• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 704с.
    Мінск 2010
    565.99 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    260
    АРЭСТ
    паміж сабой. Налажэнне арэалаў розных інавацыйных з’яў, якія характарызуюйь асобную мову ці моўную супольнасць, утварае т.зв. арэальную структуру гэтай мовы ці супольнасці. Арэальнае чляненне моўнай тэр. не супадае з яе дыялектным чляненнем. Інавацыйная зона бел. моўнай тэр., якая складае базу літ. мовы, лакалізуецца на ПнЗ Беларусі (на восі Вільнюс—Мінск), ахоплівае часткова паўд.зах. і паўн.ўсх. дыялекты і частку т.зв. сярэднебел. гаворак.
    Літ.: Ц ы х у н Г.А. Арэальная тыпалогія славянскіх моў. Мінск, 1988; Яго ж. Арэальныя аспекты фарміравання славянскіх літаратурных моў. Мінск, 1993.
    Г.А.Цыхун.
    АРЭЛI, качэлі,гушкалка, прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы. На ўкапаных у зямлю слупах мацавалі папярэчку, да якой пры дапамозе жэрдак, металічных кольцаў, скураных рамянёў ці вяровак падвешвалі шырокую дошку; 1—2 ці болей чалавек садзіліся ці станавіліся на яе і гушкаліся. У наш час робяць невял. А. для дзяцей.
    АРЭНА (ад лац. arena, літар. пясок), адкрытая сцэнічная пляцоўка, абкружаная з трох ці з усіх бакоў месцамі для гледачоў. Паходзіць ад круглай ці авальнай, пасыпанай пяском пляцоўкі ў цэнтры амфітэатра, на якой адбываліся відовішчы ў стараж.рымскім тэатры. У сучасным будынку цырка, у прыватнасці ў Бел. дзярж. цырку і Гомельскім дзярж. цырку, А. (манеж) — месца паказу, ігравая пляцоўка. Цыркавая А. можа выкарыстоўвацца таксама для эксперымент. тэатр. паказаў (у 1965 у Мінску ў час гастроляў Маскоўскага тэатра імя У.Маякоўскага пад кіраўніцтвам М.Ахлопкава на А. цырка была паказана «Медэя» Эўрыпіда). Самая вял. А. Беларусі знаходзіцца ў спарт. комплексе «МінскАрэна».
    АРЭПІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Арэпічы Жабінкаўскага рна. Пабудавана ў 1761. Да асн. прамавугольнага
    Арэлі.
    ў плане аб’ёму пад 2схільным дахам з макаўкай па цэнтры ў завяршэнні прымыкае 2ярусная чацверыковая шатровая званіца цяжкіх прапорцый. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. У інтэр’еры храма абразы 18—19 ст.: «Пакроў», «Мікалай Цудатворац»,
    Арэпіцкая Пакроўская царква.
    «Маці Божая Замілаванне Уладзімірская». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АРЭСТ (свецкае К о с т к а Ануфрый Стафанавіч; 7—1850 або 1854), беларускі летапісец, дзеяч праваслаўнай царквы. 3 сям’і святара. 3 1791 вучыўся ў Магілёўскай семінарыі, у езуіцкіх навуч. установах. Валодаў грэчаскай, лац., польск., рус., бел. мовамі. У 1801—04 настаўнік Невельскай духоўнай гімназіі. У 1802 пастрыжаны ў манахі, з 1803 святар. 3 1806 скарбнік, потым аканом магілёўскага архірэйскага дома. У 1812 разам з архіепіскапам Варлаамам Шышацкім прысягнуў Напалеону, за што пазбаўлены рас. ўладамі пасады. Кароткічасбыўігуменам Шклоўскага Васкрасенскага манастыра, пасля ў Мсціслаўскім Пустынскім Успенскім манастыры. У 1820—24 выкладаў у Полацку. 3 1827 ігумен Магілёўскага брацкага манастыра. Напісаў там «Запіскі», якія асвятляюць гісторыю Магілёва з 14 ст. да сярэдзіны 19 ст. і з’яўляюцца апошняй па часе
    261
    АРЭХАВА
    спробай стварэння бел. летапісу (паводле вызначэння М.М.Улашчыка). Як і сярэдневяковыя храністы, А. не назваў сваіх крыніц і не зрабіў іх крыніцазнаўчага аналізу. Большую частку дадзеных ён запазычыў з Магілёўскай хронікі Сурты і Трубніцкага (паводле скарочанага спіса), а таксама скарыстаў дакументы з «Беларускага архіва старажытных грамат» І.І.Грыгаровіча, «Гістарычнай звесткі пра ўзнікненне ў Польшчы уніі» М. М. Бантыш Каменскага, архіўныя матэрыялы магілёўскіх манастыроў і магістрата, уласныя назіранні. У «Запісках» шмат паведамленняў, якія, паводле інш. крыніц, невядомы, адсутнічаюць у Магілёўскай хроніцы ці яе дапаўняюць (напр., звесткі за 1672 аб атрыманні праваслаўнымі жыхарамі Магілёва прывілеяў на будаванне цэркваў і з’яўленні ў горадзе езуітаў). Невядомыя раней архіўныя матэрыялы скарыстаны А. пры апісанні Магілёўскага паўстання 1661 (пералік усіх асоб, якія атрымалі пасля гэтых падзей шляхецтва) і інш. Рукапісы «Запісак» зберагаюцца ў Цэнтр. бцы АН Літвы і Рас. нац. бцы ў Пецярбургу (скарочаны спіс).
    Літ.: Го р ю ч к о П.С. К бнографмн нгумена Ореста // Могнлевская старнна. Могнлев, 1903. Вып. 3; Улатнк Н.Н. Введенне в нзученне белоруссколнтовского летопнсання. М., 1985. С. 203—217; Магілёўская даўніна. Вып. 3. Магілёў, 1995. І.А.Марзалюк.
    АРЭХАВА, вёска ў Маларыцкім рне, на паўд.ўсх. беразе воз. Арэхаўскае. За 22 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Маларыта на лініі Брэст—Ковель (Украіна), 76 км ад Брэста, каля аўтадарогі Маларыта—Тамашоўка. Цэнтр Арэхаўскага с/с. 239 гаспадарак, 722 ж. (2009).
    Вядома з 1546 як сяло Олтушскага войтаўства Палескай воласці, 22 нас. ўчасткі, 42 сям’і. У 1668 —35двароў, царква. У 1789 — 419 ж. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, сяло Брэсцкага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 1860 адкрыта
    земскае нар. вучылішча. У 1860я гг. 579 рэвізскіх душ. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. ў Олтушскай воласці. У 1886 — 85 двароў, 1088 ж., царква, капліца, у земскім нар. вучылішчы 60 вучняў у 1900 — 50 навучэнцаў. У 1905 — 1477 ж., дзейнічала школа. У 1921—39 у складзе Польшчы, у Олтушскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяв. У 1921 — 99 двароў, 548 ж. У 1937 у школе навучаўся 71 вучань. 3 ліст. 1939 у складзе БССР. 3 15.1.1940у Маларыцкім рне Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета, 128 двароў, 624 ж. У 1940 пачатковая школа, магазін. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 21.7.1944 А. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Гітлераўцы спалілі ў вёсцы 110 двароў, загубілі 46 ж. У 1959 — 529 ж. У 1998 — 258 гаспадарак, 770 ж.
    У 2009 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, ФАП, 3 магазіны. Увекавечана ў мемар. комплексе «Хатынь»; царква св. Параскевы (1996). Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну; мемар. дошка ў памяць пра старшыню Арэхаўскага с/с
    Арэхаўская Троіцкая царква.
    Я.А.Бягезу, які загінуў ад рук бандытаў у 1947. Археал. помнікі: група стаянак каменнага веку, 7—10 ст. і часоў Кіеўскай Русі.
    арЗхавы спас, гл. ў арт. Спас. арШск, гарадскі пасёлак у Аршанскім рне, на беразе Арэхаўскага воз. пры вытоку з яго р. Аршыца. За 27 км ад г. Орша, 10 км ад чыг. ст. Хлюсціна на лініі Орша—Смаленск (Расія), 120 км ад Віцебска. Аўтадарогай злучаны з Оршай і Віцебскам. Цэнтр Арэхаўскага с/с. 329 гаспадарак, 2912 ж. (2009).
    Узнік у пач. 20 ст. як заводскі пас. Выдрыца каля в. Арэхі Аршанскага павета ў сувязі з будаўніцтвам завода сухой перагонкі драўніны (150 рабочых, 1910). Пасля закрыцця завода (1917) пасёлак сельскага тыпу. 3 1924 у Аршанскім рне. 3 пачаткам будаўніцтва 11.7.1927 Бел. ДРЭС зліўся з в. Выдрыца і 25.7.1929 пераўтвораны ў р.п. АрэхіВыдрыца. У 1939 — 3,7 тыс. ж. 3 ліп. 1941 да 24.6.1944 А. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, амаль цалкам знішчаны. 11.7.1946 пераўтвораны ў г.п. Арэхаўск. У 1946—56 цэнтр Арэхаўскага рна.
    262
    АРЭХАЎСКІ
    У 1969 — 5,3 тыс. ж., у 1995 — 3,5 тыс. ж.
    У 2009 2 дзіцячыя сады, сярэдняя школа, 2 бкі, Дом культуры, школа мастацтваў, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі, філіялы «Беларусбанка» і «Белпрамбудбанка», кафэ, сталовая, 8 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла Героя Сав. Саюза Ю.В.Смірнова. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1838).
    АРЭХАЎСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г.п. Арэхаўск Аршанскага рна. Пабудавана ў 1838 з дрэва на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага паўсферычным купалам на нізкім, цыліндрычным барабане, прымыкаюць вузкі прытвор пад 2схільным дахам і паўкруглая апсіда (выканана з вертыкальна пастаўленых брусоў). Вертыкальна ашаляваныя сцены асн. аб’ёму апяразаны простым карнізам на дэнтыкулах і расчлянёны вокнамілюкарнамі. У інтэр’еры барабан купала падтрымліваецца 4 шырокімі аркамі і буйнымі вуглавымі апорамі. Сцены ўнутры атынкаваны і імітаваны пад мураваныя. У баку перад храмам стаіць драўляная 2ярусная шатровая званіца каркаснай канструкцыі з вертыкальнай шалёўкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    АРЭХАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ЖЬІТНІЦА» Створаны ў 1991 у в. Арэхаўка Клічаўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатары і кіраўнікі: У.Г. і А.М. Ваакс. У складзе ансамбля 13 чал. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда самабытнай муз. і песеннай культуры бел. народа, умацаванне культ. сувязей паміж народамі. У рэпертуары канцэртныя праграмы, якія ўключаюць каляндарнаабрадавыя,
    Арэхаўскі народны ансамбль народнай музыкі і песні «Жытніца».
    прывітальныя, сямейнабыт. песні і танцы ў апрацоўцы У.Г.Ваакса («Грай, дуда», «Беларускі родны край», «Талака» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. бел. культуры «АдЛ ігада Купалы» (г. Вентспілс, Латвія, 2008), сямейнай творчасці «Палярныя зоркі» (г. Мурманск, Расія, 2008), фестывалюсвята песні і фальклору «Перабродская зорка» (в. Пераброддзе Міёрскага рна, 2009), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 2001), нар. творчасці «Вясновыя краскі» (г. Асіповічы, 2006), свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 2006), удзельнік міжнар. выставы «АграРусь» (г. СанктПецярбург, 2007, 2009), дзён бел. культуры ў гарадах Вентспілс (Латвія, 2007) і Сіламяэ (Эстонія, 2008). А.У.Ваакс.
    АРЭХАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1984 у г.п. Арэхаўск Аршанскага рна на базе гарпасялковага Дома культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатары: Л.А.Каржыцкая,
    Н.Я.Камандышка. Кіраўнікі: М.А.Някрасаў (з 1984), Т.С.Барысава (з 2005). У складзе хору 25 чал. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя харавога песеннага мастацтва. У рэпертуары песні сучасных бел. і замежных кампазітараў («Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі, «Далячынь вялікая» Я.Пцічкіна, «Зорачка мая» Л.Захлеўнага, «Крыніцы» А.Эшпая і інш.), бел., рус. іўкр. нар. песні («ЕхаўЯсьна кані», «Ой, сівы коньбяжыць», «Праважала маці», «Каваль», «А ў цёмным лесе», «Вяне рута», «Зялёная старонка» і інш.). Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ўДуброўне»(г.Дуброўна,1999—2003,2005—06), конкурсу калектываў маст. самадзейнасці радыёэлектроннай прамсці (г. Пскоў, Расія, 1989), абл. аглядуконкурсу аматарскіх калектываў клубнага тыпу і дзіцячых школ мастацтваў аграгарадкоў (г. Віцебск, 2008), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008).