• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    АФАНАСІЙ БРЭСЦКІ. гл. ФШповіч Афанасій.
    АФАНАСЬЕВА Іна Уладзіміраўна (н. 28.10.1968, г. Магілёў), беларуская эстрадная спявачка. Засл. артыстка Беларусі (2007). Скончыла Магілёўскае вучылішча культуры імя Н.К.Крупскай (1990). 3 1988 салістка Бел. філармоніі. Выпусціла альбомы «Збудзецца — не збудзецца» (1996), «Я буду спяваць» (2000), «Жамчугі» (2003), «Буду з табою» (2008), дуэтны
    «Яна і мужчыны» (2009). Аўтар і выканаўца тэлевізійных праектаў на Першым нац. тэлеканале «Шоу адной
    бландзінкі» (2008), «Неасцярожная гульня» (2009). Сярод кліпаў: «Успамінай» (2003), «Буду зтабою» (2005).
    АФАНАСЬЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (13.7.1826, г. Багучар Варонежскай вобл., Расія — 5.10.1871), рускі фалькларыст, этнограф, гісторык. Скончыў Маскоўскі унт (1848). AyTap зб. «Народныя рускія казкі» (7е поўнае выд., 1985—86), у якім змешчаны казкі, запісаныя ў Навагрудскім павеце карэспандэнтам вучонага М.Дзмітрыевым. Сярод іх: «Сіўкабурка», «Касаручка», «Каралева і разбойнікі», «Масенджны дзядок», «Кацігарошак», «Шчасце і няшчасце», «Лісічкасястрычка і воўк», «Мужык, мядзведзь і ліса», «Чароўнае люстэрачка», «Па калені ногі ў золаце, па
    Да арт. «Аўцюкі». Камандаўдзельніца жартоўнага футбольнага матча.
    326
    АФАРМІЦЕЛЬСКАЕ
    локаць рукі ў серабры». Творы дадзены на бел. мове з захаваннем некаторых дыялектных асаблівасцей.
    А.М.Афанасьеў.
    Праца А. «Паэтычныя погляды славян на прыроду» (1865—69), у якой на падставе міфал., фалькл. і этнаграф. матэрыялу раскрываюцца асаблівасці светапогляду продкаў, значна паўплывала на дзейнасць бел. фалькларыстаў і міфолагаў (З.Радчанка, П.Шэйн, А.Кіркор).
    Тв.: Народные русскне легенды. М., 1859; Русскне заветные сказкм: [для взрослых]. М., 2004. А.М.Ненадавец. АФАНАСЬЕЎ Барыс Ігнатавіч (13.1. 1920, г. Мсціслаў — 28.9.1992), беларускі скрыпач, дырыжор. Нар. артыст Расіі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1947). 3 1944 у Дзярж. сімф. аркестры Беларусі (у 1953—60 маст. кіраўнік і гал. дырыжор). Як скрыпачансамбліст удзельнічаў у выкананні бел.квартэтаў 1940—50хгг. 3 1960гал. дырыжор Пермскага, Адэскага, Днепрапятроўскага тэатраў оперы і балета. Інтэрпрэтаваў сімфоніі Р.Пукста, Я.Глебава, Я.Цікоцкага, сімф. паэмы У.Алоўнікава. Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Арлеанская дзева» П.Чайкоўскага, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, «Турандот» Дж.Пучыні, «Не толькі любоў» Р.Шчадрына і інш.
    АФАНАСЬЕЎ Ларывон, ювелір 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1676 разам з бел. ювелірамі Іванам Андрэевым, Васілём Іванавым, Іванам Пракоф’евым зрабіў сярэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі для рус. царэвічаў Івана і Пятра.
    АФАНАСЬЕЎ Пётра, жывапісец 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. 3 1680 накіраваны ў Аляксандраву Слабаду, дзе выконваў справы па асабістых загадах цара.
    АФАНАСЬЕЎ Сава, ювелірпераплётчык 17 ст. Выхадзец з Беларусі. Працаваў у Кнігадрукарскім прыказе ў Маскве. У 1680 зрабіў багатыя абклады ддя кніг П.Скаргі на польск. мове і кнігі Ж.Кальвіна на лац. мове.
    АФАРМІ'ЦЕЛЬСКАЕ МАСТАЦТВА, галіна джаратыўнага мастацтва'. часовае мастацкае афармленне дамоў, вуліц, плошчаў, вытворчыхтэр., садоў, паркаў у час грамадскіх святкаванняў; дэманстрацый, парадаў, спарт. выступленняў, фестываляў, карнавалаў, святочных канцэртаў; экспазіцый музеяў, вітрын магазінаў, выставак, ярмарак і інш. мерапрыемстваў (культ., навук., спарт., грамадскіх).
    Да арт. Афарміцельскае мастацтва. А.Ла пшын. Фрагмент экспазіцыі музея аб’яднання «Абягаз». 2003.
    А.м. карыстаецца сродкамі архітэктуры, скульптуры, жывапісу, графікі, тэатра, музыкі, кінамастацтва, эстрады, цырка і інш. Уяўляе сабой сінтэз мастацтваў, дзе праца па афармленні абумоўлена патрабаваннямі сцэнарыя і наглядна выражанага зместу. Такі сінтэтычны характар прадугледжвае рухомасць і дынамічнасць уздзеяння, накіраванага на кароткачасовае адчуванне гледача як удзельніка падзей, што патрабуе ўзмацнення выразных сродкаў і іх яркасці (маст. шрыфты, калажныя і мантажныя прыёмы, плоскасныя ці аб’ёмнапрасторавыя кампазіцыі і інш.). Вытокі бел. А.м. бяруцьпачатак ад наладжвання с.г. і прам. выставак 1910—30х гг. У 2й пал. 20 ст. комплекснае афармленне ажыццяўлялася на базе Вытворчых майстэрань маст. фонду Беларусі. Пры Бел. саюзе мастакоў дзейнічае асобная секцыя па афармленні выставак і музейных экспазіцый. Сучаснае афармленне адроз
    327
    АФАРМЛЕННЕ
    Да арт. Афарміцельскае мастацтва. У.Ка п ш а й. Макет сядзібы Н.Орды ў в. Варацэвічы Іеанаўскага рна. 2006.
    ніваецца сваёй арыгінальнасцю, эмацыянальным вобразным уздзеяннем. Сярод вядучых майстроў А.м. У.Кандрацьеў, У.Капшай, А.Лапшын, А.Ступень, Ю.Чарняк, У і С. Швайбовічы і інш. Прафес. падрыхтоўкай мастакоўафарміцеляў займаюцца маст. вучылішчы, Бел. акадэмія мастацтваў, унты Мінска, Віцебска, Гродна. Я.Ф.Шунейка. АФАРМЛЁННЕ МУЗЬІЧНАЕ, падбор музыкі да спектакляў у драматычным тэатры, якую выконваюць непасрэдна на сцэне ці (часцей за ўсё) уключаюць у дзеянне пастаноўкі ў якасці фанаграмы. У залежнасці ад задач спектакля спалучае ў сабе аўтэнтыку і творчую трансфармацыю муз. «першакрыніцы». Падбор ажыццяўляецца загадчыкам муз. часткі тэатра або рэжысёрампастаноўшчыкам (часам кампазітарам). А.м. фігуруе як «музычная зборка» ці «музычнае аздабленне». У спектакль уключаюцца невял. часткі музыкі і цэласныя, разгорнутыя муз. эпізоды, якія звязаны са сцэнічным дзеяннем (напр., фрагмент 2й ч. 2га канцэрта С.Рахманінава ў спектаклі «Сымонмузыка» Я.Коласа, Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, 2005) і выконваюць асветную функцыю. Як і тэатральная музыка, А.м.
    адлюстроўвае сюжэт п’есы ці выступае як састаўная частка гуказрокавага кантрапункта, стварае атмасферу, адпаведную драм. сітуацыі, або кантрастна адцяняе яе, выяўляе гіст. перспектыву альбо рэтраспектыву (3я ч. 9й сімф. Л.Бетховена ў сучаснай муз. драме «Сёстры Псіхеі» паводле С.Кавалёва, Рэсп. тэатр бел. драматургіі, 2007). Часам А.м. выступае ў ролі фактару, які рытмізуе спектакль у цэлым ці іранічна каменціруе фрагмент тэксту альбо ігры. 3 развіццём камп’ютэрнай тэхнікі, муз. элекгронікі ў сучасных пастаноўках драм. тэатраў часцей пачалі выкарыстоўваць магнітафонныя запісы. У пастаноўках, тэматыка якіх звязана з жыццём і творчасцю музыкантаў, выкарыстоўваюцца фрагменты з іх твораў (спектаклі «Маэстра» М.Ладо, «ГендэльБах» па п’есе П.Барца «Магчымая сустрэча», Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, 2006, 2009). У абедзвюх пастаноўках разам з музыкай Г.Гендэля, І.Баха, В.Моцарта выкарыстоўваецца і музыка кампазітара У.Кур’яна, якая надае спектаклям цэласнасць, адлюстроўвае сучасны погляд на рэчаіснасць. Адзін з навейшых тыпаў А.м., які выступае як прынцып падкрэсленага кічавага характару — «sounDrama» (бел,
    рас. праект «Вяселле» паводле А.Чэхава, Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы, рэж. У.Панкоў, муз. кіраўнікі А.Гусеў, С.Радзюкоў, 2009). У спектаклі адначасова з «Вяселлейкам» І.Стравінскага (у «жывым» выкананні драм. артыстаў) прадстаўлены вял. рэпертуар у выкананні «матроскага» сцэнічнага аркестра: танга, віяланчэльнае сола, сучасная эстр. песня («Алеся» А.Іванова). Выкарыстанне музыкі ўсіх часоў і народаў разам з шырокім уключэннем сэмплера і намаганне ствараць шматслойную гукавую сферу спектакля садзейнічаюць развіццю татальнага, «абсалютызаванага» А.м., якое ўключае і новыя шумамуз. эфекты. Н.А.Юўчанка. АФАРМЛЁННЕ СПЕКТАКЛЯ. арганізацыя ўсіх знешніх сродкаў сцэнічнай выразнасці, якія надаюць спектаклю пэўную форму. Уключае сцэнаграфію, касцюм тэатральны, грым, бутафорыю, святло на сцэне, афармленне музычнае, шумавое А.с.
    АФАРЫЗАЦЫЯ, увасабленне значнай і арыгінальнай думкі ў форме афарызма. Афарыстычнасцю вызначаецца большасць бел. прыказак («Дома і салома ядома, а на чужыне і гарачы тук стыне», «Чалавек не арэх — не раскусіш», «Розуму грашыма не заменіш», «Думкай горада не возьмеш», «Набытая мазалём капейка перацягне лёгкі рубель», «Ад пустога звону карысці нікому»). Заўсёды афарыстычныя крылатыя словы. Адны з іх створаны як самаст. творы (афарызмы Г.Ліхтэнберга, Ф.Ларошфуко, І.Вільдэ, С.Ленца), інш. — трапныя і ёмкія цытаты з навук.публіцыст. і маст. твораў [«3 цэлым народам гутарку весці» (Я.Купала), «На прасторах жыцця» (Я.Колас), «Не можаш памагчы, дыклепей памаўчы», «Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай» (К.Крапіва), «Чалавек — гэта цэлы свет» (К.Чорны) і г.д.]. Афарызмы і працэсы А. вывучае афарыстыка.
    АФАРЫЗМ (грэч. aphorismos), выслоўе, якое ў трапнай, лаканічнай і звычайна вобразнай форме выказвае
    328
    АФІША
    значную і арыгінальную думку. А. з’яўляюцца крылатыя выразы з навук.публіцыст., філас., але найчасцей — маст. твораў, напр.: «Не скуеш толькі дум ланцугамі» (Я.Купала), «Кожны народ мае свой гонар» (Я.Колас), «Хваробы лечаць і атрутамі» (М.Багдановіч), «Лес не сякуць языкамі» (К.Крапіва), «Зусім не хістаюцца слупы, асабліва — глыбока ўкапаныя» (Я.Брыль), «Вечна тваім застаецца толькі тое, што ты аддаў» (У.Караткевіч), «Спынішся — плынню адгоніць назад» (С.Грахоўскі). А. з’яўляюцца таксама шматлікія нар. прыказкі («Прыдзе, тата, і на нашу вуліцу свята», «Чым за морам віно піць, лепей з Нёмана вадзіцу», «Грач грачу не дзярэ ачу»). Найб. удалыя А. становяцца агульнавядомымі і могуць перайсці ў фальклор, зрабіцца прыказкамі, напр.: «Не народ для ўрада, а ўрад для народа» (К.Каліноўскі), «Людзьмі звацца!» (Я.Купала), «Няма таго, што раней было» (М.Багдановіч). Літ. мова ўзбагачаецца не толькі самабытнымі А., але і запазычанымі з інш. моў.
    АФАРЫСТЫКА, 1) сукупнасць выслоўяў, афарызмаў пэўнага часу, народа, фалькл. ці літ. паходжання (напр., антычная А., бел. А., вуснапаэт. А.). У аснове А. — духоўны вопыт многіх людзей, значныя жыццёвыя назіранні і развагі, выкарыстанне глыбінных сэнсавалагічных і вобразнаэстэтычных мажлівасцей мовы. 2) Філал. дысцыпліна, якая вывучае выслоўі, афарызмы. Звязана з фалькларыстыкай (яе раздзелам — парэміялогіяй), мовазнаўствам (яго раздзеламі лексікалогіяй і фразеалогіяй), літ.знаўствам (яго раздзелам — паэтыкай). Задачы А.: збіраць і сістэматызаваць фалькл. (прыказкі, прымаўкі) і літ. (крылатыя словы) выслоўі, афарызмы, аналізаваць іх маст. прыроду, асаблівасці паэтыкі, працэсы афарызацыі, даследаваць вобразныя формы афарыстычнага выяўлення маральнафілас. мудрасці народа. Развіццё бел. А. звязана з імёнамі У.М.Дабравольскага, Я.Ф.Карскага, Я.А.Ляц