Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 704с.
Мінск 2010
Фрагмент забудовы г. Асіповічы.
— цэнтр. парк, прыгар. лесапаркавая тэрыторыя. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1991. Пабудаваны крыты пешаходны мост і пуцявы провад праз чыгунку, будынак мініТЭЦ, 5—9павярховыя жылыя дамы ў мікрараёне № 1 і інш.
У 2009 у горадзе гімназія з плавальным басейнам, прафес. ліцэй, бел. гімназія, 4 СШ, спец. школаінтэрнат для дзяцей з наступствамі поліяміэліту і дзіцячага цэрэбральнага паралічу, дзіцячаюнацкая спарт. і муз. школы, дзіцячая школа мастацтваў, 12 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага
289
АСКЕТЫЗМ
навучання і рэабілітацыі, раённы Цэнтр культуры, 5 бібліятэк, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, клуб дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства, раённы Цэнтр нар. рамёстваў і дэкар.прыкладнога мастацтва, бальніца, 2 паліклінікі, аптэкі і аптэчныя пункты, раённыя тэр. цэнтры сац. абслугоўвання насельніцтва, гігіены і эпідэміялогіі, 2 гасцініцы, 2 дамы быту, пункт калект. карыстання, камп’ютэрны клуб, аўташколы і клубы ДТСААФ, стадыёны, спарт. залы і комплексныя спарт. пляцоўкі, рэстараны, кафэ, гар. рынак, 5 аддз. сувязі і інш. Асіповіцкі гісторыкакраязнаўчы музей. Помнік Вызвалення, Увядзенская царква (2000), касцёл Божай Міласэрнасці (2009). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магілы ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанская царква (1826).
АСКЕТЫЗМ (ад грэч. asketes які практыкуецца ў чымнебудзь; падзвіжнік), прынцып сацыяльных паводзін, які арыентаваны на дасягненне пэўнага духоўнага стану праз абмежаванне фіз. патрэб, адмову ад карыстання матэрыяльнымі дабротамі. Мэта А. — вызваленне ад зямных патрэб, духоўнае засяроджанне і праяўленне адмысловых здольнасцей. А. мае сваёй перадумовай наяўнасць сільнай волі, перакананасць у правільнасці абранага шляху, веры ў
свае ідэалы. Быў уласцівы практыцы рада антычных філас. школ (орфікі, піфагарэйцы, кінікі). У раннім хрысціянстве выпрацоўваўся аскетычны маральны ідэал; пазней А. стаў разумеццаяк шляхдухоўнай падрыхтоўкі да выратавання праз плоцевае ўстрыманне, строгасць, самаадданасць дзеля бліжніх. Аскетычныя патрабаванні праявіліся ў праваслаўі, практыцы каталіцкіх жабрацкіх манаскіх ордэнаў, брацтваў самабічавальнікаў (флагелантаў). Пратэстанцкія рэфарматары (М.Лютэр) вылучылі ідэю свецкага А. — адмаўлення ад раскошы і абмежавання зямных задавальненняў для засяроджання на дзелавой актыўнасці і зямным поспехе. У антыфеадальных рухах 16—17 ст., веравучэннях некаторых сект А. стаў выражэннем пратэсту супраць бяздзейнасці вышэйшых саслоўяў. Матывам А. можа быць адмова ад карыстання прывілеямі ва ўмовах грамадскай няроўнасці (талстоўцы і інш.). Для традыц. бел. культуры характэрны імкненне да залатой сярэдзіны, пераадоленне крайнасцей як А., так і сібарыцтва.
Літ.: Вебер М. Протестантская этнкандухкапмталнзма. М., 1990; Кар савнн Л.П. Монашество в среднне века. М., 1992. В.Р.Языковіч. АСКНАЗІЙ Ісак Львовіч (Ісак Лейбавіч; 16.1.1856, г. Верхнядзвінск — 1903), беларускі жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў
(187479). У 188084 у Італіі, Германіі, Польшчы. Вярнуўся на радзіму, жыў у Віцебску. Аўтар жанравых твораў на тэмы жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі: «Яўрэўскае вяселле», «Прыход суботы», «Выпрабаванне жаніха» (усе 1890), «Па пазыку» (1892), «Вандроўныя шаўцы». Пісаў карціны на біблейскія сюжэты («Майсей у пустыні», 1885, «Саламон за працай над «Эклезіястам», «Кат з галавой Іаана Хрысціцеля» і інш.). Удзельнічаўу выстаўках Пецярбургскага аб’яднання мастакоў у 1887 («Тужлівыя весткі») і ў 1890 («На старасці», «Ранішні візіт», «У роздуме»),
АСЛЁПЛЕНЫ АДНАВбКІ ВЕЛІКАН, адмоўны казачны персанаж. Вядомы па «Адысеі» як Паліфем. Паводле казачнага сюжэта, які з’яўляецца міжнар. і шырока прадстаўлены ў фальклоры ўсх. славян, у т.л. і беларусаў, трое братоў адпраўляюцца на пошукі бяды, якой не ведалі. Па дарозе ім сустракаецца А.а.в., праз якога яны і дазнаюцца, што такое бяда. Усе варыянты міжнар. казачнага сюжэта арганічна звязаны з бел. казачнай традыцыяй. Ландшафт, які апісваецца (лес, бярозы), хатка, у якой прыпыняюцца браты, і інш. рэаліі і маст. дэталі ўласцівыя бел. нар. казкам.
АСЛібК Віктар Мікалаевіч (н. 26.11.1961, в. Ляскавічы Акцябрскага рна), беларускі рэжысёр, сцэнарыст
Чыгуначны вакзал у г. Асіповічы.
Паравозпомнік каля вакзала ў г. Асіповічы.
290
АСНЕЖЫЦКІ
дакументальнага кіно. Скончыў БДУ (1984), Бел. акадэмію мастацтваў (1994). Здымае фільмы на к/студыі «Беларусьфільм», у «Белвідэацэнтры». Творчасць выдзяляецца вобразным філас. асэнсаваннем рэчаіснасці. Сярод работ: дакум. і відэафільмы «Слёзы блуднага сына» (1995), «Андрэевы камяні» (1999), «Мы жывем на краі» (2001), «Кола» (2002), «Марыя» (2006), «Вальс» (2007), «Гіпіка» (2008), «Полацк» (2009), маст. «Нябачаны край» (2006) і інш.
АСМАК уБеларусі, 1) народная назва гроша Польск. каралеўства ў 2й — 3й трэці 16 ст., які прымаўся па курсу 8 пенязяў ВКЛ за грош. 2) Грашовалікавая адзінка ў 1 грош меддзю ў апошняй трэці 17 — пач. 18 ст.
Літ.: Сннчук Н. Денежный счет в Велнком княжестве Лнтовском н Речн Посполнтой // Банковскнй вестн. 1994. № 10. І.І.Сінчук. АСМАЛбЎСКАЯ Галіна Віктараўна (н. 15.12.1936, г. Горкі), беларуская дамрыстка, педагог. Праф. (2002). Засл. артыстка Беларусі (1983). Скончыла
Г. В.Асмалоўская.
Бел. кансерваторыю (1962). 3 1963 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1960—70 артыстка секстэта домраў Бел. тэлебачання і радыё. Узначальвала студэнцкі муз. ансамбль «Эстафета». Адна са стваральнікаў і старшыня Асацыяцыі бел. дамрыстаў і мандаліністаў (з 1992). Арганізатар рэсп. навук.практычных канферэнцый па пытаннях адраджэння і развіцця мандаліннага выканання (1992, 1994) і фестываляў памяці Г.Жыхарава (Мінск, 1995,
2005). Аўтар муз.навук. праекта «Рэспубліканскія мандалінныя сесіі» (Мінск, 2007—09), падручнікаў ігры на домры, п’ес для домры з фп. для вышэйшых і сярэдніх муз. навуч. устаноў, навук. артыкулаў пра мандаліннае выканальніцтва ў Беларусі і інш. Зрабіла фондавыя запісы на Бел. радыё. Сярод вучняў: В.Карэлікава, М.Марэцкі, А.Сакалоўская і інш.
Н.В.Сазановіч.
АСМАЛбЎСКАЯ Зоя Васілеўна (н. 1.3.1928, г. Орша), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1982). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1952). Працавала ў Гродзенскім абл. драм. тэатры, з 1954 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Створаныя ёю вобразы адметныя вострым адчуваннем характарнай асаблівасці і эмацыянальнага стану. Сярод роляў: Марына Казаніч («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Клава Аганькова («Дзяўчатыкрасуні» А.Сімукова), Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Марыя («У прыцемках» А.Дударава), Ульяна («Трывога» А.Петрашкевіча), Людміла («Пад адным небам» А.Маўзона), Далорэс («Каменны гаспадар» Л.Украінкі), Ларыса («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Ніна Іванаўна («Рэтра» А.Галіна), Міроніха («Апошні тэрмін» В.Распуціна), Вера («Разгром» А.Фадзеева), АйшаАпа («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава), Маці («Сунічная паляна» І.Бергмана) і інш. Удзельнічае ў тэле і радыёпастаноўках, здымаецца ў кіно.
АСМАЛбЎСКІ Міхаіл Сцяпанавіч (27.1.1914, в. Асмолавічы Клімавіцкага рна — 23.9.1977), беларускі архітэктар. Канд. архітэктуры (1950). Скончыў Маскоўскі інт інжынераў землеўпарадкавання (1931). У 1945— 51 начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры CM БССР. У 1962—77 заг. кафедры Інта інжынераў землеўпарадкавання. Асн. працы ў Беларусі: планіроўка жылога масіву Савецкага рна (1944—47), праект забудовы Ленінскага праспекта (цяпер
З.Ааналоўская ў ролі Клавы Аганьковай.
праспект Незалежнасці) і Цэнтральнай пл. (цяпер Кастрычніцкая;1948, у сааўт.) у Мінску; планіроўка в. Лукомль Чашніцкага рна (1950) і інш.
Тв.: Мннск: градостронтельство столнцы Советской Белорусснн. Мннск, 1952.
АСМбЛ, хваёвая сыравіна для смолакурэння. Лепшым А. лічыліся карчы старых хвой, якія праляжалі ў зямлі 5—6 гадоў. Выкарыстоўвалі і менш якасны стваловы А. — ніжнюю частку сасны (калода даўж. 1 м і больш). Нарыхтоўкай А. займаліся вясной і восенню сяляне лясных вёсак. Пні карчавалі з дапамогай жалезнай ці драўлянай, абабітай жалезам лапаты, сякеры ці лагі (доўгага бервяна). Расколатыя прасушаныя карчы збіралі ў кучы і завозілі ў смалярню, дзе іх складвалі ў шуркі (штабялі па 1,5 м3). У наш час А. карчуюцца ўзрыўчаткай.
АСНЁЖЫЦКІ НАРбДНЫ ХОР «СУКВЁЦЦЕ». Створаны ў 1993 у г. Пінск пры с.г. тэхнікуме. 3 2006 дзейнічае пры раённым Цэнтры культуры і вольнага часу аграгарадка Аснежыцы Пінскага рна. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: П.І.Рубец (з 1993), А.Л.Стэльмах (з 1999), Э.А.Рабкавец (з 2007). У складзе хору людзі
291
АСНЕЖЫЦКІ
Сярэдняя школа ў аграгарадку Аснежыцы.
розных прафесій ва ўзросце 20—63 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар. («А ў гародзе ярыца», «Ой, каліна, ой, маліна» і інш.), мясц. аўтараў («Слаўся, палеская наша зямля», «Аснежыцы» Э.Рабкаўца, «Родны край» В.Макеевай і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Пінск, 2007, 2009), творчасці ветэранаў «Неспакойныя сэрцы» (пас. Мір Баранавіцкага рна, 2008), раённага вак.харавой творчасці (аграгарадок Аснежыцы, 2007, 2009) і інш.
Т.У. Чэчун.
АСНЁЖЫЦКІ ЎЗбРНЫ ЛЯЛЕЧНЫ КАЛЕКТЫЎ «ЗАЛАТЬІ КЛЮЧЫК». Створаны ў 1992 у в. Аснежыцы Пінскага рна пры раённым Цэнтры культуры і вольнага часу як тэатр. гурток. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.Кахновіч (з 1992), С.Петрашкевіч (з 1996), А.Канапацкая (з 1998). Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых, тэатр. і акцёрскіх здольнасцей дзяцей. У рэпертуары казкі рус., бел. аўтараў і народныя. Сярод пастановак: «Казка пра Папа і пра яго работніка Балду» (2001), «Казка пра рыбака і рыбку» (2002) А.Пушкіна, «Машачка і мядзведзь» Г.Ландау (па матывах рус. нар. казак, 2004), «Краіна Агародзія,
або Капуста і Рэпа» І.Іванова (2005), «Ліскасястрычка» Л.Вяпрыцкай (па матывах рус. нар. казак, 2006), «Лёгкі хлеб» А.Бычкова, «Новы год у лесе» Г.Аўласенкі (абедзве 2008), «Пёс і кот» С.Ляжнёва (2009) і інш. Калектыў — удзельнік абл. і раённых семінараў па рабоце з дзецьмі і моладдзю, аглядаў тэатр. калектываў, навагодніх дабрачынных свят для дзяцейінвалідаў і сірот і інш. А.В.Канапацкая.