• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    С. В. Снапкоўская.
    АСВЁТНАЕ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРЎСАЎ (АТБ) у Варшаве. Існавала з восені 1936 да вер. 1939. Да афіц. рэгістрацыі 23.12.1937 дзейнічала пад назвай «Арганізацыйны камітэт беларускага таварыства ў Варшаве». Аб’ядноўвала прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі, работнікаў, студэнтаў варшаўскіх ВНУ (каля 1 тыс. чал.). У праўленне АТБ уваходзілі Я.Гапановіч (старшыня), П.Ластаўка (сакратар). Асн. мэты — правядзенне культ.асветнай і выдавецкай дзейнасці; арганізацыя бібліятэк, клубаў; дапамога сябрам АТБ і беларусам, якія жылі ў Варшаве, і інш. АТБ арганізаваны і праведзены вечарынаканцэрт для бел. грамадства ў зале муз. тва (6.2.1937, прысутнічала каля 400 чал.), канцэрт бел. спевака М.ЗабэйдыСуміцкага ў кансерваторыі (24.5.1938), даклад па бел. лры і літ. вечарына М.Танка (3.7.1939), a
    таксама сустрэчы з дзеячамі бел. нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі А.Клімовічам, С.Паўловічам, М.Танкам і інш. Пры АТБ працавалі курсы бел. мовы, гурткі маст. самадзейнасці. У 1937—38 пры ім існавалі падп. групы КПЗБ і КСМЗБ. 3 АТБ цесна супрацоўнічалі навуковец і гісторык бел. лры Р.А.Зямкевіч, бел. паэт Г.Леўчык. Сярод актывістаў тва адвакат А.Бычкоўскі, праф. Варшаўскай кансерваторыі С.Казура, дзеяч бел. руху Б.Руткоўскі, кампазітар А.Шыдлоўскі, а таксама М.ЗабэйдаСуміцкі, Л.Панько, В.Чарняўская і інш. Дзейнасць АТБ спынена ў першыя дні нападу Германіі на Польшчу. АСВЁТНІЦТВА, сацыяпалітычны, філасофскаэтычны і культурны рух 2й пал. 17 — пач. 19 ст., які адлюстроўваў прагрэсіўную ступень развіцця сусв. грамадскай думкі. Суправаджалася інтэнсіфікацыяй навук. жыцця, верай у бязмежныя магчымасці пазнання і прагрэс чалавецтва, аслабленнем рэлігійнасці. Тэрмін «А.» сустракаецца ў Вальтэра, І.Г.Гердэра і інш. філосафаў 18 ст., канчаткова замацаваўся пасля арт. «Што такое Асветніцтва?» І.Канта (1784). Зараджэнню А. ў Зах. Еўропе спрыялі важныя адкрыцці ў прыродазнаўчых і гуманітарных навуках. У некаторай ступені прадстаўнікі А. выкарысталі дасягненні рацыяналістычнай філасофіі 17 ст. (Р.Дэкарта, Г.В.Лейбніца, Б.Спінозы і інш.), аднак арыентаваліся яны на трансфармацыю ментальнасці шырокіх колаў грамадства, а не на паразуменне асобныхкалегпрафесіяналаў. А. мела свае характэрныя асаблівасці ў розных краінах. У канцы 17 — 18 ст. А. праявілася ў інтэлектуальным жыцці Англіі (А.К.Шэфтсберы, Дж.Толанд, Дж.Свіфт, Г.Філдынг, Д.Дэфо і інш.), дзе развіваўся культ навукі, зарадзіўся інтарэс да вывучэння нар. побыту і звычаяў, што спалучалася з глыбокай рэлігійнасцю, стрыманасцю і скептыцызмам. У Францыі А. зарадзілася ў пач. 18 ст. і праявілася найб. радыкальна, суправаджалася жорсткай
    крытыкай абсалютызму і царквы, стала ідэйнай асновай Франц. рэвалюцыі 1789 (Вальтэр, Ш.Мантэск’ё, Ж.Ламетры, Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо, К.Гельвецый,П.Гольбах).Маніфестам франц. А. стала прадмова Ж.Л. Д’Аламбера да знакамітай «Энцыклапедыі» (Т. 1—35, 1751—80), рэдактарам якой быў Д.Дзідро. У Германіі А. набрала моц у сярэдзіне 18 ст. (Г.Э.Лесінг, І.Г.Гердэр, І.В.Гётэ, І.Ф.Шылер), вызначалася асцярожным стаўленнем да рэлігіі і стымуляваннем ідэі нац. адзінства. Форму барацьбы супраць імперскага абсалютызму і адстойвання права на нац. незалежнасць мела А. ў ЗША (Б.Франклін, Т.Джэферсан, Т.Пейн) і краінах Балканскага паўвострава. У Расіі ў 18 ст. адкрыты першыя універсітэты, бібліятэкі, тэатры, публічныя музеі, з’явілася адносна незалежная прэса, аднак не адбылося лібералізацыі грамадскай думкі, непрымальнай была ідэя адмены прыгону. Погляды асобных мысліцеляў і навукоўцаў (М.Ламаносава, А.Радзішчава, Дз.Фанвізіна, М.Навікова) не вызначалі агульнага характару трансфармацыі культуры. Аднак ідэалогія А. аказала ўплыў на некаторых рас. імператараў (Пётр I, Кацярына II). Нягледзячы на пэўныя нац. асаблівасці, А. ва ўсіх краінах мела агульныя рысы: імкненне да пабудовы адукаванага грамадства, якое грунтуецца на законах навукі, рацыяналізме, арганізацыі навучання і выхавання дзяцей з улікам іх здольнасцей, неабходнасці інтэграцыі ў культуру шырокіх слаёў грамадства, прызнанні прынцыпаў свабоды, братэрства і роўнасці (дэмакратызм), вера ў светлую будучыню чалавецтва (аптымізм), арыентацыя на дасягненне рэальных вынікаў і атрыманне карысці для ўсяго грамадства (утылітарызм). У сферы маст. культуры на першыя ролі выходзяць лра (І.В.Гётэ, І.Ф.Шылер, Дж.Свіфт, Д.Дэфо), муз. і тэатр. мастацтва (І.С.Бах, В.А.Моцарт, Г.Гендэль, Ф.І.Гайдн, П.А.Бамаршэ, К.Гальдоні, К.Гоцы). А. не стварыла
    273
    АСВЕТНІЦТВА
    свайго стылю эпохі, не мела адзінай маст. мовы. У ім адначасова існавалі розныя стылявыя формы: позняе барока, ракако, класіцызм, сентыменталізм. Хутка пачала развівацца навука, якая разам з філасофіяй лічылася найлепшым увасабленнем магчымасцей чалавечага розуму. Характэрнай рысай А., якая звязвае яго з Рэнесансам, з’яўляецца антрапацэнтрызм, арыентацыя на чалавека, яго праблемы і мэты. У эпоху А. ідэалам чалавека стаў філосаф, адукаваны чалавек, які вызначаецца рацыяналістычным мысленнем, не давярае аўтарытэтам і не трымаецца грамадскіх і царк. догмаў. Нягледзячы на завяршэнне ў Еўропе эпохі А. ў 18 — пач. 19 ст., многія прынцыпы сац. арганізацыіграмадствазамацавалісяўеўрап. культуры з тых часоў: прызнанне натуральных правоў кожнага, рэліг. талерантнасць, лібералізм, рынкавыя эканам. механізмы, навук. падыход да вырашэння ўсіх пытанняў, лагічнасць мыслення, рэдукцыянізм, рацыяналізм і інш.
    У Беларусі ідэі А. пачалі распаўсюджвацца ў 18 ст. і знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, навуцы і мастацтве. У сярэдзіне 18 ст. відавочныя зрухі ў інтэнсіфікацыі адукац. і навук. дзейнасці ў Беларусі. На станаўленне бел. А. істотна паўплывалі ідэі франц. філасофаў Ж.Ж.Русо, Д.Дзідро, Ж. Д’Аламбера, Дж. Лока, Ф. Бэкана, Д. Юма, Р. Дэкарта і інш. Іх творы карысталіся папулярнасцю, прысутнічалі ў зборах розных бібліятэк. Асаблівую цікавасць выклікала творчасць Вальтэра. Блізкай і зразумелай на бел. зямлі аказалася ідэялозунг еўрап. А. «Свабода! Роўнасць! Братэрства!», якая мела на ўвазе забеспячэнне для ўсіх людзей аднолькавых магчымасцей па дасягненні мэт, рэалізацыі сваіх разумовых здольнасцей. Спробай рэалізаваць ідэі А. на дзярж. узроўні было стварэнне ў 1773 у Рэчы Паспалітай Эдукацыйнай камісіі — першай ў Еўропе цэнтр. дзярж. установы, што займалася пытаннямі развіцця адукацыі, навукі і
    культуры. Адбылося рэфармаванне сістэмы адукацыі: Віленская езуіцкая акадэмія была перададзена дзяржаве і рэарганізавана ў Гал. школу ВКЛ, a ў 1803 — у Віленскі універсітэт; у 1776 засн. Гродзенская мед. акадэмія; у 1812 Полацкая езуіцкая калегія ператворана ў Полацкую акадэмію з правамі унта; рэфармавана сетка піярскіх і базыльянскіх школ. Пры ВНУ існавалі друкарні, дзе выдаваліся падручнікі па замежных мовах, матэматыцы, паэтыцы, рыторыцы і інш., а таксама навук. перыяд. выданні (напр., «Месенчнік Полоцкі»). Паступова актывізавалася навук. жыццё ў Беларусі: з’явіліся вял. навук. бкі, батанічныя сады, заалагічны музей, абсерваторыя, навук. лабараторыі, клінікі, аптэкі; пашырылася сетка друкарняў. Бел. і запрошаныя вучоныя дасягнулі высокіх вынікаў у галіне матэматыкі і астраноміі (М.ПачобутАддяніцкі, І.Страйноўскі), хіміі (А.Снядэцкі), фізікі (Г.Грубер, Я.Снядэцкі), медыцыны і біялогіі (Ж.Жылібер, Г.Форстэр, С.Юндзіл, Г.Баянус), архітэктуры (Г.Грубер), мовазнаўства (С.БогушСестранцэвіч, М.Баброўскі), гісторыі (І.Сцябельскі, І.Анацэвіч, І.Даніловіч,Ю.Ярашэвіч),права(І.Страйноўскі), этналогіі (З.ДаленгаХадакоўскі), філасофіі (Б.Дабшэвіч, К.Нарбут, Я.Г.Абіхт, А.Доўгірд, Ё. Быхавец, Э.Ляхніцкі, А. і Я. Снядэцкія); адбывалася фарміраванне навук. гурткоў (напр., графа М.П.Румянцава ў Гомелі). Навук. дасягненні стымулявалі развіццё прамці, у т.л. ўзнікненне мануфактур, дзе ствараліся шэдэўры прыкладнога мастацтва («літыя» паясы ў Слуцку, габелены ў Карэлічах, посуд і люстэркі ў Налібаках і Урэччы, тканіны ў Гродне і Ружанах). Была істотна зменшана роля царквы ў справах дзяржавы (сярод іншага быў забаронены ордэн езуітаў, многія навуч. ўстановы набылі свецкі характар). А. ў Беларусі, як і ў большасці краін Еўропы, распаўсюдзілася, найперш, у асяроддзі кіруючых эліт. Прыхільнасцю да ідэй А. адзначаліся апошні кароль
    Рэчы Паспалітай і вял. князь ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі і рас. імператрыца Кацярына II, якія збіралі вял. бібліятэкі і маст. калекцыі, стымулявалі навук. дзейнасць. Спробы рэарганізаваць жыццё грамадства ў адпаведнасці з ідэалогій А. часта мелі сілавы, палітызаваны характар. Суіснаваннем розных мадэлей А. абумоўлены такія падзеі, як падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795), падпісанне канстытуцыйнага акта 1791, паўстанне 1794, вайна 1812 і інш., у якіх беларусы апынуліся на розных ваюючых баках барыкад. Паступальны ход развіцця бел. культуры, арыентаваны на сінтэз каштоўнасцей Усходу і Захаду, быў амаль перарваны, a А. рэалізоўвалася ў 2 формах — або ўсх. (рускай), або зах. (польскай). У эпоху А. мянялася ўспрыняцце свету нашымі продкамі, а разам з ім мянялася і мастацкая творчасць. 3 сярэдзіны 18 ст. бел. лра пачала адыходзіць ад павышанай рэліг. экзальтаванасці барока. На змену летапісанню, палемічнай і жыційнай прозе, панегірычнай паэзіі прыйшла новая лра, у якой важнае месца занялі песеннаінтымная лірыка, гумарыст. і парадыйнасатыр. паэзія, інтэрмедыя, камедыя і інш. Новыя жанры сваімі каранямі ўзыходзяць да эпохі барока, аднак менавіта змена грамадскай свядомасці, выкліканая распаўсюджаннем ідэй А., дазволіла ім развіцца ў поўнай меры. У літ. творчасці эпохі А. ў Беларусі важнае месца займалі маст. перайманнізтвораўзах. аўтараў. Напр., Ф.Багамолец і М.Цяцерскі звярталіся да адаптацыі твораў Мальера. Бел. лра эпохі А. мела шматмоўны характар. Пераважная большасць твораў пісалася на польск. і лац. мовах (Ю.Нямцэвіч, Ф.Карпінскі, А.Нарушэвіч,Ф.Князьнін,Ф.Багамолец, С.БогушСестранцэвіч, М.Карыцкі і інш.). На перыяд А. прыпадае найб. актыўная паланізацыя і набліжэнне бел. культуры да культуры Польшчы. Аднак бел. мова ў гэты час пазбываецца кніжнасці, ускладненасці, грувасткасці канструкцый
    274
    АСВЕТНІЦТВА
    1	2
    Да арт. Асветніцтва: 1 — першы том «Энцыклапедыі» падрэдакцыяй Д.Дзідро; 2 — часопіс «Месячнік полацкі» і працы А.Снядэцкага, К.Нарбута, Ж.Жылібера, Я.Снядэцкага.