• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    100 — белага; 1818—43 — 5 руб. цёмнасіняга, 10 — чырвонага, 25, 50 і 100 — белага, 200 руб. — крэмавага колераў. А. былі аднабаковыя, манахромнага друку, з вадзянымі знакамі, датаваныя, намерныя (друк, індывід. нумар дубляваны), з уласнаручнымі подпісамі дырэктара (упраўляючага) і касіра Асігнацыйнага банка з друкарскімі надпісамі «Об’явнтелю сей Государственной Асснгнацнн платнт Асснгнацнонный Банк [намінал словамі] рублей ходячею монетою». На бел. землях у канцы 18 — пач. 19 ст. ўжыванне А. было заканадаўча абмежавана. Курс А. паступова падаў, у выніку з’явіліся 2 асобныя сістэмы ліку — на асігнацыйны рубель (меддзю і А.) і сярэбраны рубель (серабром і золатам). Верагодна, курс рас. А. паўплываў на курс Скарбовых білетаў урада паўстання 1794, якія на 2і дзень пасля выпуску мелі неафіц. курс сярэбранымі манетамі
    83% ад наміналу. У пач. 19 ст. рубель А. меў курс у 75—80 кап. (пры афіц. курсе для плацяжоў падаткаў у Літоўскіх губ. у 1802—09 — 71,4 кап. срэбрам), у 1814—15 падзенне курса дасягнула ніжэйшай мяжы — асігнацыйны рубель на СанктПецярбургскай біржы ацэньваўся ў 20 кап. срэбрам. У пач. 19 ст. курс мяняўся скачкамі ў 5—10%, яго ваганні залежалі ад с.г. цыкла. У 1810—40х гг. афіц. курс рубля А. складаў 27,8—28,6 кап. срэбрам. Паніжаўся і вексельны курс асігнацыйнага рубля (у замежнай манеце). У 1843—51 быў праведзены абмен А. на дзярж. крэдытныя білеты ўзору 1843.
    Літ.: Руссклй рубль: два века нсторші. XIX—XX вв. М., 1994; Ш м ш а н о в В.А. К вопросу об обрашеннн русскнх асснгнацнй в губерннях, «от Польшн прнсоедмненных», на рубеже XVIII—XIX вв. // Нумнзматнческнй сборннк ГНМ: тр. ГММ. М., 2003. Т. 16, вып. 138; К в н знкявнчус Л.,Сннчук Н.Н. Курс рубля медью в серебряных копейках в 1803—1811 гг. по расходным запнсям Мннской конснсторнн // Двенадцатая Всеросснйская нумнзматнческая конференцня. Москва, 19—24 апр. 2004 г.: тез. докл. н сообіценнй. М., 2004. І.І.Сінчук. АСІКЁВІЧ (Аўсюкевіч) Аляксандр, архітэктар. Выпрацаваў праектны план і кіраваў пабудовай царквы Барунскага Петрапаўлаўскага манастыра (1747—63, гл. Барунская царква і манастыр базыльян).
    Літ.: Loza S. Architekci і budowniczowie w Polsce. Warszawa, 1954.
    АСІЛАК, персанаж чарадзейных казак, легенд і паданняў. Вобраз А. пададзены ў казках пра Кацігарошка, Івашку — Мядзведжае Вушка, Івана Падвея і інш. Уяўляўся чалавекам, які надзелены незвычайнай фіз. сілай (мог закінуць шматпудовую булаву за воблакі, кінуць на вял. адлегласць каменныя глыбы, вырваць з карэннем дрэвы і інш.), але пры гэтым справядлівы, спагадлівы, здольны спачуваць і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Мовазнаўцы этымалогію слова
    278
    АСІМІЛЯЦЫЯ
    «асілак» звязваюць са стараслав. словам «осла», што азначае каменную прыладу, якой у старажытнасці выкрасалі агонь. Часам у фальклоры А. асацыіруецца з каменем, каменнымі жорнамі, громам, якія з’яўляюцца атрыбутамі бога навальніцы Перуна.
    АСІМЁТРЫЯ (ад грэч. asymmetria несуразмернасць), нелюстэркавае размяшчэнне частак пэўнага цэлага адносна восі, плоскасці або цэнтра. Адзін з прынцыпаў фарміравання кампазіцыі і будовы арнаменту, дзякуючы якому маст. твор набывае выразнасць. Выкарыстоўваецца ў будове твораў прасторавых і прасторавачасавых мастацтваў (архітэктуры, выяўл., дэкар.прыкладнога, харэагр.), афармленні масавых святочных прадстаўленняў. Маст. твор, пабудаваны паводле прынцыпу А., стварае ўражанне парушэння раўнавагі, неўпарадкаванасці, няўстойлівасці, нетрываласці. Як прынцып кампазіцыйнай будовы атрымаў пашырэнне ў мастацтве мадэрну, абстракцыянізму, футурызму, дэканструктывізму і інш. стылявых кірункаў 20 — пач. 21 ст. У архітэктуры Беларусі актыўна прымяняецца з 1980х гг. (жылы дом на перакрыжаванні вуліц Мінская і Пушкінаў Бабруйску, архіт. В.Галушчанка, К.Кожыч).
    Ю. Ю. Захарына.
    АСІМІЛЯЦЫЯ (ад лац. assimilatio прыпадабненне, зліццё, засваенне), працэс страты этнічнай групай сваёй першапачатковай культуры і засваення каштоўнасцей і стандартаў інш. групы, з якой кантактуюць. Працэс А. можа адбывацца спантанна або штучна, ён разглядаецца як вынік акультурацыі. Тэрмін «А.» пачаў выкарыстоўвацца ў канцы 19 ст. ў ЗША у значэнні «амерыканізацыя», а амер. ірамадства разглядалася як вял. «лабараторыя», дзе розныя культ. традыцыі перамешваюцца, аб’ядноўваючыся ў адно цэлае. Тэрмін ужываўся таксама для абазначэння палітыкі дамінуючай нац. групы, накіраванай на штучнае падаўленне традыц.
    культуры меншасці. Даследаванне працэсаў А. актыўна працягваліся ў 2й пал. 20 ст. Размяжоўвалася аднабаковая А. (культура меншасці цалкам выцясняецца дамінуючай культурай) і культ. змешванне (элементы падпарадкаванай і пануючай культур змешваюцца і ствараюць аснову новай культуры). Як істотны фактар разглядаецца ступень А.: поўная А. сустракаецца рэдка, звычайна фіксуецца некаторая ступень трансфармацыітрадыц. культуры меншасці пад уплывам культуры дамінуючай групы, дастаткова значным выяўляецца зваротны ўплыў на дамінуючую культуру. Вылучаюцца кампаненты працэсу А.: замена старых культ. стэрэатыпаў; інкарпарацыя членаў падначаленай групы ў дамінуючую; рост ліку змешаных бракаў; фарміраванне ў членаў падначаленай групы новай сац. ідэнтычнасці. У цяперашні час дамінуе разуменне А. як складанага і шматграннага працэсу, розныя аспекты якога (расавыя, этнічныя, паліт., дэмаграфічныя, псіхал. і інш.) мэтазгодна разглядаць самастойна. А. бывае натуральнай, стыхійнай, што адбываецца ў выніку збегу аб’ектыўных акалічнасцей (шырокіх кантактаў суседніх народаў, міграцый, міжэтнічных шлюбаў і інш.), і прымусовай, гвалтоўнай — у выніку інкарпарацыі, страты суверэнітэту, каланізацыйнай палітыкі. У мінулым у працэсе А. мяняўся паліт. і культ. ландшафт цэлых кантынентаў, знікалі з гіст. карты краіны і народы, фарміраваліся новыя народы і цывілізацыі, што яскрава дэманструе эпоха Вял. перасялення народаў і гібель Рымскай імперыі. Рассяляючыся па тэр. Беларусі ў 1м — пач. 2га тыс., славяне паступова асімілявалі балцкае і фінаугорскае насельніцтва. Яцвягі, дайнова, судова, дзяволтва, літва прымалі ўдзел у этнагенезе «беларусаў». А. балтаў, асобных груп рускіх, мазаўшан, татар і інш. працягвалася ва ўмовах ВКЛ. Магнацкія роды балцкага паходжання (Радзівілы, Гедзімінавічы) апынуліся пад уплывам
    Да арт. Асіметрыя. Жылы дом у Бабруйску.
    мясц. слав. культуры, прынялі старабел. мову і зліліся са слав. элітай. Звычайна А. папярэднічае акультурацыя. Люблінская унія 1569, Контррэфармацыя, замена ў афіц. ужытку старабел. мовы адкрывалі шырокі шлях для пранікнення польск. культуры і паланізацыі мясц. шляхты. У 19 ст. ва ўмовах расійскапольск. супрацьстаяння А. развівалася ў 2 кірунках — паланізацыі і русіфікацыі (паводле рас. даных, у 1860 беларусы складалі 68% нас. Смаленскай губ., у 1926 — менш за 2%). Асіміляцыйныя працэсы ў першую чаргу закранаюць перыферыйныя зоны этнічнай тэр., a таксама бел. дыяспару.
    У мовазнаўстве — фанетычны працэс, які адбываецца паміж гукамі аднаго тыпу (галоснымі або зычнымі) і заключаецца ў поўным або частковым артыкуляцыйнаакустычным іх прыпадабненні. Адрозніваюць А. поўную (адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога: «лётчык — лё[чч]ык», «зжаць — [жж] аць», «на рэчцы — на рэ[цц]ы)» і няпоўную (адзін гук прыпадабняецца да другога толькі часткова, па адной або дзвюх прыметах, напр., па звонкасці: «касьба—ка[з’б]а»,«просьба—про[з’б]а», па глухасці: «лыжка — лы[шк]а», па
    279
    АСІНАГАРАДОЦКАЯ
    Асінагарадоцкая Пакроўская царква.
    цвёрдасці: «астраханскі (ад «Астрахань») — астраха[нс]кі»; па мяккасці: «снег — [с’н’]ег», «песня — пе[с’н’]а» і інш.).
    Літ:. Крывіцкі А.А., Падл у ж н ы А.І. Фанетыкабеларускай мовы. Мінск, 1984; Фанетыка слова ў беларускай мове. Мінск, 1983; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1989.
    В.Р.Языковіч, В.С.Цітоў;
    Дз.В.Дзятко (мовазнаўства).
    АСІНАГАРАДОЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Асінагарадок Пастаўскага рна. Пабудавана ў 1856 з дрэва на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму, накрытага шмат’ярусным дахам з высокай шатровай вежачкай у завяршэнні, прымыкаюць шырокі бабінец і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Сцены вертыкальна ашаляваны. У інтэр’еры абразы 18—19 ст.; «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Пётр». Побач з храмам пастаўлена вежазваніца. Яе ніжні мураваны ярус вырашаны ў выглядзе магутнага пілона, верхні — скразны, драўляны
    са складаным па кампазіцыі завяршэннем. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АСІНАЎКА, а с о ў к а, выдзеўбаная са ствала асіны лодка.
    Вежазваніца каля Асінагарадоцкай Лакроўскай царквы.
    Й
    АСІНАЎШЧЫЗНА 2, вёска ў Смаргонскім рне. За 4 км на ПнЗ ад г. Смаргонь, 7 км ад чыг. ст. Смаргонь на лініі Маладзечна—Вільнюс, 246 км ад Гродна, на аўтадарозе Смаргонь—Вільнюс. Цэнтр Каранёўскага с/с. 185 гаспадарак, 551 ж. (2009).
    У пач. 20 ст. ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. У 1905  84 ж. У 2004  138 гаспадарак, 392 ж.
    У 2009 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, бка, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, комплексны прыёмны пункт, кафетэрый, магазін.
    АСІНТбРФ, пасёлак у Дубровенскім рне. За 16 км на Пн ад г. Дуброўна, 7 км ад чыг. ст. Асінаўка на лініі Орша—Смаленск, 88 км ад Віцебска. Цэнтр Асінторфскага с/с. 490 гаспадарак, 883 ж. (2009).
    Узнік у 1927 у сувязі з будаўніцтвам торфапрадпрыемства. 3 27.9.1938 рабочы пасёлак Аршанскага рна Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. да 23.6.1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1946 у Арэхаўскім, з 1956 у Аршанскім, з 1965 у Дубровенскім рнах. У 1969 — 3,3 тыс. ж. У 1991 — 639 гаспадарак, 1,8 тыс. ж., 2 школы (з іх 1 муз.), бальніца, 5 магазінаў. У 1999 1,3 тыс. ж. У 2004 пераўтвораны ў паселішча сельскага тыпу (пасёлак). У 2007 — 950 ж.
    У 2009 дзіцячы садяслі, муз. і сярэдняя школы, клуб, бка, урачэбная амбулаторыя, Дом сястрынскага догляду, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», аўтаматычная тэлефонная станцыя, кафэ, 4 магазіны; Пакроўская царква (1999). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік сав. воінам, партызанам, падпольшчыкам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.