе паяўленню ў Беларусі папярэднічала развіццё медзярыту ў 16—18 ст. У 19 ст. ў гравюры на метале працавалі мастакі Віленскага унта (І.Вейс, Дж.Сандэрс, М.Падалінскі, Т.Кіслінг, Б.Клямбоўскі і інш.), у 2й пал. 19 ст. да А. звяртаўся А.Ромер. Найб. развіццё А. атрымаў у бел. мастацтве 1й пал. 20 ст. (І.Пляшчынскі, Л.Ран, Я.Тайц і інш.). Пошукі новых сродкаў маст. выразнасці прывялі да ўздыму А. ў 1960—80я гг. — у гэтай тэхніцы ствараліся шматлікія пейзажныя, партрэтныя, гіст. творы, серыі па матывах літ. твораў, ілюстрацыі, экслібрысы і інш. (Я.Агуновіч, Л.Асецкі, М.Басалыга, М.Барздыка, Р.Віткоўскі, У.Вішнеўскі, УГладкевіч, П.Дурчын, Б.Забораў, А.Кашкурэвіч, А.Назаранка, Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч, У.Пашчасцеў, У.Савіч, М.Селяшчук і інш.). На мяжы 20—21 ст. у А.
    330
    АХОВА
    актыўна сталі выкарыстоўваць колер. У гэтай тэхніцы працуюць Л.Алімаў, Ю.Алісевіч, С.Балянок, А.Басалыга, І.Гардзіёнак, У.Даўгяла, В.Нікішына, К.Паплаўская, Р.Сустаў, Л.Шакінка, Т.Шэлест, Ю.Якавенка і інш.
    Літ.: Ш м а т а ў В.Ф. Сучасная беларуская графіка. 1945—1977. Мінск, 1979; Звонцов В., Ш н стко В. Офорт. Техннка. Мсторня. СанктПетербург, 2004.
    А.М.Пікулік.
    АФСЁТНЫ ДРУК (ад англ. offset друк з прамежнай паверхні), спосаб друку, пры якім фарбавая выява здрукаванай формы перадаецца на паперу, што ўспрымае фарбу. У Беларусі найб. пашыраны спосаб друку. Ён дазваляе на высокай хуткасці і з вял. дакладнасцю узнаўляць тэкст і ілюстрацыі. А.д. засн. на выбарачным змочванні спец. растворам прабельных элементаў формы. Пры друкаванні фарба з друкуючай формы пераходзіць спачатку на перадатачную паверхню, пакрытую рызінатканкавай пласцінай, а з яе — на паперу. За кошт двайнога пераходу слой фарбы на адбітку больш тонкі, чым у высокім друку, і складае 1—2 мкм, г.зн. каля 60% фарбы пераходзіць з формы на паперу. У рэспубліцы А.д. ужываецца практычна для ўсіх відаў паліграф. прадукцыі: газет, часопісаў, маст. лры, школьных падручнікаў,
    альбомаў, паштовак, карт і інш. Афсетны прынцып пераносу выяў з формы на паперу выкарыстоўваецца ў спец. відах друку, прызначаных для друкавання этыкетачнаўпаковачнай прадукцыі, на вырабах рознага прызначэння (аэразольныя балоны, тубы, шкляныя ампулы, прабіркі і інш.). У Беларусі афсетныя друкуючыя машыны працуюць на ўсіх паліграф. прадпрыемствах, у т.л. на РУП «Мінская фабрыка каляровага друку», РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку», ААТ «Паліграфкамбінат імя Я.Коласа».
    АФТАНАЗЫ (Aftanazy) Раман (2.4. 1914, г.п. Моршын Львоўскай вобл., Украіна — 6.6.2004), польскі гісторык культуры. Скончыў Вроцлаўскі унт (1946). У 1944—81 працаваў у бцы Нац. цэнтра імя Асалінскіх у Львове і Вроцлаве. Даследаваў гісторыю магнацкіх і шляхецкіх сядзіб на б. усх. землях Рэчы Паспалітай (Беларусь, Украіна, Літва, Латвія), архітэктуру маёнткаў, паркавае мастацтва, гісторыю маст. збораў і бібліятэк, генеалогію ўладальнікаў сядзіб. Увёў у навук. ўжытак дакументы з дзярж. і прыватных архіваў, багатыя іканаграфічныя матэрыялы. Свае даследаванні абагульніў у 11томным творы «Матэрыялы да гісторыі сядзіб» (1986—93, 2евыд. 1991—97).
    АХбВА, вёска ў Пінскім рне. За 20 км на ПнЗ ад г. Пінск, 10 км ад чыг. ст. Малатковічы на лініі Брэст—Гомель, 177 км ад Брэста, каля аўтадарогі Кобрын—Лунінец. Цэнтр Ахоўскага с/с. 274 гаспадаркі, 610 ж. (2009).
    Вядома з 1495 як с. Тохава ў ВКЛ, уласнасць кляштара францысканцаў. 3 1566 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло ў Жабчыцкай воласці, 104 двары, 615 ж., царква, нар. вучылішча, магазін. У 1921—39 у складзе Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Жабчыцкім рне Пінскай, з 8.1.1954 Брэсцкай абласцей. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 14.10.1957 у Пінскім рне. У 1970 тут 1023 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бальніца, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (18 ст.).
    АХбВА ПСТбРЫКАКУЛ ЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ, сістэма дзяржаўных і грамадскіх мер па захаванні, утры
    Да арт. Афорт: 1 — С.Балянок. Сто гадоў адзіноты. 1985; 2 — Т.Шэл ест. Перакрыжаванне. 3серыі «Мой горад». 2001.
    331
    АХОВА
    манні, узнаўленні і рацыянальным выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры (архітэктуры, мастацтва, археалогіі, гісторыі, рэлігіі і інш.). Сярод асн. кірункаў працы па А.г.к.с.: выяўленне, вывучэнне, класіфікацыя і ўлік аб’ектаў гісторыкакульт. спадчыны; распрацоўка і прыняцце заканадаўчых і нарматыўных дакументаў аб захаванні, кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў; забеспячэнне неабходных умоў утрымання і выкарыстання помнікаў гісторыі і культуры. Гэтыя мерапрыемствы спрыяюць вывучэнню традыцый нац. спадчыны, выяўленню асаблівасцей культуры, выпрацоўцы каштоўнасных арыентацый у свядомасці грамадзян. На міжнар. узроўні мерапрыемствы па А.г.к.с. ажыццяўляюцца на падставе дакументаў, распрацаваных ЮНЕСКА, Міжнар. саветам па пытаннях помнікаў гіст. мясцін, Міжнар. саветам музеяў. На нац. узроўні рэгламентацыя дзейнасці па ахове гісторыкакульт. каштоўнасцей Беларусі зафіксавана ў комплекснай сістэме нарматыўных актаў, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе аб адм. правапарушэннях, законах «Аб культуры» (1991), «Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны» (1992), «Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь» (1994), «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» (1995), «Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (1996), «Аб унясенні змен ідапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны» (1998). Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей (2008) налічвае 4787 аб’ектаў, з іх матэрыяльных нерухомых гісторыкакульт. каштоўнасцей — 4662, матэрыяльных рухомых — 71 (прадметы антыкварыяту, скарбы, кнігі, іконы, карціны і г.д.), нематэрыяльных — 54 (гербы, фалькл. традыцыі і г.д.), у т.л. па абласцях: Брэсцкая — 725, Віцебская — 885, Гомельская — 844, Гродзенская — 678, Магілёўская — 589, Мінская — 653. У Мінскузнаходзяцца 288 помнікаўгіс