Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
АТЫК (ад грэч. attikos атычны), сценка над карнізам, якая завяршае будынак, у выглядзе балюстрады або раскрапаванай лапаткамі і пілястрамі глухой муроўкі са шчытамі, зубчыкамі і інш. Mae дэкар. значэнне як элемент кампазіцыі будынка. Узнік у архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма ў выглядзе высокай сценкі, аформленай барэльефамі або надпісамі. Абмежавана выкарыстоўваўся ў архітэктуры готыкі, найб. шырока — у архітэктуры Адраджэння, барока і класіцызму. Асн. разнавіднасці А.: суцэльны, балюстрадны і аркадны,
315
АТЭІЗМ
Атык палаца Станіславаўскай сядзібы ў Гродне.
грабеньчаты (складаецца з цокальнага фрыза і завяршальнага зубчатага грэбеня), шчытавы (утвораны шэрагам шчытоў). У Беларусі вядомы з 16 ст. ў рэнесансных палацах (Гродзенскі Стары замак, Рагачоўскі палац), грамадскіх будынках (Нясвіжская ратуша і гандлёвыя рады), храмах (Заслаўская СпасаПраабражэнская царква, Смаргонскі кальвінскі збор). У наш час пашыраны ў архітэктуры жылых і грамадскіх пабудоў. А. называецца таксама нізкі верхні паверх над карнізам, які адрозніваецца ад ніжніх больш сціплым аздабленнем і ссунуты ад плоскасці гал. фасада.
АТЭІЗМ (франц. atheisme ад грэч. atheon бязбожжа), сістэма поглядаў, якая адмаўляе ўяўленне пра Бога. Існуе ў розных формах: рэліг. вольнадумства; сумненне ў магчымасці пазнання Бога (агнастыцызм), катэгарычнае адмаўленне быцця Бога і ўвогуле звышнатуральных з’яў (радыкальны А.). Адрозніваюць А. практычны і тэарэт. (у т.л. навук., гуманіст. і паліт.). У антычную эпоху атэістамі лічылі тых, хто не прызнаваў багоў афіц. культу (Сакрат). У Стараж. Грэ
цыі прадстаўнікамі ўсвядомленага А. былі філосафы Дэмакрыт, Эпікур, сафісты (Пратагор, Горгій), раннія кінікі і скептыкі. У далейшым змест А. вызначалі развіццё навукі і станаўленне грамадства. У 20 ст. А. разглядаўся з боку гледжання экзістэнцыялізму: здабыванне чалавекам свабоды і мужнасці заставацца самім сабой насуперак сілам, якія імкнуцца пазбавіць сэнсу ягонае жыццё (Ж.П.Сартр, А.Камю). Найб. распаўсюджаны тып А. — матэрыялістычны светапогляд — перакананне ў тым, што ў навук. уяўленні пра сусвет не застаецца месца для Бога і звышнатуральных з’яў (Ж.Ламетры, П.Гольбах, Л.Феербах, К.Маркс). Неапазітывісты (Р.Карнап, М.Шлік) меркавалі, што аднолькава немагчыма праверыць сцвярджэнні як пра існаванне Бога, так і пра яго адмаўленне. Гуманіст. А. пабудаваны на ўяўленні пра чалавека як творцу самога сябе і гісторыі: чалавек з дапамогай розуму і навукі вырашае свае праблемы быцця, што было б немагчыма толькі з дапамогаю веры ў Бога (Б.Расел). У аснове А. можа быць перажыванне не
дасканаласці свету і адмаўленне Бога з прычыны панавання зла навокал.
У грамадскай думцы Беларусі ідэі А. пачалі пашырацца ў 16—17 ст. (К.Бекеш, С.Лован, К.Лышчынскі і інш.). Моцным штуршком для развіцця А. стаў рэфармацыйны і гуманіст. рух і звязаны з ім рэліг. скептыцызм (С.Будны, В.Цяпінскі, Я.Ліцыній Намыслоўскі). Атэістычныя тэндэнцыі праяўляліся ў творчасці К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны і інш. Пался Кастр. рэв. 1917 пачалося глабальнае разбурэнне рэлігійнасці, у дыялектычным матэрыялізме А. стаў састаўной часткай камуніст. ідэалогіі, сродкам супрацьдзеяння ідэалагічнаму рэліг. іншадумству. Пасля набыцця Беларуссюдзярж. незалежнасці (1991) пачалася пэўная трансфармацыя масавага светапогляду, сфера распаўсюджання А. звузілася.
Літ.: Нз нсторнн свободомысляя н атензма в Беларусн. Мннск, 1978; Свободомыслне н атензм в древноста, среднневеканвэпохуВозрождення. М., 1986; К р у г л о в А.А. Развнтне атензма в Белорусснн. Мннск, 1989; Падокшын С.А. Філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990.
В.Р.Языковіч.
«АТЭН&УМ» («Athenaeum»), часопіс, які выдаваўу 1841—51 у Вільні на польскай мове пісьменнік ЮЛ.Крашэўскі. Асвятляў праблемы гісторыі, культуры, грамадскапаліт. жыцця гал. чынам зямель б. ВКЛ — Беларусі, Літвы, атаксама Украіны і Польшчы, змяшчаў літ.маст. творы. Найб. грамадскі рэзананс часопіс меў у 1842—48, калі на яго старонках змяшчаліся матэрыялы, аўтары якіх выступалі супраць феадальных парадкаў, за вызваленне сялян ад прыгону, вялі палеміку з групоўкай рэакцыйных дзеячаў «Заходняга краю» на чале з Г.Ржавускім, М.Гарбоўскім і інш. У часопісе дамінавала гіст. тэматыка. Змешчаны арт. Ю.І.Крашэўскага «Літва ў часы Вітаўта» (1849, т. 2), Я.Тышкевіча «Пра нядаў
316
АЎГУСЦІНЦЫ
на знойдзеныя літоўскія манеты», В.Краеўскага «Крытычная ацэнка старажытных гісторыкаў» (абодва 1845, т. 4), У.Сыракомлі «Станіслаў Ляшчынскі» (1846, т. 2), П.Вярцінскага «Абарончыя валы вакол Вільні» (1848, т. 3) і інш. Апублікаваны гіст. дакументы, у т.л. «Пацверджанне правоў і свабод літоўскім татарам ад 20 ліпеня 1568 года» (пададзена ў арыгінале — на старабел. мове і ў польск. перакладзе; 1841, т. 1), лісты Г.Хадкевіча да М.К.Радзівіла Сіроткі за 1598—1603, якія датычацца слуцкай княгіні Соф’і (1842, т. 6), арт. С.А.Радзівіла «3 часоў панавання Жыгімонта III» у перакладзе з лац. мовы Е.Катлубая (1848, т. 3) і інш. Друкаваліся таксама краязнаўчыя нарысы: «Белая на Падляссі» Ю.І.Крашэўскага (1841, т. 1), «Пра пінскі францысканскі кляштар» А.Машынскага (1844, т. 4), «Споведзь» А.Плуга (1849, т. 3) і інш. У ліку этнаграф. і фалькл. матэрыялаў «Народныя песні на Піншчыне, сабраныя і перакладзеныя Р.Зянькевічам» (1847, т. 4), «Матэрыялы да статыстыкі і этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» І.Ярашэвіча (1848, т. 6) і інш. У часопісе публікавалася шмат маст. твораў, пераважна мясц. пісьменнікаў, некаторыя з іх дэбютавалі ў ім. Сярод аўтараў Ю.І.Крашэўскі, Е.Фялінская, У.Сыракомля, Т.ЛадаЗаблоцкі, Р.Падбярэскі, А.Плуг і інш. Друкаваліся таксама пераклады з інш. моў (творы М.В.Гогаля). К.А.Цвірка. «АТЭНДУМ ВІЛЁНЬСКЕ» («Athenaeum Wilenskie»), гістарычны часопіс. Выдаваўся ў 1923—29 Твам аматараў навук у Вільні на польск. мове. Перыядычнасць — ад 4 нумароў у год да аднаго ў 2 гады. Асвятляў гісторыю зямель ВКЛ, змяшчаў дакум. матэрыялы, падрабязную, часта анатаваную бібліяграфію даследаванняў па гісторыі ВКЛ. Друкаваў артыкулы і дакументы па гісторыі эканам. адносін і развіцця прадукцыйных сіл: «Аграрная гісторыя зямель літоўскіх» В.Станевіча (1924), «Абмер волакаў» Л.Каланкоўскага (1927), «Віленскія
ткацкія цэхі да 1795 г.» Е.МакоўскайГулбінавай (1924), «Старыя дарогі Палесся» С.Віславуха (1937); па гісторыі міждзярж. сувязей і знешняй палітыкі ВКЛ: «Так званая кааліцыя палітыкі Літвы з татарамі супраць Масквы ў 1480 г.» (1923), «Ежы Сямёнавіч Астрожскі ў Ноўгарадзе 14581459 г.» (1925), «Іван III і Русь Літоўская» Ф.Канечнага (1926), «Паход пад назваю «Радашковіцкі» Сігізмунда Аўгуста ў Маскву 1567—1568 гг., які не адбыўся» К.Піварскага (1927), «Трактат 31VII11449 у святле палітыкі Літвы і Масквы» З.Скапінскай (1928), «Адносіны Літвы з Масквой у першай палове царавання Аляксандра Ягелончыка 1492—1499» В.Белавейскай (1930); па гісторыі асобных зямель і гарадоў Беларусі: «Гісторыя ўдзелу г. Вільні ў сеймах Рэчы Паспалітай» (звесткі пра колькасць насельніцтва Полацка, Брэста, Гроднаў 16 ст.) У.Каваленкі (1926), « Развіццё граніцітэрыторый Кобрынского павета да паловы XVI стагодцзя» С.Віславуха (1929), «3 дакументаў XV ст. адносна зямлі Полацкай» (1930) і «Выгнаннікі Полацкія (1563— 1580 г.)» (1934) Р.Мяніцкага, «Гісторыя зямлі Полацкай у часы Вітаўта (1385—1430)» В.Мацыеўскай (1933), «Ваўкавыскі павет у канцы XVII стагоддзя» С.Кракоўскага (1939); па гісторыі Вільні: дакументы 15—17 ст. з апісаннем Вільні (1923), «Гісторыя ўдзелу г. Вільні ў сеймах Рэчы Паспалітай» (гісторыя города, спісы войтаў, бурмістраў, саветнікаўз 1485 па 1713) У. Каваленкі (1926), «Аб чым нам гаворацьстарыя віленскія камяніцы?» (апісанне архіваў) К.Рэмера (1930); па гісторыі магнацкіх родаў Радзівілаў і Гаштольдаў: «Ці існавалі Нясвіжскія князі?» Я.Якубоўскага (1923), «Князі Нясвіжскія, Збаражскія і Вішнявецкія да канца XVI ст.» Ф.РавітаГаўронскага (1930), «Прывілей К.Я.Сапегі для яўрэяўуЛюбчы 1690 г.» С.Росяка (1938), «Альбрэхт М.Гаштольд» М.Кузьмінскай (1927); па гісторыі прававой думкі: «Паняцце ўзмацнення па Літоўскаму Статуту III 1588 г.»
Т.Млынарскага (1923), «Стан даследавання Літоўскіх Статутаў» С.Эрэнкрэйца (1924), «3 лістоў да Іаахіма Лялевеля наконт Літоўскага Статута (1815—1830)» Л.Садоўскай (1929). Друкаваліся таксама дакументы, якія тычыліся вайны 1812, паўстанняў 1830—31 і 1863—64. Публікаваліся матэрыялы па гісторыі культуры, археалогіі, асветы, рэлігіі ў Беларусі і інш.
АУГУСТДбР, залатая манета Рэчы Паспалітай, якую чаканіў кароль Польшчы і вял. князь ВКЛ Аўгуст III (1733—63) у Лейпцыгу на манетным двары Саксонііў 1753—58. Лігатурная маса 6,65 г, проба 910 праміле, дыям. 24 мм. Мела выяву манарха і пазначэнне вартасці ў 5 талераў паводле ўзораў прускага фрыдрыхсдора, іспанскага пістоля, франц. луідора. У час Сямігадовай вайны 1756—63 захопленымі сапраўднымі штэмпелямі А. чаканіў кароль Прусіі Фрыдрых II (1740—86) у 1758—60 з датамі 1755 і 1756, але паніжанай пробы (утрыманне золатакаля4,2—4,3 г). У1761— 62 ён жа чаканіў А. яшчэ горшай якасці з датай 1758 (проба 319 праміле, колькасць золата 2 г). І.І.Сінчук. АЎГУСЦІ'НЦЫ, манахі каталіцкага жабрацкага ордэна святога Аўгусціна («Ордэн пустэльнікаў святога Аўгусціна», лац. Ordo Fratrum Eremitarum Sancti Augustini, OESA). Паводле легендарнай версіі царквы, ордэн утвораны ў 391 біскупам г. Гіпон (Паўн. Афрыка) Аўрэліем Аўгусцінам (354—430). На самай справе ён узнік пасля аб’яднання 4 кангрэгацый манахаўпустэльнікаў і зацверджаны булай папы Аляксандра IV у 1256. У аснову яго дзейнасці пакладзена т.зв. «Правіла святога Аўгусціна» — зб. тэкстаў, напісаных нібыта Аўрэліем Аўгусцінам. На чале ордэна стаяў генерал, якога выбіраў ордэнскі капітул. Улада генерала была абмежавана дзейнасцю дэфінітарыяў (дарадчыкаў).Кляштары(канвікты)А. аб’ядноўваліся ў правінцыі. Вопратка А. — чорны хабіт. У перыяд позняга
317
АЎДАКЕЯ
сярэдневякоўя А., як і францысканцы, абаранялі кірунак сярэдневяковай схаластыкі — аўгусцініянства (арыентацыя на Платона, неаплатанізм, аналогія паміж трыма здольнасцямі душы — памяццю, розумам, воляй — і трыма абліччамі Тройцы, тэзіс аб веры як перадумове ўсялякіх ведаў і інш.). У 16 ст. манахіА. падтрымалі Рэфармацыю. Да ордэна А. належаў да свайго разрыву з каталіцызмам заснавальнік пратэстантызму М.Лютэр. У ВКЛ і Польшчы ордэн А. быў самым нешматлікім сярод жабрацкіх ордэнаў. У Польшчы яны з’явіліся ў 13 ст.; кляштары належалі да Нямецкай, пасля ТурынскаСаксонскай і Баварскай правінцый. У 1431 Баварская правінцыя А. падзелена на Польск. (Малая Польшча), Мазавецкую і Рускую (літоўскарус. землі) акругі. У 1547 створана Польск. правінцыя. У ВКЛ існавалі Брэсцкі кляштар А., Міхалішкаўскі кляштар А., кляштары ў Гародні (1503—1673, фундатар вял. князь літоўскі Аляксандр), Кодані (1646—55), Вільні (з 1675) і інш. Існавала жаночая галіна ордэна. Л.А.Карнілава. АЎДАКЁЯ, прысвятак у народным календары, першы дзень вясны, пачатак новага года. Адзначаўся 1 сак. па ст.ст. Называлі таксама Аўдакей, Еўдакей. Царква прымеркавала да яго дзень хрысціянскай пакутніцы Еўдакіі. У валачобных песнях пра А. пяецца: «Аўдакея, перва святца...», «Святы Аўдакей сохі збіраіць...», «Святы Яўдакеі зіму рушылі...». У гэты дзень абавязкова сачылі за надвор’ем. У Вілейскім павеце сяляне лічылі, калі на А. цёпла, то вясна і лета будуць цёплымі, асабліва добрым будзе сенакос. Калі ідзе дождж — чакай ураджай на жыта. Калі моцны мароз, то замарозіць грэчку ў час цвіцення. Калі туман, то пашанцуе з ураджаем на стручковыя расліны. Калі ж мяцеліца і завея, то трэба чакаць вял. голаду. Ha А. жанчыны «не пралі, не снавалі» і не выконвалі іншай работы. У некаторых раёнах пачыналі гуканне вясны, нягледзячы на