Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
торыі і культуры. У Спіс аб’ектаў сусв. культ. і прыроднай спадчыны Пратаколам ЮНЕСКА уключаны помнік прыроды Белавежская пушча (Брэсцкая вобл.), замкавы комплекс «Мір» (гл. Мірскі замкавы комплекс), архіт.культ. комплекс рэзідэнцыі роду Радзівілаў у Нясвіжы (гл. Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс), геадэзічны помнік Дуга Струве.
Вял. каштоўнасць уяўляюць 9 гіст. цэнтраў гарадоў (Мінск, Гродна, Навагрудак, Брэст, Пінск, Кобрын, Віцебск, Полацк, Магілёў). Усе яны, пашкоджаныя ў Вял. Айч. вайну і ў выніку урбаністычных працэсаў (1950—70я гг.), зберагаюцца як ахоўныя зоны на падставе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны» (1992). Комплекс мер па ахове помнікаў прадугледжвае: улік катэгорыі нас. месца па значнасці горадабуд. спадчыны; вызначэнне месца і ролі гіст. раёна ў структуры агульнагар. цэнтра і горада; правядзенне функцыянальнага заніравання тэрыторыі; вызначэнне перспектыў развіцця сістэмы агульнагар. цэнтра; ацэнку і класіфікацыю гісторыкакульт. каштоўнасцей і маст. значнасці rap. асяроддзя; вызначэнне параметраў забудовы з улікам маштабу, павярхоўнасці, шчыльнасці. Асн. кірункамі аховы гісторыкакулы. каштоўнасцей Беларусі з’яўляюцца кансервацыя і стварэнне турыстычных зон. У пераўтварэнні гіст. цэнтраў гарадоў укараніліся наступныя прынцыпы: трактоўка гіст. раёна як поліфункцыянальнага ўтварэння з засяроджаннем у ім большасці функцый агульнагар. цэнтра (Гродна, Гомель, Віцебск, Брэст, Пінск, Полацк, Паставы, г. Заслаўе Мінскага рна і інш.); выкарыстанне забудовы гіст. раёна для культ.асветных мэт (Мінск, Магілёў); стварэнне на тэр. гіст. раёна спецыялізаванага цэнтра рэгіянальнага значэння, які можа выконваць культ.асветную, вучэбную, турысцкарэкрэацыйную і інш. функцыі (rap. пасёлкі Мір Карэ
ліцкага, Ружаны Пружанскага рнаў, гарады Навагрудак, Нясвіж і інш.). Адрозненні ў ахоўных зонах выяўляюцца ў рэжымах утрымання помнікаў і рэгламентацыі новага будаўніцтва ў іх межах. Вылучаюць 4 тыпы ахоўных зон: тэр., на якой забараняецца новае будаўніцтва, акрамя добраўпарадкавання і аднаўлення існуючых раней аб’ектаў; зона рэгулюемай забудовы, на якой абмяжоўваюцца габарыты новай забудовы і яе змяненні, размяшчэнне аб’ектаў пэўнай тыпалагічнай прыналежнасці з мэтай выключэння забруджвання паветранага і воднага асяроддзя і стварэння дадатковых грузапатокаў (у непасрэднай блізкасці ад адной каштоўнасці могуць уладкоўвацца некалькі зон рэгулюемай забудовы з рознымі рэжымамі, якія нумаруюцца), зона аховы прыроднага наваколля, у межах якой, як правіла, забараняецца новае будаўніцтва, за выключэннем добраўпарадкавання, асобна рэгламентуецца сельска і лесагасп. дзейнасць; зона аховы культ. слоя, у межах якой рэгламентуецца парадак вядзення земляных работ. Ахова гісторыкакульт. каштоўнасцей здзяйсняецца на падставе вызначэння іх гіст. тыпалогіі. Вылучаюць 4 асн. групы помнікаў. Першая група — старажытныя помнікі — уяўляе рэшткі гарадзішчаў і стараж. абарончых умацаванняў і мае на мэце ахову, у т.л. і ўзнаўленне, стараж. пабудоў (напр., квартал, абмежаваны пл. Леніна, вуліцамі Брэсцкая, Горкага і набярэжнай Дняпроўскай флатыліі ў Пінску). Другая — р э н е сансныя помнікі — горадабуд. адзінкі і помнікі архітэктуры Рэнесансу, засяроджаныя ўнутры кварталаў (Нясвіж, Слуцк, Быхаў і інш.). Трэцяя — барочныя п о м н і к і — сістэмы вуліц нерэгулярнай планіроўкі, складаных па канфігурацыі плошчаў, шэраг пабудоў эпохі барока, якія патрабуюць узнаўлення (квартал паміж вуліцамі Кірава, Леніна, Савецкая і Юрчанка ў Мсціслаўлі). Чацвёртая — к л а с і
332
АХОРСКІ
цыстычныя помнікі — элементы рэгулярнай класіцыстычнай сістэмы планіроўкі гарадоў, помнікі 18—19 ст. (участак паміж вуліцамі Леніна, Газеты «Праўда», Калініна і пл. Перамогі ў Віцебску). 3 мэтай сістэматызацыі і папулярызацыі помнікаў выдадзены «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 198488).
Літ.: Каштоўнасці мінуўшчыны, 6: гіст. цэнтры гарадоў Беларусі: праблемы і шляхі іх вырашэння: матэрыялы рэсп. навук.практ. канф., Мінск, 28 ліст. 2002 г. Мінск, 2003. Ю.Ю.Захарына. АХбЛАВАЛб Алексантэры (Аляксандр Пятровіч; 27.1.1900, СанктПецярбург — 15.9.1997), мастак. У 1919—30 жыў у Беларусі. Працаваў у бел. перыяд. друку. Свае сатыр. малюнкі змяшчаў у час. «Дубінка» (1927), «Ранішняя гімнастыка (куток мастацкай майстэрні ў Мінску на МалаТатарскай вуліцы)» (1929—30). Аўтар станковых лінарытаў «Ахвяра віна» (1921), «Кастрычнік у космасе» (1925), «Атэлье» (1927), «Ранішняя гімнастыка (куток мастацкай майстэрні ў Мінску на МалаТатарскай вуліцы)» (1929—30). Аформіў кнігі «Новая зямля» Я.Коласа, «Угрум» А.Александровіча, «Ветры буйныя» П.Труса, «Табе» А.Вольнага, «Вясновы прамень» М.Нікановіча, «Хвоі гавораць» К.Чорнага і інш. Мастакканструктар павільёна Міжнар. аргцыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі для 1й Усебел. выстаўкі сельскай гаспадаркі і прамсці ў Мінску (1930).
Літ.: Налівайка Л.Дз. АхолаВало і рэвалюцыя // Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 2005. Вып. 6. Л.Дз.Налівайка. АХОНАЎСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ ГУРТ. Створаны ў 1986 у в. Ахонава Дзятлаўскага рна пры сельскім клубе. У1996 прысвоеназванне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.І.Бурак (з 1986), Л.В.Шымановіч (з 1996), С.М.Андрукевіч (з 1999), З.Я.Стэльмах (з 2006). Калектыў працуе ў аўтэнтычнай манеры. У рэпертуарыфальклорДзятлаўшчыны:
Ахонаўскі народны фальклорны гурт.
песні абрадавыя («Юрай ваюе», «Ой, на вуліцы камень», «Ой, хадзіла пава», «Маладая малодачка»), калядныя («Прыехала каляда», «А ўчора з вячора», «А ў новых сенях Каляда», «Ой, рана, рана куры запелі»), купальскія («Сягодня Купала, заўтра Ян», «Малая ночка купальская», «Ой, на гарэ карыта»), валачобныя («Вялік свя
А.АхолаВало. Ранішняя гімнастыка (куток мастацкай майстэрні ў Мінску на Мала Татарскай вуліцы). 1929—30.
той», «Мураванка», «Добры вечар, паненачка»), веснавыя («Ой, вясна, вясна», «Вол бушуе», «Вяснакрасна на ўвесь свет»), сямейнабыт. («Далінушка», «Стаіць студня тыновая», «Выпраўляла маці»), любоўныя («Любіў казачэньку», «Маруся», «Малады дубочак»), жартоўныя («Не ведала жонка», «Ці я ў мужа не жана», «Ой, за гаем, гаем»), прыпеўкі, галашэнні і інш. Удзельнікамі калектыву адноўлены мясц. абрады Каляды і Юр’я (апошні ў 2009 уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь). Песні, запісаныя ад іх, увайшлі ў кн. «Песні Беларускага Панямоння» Т.Б.Варфаламеевай (1998). Калектыў — удзельнік Усесаюзнага фестывалю муз. фальклору саюзных рэспублік (Масква, 1988), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Масты, 1997), абл. фестываляў рэгіянальнага фальклору «Песні маці гучаць над зямлёй», «Панямоння жыватворная крыніца» (абодва г. Дзятлава, 1996, 2007) і інш. З.Я.Стэльмах.
АХОРСКІ ПРААБРАЖгЖСКІ МАНАСТЫР. Знаходзіўся каля б. в. Ахора (цяпер тэр. Чачэрскага рна) на беразе р. Сож. Паводле падання, засн. ў 17 ст. пустэльнікам ці будаўніком
333
АХОЎСКАЯ
Ахоўская царква Раства Багародзіцы.
Аркадзем па загаду крычаўскага старосты канцлера Радзівіла. Першы ігумен вядомы з 1669. У час Паўн. вайны 1700—21 у 1708 манастыр разбураны шведамі, пасля адбудаваны. Паводле прывілея Аўгуста II Моцнага 1720, манастыр захаваў праваслаўе і зямельную маёмасць. У 1842 прыпісаны да Магілёўскага Богаяўленскага манастыра, з 1870 самастойны. Меў драўляныя храмы: Праабражэнскі (1711) з разным 3ярусным іканастасам і шанаваным абразом Багародзіцы, Успенскі (1843). Манастыр зачынены ў 1918. Будынкі не захаваліся.
А.А.Ярашэвіч.
АХОЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Ахова Пінскага рна. Пабудавана ў 1758 (па іншых крыніцах 1786), перабудавана ў 1864. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, накрытыя агульным гонтавым дахам. Над прытворам, які ўпісаны ў агульны аб’ём храма, узвышаецца вежазваніца з фігурнай барочнай галоўкай
у завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя сцены ўмацаваны лапаткамі, апяразаны прафіляваным карнізам і расчлянёны аконнымі праёмамі ўліштвах. У інтэр’еры драўляны разны алтар 18 ст. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
АХРЫМЕНКА Павел Паўлавіч (16.7. 1919, с. Саланіца Палтаўскай вобл., Украіна — 7.12.1997), беларускі і ўкраінскі фалькларыст, літаратуразнавец, крытык. Др філал. навук (1958), праф. (1959). Скончыў Кіеўскі унт (1944). У 1950—72 выкладаўу Гомельскім пед. інце. Збіраў бел. фальклор, даследаваў бел.ўкр. фалькл. і літ. ўзаемасувязі, вывучаў уплыў фальклору на творчасць бел. пісьменнікаў (Ф.Багушэвіча, В.ДунінаМарцінкевіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З.Бядулі і інш.). Аўтар кніг «Беларуская народнапаэтычная творчасць» (1957), «Беларускія загадкі, прыказкі, прымаўкі» (1961), «Беларуская літаратура і фальклор» (1962), «Беларускія песні і казкі» (1965), «Тарас Шаўчэнка і Беларусь» (1969) і інш., падручнікаў і дапаможнікаў для
ВНУ, складальнік збкаў «Песні роднага краю» (1958, з А.Лукомскім), «Песні Азершчынскага хору» (1959) і інш.
Тв.: Фальклорналітаратурныя сувязі ўкраінскага і беларускага народаў. Мінск, 1959; Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча. Мінск, 1963; Летапіс братэрства. Мінск, 1973.
Літ.: Ткачэнка П. Вучоны, педагог, літаратуразнаўца // Беларусь. 1969. №7. А.М.Ненадавец. АХРЭМАВЁЦКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КбМПЛЕКС «БЯЛЬМбНТЫ». Знаходзіцца ў в. Ахрэмаўцы Браслаўскага рна (да 1976 в. Бяльмонты). Належаў Гільзенам, М.Мануцы, Плятэрам. Закладзены Гільзенамі ў 2й пал. 18 ст. на беразе воз. Дрывяты. Мураваны 2павярховы палац размяшчаўся на высокай тэрасе над возерам. 3 боку пад’езду меў 3 рызаліты, у цэнтр. частцы знаходзілася бальная зала. Фасады вянчаў атык. На сценах некаторых пакояў, якіх было больш за 30, роспісы ў стылі ракако. У 1818 да правага крыла палаца была прыбудавана капліца (не захавалася). У 1й пал. 19 ст. частка палаца была значна пашкоджана пажарам, у 1914 ён цалкам знішчаны. Большая частка парку размяшчалася ў пры
У парку Ахрэмавецкага па.іацавапаркавага комплексу «Бяльмонты».
334
АХРЭМЧЫК
Ахрэмавецкі палацавапаркавы комплекс «Бяльмонты». Малюнак Н.Орды. 1876.