Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Бел. глядач упершыню пазнаёміўся з творамі А. ў 1865, калі на сцэне Мінскага тэатра была пастаўлена «Навальніца». У папулярызацыі яго творчасці ў Беларусі важную ролю адыгралі рус. акцёры М.Савіна, В.Далматаў, Г.Фядотава, А.Яблачкіна. Яго п’есы ставілі і бел. аматарскія тэатр. калектывы, у т.л. Тва аматараў прыгожых мастацтваў («Свае людзі — паладзім», «Вір», «Лес» і інш.). 3 1936 п’есы А. трывала ўвайшлі ў рэпертуар бел. тэатраў. Нац. акадэмічны тэатр імя Я.Купалы паставіў спектаклі «Ваўкі і авечкі» (1936), «Позняе каханне» (1944), «Таленты і паклоннікі» (1950), «Даходнае месца» (1953), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1962), «Лес» (1994); Бел. тэатр імя Я.Коласа — «Беспасажніца» (1936), «Лес» (1940), «Без віны вінаватыя» (1985),«Праўдадобра,ашчасцелепш» (2000); Бел. рэсп. тэатр юнага гледача — «Мінулася кату масленіца» (1956), «Сваелюдзі—паладзім»( 1964), «Ваўкі і авечкі» (1969), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1987),
«Банкрут» («Свае людзі — паладзім», 1990). П’есы А. ставіліся ўсімі абл. тэатрамі краіны. 3 лепшых пастановак у абл. тэатрах: «Праўда добра, a шчасце лепш» (1947) і «Беспасажніца» (1975) у Гродзенскім, «Даходнае месца» і «Лес» (1996) у Гомельскім, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» (1970) у Брэсцкім, «Шалёныя грошы» (1998) у Магілёўскім. Шырока ставіліся п’есы А. аматарскімі калектывамі. У пастаноўках выступалі лепшыя майстры бел. сцэны: У.Уладамірскі, Б.Платонаў, І.Ждановіч, А.Ільінскі, Л.Ржэцкая, Л.Рахленка, М.Захарэвіч, В.Тарасаў і інш. На бел. мову п’есы А. перакладалі К.Чорны, К.Крапіва, У.Ягоўдзік.
Тв.: Полн. собр. соч. Т. 1—16. М., 1949—53; Бел. пер. — Гарачае сэрца. Мінск, 1937; He ўсё кату масленіца. Мінск, 1937; П’есы. Мінск, 1939.
Лііп.: Лабовіч А. А.М.Астроўскі ў тэатральным жыцці Беларусі дакастрычніцкага перыяду // Бел. мастацтва. Мінск, 1962. Вып. 3; Яго ж. Пьесы А.Н.Островского на белорусской сцене. Мннск, 1971.
Я.Астроўскі. Бюст Я. Тышкевіча. 1856.
АСТРбЎСКІ Арсен Георгіевіч (21.5. 1897, г. Шаўляй, Літва — 5.9.1989), рускі перакладчык, літаратуразнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1973). Скончыў Вышэйшыя курсы пры Інце гісторыі мастацтваў у Ленінградзе (1927). Пераклаў на рус. мову паэму «Дзесяты падмурак» П.Труса (1948), аповесці «У Забалоцці днее» (1952), «На Быстранцы» (1956), «Сірочы хлеб» (1957), «У сям’і» (1958), раман «Птушкі і гнёзды» (1965) Я.Брыля, «Спелыя травы» У.Паўлава (1971), «Зіма на выратавальнай станцыі» і «Месяц межань» Я.Радкевіча (абедзве 1977), раманы «У добры час» (1955), «Крыніцы» (1957), «Сэрца на далоні» (1964), «Снежныя зімы» (1970), «Атланты і карыятыды» (1976) І.Шамякіна, асобныя апавяданні Я.Коласа, Ц.Гартнага, творы інш. бел. пісьменнікаў.
Літ.: Лнокумовнч Т. Переводчнк с белорусского // Неман. 1977. №5.
АСТРОЎСКІ Марцін, беларускі жывапісец 16 ст. Прыдворны мастак караля і вял. князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста. Разам з мастакамі па майстэрні В.Хелмінскім, С.Радкам і Я.Гадэ ў 1554 накіраваны для выканання жывапісных работ у Віленскім Ніжнім замку.
АСТРОЎСКІ Ян (1811, г. Сянно 1872), беларускі скульптар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Вільні пад кіраўніцтвам Р.Слізеня, К.Ельскага. Ствараў пераважна медальёны, бюсты гіст. асоб і дзеячаў культуры Беларусі, Польшчы, Літвы: Б.Панятоўскага, Ю.Нямцэвіча (абодва 1850), К. Ельскага, Ю. Корсака (абодва 1853), Я. Каханоўскага (1855), М.Рэя, У.Сыракомлі, Т.Нарбута, Я.Тышкевіча(усе 1856), М.Балінскага (1857, усе ў Нац. музеі ў Варшаве) і інш. Кампазіцыі бюстаў тыпу антычнай гермы, элементы ўмоўнасці спалучаюцца з перадачай рэаліст. рысаў мадэлі.
АСТРбЎШЧЫНА, вёска ў Полацкім рне, на р. Нача. За 25 км на 3 ад г. Полацк, 15 км ад чыг. ст. Ветрына
307
АСТРОШЫЦЫ
на лініі Маладзечна—Полацк, 130 км ад Віцебска. Цэнтр Астроўшчынскага с/с. 137 гаспадарак, 356 ж. (2009).
У пач. 19 ст. ў Дзісенскім павеце Мінскай губ., потым у Нацкай воласці Лепельскага павета. У 1923 — 54 ж. 3 1925 цэнтр Астроўшчынскага с/с Ветрынскага рна Полацкай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) з 20.2.1938 Віцебскай, з 20.9.1944 Полацкай, з 8.1.1954 Віцебскай абласцей. У 1940 — 27 двароў, 108 ж. 3 20.1.1960 у Полацкім рне. У 1968 — 40 двароў 129 ж. У 1994 — 148 гаспадарак,388 ж.
У 2009 сярэдняя школа, бка, Дом культуры, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
АСТРбШЫЦЫ, вёска ў Лагойскім рне. За 12 км на ПдЗ ад г. Лагойск, 22 км ад чыг. ст. Сцяпянка на лініі Мінск—Орша, 28 км ад чыг. ст. і абл. цэнтра Мінск, каля аўтамабільнай дарогі Мінск—Лагойск. Цэнтр Астрошыцкага с/с. 212 гаспадарак, 580ж. (2009).
Вядомы з 1449 як маёнтак пад назвай Астрожчычы. Належаў Судзімонтавічам Кежгайлам, Шэметам, з 1590 Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пач. 20 ст.). У 1747 пабудавана уніяцкая царква (не захавалася). У 1870 вёска АстрашыцкаГарадоцкай воласці Мінскага павета, 49 душ мужчынскага полу. На пач. 20 ст. паселішча А. складалася з панскага двара (55 ж.) і вёскі (21 двор, 150 ж.). 3 1924 цэнтр сельсавета АстрашыцкаГарадоцкага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930), з 1931 Лагойскага рна. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1969 — 117 двароў, 361 ж. У 1994 — 218 гаспадарак, 689 ж., у 2007 — 233 гаспадаркі, 631 ж.
У 2009 сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
АСТРЫНА, гарадскі пасёлак у Шчучынскім рне на р. Астрынка. За 22 км на ПнЗ ад г. Шчучын, 29 км ад чыг. ст. Ражанка на лініі Масты— Ліда, 47 км ад Гродна, на перакрыжаванні аўтадарог Гродна—Ліда і
Масты—Вільнюс. Цэнтр Астрынскага пасялковага Савета. 871 гаспадарка, 2,1 тыс. ж. (2009).
Вядома з 1450. У 15 — пач. 16 ст. каралеўскае ўладанне, цэнтр воласці Трокскага павета. 3 1487 мястэчка. У 16—18 ст. цэнтр староства ў Лідскім павеце. У 1641 атрымала магдэбургскае права. 3 1793 цэнтр воласці. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 1859 — 170 дамоў, 970 ж., царква, капліца. У 1897 — 2410 ж. 3 1921 ускладзе Польшчы, з 1926 цэнтр гміны Шчучынскага павета. 3 1939 у БССР, з 1940 гар. пасёлак Васілішкаўскага рна. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 1954 цэнтр Васілішкаўскага рна, у 1960—62 у Скідзельскім, з 1962 у Шчучынскім рнах. У 1995 — 2,8 тыс. ж.
У 2009 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бкі, філіял Шчучынскай муз. школы, вучэбнавытворчы камбінат, Цэнтр пазашкольнай работы, бальніца, аптэка, філіял Шчучынскага тэр. цэнтра сац. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі і «Беларусбанка»,
Астрынская СпасаПраабражэнская царква: 1 — знешні выгляд; 2 — інтэр'ер.
308
АСТРЭЙКА
аўтаматычная тэлефонная станцыя, комплексны прыёмны пункт, стадыён, 2 кафэ, 10 магазінаў. Касцёл св. Тэрэсы (1997). Брацкія магілы падпольшчыкаў, сав. воінаў, партызан і парт.сав. актывістаў. Помнік пісьменніцы Цётцы (Алаізе Пашкевіч, 1954). Помнік архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (1855).
АСТРЫНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЙНСКАЯ ЦАРКВА, помнік рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Астрына Шчучынскага рна. Пабудаванаў 1855 збутавага каменю і цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная чацверыковая шатровая прытворзваніца з макаўкай у завяршэнні, бакавыя прыдзелы і паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём завершаны 8гранным шатром з заломам і цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з плоскаснымі ліштвамі. У дэкоры выкарыстаны гарадковыя фрызы і вуглавыя лапаткі. Царква дзейнічае.
АСТРЫНСКІ ГАРПАСЯЛКбВЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Створаны ў г.п. Астрына Шчучынскага рна ў канцы 1944. 3 2009 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 478 м2, пакояў для клубнай работы — 458 м2; мае глядзельную залу на 240 месцаў. Пры Доме культуры 17 клубных фарміраванняў (з іх 6 дзіцячых), 2 маюць званне «народны»: драм. тэатр і паэт. тэатр «Волат». Калектывы Дома культуры — удзельнікі і дыпламанты абл. фестываляў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (2005, 2007, 2009), эстр. песні «...I вечная вясна» (2006, 2008), аглядаўконкурсаў выканаўцаў размоўнага жанру (2006, 2008).
Я./.Міраненка.
АСТРЫНСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1948 у г.п. Астрына Шчучынскага рна пры гар. пасялковым Доме культуры як драм. гурток. У 1973 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: М.Жукоўскі і П.Дзем’яновіч (з 1948),
Удзельнікі Астрынскага народнага драматычнага тэатра.
А.Барысевіч (з 1973), М.Прыёмка (з 1982), І.Шыдлоўская (з 1990), Н.Лукіна (з 2009). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя традыцый нац. тэатра, захаванне бел. мовы і агульначалавечых каштоўнасцей, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. Сярод пастановак 2000х гг.: «Ветрагоны» У.Галубка, «Пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, страціўшага сэнс існавання» У.Рудава, «Вясковыя неспадзяванкі» Я.Коласа, «Слуп» паводле В.Ткачова, «Люці» А.Дударава і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 1998, 2004, 2007, 2009) і інш. Н.А.Лукіна.
АСТРЫНСКІ НАРбДНЫ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР «ВбЛАТ». Створаны ў 1982 у г.п. Астрына Шчучынскага рна пры гарпасялковым Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Прыёмка (з 1982), І.Жукоўская (з 1994). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя паэт. і літ. твораў бел. пісьменнікаў, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары вершаваныя п’есы, літ.муз. кампазіцыі паводле твораў бел. пісьменнікаў, казкі сучасных бел. драматургаў і інш. Сярод пастановак: «Скарбы чароўнага куфра»
паводле Л.Геніюш (1994), «Жыве мая ліра нанова» (прысвечана 120годдзю з дня нараджэння А.Пашкевіч, 1995), «Мая дудка» паводле твораў Ф.Багушэвіча (1996), «Дума пра Скарыну» паводле твораў бел. пісьменнікаў (1997), «Беларуская калыханка» паводле В.Вольскага (2000), «Як ты дарага мне, мая родная мова» паводле твораў бел. пісьменнікаў (2001), «Жаўрук» (прысвечана В.Таўлаю, 2002), паэт. драма «На Купалле» М.Чарота (2004), тэатралізаванае прадстаўленне «Песняры долі народнай» (прысвечана 120годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа, 2002) і інш. Калектыў — удзельнік Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2004, 2006), раённых і рэгіянальных мерапрыемстваў і інш. І.А.Жукоўская.