• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    1998), абл. нар. духавых аркестраў «Па галоўнай вуліцы з аркестрам»
    (2003), харэагр. мастацтва «Танцавальная карусель» (2006, абодва г. Магілёў), раённых нар. творчасці — «Веснавыя колеры» (1998—99, 2001, 2003, 2006—07, 2009), маладзёжнага эстр. песні і танца (1998—99, абодва г. Асіповічы). Удзельнік тэлефестываляў: рэсп. мастацтваў у Мірскім замку (г.п. Мір Карэліцкага рна), абл. «Таленты Прыдняпроўя» (г. Асіповічы, абодва 2009). Н.В.Сазановіч. АСІПбВІЦКІ НАРбДНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1982 у г. Асіповічы пры аддзеле культуры райвыканкома. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік С.І.Ашэйчык. У складзе аркестра 22 музыканты. Калектыў — лаўрэат
    і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1998), абл. нар. духавых аркестраў «Па галоўнай вуліцы з аркестрам» (г. Быхаў, 2005), раённага «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы, 2004—09), міжгаліновага конкурсу духавых аркестраў (г. Бабруйск, 1989), удзельнік абл. агляду духавых аркестраў (1997), святочнага шэсця духавых аркестраў на Дні бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007).
    Асіповіцкі народны фальклорны калектыў «Куццякі».
    Арганізоўвае вечары адпачынку «У гарадскім садзе іграе духавы аркестр» у парку горада ў летні сезон.
    Т.М.Бабіч.
    АСІПбВІЦКІ НАРбДНЫ ТЭАТР Створаны ў 1970я гг. ў г. Асіповічы пры раённым Доме культуры (з 1996 раённы Цэнтр культуры) як драм. гурток. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Н.А.Дрозд (з 1995). Асн. мэты творчасці — папулярызацыя бел., рус. і замежнай драматургіі, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары спектаклі, літ. кампазіцыі, мініяцюры, сцэнкі і інш. Сярод пастановак: «Прымакі» Я.Купалы (2004), «Камедыя» У.Рудава, «Спадчына бабулі Зімавухі» Л.Рублеўскай (абедзве 2005), «Добра, калі добра канчаецца» А.Макаёнка, «Сёння я стану жанчынай» А.Салынскага (абедзве 2006), «Стомлены д’ябал» С.Кавалёва, «Гадзіннік Лікбога» З.Дудзюк (абедзве 2007), «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча (2008), «У вайны не жаночы твар» С.Алексіевіч (2009) і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. аматарскіх тэатраў «Гасціны ў Галубка» (г. Баранавічы, 1995), нар. мастацтва
    284
    АСІПОВІЦКІ
    «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2007), усебел. і абл. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005, 1998 абодва Магілёў), аглядуконкурсу аматарскіх тэатраў у рамках міжнар. фестывалю, прысвечанага 200годдзю з дня нараджэння В.ДунінаМарцінкевіча (г. Бабруйск, 2008) і інш. Н.А.Дрозд.
    АСШбВІЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «КУЦЦЯКІ'». Створаны ў 2000 ў г. Асіповічы пры клубе чыг. ст. Асіповічы (сектар магілёўскага Цэнтра культуры і вольнага часу). Кіраўнікі: І.Г.Сімбіроў(з 2000), С.С.Саханчук (з 2002), А.А.Яршоў (з 2005). У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе калектыву 8— 12 чал. ад 20 да 40 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні ў сучаснай апрацоўцы: «Два дубкі», «Ружа кветка», «Ой, хмелю ж, мой хмелю», «Ой, доля мая», «Ой, у полі крынічанька», «Ой, у полі вярба» і інш. Калектыў — лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 2004), дыпламант раённага конкурсу «Родныя напевы» (г. Асіповічы, 2000—09). Л.М.Дзяргач.
    АСІПОВІЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ I ПРАЦЫ.
    Створаны ў 1984 у г. Асіповічы пры раённым Доме культуры (з 1996 раённы Цэнтр культуры). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатары П.С.Санковіч і М.С.Сідоранка, кіраўнік Л.У.Грынько (з 1998). У складзе хору 37 чал. У рэпертуары патрыятычныя песні, песні ваен. часоў («За Перамогу», «Дзень Перамогі», «Азёры дабрыні», «Дзень добры, Асіповічы мае» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Бабруйск, 2005), рэсп. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2001—06). За час дзейнасці калектывам праведзена каля 700 канцэртаў. Т.М.Бабіч.
    АСІПбВІЦКІ НАРбДНЫ ЦЫМВАЛЬНЫ АРКЕСТР Створаны ў 1951 у г. Асіповічы на базе інструм.
    квартэта сям’і Барадаўка пры раённым Доме культуры (з 1996 раённы Цэнтр культуры). У 1965 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Ініцыятар і стваральнік аркестра А.М.Цяцерын, кіраўнікі: М.С.Філатаў (з 1962), І.С.Захарэнка (з 1990), І.У.Зубчонак (з 2007). У складзе аркестра 9 цымбал, 3 баяны, акардэон, 2 скрыпкі, кларнет, гітарабас і ўдарныя. Асн. мэта дзейнасці — эстэтычнае выхаванне жыхароў горада і раёна. У рэпертуары больш за 50 твораў бел., сав. і замежных кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: абл. нар. музыкі «3 крыніц народных» (г. Магілёў, 2001), раённага нар. творчасці «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы, з 2003). Праводзіць канцэрты ў межах раённага свята «Сустрэчы на Раство» (з 2002).
    Т.М.Бабіч.
    АСІПОВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Асіповічы. У раёне рабочыя пасёлкі Ялізава і Татарка, 154 сельскія нас. пункты, 10 сельсаветаў: Вяззеўскі, Градзянскі, Дараганаўскі, Дрычынскі, Карытненскі, Лапіцкі, Ліпеньскі, Пратасевіцкі, Свіслацкі, Ясенскі; Ялізаўскі і Татаркаўскі пасялковыя Саветы. Пл. тэр. 1,95 тыс. кмг, лясы займаюць 60%, балоты — 2%. Нас. (2009) 51,6 тыс. чал., гарадскога — 65,1 %. Жывуць беларусы (83,6%), рускія (12,4%), украінцы (2,8%), палякі (0,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,9%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарога Мінск—Гомель, чыг. лініі Мінск—Бабруйск, Магілёў—Баранавічы, Асіповічы—Градзянка.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у складзе Бабруйскай акругі, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Асіповічах і раёне 4573 чал., спалілі разам з жыхарамі 7 вёсак; вёскі Бортнае, Весялова, Макаўе, Старонка пасля вайны не адрадзіліся. У раёне дзейнічалі Асіповіцкае антыфаш. падполле, падп. райкомы КП(б) Б(зліп. 1941) ІЛКСМБ (з 14.10.1942),
    партызаны Асіповіцкай ваен.аператыўнай групы (зліп. 1943), брыгад 1й Асіповіцкай, 1й Бабруйскай, 161й імя Катоўскага, інш. партыз. фарміраванняў. Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе Бабруйскай і Мінскай аперацый войскамі 1га і 2га Бел. франтоў. 20.9.1944—8.1.1954 А.р. уваходзіў у склад Бабруйскай вобл., потым зноў у Магілёўскай. 25.12.1962 скасаваны, тэр. далучана да Бабруйскага рна, 6.1.1965 адноўлены. У1978 раён уключаў 12 сельсаветаў і 176 нас. пунктаў, у 1989 — 12 сельсаветаў і 165 нас. пунктаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, паліўнай, шкляной прамсці. Працуе Асіповіцкая ГЭС. У пас. Сасновы знаходзіцца Бел. радыёперадаючы тэлевізійны цэнтр. У раёне (2009) гімназія, прафес. ліцэй № 8, 15 сярэдніх, 3 базавыя школы, 7 комплексаў сярэдняя школа—сад, спец. школаінтэрнат для дзяцей з наступствамі поліяміэліту і ДЦП, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, творчасці дзяцей і моладзі, сац.пед., клуб дзіцячага і юнацкага турызму і краязнаўства, 21 дзіцячая дашкольная ўстанова, 3 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Працуюць раённыя Цэнтры культуры і нар. рамёстваў, 13 СДК, 34 бібліятэкі, 9 дзіцячых школ мастацтваў і 7 філіялаў, дзіцячая школа маст. рамёстваў, раённы гісторыкакраязнаўчы музей. Дзейнічаюць 5 бальніц, 3 паліклінікі, 7 амбулаторый, 13 ФАПаў, Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, 28 аптэк. Дзіцячыя санаторый «Свіслач» і аздараўленчы лагер «Basse», база адпачынку «Бярозка». Зона адпачынку мясц. значэння Асіповічы. Выдаецца газ. «Асіповіцкі край». У раёне 20 рэліг. абшчын, у т.л. 11 праваслаўных, 6 пратэстанцкіх, 3 каталіцкія. Археал. помнікі: стаянкі бронзавага веку каля вёсак Дараганава, Майсеевічы, Слопішча, гарадзішчы каля вёсак Зборск, Навасёлкі, Свіслач, р.п. Ялізава, селішчы каля вёсак Камарына, Смык, Усціж, Цэль,
    285
    АСШОВІЦКІ
    Чучча, курганныя могільнікі каля вёсак Брыцалавічы, Малая Гарожа, Няччо, Ясень. На тэр. раёна ўзведзены мемар. комплексы ахвярам фашызму, сав. воінам і партызанам (в. Брыцалавічы) і ў гонар асіповіцкіх падп. аргцый (в. Лазовае). Вёска Лапічы — радзіма контрадмірала М.П.Зайца (1885—1949), хутар Лявонаўка — мастацтвазнаўца І.В.ВоўкЛевановіча (1891—1943), в. Амінавічы — генералмаёра Героя Сав. Саюза М.П.Каралёва (1906—72).
    АСІПбВІЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Створаны ў 1963 у г. Асіповічы на базе раённага Дома культуры (размяшчаўся ў розных будынках). 3 1996 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1340 м2, у т.л. глядзельная зала на 300 месцаў, студыя гуказапісу. Пры цэнтры дзейнічаюць 23 фарміраванні, з іх 10 дзіцячых; 8 маюць званне «народны»: духавы і цымбальны аркестры, хор ветэранаў вайны і працы, ансамблі песні і музыкі «Люлечка» і «Дзівакі», эстр. танца «Капрыз», аматарскія тэатр і фотаклуб «Раніца»; званне «ўзорны» — ансамбль танца «Асарці». Калектывы ўдзельнічаюць у культ. мерапрыемствах (міжнар. фестывалі нар. творчасці «Вянок дружбы», нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», абл. духавой музыкі «Па галоўнай вуліцы з аркестрам», раённыя фестывалі нар. творчасці «Веснавыя колеры»,дзіцячайтворчасці«Веснавы праменьчык», канцэрты і інш.), атаксама ў бел. тэлефестывалі «Таленты Прыдняпроўя», тэлеконкурсе «Залатыя ключы», тэлеперадачы «Спявай, душа».
    АСІПбВІЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР НАРбДНЫХ РАМЁСТВАЎ I ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА. Засн. ў 1994 у г. Асіповічы. З’яўляецца культ.асветнай установай, дзейнасць якой накіравана на захоўванне і развіццё выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, прапаганду нар. рамёстваў. Агульная пл.
    памяшканняў 373 м2, дзейнічае выставачная зала. Працуюць гурткі па кірунках: саломапляценне, бацік, кераміка, нітачны дызайн, вышыўка, малюнак, жывапіс, пляценне паясоў; студыі лозапляцення «Творчасць» па аплікацыі і інкрустацыі саломкай. Праводзіць экспедыцыйную работу па выяўленні майстроў у раёне. Прымае ўдзел у маст. афармленні горада ў час святочных мерапрыемстваў. Штогод у Цэнтры праводзяцца выстаўкі лепшых работ нар. майстроў і мастакоў па ўсіх відах і жанрах дэкар.прыкладнога мастацтва. Удзельнічае ў міжнар., рэсп. фестывалях, абл. і раённых святах, у т.л. фестывалікірмашы «Дажынкі», міжнар. фестывалі нар. мастацтва «Вянок дружбы», фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», выстаўкахконкурсах.