Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
беларусы(81%),палякі(10,4%),рускія (4,2%), літоўцы (3,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,9%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарога Глыбокае—Вільнюс і чыг. Мінск— Вільнюс.
Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне 541 мясц. жыхара. У раёне дзейнічалі (6.5—6.7.1944) падп. райкомы КП(бБ і ЛКСМБ, партыз. брыгады імя Гастэлы, імя Варашылава і імя ЦК КП(б) Б, інш. партыз. фарміраванні. Раён вызвалены ў ліп. 1944 у ходзе Віль
нюскай аперацыі партызанамі і войскамі 3га Бел. фронту. 3 20.9.1944 А.р. у Маладзечанскай, з 20.1.1960 Гродзенскай абласцях. 25.12.1962 скасаваны, тэр. перададзена Ашмянскаму і Смаргонскаму рнам, 6.1.1965 адноўлены. У 1978 раён уключаў 10 сельсаветаў і 478 нас. пунктаў, у 1995 — 9 сельсаветаў і 402 нас. пункты.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, цэлюлознапапяровай, харчовай, электратэхн., камунальнай прамсці. Працуе Яноўская ГЭС. У раёне (2008) гімназія, 13 сярэдніх, 4 базавыя школы, комплексы базавая школа—сад (1), сярэдняя школа—сад (2), сярэдняя школа—яслісад (2), ДзЮСШ, 2 муз. школы, 2 школы мастацтваў, 2
Астравецкі народны тэатр. Сцэна са спектакля «Чорт і баба» паводле Ф.Аляхновіча
298
АСТРАВЕЦКІ
Астравецкі народны хор ветэранаў працы.
вучэбнавытворчыя камбінаты, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, пазашкольнай работы, 2 дашкольныя развіцця дзіцяці, 10 дзіцячых дашкольных устаноў. Працуюць раённы і 13 сельскіх дамоў культуры, 6 сельскіх клубаў, 2 дамы рамёстваў, 24 бкі, раённы метадычны цэнтр нар. творчасці. Музей фауны ў в. Трокенікі, школьныя музеі ў пас. Гудагай, вёсках Быстрыца і Спонды. Дзейнічаюць 2 бальніцы, 4 амбулаторыі, 20 ФАПаў, 6 аптэк, Варнянскі псіханеўралагічны інтэрнат (у в. Зялёная Дубрава). Дзіцячы аздараўленчы лагер «Ластаўка». Зоны адпачынку мясц. значэння Міхалішкі, Вілія (частка). Выдаецца газ. «Астравецкая праўда». У раёне 15 рэліг. абшчын, ут.л. 13 каталіцкіх, 1 праваслаўная, 1 хрысціян веры евангельскай. Археал. помнікі: земляноеўмацаванне 15—17 ст. у г.п. Астравец, стаянка 6— 7 ст. каля в. Акарцелі, курганныя могільнікі каля вёсак Будраны, Лоша, Палушы,Перавознікі,Пільвіны,Сідарышкі. У 1994 у в. Малі ўстаноўлены памятны знак у гонар дыпламата, вучонагамовазнаўца, першага рас. консула ў Японіі І.А.Гашкевіча. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: Міхалішкаўскі касцёл і кляштар аўгусцінцаў, архіт. ансамбль
у в. Варняны, касцёл Маці Божай у в. Гудагай, Крыжаўзвіжанскі касцёл у в. Быстрыца, Георгіеўскія касцёлы (1769) у в. Варона і ў в. Вялікія Свіранкі, касцёл св. Іаахіма (1875) у в. Клюшчаны, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (1900) у в. Кемелішкі, Троіцкі касцёл (1902) у в. Гервяты, сядзіба (2я пал. 19 — пач. 20 ст.) у в. Трокенікі 1; помнікі драўлянага дойлідства: Троіцкая царква старавераў (18 ст.) на хутары Стрыпялішкі,
Астравецкі ўзорны духавы аркестр.
капліца (1я пал. 19 ст.) у в. Гіры, касцёл Маці Божай (1928) у в. Дайлідкі, касцёл св. Андрэя Баболі (1938) у в. Градаўшчына. Вёска Барані — радзіма бел. паэта К.Сваяка (1890—1926), в. Лакцяны — бел. паэта Я.Быліны (18831955).
АСТРАВЁЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Створаны ў 2004 у г.п. Астравец на базе раённага Дома культуры і размяшчаецца ў адным з яго памяшканняў. Вядзе работу па развіцці, адраджэнні, папулярызацыі нар. рамёстваў і промыслаў. Працуюць гурткі дэкар.прыкладнога мастацтва (салома, бісерапляценне, роспіс па дрэве, інкрустацыя саломкай, вышыўка). Дом рамёстваў і майстры раёна ўдзельнічалі ў фесты
валях нац. культур у Гродне, фестываляхкірмашах нар. промыслаў, святах нар. рамёстваў; праводзяць абл. і раённыя выстаўкі. С.Л.Сяўко.
АСТРАВЁЦКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1988 у г.п. Астравец пры дзіцячай муз. школе. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М.Антановіч. У складзе аркестра 20 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. нар. музыкі, развіццё муз. ітэхн. здольнасцей ігры на духавых інструментах
299
АСТРАВЕЦКІ
удзельнікаў. У рэпертуары пералажэнні і інструментоўкі А.Антановіча твораў бел. кампазітараў («Вы шуміце, бярозы» Э.Ханка, «Полька беларуская» І.Лучанка), муз. творы А.Антановіча (замалёўка «Беларускія дудары»), творы мясц. кампазітараў («Спартыўны марш», «Вясенні шпацыр», «Марш пажарных» А.Альховіка, «Астравецкі вальс», «Дом сябра» А.Якіменкі), духоўная музыка («Божае нараджэнне», «Вялікдзень», «Свята Божага Цела»), Калектыў — дыпламант абл. фестываляў: духавой музыкі (1999), «Новыя імёны» (абодва г. Гродна, 2001, 2008), творчых калектываў дзіцячых муз. школ (г. Ліда, 2008). Г.Ф.Волчэк.
АСТРАВЁЦКІ ЎЗбРНЫ ХОР «ВЁТРАЗЬ». Створаны ў 1989 у г.п. Астравец пры дзіцячай муз. школе. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.А.Волчэк, канцэртмайстар К.Г.Волчэк. У складзе хору 38 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. нар. і класічнай музыкі, развіццё вак. здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары музыка сав. кампазітараў (У.Шаінскі, Ю.Чычкоў, Г.Струве), класічныя творы (В.Моцарт, Ф.Шапэн, Ф.Шуберт, М.Іпалітаўіванаў, А.Грачанінаў, Ж.Бізэ), рус. і бел. (Д.Тухманаў, У.Буднік), бел. нар. песні ў апрацоўцы М.Сіраты. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік абл. фестывалю «Новыя імёны» (г. Гродна, 2000, 2006), конкурсу імя К.Горскага (г. Ліда, 2002). Г.Ф.Волчэк. АСТРАВЎМАЎ Сяргей Паўлавіч (10.7.1910, с. Фядосіна Маскоўскай вобл. — 9.1.1991), беларускі акцёр і рэжысёр. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1959). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча пры Камерным тэатры (1939). У 1939—49 (з перапынкам) працаваўу Гомельскім і Магілёўскімабл.драм.тэатрах. У1949—58 рэжысёр драм. калектыву Гомельскага Палаца культуры чыгуначнікаў, адначасова ў 1949—52 дырэктар Гомельскага абл. Палаца нар. творчасці. У 1958—74 на Гомельскай абл. студыі
тэлебачання (да 1970 гал. рэж.). Сярод роляў: Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Крушына («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Варанцоў («Так і будзе» К.Сіманава), маркіз Фарліпопалі («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні, і пастаноўшчык), Акаёмаў («Машачка» А.Афінагенава) і інш. Ставіў спектаклі, у т.л. тэлевізійныя: «Дзяўчына з нашай вуліцы» Э.Радзінскага (1961), «Толькі праўда» В.Герасімавай (1971).
АСТРАЖАНКА, вёска ў Лельчыцкім рне. За 37 км на ПнУ ад г.п. Лельчыцы, 60 км адчыг. ст. Мазыр налініі Лунінец—Гомель, 204 км ад Гомеля. Цэнтр Астражанскага с/с. 159 гаспадарак, 320 ж. (2009).
Вядома з 18 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. У 1779 пабудавана Пакроўская драўляная царква. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 37 двароў. У 1866 — 40 двароў, 269 ж., царква, у 1885 — 350 ж. У 1887 узведзены новы драўляны будынак царквы. Дзейнічала царк.прыходская школа. У 1897 сяло (81 двор, 459 ж.), царква, магазін, карчма і сядзіба (2 двары, 25 ж.). Апрача земляробства вяскоўцы займаліся бандарным промыслам. У 1908 — 613 ж. У 1916 пачалі дзейнічаць тэлеграф і паштовы аддзел. У 1917 — 722 ж., у 1921 152 двары, 789 ж. 3 20.8.1924 цэнтр Астражанскага с/с Лельчыцкага, з 25.12.1962 Мазырскага, з 6.1.1965 зноў Лельчыцкага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай, з 8.1.1954 Гомельскай абласцей. У1940— 190двароў,820ж.УВял.Айч. вайну А. зжн.—вер. 1941 да 23.1.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У ліст. 1942 акупанты спалілі 189 двароў і загубілі 71 ж. У 1959 — 1919 ж., дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі. У 1994 — 217 гаспадарак, 536 ж., у 2004 — 183 гаспадаркі, 433 ж.
У 2009 сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт,
магазін. Брацкія магілы сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма аднаго з кіраўнікоў партыз. руху на Палессі ў Вял. Айч. вайну К.М.Дамброўскага і бел. пісьменніка М.Ф.Капыловіча.
АСТРАЛОГІЯ (ад грэч. astron зорка + ...логія), вучэнне, якое сімвалічнай мовай апісвае ўплыў планет і зорак на жыццё прыроды зямлі і яе жыхароў. Зарадзілася ў глыбокай старажытнасці. БыларазвітаўСтараж. Егіпце, Міжрэччы, звязана з астральнымі культамі, з яе дапамогай рабіліся прадказанні. У сярэдневякоўі ўваходзіла ў лік 7 вольных навук, выкладалася ва унтах. У Рэчы Паспалітай кафедра А. была ў Кракаўскім унце. Сучасная А. мае раздзелы: генетліялогія (вывучае ўплыў планет і інш. астралагічных аб’ектаў на характар і лёс чалавека, на дзяржавы, рэгіёны, гарады), метэаралагічная (разглядае ўплыў астралагічных аб’ектаў на надвор’е), паўсядзённая (у залежнасці ад размяшчэння астралагічных аб’ектаў вызначае найб. зручныя моманты для здзяйснення штодзённых спраў чалавека). У рамках касмабіялогіі вывучаецца сувязь Зямлі і Космасу, уплыў касмічных цыклаў на здароўе чалавека, яго біярытмічную актыўнасць. Манатэістычныя рэлігіі і навука адмаўляюць А., тым не менш у канцы 20 — пач. 21 ст. А. перажывае новы ўздым. Шэраг людзей успрымаюць А. як модную забаву.
АСТРАМЁЦКІ Аркадзь (Абрам) Абрамавіч (21.1.1923, Мінск — 3.2.2002), беларускі цымбаліст, педагог. Нар. артыст Беларусі (1970). Вучыўся ў Бел. кансерваторыі (1939—41, 1946—47). 3 1937 у аркестры нар. інструментаў Бел. філармоніі, з 1946 канцэртмайстар Дзярж. нар. аркестра Беларусі, у 1958—88 саліст Бел. філармоніі. Адначасова ў 1947—57 педагог сярэдняй спец. муз. школы пры Бел. кансерваторыі. Рэпертуар А. — цымбальныя творы бел. аўтараў, пералажэнні інструм. п’ес кампазітараўкласікаў.
300
АСТРАМЕЧАЎСКІ
Выкананне вылучалася артыстызмам, яркай вобразнасцю. У 1979даўпершы ў гісторыі цымбалаў сольны канцэрт.
A. А.Астрамецкі.
Лаўрэат 1га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на нар. інструментах (1939).
АСТРАМЁЧАЎСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры з рысамі стылю позняга класіцызму ў в. Астрамечава Брэсцкага рна. Пабудавана ў 1846 з бутавага каменю і цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор з надбудовай 8граннага яруса шатровай званіцы з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні і 3гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры вільчыка. Сцены акантаваны і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Будынак абнесены цаглянай агароджай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.