• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    тое, што яшчэ добра трымалася зіма. У Іванаўскім рне казалі: «Яўдохі — снегу па бокі».
    Літ.: Лозка А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002; Яго ж. Феномен Новага года ў беларускім фальклоры. Мінск, 2004.
    К.Л.Баброўская, А.Ю.Лозка.
    АЎДЗЁЕНКА Ганна Васілеўна (н. 23.2.1927, б. в. Валокі Хойніцкага рна), беларуская спявачка. Засл. артыстка Беларусі (1966). У 1952—82
    салістка (нізкі альт) Дзярж. нар. хору Беларусі. Для яе выканальніцкай манеры характэрны тонкае адчуванне і перадача стылявых асаблівасцей палескіхнар. песень. Выступаласольна, а таксама ў складзе вак. актэта, у дуэце з МУ.Адамейка. Вядома як выканаўца бел. нар. жартоўных песень, прыпевак.
    АЎДЗЁЕЎ Алег Ціханавіч (н. 15.6. 1926, СанктПецярбург), беларускі кінааператар. Засл. работнік культуры Беларусі (1976). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1955). 3 1956 на к/студыі «Беларусьфільм». Для яго творчасці характэрны строгі рэаліст. стыль, графічнасць, лірызм. Сярод фільмаў: дакум. «Генерал Даватар» (1967), «Факел» (1971), «Балада пра чорную бярозу» (1977); маст. «Дзяўчынка шукае бацьку» (з І.Пікманам), «Каханнем трэба даражыць» (абодва 1959), «Сакратар павяткома» (навэла з кінаальманаха «Апавяданні пра юнацтва», 1961), «Крыніцы»(1964),«Чужое імя» (1966), «Неспадзяванае каханне» (1970), «Залаты ганак» (1972), «Воўчая
    зграя», «Маленькі сяржант» (абодва 1975), «Дажджы па ўсёй тэрыторыі» (1978), «Канец бабінага лета» (1983), «Трывогі першых птушак» (1985),
    А.ЦАўдзееў.
    «Жадаеце — кахайце, жадаеце — не...» (1987); тэлевізійныя серыялы «Парашуты на дрэвах» (1973), «Крыж міласэрнасці» (1989), «Раман імператара» (1994, з Л.Пякарскім) і інш. Выступіў як аўтар і мастак альбомаў «Першыя чыгункі Расіі» (2002), «ПецярбургМаскоўская (Мікалаеўская) чыгунка» (2005), «Царскасельская чыгунка» (2006) і інш.
    АЎДЗЁЕЎ Ігар Алегавіч (н. 29.2.1959, Мінск), беларускі кіназнавец, кінакрытык. Сын А..й,.Аўдзеева. Скончыў БДУ (1981). 3 1982 працаваў у рэсп. друку, Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. 3 2003 кіраўнік Музея гісторыі бел. кіно. Даследуе сучасную практыку і тэндэнцыі развіцця экранных мастацтваў, праблемы захавання і папулярызацыі кінаспадчыны. Адзін з аўтараў даведнікакаталога «Усе беларускія фільмы» (т. 1—2; 1996, 2000), навук. выдання «Гісторыя кінамастацтва Беларусі» (т. 4, 2004) і інш. AyTap артыкулаў у перыяд. і навук. выданнях па кінамастацтве. Г.У.Шур. АЎЛАС, Ул а с с е, Ул а с ц е, Ул а с, прысвятак у народным календары, які адзначаўся 24 лютага па ст. ст. Л ічыўся святам жывёлы. У некаторых мясцовасцях называўся каровіным ці конскім святам. Ha А. прыглядаліся да надвор’я. Верылі, калі свята — сем маразоў: «Тры напярэдадні, адзін на Уласа і тры пасля яго». На Смален
    318
    АЎСЯННІКАЎ
    шчыне ў гэты дзень спявалі: «Ты, Улас, Улас, // Каля рэчкі, // Ты найміся ў нас // Нашы свіначкі, // Скату пасцівіць!..». Паводле царк. календара на гэты дзень прыпадае свята пакутніка Уласія Севасційскага (каля 316). Епіскап Уласій быў абаронцам дзікіх звяроў, іх лекарам. У многіх рус. губернях на А. прыносілі ў царкву свежае каровіна масла, якое клалі пад абраз святога. Гэтая ахвяра называлася «валожнай» або «валоснай». Хутчэй за ўсё яе назва звязана з язычніцкім святам Вялеса.
    Літ.: Л о з к а А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002. А.Ю.Лозка. АЎРАМЧЫК Мікола (Мікалай Якаўлевіч; н. 14.1.1920, в. Плёсы Бабруйскага рна), беларускі паэт, празаік, перакладчык. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1949).
    М.Аўрамчык.
    У Вял. Айч. вайну ўдзельнічаў у баях на Паўн.Зах. і Волхаўскім франтах, быў у фаш. палоне. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Полымя», «Маладосць». Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Радовішча» (1976), рамана «У падзямеллі» (1986), аповесці «Палон» (1991) і інш. Маст. манеры А. ўласцівы выразнасць і акрэсленасць думкі, трапнае спалучэнне рэаліст. і рамантычных элементаў. Важную ролю ў яго
    паэзіі адыгрывае аўтабіягр. пачатак, што абумоўлена праблемнатэматычным і ідэйнамаст. дыяпазонам яго творчасці. Піша для дзяцей (кн. вершаў «Дружба», 1950). Пераклаў на бел. мову творы Дж.Байрана, А.Міцкевіча, Л.Украінкі, М.Джаліля, С.Міхалкова і інш.
    Тв.: Выбранае. Мінск, 1976; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1980; Анкета: выбр. вершы, паэмы, успаміны. Мінск, 1990; Запрашэнне да роздуму: вершы. Мінск, 1994; Знаёмыя постаці. Мінск, 2004.
    Літ.: Пысін А. 3 вясны жураўлінай // Маладосць. 1980. № 1; Лойка А.А. Паэт — Сустрэча: адкрыты ліст Міколу Аўрамчыку на яго 80годдзе // Роднае слова. 2000. № 1; Тр э н a с В. Сустрэча з класікам // Маладосць. 2008. № 4.
    В.Б.Несцяровіч.
    АЎРЎЦІН Анатоль Юр’евіч (н. 3.7.1948, Мінск), беларускі паэт, перакладчык.СкончыўБДУ(1972).Працаваў у газ. «Советская Белоруссня» (1995—97), час. «Немнга лнтературная» (1998—2005). Піша на рус. мове. Асн. тэмы яго твораў — разнастайнасць чалавечага быцця, прырода Беларусі, сям’я, каханне. Аўгар кніг паэзіі «Снегапад у ліпені» (1979), «Паваротны круг» (1983), «...3 гэтага свету» (1991), «Любоўнае зелле» (1992), «Суд багоў» (2000), «Павер... Успомні... Усумніся...» (2003), «Візітная картка» (2004), «Несамавітая радзіма», «Нежывая вада» (абедзве 2005),«Ісвечка...Імузыка...Іпогляд...», «Святло вячэрняе» (абедзве 2008), «Жнівеньу снежні» (2009). Складальнік анталогіі «Сучасная руская паэзія Беларусі» (2003). Перакладае з бел., стараж.грэчаскай, лац. і інш. моў.
    7в.: Подругуюсторонудыхання: стнхн н переводы. Мннск, 1998; Золоченая бездна: нзбр. СанктПетербург, 2002; Наеднне с молчаннем: кн. поэзнн. Мннск, 2007.
    Літ.: Анатолнй Аврутнн. Штрнхн к творческому портрету. СанктПетербург, 2003; Карлюкевнч А. Мы — вместе: Мннск, 2006; Гннломедов В. Трн временн Анатолня Аврутнна // Неман. 2008. № 7; Анатолнй Аврутнн — судьба н творчество. Мннск, 2008. І.М.Гоўдзіч. АЎСТЭРЫЯ (італьян. osteria), багаты заезны дом. У Беларусі вядома з
    16 ст., асабліва пашырылася з 18 ст. (Глуск, Паставы і інш.). Будавалі з дрэва ці каменю звычайна ў цэнтры горада, мястэчка, каля рынку. У плане мела часцей за ўсё форму прамавугольніка. Акрамя пакояў для падарожнікаў, А. мела залу з лавамі, што стаялі паўкругам ля глінянага каміна; у ёй была і хлебная печ. Часам да А. прыбудоўвалі стайню.
    АЎСЯНКА, вёска ў Горацкім рне, на р. Галубіна. За 22 км на ПдЗ ад г. Горкі, 19 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Орша—Крычаў, 64 км ад Магілёва, аўтадарогай звязана з Горкамі. Цэнтр Аўсянкаўскага с/с. 289 гаспадарак, 854 ж. (2009).
    Вядома з сярэдзіны 17 ст. ў Кішчыцкім войтаўстве Шклоўскага графства, шляхецкая ўласнасць. У 1695 — 12 двароў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1785 у Копыскім павеце, 28 двароў, 151 ж., з 1858 у Горацкім павеце Магілёўскай губ., 71 рэвізская душа. У 1880 — 35 двароў, 160 ж. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам, вырабам розных быт. рэчаў з лыка і кары. 3 1897 вёска ў Гарадзішчанскай воласці Горацкага павета, 42 двары, 285 ж. 3 26.4.1919 у Горацкім павеце Гомельскай, з 27.7.1922 Смаленскай губ. РСФСР. 3 сак. 1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Горацкім рне Аршанскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 — 76двароў, 410ж. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 26.6.1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У сак. і вер. 1943 гітлераўцы спалілі вёску (82 двары), загубілі 7 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, цэх па індывід. пашыве, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны; Петрапаўлаўская царква (2007). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    АЎСЯННІКАЎ Генадзь Сцяпанавіч (н. 19.2.1935, г. Магілёў), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1974).
    319
    АЎТА...
    Hap. артыст СССР (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1957). Працуе ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Для яго творчасці характэрны здольнасць дакладна і арганічна перадаваць этнаграф. рысы
    Г. С.Аўсяннікаў.
    персанажа, імправізацыйнасць, сакавіты нар. гумар, дакладнасць малюнка ролі. Сярод работ у нац. драматургіі: Цярэшка Калабок, Дзед Цыбулька («Трыбунал», «Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Аўдзей («Страсці па Аўдзею», «Крык на хутары» У.Бутрамеева), Мурашка («Мудрамер» М.Матукоўскага; Дзярж. прэмія Беларусі 1988), Васіль («Вечар» А.Дударава), Шляхціч Завальня («Беларусь у фантастычных апавяданнях» Я.Баршчэўскага); у класічным рэпертуары: Бобчынскі, Сабакевіч («Рэвізор», «Чычыкаў» паводле М.Гогаля), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Стэфана, Шут («Бура», «Канец — справе вянец» У.Шэкспіра) і інш. Здымаецца ў кіно («Доўгія вёрсты вайны», «Апошняе лета дзяцінства», «Свежаніна з салютам»,
    «Дунечка»), тэлевізійных пастаноўках («Тэатр купца Япішкіна» паводле Е.Міровіча, «Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава і інш.). Выступае на Бел. радыё з выкананнем твораў бел. фальклору. Пра яго жыццё і творчасць зняты фільм «Такі вось Аўсяннікаў» (1990, рэж. Б.Берзнер).
    Літ.. С о х а р Ю. Генадзь Аўсяннікаў // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1986; Я го ж. Каларытна, панароднаму: (да творчага партрэта Генадзя Аўсяннікава) // Полымя. 2005. №7; Генадзь Аўсяннікаў: поспех вызначае інтэлігентны глядач // Мастацтва. 2000. №6; Гр a м ы к a Л. Генадзь Аўсяннікаў. Смех і слёзы папалам // Там жа. 2006. № 12.
    АЎТА..., АЎТО... (ад грэч. autos сам), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «аўтаматычны» (напр., аўтатыпія), «аўтамабільны» (напр., аўтавакзал), «свой», «уласны» (напр., аўтапартрэт, аўтограф).
    АЎТАБІЯГРАФІЧНЫ ЖАНР, від літаратурных твораў, у якіх прама ці ўскосна апісваецца асабістае жыццё пісьменніка, блізкіх і знаёмых яму людзей. Да А.ж. адносяцца аўтабіяграфія, мемуары, дзённікі, споведзь, падарожныя нататкі, у стараж. лры таксама дыярыушы. Многія творы бел. лры грунтуюцца на спалучэнні аўтабіягр. матэрыялу і маст. вымыслу. Элементы аўтабіяграфізму прысутнічаюць у творах пісьменнікаў 19 — пач. 20 ст. (В.І.ДунінМарцінкевіч, Ф.Багушэвіч, Я.Лучына, Цётка, Ядвігін Ш. і інш.). Найб. росквіту А.ж.